Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

График переноса рабочих дней в 2020 году утвержден в Беларуси

17.06.2025
Совет Министров Беларуси утвердил график переноса рабочих дней в 2020 году. Соответствующее решение закреплено постановлением Совмина от 9 октября 2019 года №688, сообщили в пресс-службе правительства. Согласно документу, рабочие дни в 2020 году переносятся с четверга 2 января на субботу 4 января (то есть на Новый год выходными будут 1 и 2 января), с понедельника 6 января на субботу 11 января (что даст три дня отдыха подряд - 5, 6 и 7 января). Кроме того, предусмотрен перенос рабочего дня с понедельника 27 апреля на субботу 4 апреля. При этом выходными будут 25, 26, 27 и 28 апреля (Радуница). Организациям предоставлено право с учетом специфики производства (работы) осуществлять перенос рабочих дней в ином порядке в соответствии с законодательством.

13 октября в храме Святой Живоначалной Троицы д. Телядовичи будет петь хор прихожан Всехсвятского прихода г. Минска

17.06.2025
13 октября, в воскресный день, перед праздником Покрова Пресвятой Богородицы по просьбе прихожан храма Святой Живоначалной Троицы д. Телядовичи за божественной литургией будет петь хор (прихожан) Всехсвятского прихода г. Минска под управлением регента Марии Владимировны Клочко. Начало богослужения в 8.30. Протоиерей Геннадий КОРНЕВ, настоятель храма Святой Живоначальной Троицы

В Копыльском районе проводится профилактическая акция «Сохрани себе жизнь!»

17.06.2025
С 7 по 17 октября ГАИ проводит профилактическую акцию «Сохрани себе жизнь!». Целью республиканской акции является предупреждение ДТП с участием пешеходов, популяризация использования фликеров в темное время суток. Внимание сотрудников ГАИ в первую очередь будет уделено исправности освещения в районе пешеходных переходов, наличию необходимых технических средств регулирования движения. Госавтоинспекция усилит контроль за обеспечением безопасности на нерегулируемых пешеходных переходах, участках автомобильных дорог, улицах населенных пунктов, где есть высокий риск совершения наездов на пешеходов. Кроме того, на местах будет проведена информационно-разъяснительная работа в трудовых коллективах, учреждениях образования, где инспекторами будет доведена информация о необходимости использования световозвращающих элементов и мерах безопасности на пешеходных переходах. ОГАИ Копыльского РОВД  

В Копыльском районе активизировали работу смотровые комиссии

17.06.2025
Бяду часам можна прадухіліць. Для гэтага і створаны ў раёне назіральныя камісіі для праверкі бяспечных умоў пражывання грамадзян. Мэта іх дзейнасці — правядзенне сумесных абследаванняў домаўладанняў і кватэр, каб своечасова ўказаць на недахопы, якія ствараюць пагрозу. [caption id="attachment_82020" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас наведвання шматдзетнай сям’і Ражко з аг. Семежава[/caption] Спісы адрасоў, якія неабходна наведаць, фарміруе старшыня сельвыканкама, які з’яўляецца і кіраўніком назіральнай камісіі. «У большасці выпадкаў наведваюцца дамы грамадзян групы рызыкі, — растлумачыла перад пачаткам рэйду старшыня Семежаўскага сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна. — У яе ўваходзяць шматдзетныя сем’і, у тым ліку сем’і, якія выхоўваюць непаўналетніх, і якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, інваліды першай і другой груп, адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне, іншыя асобы, найбольш схільныя да рызыкі  ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі». Мэтанакіраваная работа назіральных камісій, каардынацыя якіх ускладзена на раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дапамагае пазбегнуць няшчасных выпадкаў, выкліканых неасцярожнасцю грамадзян у розных галінах жыццядзейнасці. Таму ў іх склад уваходзяць работнікі РАНС, РАУС, сфер адукацыі, сацыяльнай абароны, аховы здароўя, энерга- і газанагляду, прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, а таксама сельгаспрадпрыемстваў, угоддзі якіх размешчаны ў межах канкрэтнага сельсавета. «Упор у рабоце назіральных камісій, — расказвае інспектар Капыльскага РАНС Аляксандр Дарашэвіч, — робіцца на прафілактычную і інфармацыйна-растлумачальную работу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці. Гэта інструктажы работнікамі зацікаўленых службаў, гутаркі з прывядзеннем канкрэтных прыкладаў надзвычайных сітуацый, распаўсюджванне нагляднай прадукцыі. Як паказвае практыка, зладжанасць у рабоце членаў назіральных камісій дазваляе своечасова папярэдзіць і не дапусціць надзвычайных сітуацый, а гэта значыць — захаваць чыёсьці жыццё». «Наша камісія практыкуе выезды раз на тыдзень, вядома ж, не ўсім складам, а дзелімся на групы, — адзначае спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Семежава» Наталля Правальская. — Вось і сёння мы працуем разам з інспектарам РАНС Аляксандрам Дарашэвічам і медработнікам Семежаўскай участковай бальніцы Нінай Скамарохай, бо наведваем шматдзетныя сем’і з малымі дзецьмі і адзінока пражываючых сталых грамадзян». Адзначым, што ў  абследаваных ў аграгарадку домаўладаннях, якія наведалі члены назіральнай камісіі, сур’ёзных парушэнняў не выяўлена. Што, безумоўна, радуе. У большасці дамоў назіралася чысціня, парадак, а галоўнае — бяспечныя ўмовы пражывання. Аднак асобныя заўвагі ўсё ж былі: неістотныя заганы ў арганізацыі пячнога абсталявання, неабходнасць навядзення парадку на прылеглай да дома тэрыторыі. «Падчас работы назіральных камісій ідзе інфармаванне насельніцтва, — падкрэсліў Аляксандр Дарашэвіч. — Мы працуем і з працоўнымі калектывамі, расказваючы пра неабходнасць правядзення рамонту пячнога ацяплення, электраправодкі і ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, замены газавага абсталявання ў домаўладаннях састарэлых бацькоў. У гэтай сітуацыі грамадзяне, чые пажылыя сваякі жывуць асобна, часта правільна рэагуюць і дапамагаюць тым прывесці дом у бяспечны стан. Такі падыход эфектыўны, таму што ў мітусні людзі забываюць, што ў іх дапамозе маюць патрэбу самыя блізкія людзі. А мы ім пра гэта нагадваем». Сяргей КОЗЕЛ

В почтовом отделении в агрогородке Тимковичи работают настоящие профессионалы

17.06.2025
Паштовае аддзяленне ў аграгарадку Цімкавічы сярод іншых лічыцца на добрым рахунку, бо працуюць там сапраўдныя прафесіяналы. [caption id="attachment_81625" align="aligncenter" width="840"] ■ Ала Акінчыц, Валянціна Янкіна, Вольга Баркоўская і Аксана Марозава[/caption] Згадзіцеся, сучаснае аддзяленне паштовай сувязі ў вёсцы — гэта месца, дзе  не толькі можна аформіць падпіску на любімыя перыядычныя выданні, але і набыць прадукты харчавання і рэчы штодзённага попыту, ажыццявіць неабходныя плацяжы і разлікі. Але галоўнае, што прываблівае жыхароў, — магчымасць пагутарыць, даведацца пра мясцовыя навіны. Менавіта так, гасцінна і добразычліва, сустракаюць кліентаў у аддзяленні паштовай сувязі аграгарадка Цімкавічы, а яго начальнік Вольга Баркоўская заўсёды з разуменнем выслухае і дапаможа, прапануе выпісаць газету ці часопіс. — За працай паштальёна я назірала з дзяцінства, бо мая мама Ганна Мікалаеўна Сапешка адпрацавала ў гэтай арганізацыі 34 гады, — расказвае Вольга Віктараўна. — Свой асабісты прафесійны шлях на пошце я пачала з 1994 года. Быў невялікі перапынак, але ўсё ж такі вырашыла вярнуцца сюды, таму што ведаю асаблівасці гэтай работы, і яна мне падабаецца. І не шкадую. Тым больш што побач са мной сапраўдныя прафесіяналы: ветэран працы аператар Валянціна Янкіна, паштальёны Ала Акінчыц і Аксана Марозава. Калектыў у нас склаўся добры, разумеем адзін аднаго і дапамагаем. Дарэчы, супрацоўнікі нашага аддзялення паштовай сувязі ўжо станавіліся прызёрамі конкурсу, які пастаянна аб’яўляе рэдакцыя газеты «Слава працы». На раёнку, па словах Вольгі Баркоўскай, цімкаўляне падпісваюцца з ахвотай, нават самі, калі надыходзіць час, нагадваюць і тэлефануюць у аддзяленне. І паштальёны спяшаюцца выканаць кожны запыт, нягледзячы на тое, што ўчастак у кожнага вялікі: населеныя пункты Цімкавічы і Чарнагубава. таму прыходзіцца рабіць каля 300 заходаў, каб абысці адзначаную тэрыторыю. Акрамя карэспандэнцыі і газет з часопісамі супрацоўніцы аддзялення прапаноўваюць вяскоўцам прадукты харчавання ці тавары штодзённага попыту, тым больш што ўсё, як кажуць, з дастаўкай на дом. Людзям сталага ўзросту гэта вельмі зручна, бо не кожны зможа па стане здароўя сам дайсці да аддзялення паштовай сувязі або ў магазін. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 2973 из 4900