Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Учащиеся Копыльского государственного колледжа удостоены дипломов фестиваля учащейся и студенческой молодежи «АРТ-вакацыі-2019»

08.06.2025
Учащиеся Копыльского государственного колледжа удостоены Дипломов Министерства образования Республики Беларусь Республиканского фестиваля художественного творчества учащейся и студенческой молодежи «АРТ-вакацыі-2019», итоги которого подводили в Орше. logo-video-art На мероприятии состоялась церемония награждения победителей и призеров пяти проектов-конкурсов, реализованных в рамках названного фестиваля. Так, по итогам Республиканского смотра-конкурса художественных коллективов и индивидуальных исполнителей «АРТ-вакацыі-2019» в номинации «Группа художественного чтения» Дипломом II степени награждена театральная мастерская «Калейдоскоп» (руководитель Наталья Николаевна Раевская). В номинации «Группа молодежных танцевальных направлений» Дипломом III степени отмечен творческий коллектив «Стрит Воркаут-колледж» (руководитель Наталья Николаевна Раевская). В Республиканском конкурсе информационно-методических разработок культурно-досуговых мероприятий для учащейся молодежи «КРЕОН-2019» в номинации «Малой радзімы гукі — песні дабрыні, вышыні, пяшчоты» Диплома III степени удостоено творческое объединение «Калейдоскоп» (Н.Н. Раевская). В номинации «Арт-позитив. Мы продвигаем творчество» Республиканского конкурса цифрового творчества «Арт-портал-2019» Дипломом II степени награждена преподаватель Марина Юруц (Н.Н. Раевская). По итогам Республиканского информационно-профориентационного проекта «ПРОФ-БУМ» Диплом III степени получила Марина Юруц (руководитель Ирина Ашуровна Литвинко) в номинации «Постер-мотиватор «Моя профессия — правильное решение!». Фестиваль был посвящен Году малой родины и 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Получился настоящий праздник молодости и творчества для сотен молодых людей — учащихся учреждений профессио-нального образования со всей страны. Перед началом мероприятия участники фестиваля почтили память героев, павших в борьбе с немецко-фашистскими захватчиками, и возложили цветы к подножию Кургана Бессмертия в Орше. И затем лучшие из лучших представили свое творчество на сцене Дома культуры железнодорожников в рамках гала-представления «Творчество молодых — слова будущего». Диана ТКАЧЕНКО

Семежевские рушники были в центре внимания во время областного семинара

08.06.2025
Закладное ткацтва чырвона-белых ручнікоў было ў цэнтры ўвагі спецыялістаў па рамёствах і ахове нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны з суседніх раёнаў Мінскай вобласці. [caption id="attachment_77052" align="aligncenter" width="580"]■ Асвойваюць ткацкае майстэрства і хлопцы ■ Асвойваюць ткацкае майстэрства і хлопцы[/caption] Вывучаць, захоўваць і папулярызаваць гісторыка-культурныя каштоўнасці — так абазначана асноўная задача, што стаяла перад удзельнікамі абласнога семінара. А як гэта ажыццяўляецца на практыцы, прадстаўнікам культуры было прапанавана паглядзець і пераняць вопыт на прыкладзе работы раённага цэнтра ткацтва ў аграгарадку Семежава. Семінар быў наладжаны галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Дзяржаўнай установай «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» ў супрацоўніцтве з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама, раённым цэнтрам ткацтва. Адкрыла семінар начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юха, якая адзначыла, што Капыль — адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў: першым узгадваннем у пісьмовых крыніцах можна лічыць дату 1006 год. Гэта радзіма вялікай колькасці вядомых пісьменнікаў і таленавітых дзеячаў Беларусі. Больш падрабязна з гісторыяй Капыльшчыны ўдзельнікі семінара пазнаёміліся падчас наведвання раённага краязнаўчага музея, які размешчаны ў старой забудове горада і з’яўляецца помнікам гісторыі, паколькі на гэтым месцы знаходзілася гарбарная майстэрня. І як вынік — стварэнне ў адным з пакояў музея экспазіцыі ў выглядзе экскурсіі па Капыльскім мястэчку, падарожжа па якім правяла  старшы навуковы супрацоўнік Таццяна Варанцова. У музеі культработнікаў асабліва зацікавіла выстава аднаго экспаната — Слуцкага пояса, копія якога была набыта ў канцы 2018 года. Госці не хавалі свайго захаплення, і, як потым заўважылі, Капыльскі раённы краязнаўчы музей можа служыць прыкладам для пераймання для больш плённага развіцця турыстычнай дзейнасці. Удзельнікам семінара было прапанавана наведаць храм Святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў вёсцы Лешня — помнік драўлянага дойлідства з элементамі стылю «мадэрн». Аб гісторыі храма, яго адраджэнні і сваёй  дарозе да Бога прысутным расказаў настаяцель храма Павел Корзун, адзначыўшы, што толькі вера ў Бога і ў дапамогу ад Яго дазваляе людзям справіцца з любой праблемай. [caption id="attachment_77053" align="aligncenter" width="580"]■ Галіна Гурло падчас прэзентацыі кнігі ■ Галіна Гурло падчас прэзентацыі кнігі[/caption] Маршрут прадоўжыўся ў аграгарадку Семежава. Перад уваходам у Семежаўскі ВПК дзіцячы сад сярэдняя школа імя М.С. Высоцкага, дзе было арганізавана мерапрыемства «Нашай вёскі спадчына жывая», дарагіх гасцей сустракалі хлебам-соллю. Свята пачалося з наведвання  выставы тканых ручнікоў «Млечны шлях ад рук бабулі», з якой пазнаёміла дырэктар РЦТ Таццяна Волкава. Шмат гасцей сабралася ў глядзельнай зале. Тут жа ў першым радзе размясціліся і майстрыхі. Гучыць мілагучная песня «Слуцкія ткачыхі» ў выкананні Вячаслава Курчыка. На сцэне за ткацкім станком дзяўчынка, якая пад словы класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча «…І тчэ, забыўшыся, рука…» паціху заміж персідскага ўзору складае семежаўскія чырвона-белыя ручнікі. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся былы дырэктар Семежаўскай школы Уладзімір Выскварка, які адзначыў, што семежаўская зямля багатая на знакамітых людзей, і ўвогуле ўсе семежаўцы цікавяцца гісторыяй свайго краю, захапленнямі і клопатамі землякоў, пры гэтым выхоўваюць любоў і павагу да спадчыны ў моладзі. — Сімвалічна, што сённяшняе мерапрыемства адбываецца ў дзень, калі 22 гады таму ў гэтай зале адбыўся першы з’езд ткачых, — расказвае дырэктар раённага Цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло. — Аграгарадок Семежава мае даўнія традыцыі ў ткацкай справе. Ён па праве лічыцца «сталіцай ткацтва» не толькі ў раёне, але і ў вобласці. У Семежаве што ні хата, то музей. І ўзоры на тканых вырабах свае, непаўторныя. Нашы ткачыхі — сапраўдныя чараўніцы. Іх творы пабывалі на шматлікіх рэспубліканскіх, абласных выставах і далёка за межамі краіны. І я вельмі ўдзячна нашым таленавітым майстрыхам за тое, што яны не адзін дзясятак гадоў аддалі стварэнню сапраўдных твораў мастацтва, укладваючы ў іх сваю душу і сэрца. Яны не толькі дапамагаюць аднаўляць майстэрства, але і самааддана перадаюць яго моладзі. Для кожнага майстра галоўнае, каб яго справа жыла ў пакаленнях. Перадачу ткацкага рамяства на сябе ўзяў раённы цэнтр ткацтва, куды ўдзельнікі семінара наведаліся пасля прагляду двух фільмаў «Закладное ткацтва». Там яны пазнаёміліся з экспазіцыяй цэнтра і працай «Школы ткачоў».  — У рамках рэалізацыі сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і праграмы развіцця ААН «Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні», пры фінансавай падтрымцы гэтых арганізацый, у 2010 годзе на базе цэнтра ткацтва была створана «Школа ткачоў», — адзначыла дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава. — Сёння яна дае добрыя вынікі: яе навучэнцы ўдзельнічаюць у шматлікіх святах, конкурсах рознага ўзроўню, з якіх прывозяць дыпломы розных ступеней. Усё гэта азначае, што старажытнае рамяство развіваецца, рухаецца наперад. І гэта грунтуецца на цікавасці моладзі, якая ў традыцыйнае ткацтва прыносіць новыя, свежыя ідэі. Менавіта яны — працяг справы нашых продкаў, ім прадаўжаць ручніковы шлях ад рук бабулі. Затым адбыўся  майстар-клас па ткацтве закладных чырвона-белых ручнікоў, які правяла Народны майстар Рэспублікі Беларусь Валянціна Міхайлаўна Кіеня. Падвядзенне вынікаў адбылося за круглым сталом у Семежаўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Культработнікаў вітала дырэктар установы Таццяна Шаура сумесна з удзельнікамі народнага аб’яднання «Семяжовачка». Гаспадыні падзяліліся рэцэптамі традыцыйных семежаўскіх страў, якія гатавалі яшчэ іх бабулі. Там адбылася і прэзентацыя кнігі «Традыцыйныя стравы Капыльшчыны», складальнікамі якой з’яўляюцца наша зямлячка Галіна Гурло і начальнік аддзела абласнога цэнтра народнай творчасці Вольга Хачкова. Сабраныя рэцэпты — ад жыхароў вёсак раёна. Выдадзена кніга па заказе гэтай жа дзяржаўнай установы. Вядучы метадыст па народных рамёствах и промыслах ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» Наталля СУХАЯ: — Тэхналогія  чырвона-белых ручнікоў, як аб’екта нематэрыяльна-культурнай спадчыны, унікальная і непаўторная. І што вельмі важна, гэтая каштоўнасць вельмі цэніцца мясцовымі жыхарамі, а гэта варта таго, каб іх прадставіць на міжнародным узроўні. Ваш цэнтр ткацтва адзіны не толькі ў вобласці, але нават і ў рэспубліцы. Тут працуе шмат моладзі пад кіраўніцтвам маладога дырэктара — чалавека, зацікаўленага сваёй справай. Прыемна адзначыць, што жаданне асвойваць ткацкае рамяство выказваюць як дзяўчынкі, так і хлопцы. Першапачаткова ткацтва ў старажытныя часы было мужчынскім заняткам, але паступова ў сялянскім асяродку яно стала жаночым. Як адзначылі шматлікія ўдзельнікі семінара, не дзіва, што ў Семежаве шмат навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў, і ўсё таму, што кожны з дзяцей, вывучаючы мясцовае ткацтва, як бы асвойвае вышэйшую матэматыку. Гэта вельмі прыгожы і захапляльны занятак, але Семежава мае свае адметнасці, як і ўся Капыльшчына ўвогуле. Дырэктар Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці Хрысціна ЛЯМБОВІЧ: — Сама я займаюся ткацтвам валожынскіх паясоў, якія таксама маюць статус нематэрыяльна-культурнай спадчыны. Прыйшлося праводзіць экспедыцыйныя даследаванні па вёсках раёна з мэтай вывучэння мясцовых традыцый непасрэдна ад іх носьбітаў. Я вельмі ўражана сённяшнім мерапрыемствам ад пачатку і да канца. Праграма семінара гарманічная, падчас яго мы знаёміліся з рознымі людзьмі, і стварылася такое ўражанне, што ў вас сапраўды нейкая такая зямля дабрадушных людзей. Шмат майстроў і пераемнікаў сярэдняга і меншага звяна, што вельмі важна. Захоўваючы сваё, рэгіянальнае, мы будзем цікавыя і замежным гасцям, якія едуць пагля-дзець сапраўднае традыцыйнае мастацтва, чым вельмі багатая Беларусь. Таццяна БОХАН

Филиал «Великая Раевка» ОАО «Криница»: корма должны быть только высокого качества

08.06.2025
У філіяле «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца» даўно засвоілі ісціну: кармы павінны быць толькі высокай якасці. І некалькі апошніх гадоў нарыхтаваныя там сена, сянаж і сілас утрымліваюць максімум пажыўных рэчываў, перш за ўсё бялку. [caption id="attachment_77049" align="aligncenter" width="580"]■ Механізатары Віктар Арэхва і Сяргей Гаргун ■ Механізатары Віктар Арэхва і Сяргей Гаргун[/caption] У асноўным гэта забяспечваецца за кошт бабова-злакавых траў, якія займаюць вядучае месца ў структуры кармавога кліну. Напрыклад, толькі пад люцэрну там занята звыш 200 гектараў. Яшчэ больш чым на трох сотнях гектараў размяшчаюцца іншыя травы.  У  2017–2018  гадах значная  работа праве-дзена па перазалужэнні і падсеве траў, што таксама дало свае вынікі. Але ў значна большай ступені на якасці корму адбіваюцца тэрміны ўборкі траў. Дырэктар сельгас-прадпрыемства Іван Дамашэвіч тлумачыць, чаму з касавіцай лепш не зацягваць, і прыводзіць канкрэтныя лічбы. Выгадней за ўсё касіць злакавыя расліны да іх каласавання, калі ўтрыманне пратэіну, які пераварваецца, у сухім рэчыве складае 17,5%, бабовыя — 28–29%. Спазніўся ўсяго на некалькі дзён — і паказчык ужо больш чым у два разы ніжэйшы. Нядаўна зробленыя ў абласной лабараторыі аналізы паказалі, што ў цімафееўцы, узятай на пробу з гаспадаркі, змяшчаецца 17% пратэіну, у люцэрне — 28%. Сырая клятчатка знаходзіцца на аптымальным узроўні — каля 10%. На дадзены момант баланс клятчаткі і пратэіну ідэальны, таму трэба актыўна весці корманарыхтоўку. [caption id="attachment_77048" align="aligncenter" width="400"]■ Праверку якасці закладкі траншэі праводзяць фуражыр Юлія Ярашэвіч і начальнік участка Алена Фалько ■ Праверку якасці закладкі траншэі праводзяць фуражыр Юлія Ярашэвіч і начальнік участка Алена Фалько[/caption] Як адзначыў Іван Дамашэвіч, летась нарыхтавалі каля 29 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы, чым забяспечылі паўтарагадовы запас кармоў. На сёння яшчэ засталося каля 3 тысяч тон сіласу, якога павінна хапіць да верасня. Сёлета ў філіяле плануюць аб’ёмы не зніжаць: трэба нарыхтаваць 6 тысяч тон сенажу і 8 тысяч тон сіласу. З траў першага ўкосу будзе закладзена 3,5 тысячы тон у сянажна-сіласныя траншэі і 500 кг у плёнку. Трэба адзначыць, што за некалькі апошніх гадоў у гаспадарцы пабудавана дзевяць сучасных, умяшчальных, зручных сянажна-сіласных траншэй. Для ўкрыцця сянажнай масы прымяняецца сучасная вакуумная плёнка, потым чорна-белае палатно, якое прыкладваецца мяшкамі з пяском. Гэта дазваляе не пашкодзіць герметычнасць кургана. Каля 500 тон у «Вялікай Раёўцы» плануюць сёлета нарыхтаваць сена. Звыш 50 тон ужо маецца. Яно закладваецца толькі ў плёнку. Асноўная стаўка робіцца на другі і трэці ўкосы. Для нарыхтоўкі выкарыстоўваюцца добрыя культуры: фестулоліум і цімафееўка. На палетках штодзень з самага ранку задзейнічаны дзве касілкі, на якіх працуюць Сяргей Новік і Мікалай Лук’янчык, камбайн КВК на падборцы правяленай масы (на ім шчыруе Сяргей Гаргун), некалькі самазвалаў і прычэпаў на адвозцы (для эфектыўнасці перавозкі давялося нарасціць барты), на якіх заняты Віктар Арэхва, Міхаіл Кашкан, Мікалай Жук, Мікалай Мышалаў, Мікалай Ксяневіч, цяжкая тэхніка на трамбоўцы (Сяргей Шкода і Сяргей Гаўрыкаў). Удзельнікам зялёнага канвеера ўстаноўлены надбаўкі за якасную працу, яны забяспечаны гарачым харчаваннем. Нарыхтоўчая кампанія вядзецца пад кантролем ветэрынарнай і агранамічнай службаў. Сяргей КОЗЕЛ

На память о себе выпускники Семежевского УПК д/с-СШ им. М. Высоцкого посадили туи

08.06.2025
Выпускники Семежевского УПК д/с-СШ им. М. Высоцкого скоро покинут стены родной школы, но памятью о замечательных годах, проведенных за партой, станут молоденькие деревца — туи, которые ребята высадили по окончании торжественной линейки. IMG_0248 С замечательным праздником поздравить школьников приехали почетные гости: депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Людмила Нижевич, председатель районного Совета депутатов Ирина Кисляк, начальник управления по образованию, спорту и туризму райисполкома Ирина Абас. IMG_0159 Прозвенел последний звонок – и юноши и девушки вступили в новую самостоятельную жизнь. Диана ТКАЧЕНКО

Последний звонок возвестил ученикам Копыльского района об окончании учебного года

08.06.2025
В их числе — 143 одиннадцатиклассников и 274 девятиклассников. Торжественной эта линейка стала и для более 13 000 школьников Минщины, получающих базовое образование, и 7 600 выпускников 11-х классов. IMG_0228 IMG_0188 Для большинства ребят праздничные мероприятия в учреждениях образования состоялись 30 мая и лишь в отдельных они прошли ранее. Для многих учащихся — это великая радость, ведь впереди три месяца летних каникул. Но тех, кому пришло время сделать профессиональный выбор, впереди ожидает горячая пора.
Страница 3131 из 4891