Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

30 мая в Копыле проведет прием граждан главный правовой инспектор труда областной организации Белорусского профсоюза работников леса и природопользования Татьяна Горнаева

08.06.2025
fa0 Очередной профсоюзный прием граждан и юридических лиц будет проводиться 30 мая 2019 г. с 11.00 до 13.00 в Копыльском районе газоснабжения по адресу: г. Копыль, ул. Заводская, 2; с 13.30 до 15.30 - в Копыльском районном объединении профсоюзов по адресу: г. Копыль, ул. М. Горького, 1, к. 39. Прием будет проводить главный правовой инспектор труда Минской областной организации Белорусского профсоюза работников леса и природопользования Татьяна Николаевна Горнаева. Предварительно записаться на прием можно по телефону Копыльского районного объединения профсоюзов 51-2-31.

Почта "СП": благодарность за опубликованный материал

08.06.2025
Шчыры дзякуй вам за тое, што надрукавалі мой артыкул «Он верил в Победу»в Победу» ў нумары ад 4 мая гэтага года. regnum_picture_1494178144663759_big Ваш зямляк, мой дзядзька Жураўскі Міхаіл Часлававіч быў вялікім савецкім патрыётам. Амаль ужо няма ў жывых тых, хто ведаў  Міхаіла Часлававіча. Але тыя, хто яшчэ жывы і пры памяці, а гэта ў асноўным родзічы, заўсёды ў размовах гавораць аб ім як аб надзвычай смелым і адданым Радзіме, а яна, вядома, была савецкай, чалавеку… Шчыра яшчэ раз дзякую і віншую з надыходзячым святам — 75-годдзем вызвалення нашай цудоўнай Беларусі. З павагай — прафесар-гісторык Аляксандр Пятруннікаў, г. Баранавічы 

"Славу себе не искали они"

08.06.2025
Званок старшыні ветэранскай арганізацыі Чаславы Грыгаровіч не здзівіў мяне. Я ведала, з якой нагоды ён адбыўся. І пазней усе, хто сабраўся ў Дзяржынскай сельскай бібліятэцы, горача і сур’ёзна абмяркоўвалі афганскую тэму. afg-e1499069883134 Я расказала пра воінаў-афганцаў маёй вёскі Дусаеўшчына, якія нарадзіліся і жылі тут. Юнакі рознага ўзросту. Трое з пяці свядома выбралі сабе ваенную прафесію. Вайцяховіч Валянцін Паўлавіч. Невысокага росту, заўсёды прыветлівы, з усмешкай. Памятаю, захварэў на ангіну, была высокая тэмпература. Маці Ліна Паўлаўна звярнулася за медыцынскай дапамогай. Як ён баяўся ін’екцыі! А вось вывучыцца на ваеннага лётчыка не пабаяўся! Два гады ён, камандзір верталёта МІ-3, выконвае свае баявыя заданні ў гарах Афганістана. Душманы збіваюць самалёт, у якім быў капітан Вайцяховіч… Я не забуду той дзень, калі прывезлі труну. На ўсё сяло чуліся крык і плач матулі і бацькі. Плакалі родныя, плакала ўся вёска. У 26 гадоў кавалер ордэна Чырвонай Зоркі… пасмяротна. Палкоўнік запасу Баранчык Аляксандр Уладзіміравіч з дзяцінства ганарыўся сваім бацькам, які ваяваў у час Вялікай Айчыннай вайны на фронце, папаў у плен, уцёк — і зноў на фронт. Аляксандр закончыў з добрымі адзнакамі Дзяржынскую васьмігодку, пасля сярэднюю школу № 2 г. Капыля. У 1971 годзе паступіў у Ленінградскае вышэйшае каманднае вучылішча. З кастрычніка 1980-га па кастрычнік 1982-га праходзіў службу ў Афганістане на пасадзе камандзіра роты ў г. Шынданце. 12 медалёў ацанілі гераізм палкоўніка. Зяневіч Анатоль Уладзіміравіч. Яго бацька таксама ваяваў на фронце, атрымаў раненне ў галаву. Анатоль закончыў тыя ж школы і ваеннае вучылішча, што і яго сусед Аляксандр Баранчык. Прайшоў праз пекла Афганістана. Жыў у Маскве. Пра цяперашні лёс невядома. Зарэцкі Сяргей Анатольевіч увесь армейскі перыяд прысылаў пісьмы, у якіх паведамляў аб роўных днях, без трывогі. А праслужыўшы з чэрвеня 1985-га па лістапад 1986-га на пагранічнай заставе ў мотаманеўранай групе ў Афганістане, вярнуўся з пасівелымі скронямі. Бацька, калі даведаўся аб сапраўдным становішчы, абняў і сказаў: «Галоўнае, ты вярнуўся, сынок. Галоўнае, ты жывы». Зараз Сяргей Анатольевіч жыве з сям’ёй у вёсцы Аножкі. І часта наведвае ўжо аўдавелую маму, якая знаходзіцца ў старэйшай сястры ў Дусаеўшчыне. Няма ўжо ў жывых Бердніка Анатоля Аляксандравіча. У бацькоў іх было чатыры сыны і дачушка. Працавалі як пчолы: і дзеці, і бацькі. Страшны кацёл Афгана «абліў» і яго агнём. Роўна год, з мая 1981-га па май 1982-га, намеснік камандзіра разведгрупы, старшы сяржант выконвае свой воінскі абавязак у Афганістане. Кажуць, што ў мужчын больш трывалыя нервы. Не, яны перагараюць, тлеючы ў маўчанні, а правільней — у маўклівым перажыванні. І хто,  як не бацька, разумее ўсю армейскую кашу, якую пакаштаваў сам. Хапіла і іншых прычын для разважання ўсім прысутным. Старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка: —  Слова «афганец» у нашай краіне набыло асаблівы сэнс. Нашы хлопцы ў той час, выконваючы воінскі абавязак, дэманстравалі бяспрыкладную мужнасць і сілу духу.  Мы памятаем загінуўшых і выказваем пачуццё глыбокай павагі і ўдзячнасці іх бацькам. Усім, хто вярнуўся дадому, жадаем здароўя, асабістага шчасця, мірнага неба на доўгія гады. Старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі аддзялення «Дусаеўшчына» ААТ «Скабін» Часлава Грыгаровіч: — Усяго ў Афганістане ваявалі 16 жыхароў Капыльскага сельсавета, загінулі — двое, памерлі — шасцёра чалавек. Ужо вырасла новае пакаленне беларусаў, якое, на шчасце, не ведае, што такое вайна. Хочацца сказаць нашаму маладому пакаленню: «У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу, нават у мірны час, бярыце прыклад з годных мужчын». Загадчык бібліятэкі-клуба Галіна Сінюк пазнаёміла прысутных з краязнаўчымі матэрыяламі аб воінах-афганцах. Ядвіга МАЛЕВІЧ, в. Дусаеўшчына

Гимназия №1 г. Копыля имени Н. В. Ромашко с гордостью носит имя Героя Советского Союза

08.06.2025
"Гімназісты-рамашкаўцы" Так называюць нас, бо мы з гонарам носім імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Васільевіча Рамашкі. 43ff40c43b2a3a3a575747f423b075a5 Нам вельмі прыемна захоўваць памяць пра нашага знакамітага выпускніка і працягваць традыцыі сваіх папярэднікаў, якія ўнеслі значны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення. Словы падзякі мы гаворым старшыні ветэранскай арганізацыі гімназіі Ганне Іосіфаўне Арлоўскай, якая 38 гадоў педагагічнай працы з  45 працавала ў нашай сярэдняй школе № 1, а з 2001 года — гімназіі. Дзякуючы Ганне Іосіфаўне, якая ў 70–80-я гады была намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, вучні сярэдняй школы № 1 сталі актыўнымі следапытамі подзвігу Героя Савецкага Саюза Мікалая Васільевіча Рамашкі. Зробленыя фотаздымкі леглі ў аснову музея М.В. Рамашкі. Сувязь з Падольскімі ваеннымі архівамі дапамагла ўстанавіць прозвішчы аднапалчан Героя. А перапіска з сястрой Мікалая Васільевіча Ганнай Васільеўнай і яго жонкай Ганнай Пятроўнай спрыяла назапашванню матэрыялу. Вынікам карпатлівай пошукавай работы было адкрыццё ў школе ў 1988 годзе мемарыяльнага музея. Экскурсаводамі былі тыя ж самыя пошукаўцы — пяцікласніцы і шасцікласніцы. Вельмі ўдзячны ім былі супрацоўнікі райваенкамата, бо дзяўчынкі (Алёна Арлоўская і Лена Траяновіч) праводзілі экскурсіі для прызыўнікоў. Выхаваўчае значэнне музея было зразумела: нават маленькія першакласнікі маглі расказаць з вялікім пачуццём гонару пра Мікалая Васільевіча Рамашку. Аднак праз чатыры гады давялося арганізоўваць новую пошукавую экспедыцыю на месца пахавання М.В. Рамашкі і яго баявых таварышаў, бо ў памяшканні, дзе размяшчаўся музей, здарыўся патоп — многія экспанаты былі пашкоджаны. Засталася невялікая колькасць уцалелага матэрыялу. У той час дырэктарам школы была Зінаіда Васільеўна Прыміч. Яна стала ініцыятарам адкрыцця музейнай экспазіцыі, прысвечанай  М.В. Рамашку. Пошукавая работа працягвалася. Сабраны матэрыял — гэта вялікая каштоўнасць для цяперашніх і будучых пакаленняў. Пазней другім дырэктарам гімназіі Ірынай Іванаўнай Абас праводзілася карпатлівая і настойлівая работа з педагагічным калектывам і гімназістамі, каб заслужыць права на прысваенне гімназіі імя Рамашкі. У 2015 годзе пры падтрымцы раённага кіраўніцтва гімназія стала насіць ганаровае імя Мікалая Васільевіча Рамашкі. У гімназіі праводзіцца шмат патрыятычных мерапрыемстваў  па ўшанаванні памяці знакамітага выпускніка. Асаблівае месца займаюць экскурсіі на малую радзіму героя ў Дусаеўшчыну, патрыятычныя гадзіны, урокі мужнасці, сустрэчы з землякамі Рамашкі, літаратурна-краязнаўчыя гадзіны, конкурс песні і строю, ваенна-спартыўная гульня «Зарніца», музейныя заняткі, мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Найбольш запамінальнымі і цікавымі з’яўляюцца сустрэчы з Ганнай Іосіфаўнай Арлоўскай — чалавекам з вялікім жыццёвым вопытам і актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Віялета Астрэйка, член гуртка па інтарэсах «Юны журналіст» (юнкар «СП»)

Врач-отоларинголог Копыльской ЦРБ Ольга Жизневская внимательно относится к пациентам

08.06.2025
Хочу рассказать о лор-враче Копыльской ЦРБ Ольге Жизневской, хорошо знающей свою работу и внимательно относящейся к пациентам.  1131-61 Даже в годы, когда начинается старость, после семидесяти, мне редко приходилось посещать больницу, а особенно с болями в ушах. Терпел день, два, все крепче болит. Пошел к врачу. Взял номерок, нашел кабинет и жду. Больные заходят, но не скоро выходят, значит, врач осматривает внимательно, устанавливает диагноз. Слышу, медсестра зовет: «Следующий!» У меня даже появилась дрожь, испугался. Захожу, а там молоденький врач спрашивает: «Что у Вас?» Я даже растерялся, но ответил: «Сильно болит ухо». Пригласила сесть на стул. Осмотрела внимательно, еще и еще раз и спрашивает:  «А Вас есть кому подвезти в областную клинику?»  «Есть, — ответил я. — сын».  Она выдала мне направление. В Боровлянах меня осмотрела другой врач, после чего попросила выйти, а с сыном решала, что со мной делать. Потом позвала и говорит: «Кладу Вас на операцию. Это необходимо». Но от госпитализации я отказался. Она выписала мне уколы для лечения, и мы уехали. Пошел опять в Копыле к лору Ольге Викторовне, рассказал, что предлагали лечь на операцию, а я отказался. А она говорит: «Не волнуйтесь, вылечим». И вылечила. Когда повторно поехал в областную больницу в Боровляны, там приняла опять тот же доктор. Осмотрев несколько раз, говорит: «Все хорошо. Удивлена, уже ничего нет. Молодец ваш  врач!» В майские дни мне опять пришлось обратиться к Ольге Викторовне Жизневской, на этот раз с болью в горле, но я уже не сомневаюсь, что она обязательно вылечит. Спасибо Вам, Ольга Викторовна, за все. Вы заслуживаете внимания и уважения не только пациентов, но и руководства ЦРБ за свои компетентность и профессионализм. Здоровья Вам на долгие, долгие годы и долгих лет  жизни. Александр Иосифович МАЛИНОВСКИЙ, г. Копыль
Страница 3133 из 4891