Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

6 апреля - 115 лет со дня рождения белорусского поэта, нашего земляка Миколы ХВЕДАРОВИЧА (Чернушевича).

17.06.2025
Успомніць пра жыццё і дзейнасць нашага славутага дзеяча нам дапаможа  вандроўка ў мінулае — перагорнутыя пажоўклыя старонкі газеты «Слава працы». хведарович На календары 6 красавіка 1974 года… Адкрываючы «Літаратурную старонку», чытаем віншаванне рэдкалегіі: «Нашаму земляку, вядомаму беларускаму пісьменніку Міколу Хведаровічу 6 красавіка спаўняецца 70 гадоў. Ён  — даўні  і шчыры сябра нашай газеты. Нарысы, успаміны, вершы славутага земляка, які часта друкуецца на старонках «Слава працы», выклікаюць у чытачоў вялікую цікавасць, дапамагаюць лепш пазнаць гісторыю роднага краю, надаюць добры, аптымістычны настрой і працоўнае натхненне. Сёння — у дзень сямідзесяцігоддзя юбілею паэта — калектыў рэдакцыі і шматлікія чытачы газеты перадаюць Мікалаю Фёдаравічу шчырае віншаванне, жадаюць яму моцнага здароўя, вялікага шчасця і творчых поспехаў на літаратурнай ніве ў імя нашай вялікай Бацькаўшчыны». З артыкула Паўлюка ПРАНУЗЫ «Улюбёнасць у жыццё» даведваемся пра дзяцінства паэта: «З сумам успамінае Мікола Фёдаравіч сваё маленства, якое прайшло ў мястэчку Капыль: бацькі знясільваліся ў працы, каб пракарміць сям’ю. Беднасць, нястача былі спадарожнікамі жыцця будучага паэта. Імперыялістычная вайна выгнала многіх жыхароў мястэчка ў бежанцы. У іх ліку быў і Мікола Фёдаравіч. Ад Слуцка да Калугі дабіраўся больш за тыдзень. Некаторы час ён выхоўваўся ў прытулку дзяцей-бежанцаў у Калузе. Вялікі Кастрычнік вярнуў яго на радзіму. Новае жыццё прынесла будучаму паэту вялікую радасць: ён уступае ў рады камсамола. Час быў трывожны, неспакойны. У 1921 годзе Мікола Фёдаравіч трапляе ў Слуцк разам з актывам камсамольскай ячэйкі і залічваецца ў часць асобага прызначэння. Невялікая ваенная падрыхтоўка — і нядаўнія сыны сялян у страі, удзельнічаюць у барацьбе з бандытамі Булак-Балаховіча». 5116 А вось як узгадвае творчую дзейнасць Алесь МАРЦІНОВІЧ у публікацыі «Усміхнецца яму маладосць»: «Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1926 годзе, калі юнаку споўнілася толькі 22 гады.  У 1924 годзе Слуцкі акруговы камітэт камсамола накіраваў М. Чарнушэвіча  на курсы вайсковых палітработнікаў, пасля заканчэння якіх ён працаваў камісарам ваенкамата. А восенню 1925 года юнак з Капыльшчыны прыехаў у Мінск вучыцца на рабфаку. Тады ж у часопісе «Малады араты» і быў змешчаны яго верш «Ураджайнае». …Літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ, работа ў часопісе «Чырвоная Беларусь» — гэта новыя прыступкі ў паэтычнай біяграфіі паэта. Сваімі вершамі яму было аб чым расказаць чытачу, падзяліцца сваімі думкамі і настроямі. І не дзіўна, што першы  зборнік  так  і называўся — «Настроі» (1929 г.). Гэта вершы аб беларускай прыродзе, радасці, маладосці, захапленні новым, што нараджалася ў жыцці. Пішучы аб родным краі, паэт усклікае: Ну, не пазнаць. Жыццё бяжыць Зусім інакшай каляінай. І людзі сталі шчасна жыць Сям’ёю дружнаю, адзінай. Першы зборнік упэўніў Міколу Хведаровіча ў правільна выбраным шляху. У наступныя гады выдаюцца новыя кніжкі паэзіі: «Баявыя песні», «Рытмы» і «Тэмпы-кантрасты» (1930), «Вайна за мір» (1932), «Усім сэрцам» (1937) і інш. Добра вядомы наш зямляк і як выдатны перакладчык. Шмат сіл і энергіі ён аддаў для таго, каб па-беларуску загаварылі Пушкін, Багрыцкі, Руставелі. Мікола Хведаровіч — паэт з багатай біяграфіяй. Яму давялося жыць і працаваць сумесна з класікамі беларускай літаратуры Якубам Коласам і Янкам Купалам, пісьменнікамі Міхасём Чаротам, Цішкам Гартным, Алесем Гурло і інш. Аб сустрэчах з імі, іх жыцці і працы ўспамінае ў кнізе «Памятныя сустрэчы», якая вытрымала не адно выданне. Шмат карыснага яна дала настаўнікам — выкладчыкам роднай літаратуры. Аб сустрэчы з беларускім пісьменнікам з чытачамі «СП» у нататку «Наш сябра і дарадчык» 6 красавіка 1974 года падзялілася і колішняя загадчыца чытальнай залы Капыльскай раённай бібліятэкі В. МАЦУЛЬ: «Вядомы беларускі паэт Мікола Хведаровіч з’яўляецца частым і жаданым госцем нашай бібліятэкі. Бываючы ў Капылі, ён не прамінае выпадку, каб зайсці сюды, цікавіцца, як папаўняюцца кніжныя фонды, заўсёды дасць каштоўную параду па прапагандзе беларускай літаратуры». Мы адзначаем Не засталіся ўбаку ад святкавання адметнай даты ўстановы культуры Капыльшчыны. Яшчэ ў пачатку красавіка ў раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі ў краязнаўчым кутку арганізавана палічка, прысвечаная 115-годдзю знакамітага земляка Міколы ХВЕДАРОВІЧА. У Сл.-Кучынскай бібліятэцы-клубе пройдзе краязнаўчая гадзіна «Паэт, празаік, перакладчык з Капыля». А супрацоўнікі Бучацінскай сельскай бібліятэкі арганізавалі кніжную паліцу «Залатая паліца юбіляра». Старонкі «СП» гартала Таццяна БОХАН  

Со 2 по 19 апреля проходит профилактическая акция МЧС в жилом фонде «За безопасность — вместе»

17.06.2025
Основная ее цель — снижение количества пожаров из-за нарушений правил пожарной безопасности. 762225a74bdf30a3cff60d951293c380 Акция направлена на работу с родителями, чьи дети признаны находящимися в социально опасном положении,  с одинокими и одиноко проживающими пожилыми гражданами, инвалидами и многодетными семьями. Задача — проинформировать людей о возможностях государственных организаций по оказанию услуг в сфере повышения уровня безопасности и обеспечить в соответствии с законодательством социальной помощью тех, кто в этом больше всего нуждается: установить автономные пожарные извещатели, отремонтировать печи, электропроводку, оказать помощь в наведении порядка на приусадебных участках. Не останутся без внимания и те, кто «по-соседству»: что делать и куда обращаться, чтобы не стать жертвой пожара, виновником которого вы не являетесь, но из-за опасного соседства можете стать его жертвой. Спасатели окажут помощь республиканским органам государственного управления, местным исполнительным и распорядительным органам, иным организациям в обучении граждан мерам пожарной безопасности в быту и на производстве, внештатным пожарным формированиям — в организации пожарно-профилактической работы. Плечом к плечу со спасателями в этой работе станут работники МВД, Минтруда и соцзащиты, Минжилкомхоза, Мининформа, Мин-энерго и других госорганов. Кроме того, в рамках акции будут проверены чердаки, подвалы, места общего пользования (лестничные клетки, общие тамбуры) в многоквартирных жилых домах, а также выявлены пустующие дома, здания и сооружения, которые могут представлять угрозу. Эффективность — только в общей заинтересованности и взаимодействии. За безопасность — вместе! Владимир ЯНЧИК, первый заместитель начальника Минского областного управления МЧС  

Завершился кубок района по мини-футболу

17.06.2025
В итоговой таблице первое место заняла команда «Бобовня», которую отметили личными призами и общекомандным кубком от управления по образованию, спорту и туризму райисполкома. [caption id="attachment_75608" align="aligncenter" width="560"]1-1 ■ Команда «Бобовня» - победитель турнира[/caption] Второе место завоевали футболисты «Торпедо», на третьей ступеньке пьедестала —  команда «Газовик». Призеры, вошедшие в тройку лидеров, также не остались без заслуженных наград —  им были вручены призы от районного объединения профсоюзов и Копыльского РК ОО «БРСМ». Отметим, что футбольные баталии длились более двух месяцев. В них смогли принять участие все желающие. Всего было заявлено девять команд. Павел ШЕИН

Бучатино украсят молодые елочки

17.06.2025
Жыхары Капыльшчыны актыўна ўключыліся ў правядзенне акцыі «Пасадзі сваё дрэва». Прычым як у горадзе, так і на вёсцы. Кожны дзень займаюцца пасадкай дрэўцаў і кустарнікаў на тэрыторыі Бучацінскага сельсавета. [caption id="attachment_75613" align="aligncenter" width="560"]■ Супрацоўнікі Бучацінскага сельвыканкама на пасадцы дрэў ■ Супрацоўнікі Бучацінскага сельвыканкама на пасадцы дрэў[/caption] Праўда, як запэўніла старшыня мясцовага сельвыканкама Зоя Бордак, гэты від работ распачалі крыху раней, чым была аб’яўлена акцыя. Першымі з’явіліся насаджэнні на месцы раздзяляльнай агароджы паміж могілкамі, царквой і будучай гандлёвай пляцоўкай у цэнтры Бучаціна. Распачалася замена жалезабетоннай агароджы на «жывую» з елак і каля будынка сельвыканкама. Згодна з планам адведзены месцы для пасадкі і ў іншых населеных пунктах сельсавета, вызначаны пароды дрэў, нарыхтаваны пасадачны матэрыял (зачастую пры ачыстцы зарослых прыдарожных палос). Сумесна з дэпутатамі, актывам мясцовых сельгаспрадпрыемстваў будуць таксама засаджаны пустуючыя ўчасткі ў в. Смалічы, аг. Жыліхава. Дарэчы, жыліхаўскія маладыя спецыялісты днямі закладуць рабінавую алею. Актыўна падключаюцца да пасадкі калектывы педагогаў і тэхработнікаў Бучацінскай, Жыліхаўскай  сярэдніх, Смаліцкай базавай школы. Значную дапамогу яны аказваюць Орлікаўскаму лясніцтву. Як і заўсёды, вялікае значэнне надаецца іншым работам па добраўпарадкаванні. Днямі ўстаноўлена 200 м новай жалезабетоннай агароджы за кошт сродкаў насельніцтва ў Бучаціне. Прадаўжаецца навядзенне парадку на пустуючых тэрыторыях і ўключэнне іх у севазварот і г.д. Сяргей КОЗЕЛ

Наведение порядка в деревне Новоселки продолжается

17.06.2025
На территории д. Новоселки Тимковичского сельсовета продолжаются работы по наведению порядка на земле. IMG_0267 Множество организаций и предприятий принимают активное участие в благоустройстве. Одна из таких — ООО «Облмехотряд», работники которого  распиливают поваленные деревья и вывозят их на территорию местного сельхозпредприятия. IMG_0302 Напомним, руководителям предприятий и организаций города и района дано задание выполнить расчистку пустующих участков от древесно-кустарниковой растительности и снос ветхих домов в этом населенном пункте. Павел ШЕИН
Страница 3211 из 4900