Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Подписано распоряжение «Об оказании материальной помощи» в связи с празднованием 75-й годовщины Победы

28.06.2025
Председатель райисполкома Сергей Пилищик подписал распоряжение «Об оказании материальной помощи» в связи с празднованием 75-й годовщины Победы советского народа в Великой Отечественной войне. Председателям сельисполкомов, руководителям предприятий, организаций и учреждений в срок до 7 мая за счет средств субъектов хозяйствования необходимо организовать выплату в размере двух базовых величин. Помощь получат участники, инвалиды Великой Отечественной войны, лица, награжденные орденами и медалями за самоотверженный труд в тылу в годы  войны. Выплату также произведут  и для бывших узников фашистских лагерей и иных мест принудительного содержания, семьям погибших воинов в годы войны, инвалидам с детства вследствие ранения, контузии, увечья, связанных с последствиями боевых действий в годы Великой Отечественной войны. Татьяна БОХАН

Свет детских воспоминаний Татьяны Цыриной из аг. Мажа

28.06.2025
...Маленькая Таццяна бачыць, як бабуля Ядвіга Іосіфаўна Карповіч цярэбіць цыбулю: жанчына старанна абірае з яе шалупінне, каб потым у гэтым адвары пафарбаваць велікодныя яйкі. Тады яны атрымаюцца чырвонымі, прыгожымі і бліскучымі... Шмат самых розных успамінаў беражліва захоўвае ў сваёй памяці Таццяна Францаўна Цырына з аграгарадка Мажа: прыгожыя духмяныя пірагі, гульня «ў біткі», песні валачобнікаў… [caption id="attachment_87938" align="alignleft" width="270"] ■ Таццяна Цырына[/caption] Менавіта са светлым святам Вялікадня ў Таццяны Цырынай звязаны самыя светлыя ўспаміны. З іх ды яшчэ са стараннай штодзённай духоўнай працы сплятаюцца сцяжынкі асабістага шляху, які вядзе да Бога. Сцяжынкі дзіцяці Азірнуўшыся ў мінулае, Таццяна Францаўна нібы на самай справе адчувае, як хату хутка напоўніць ні з чым не параўнальны пах расчыненага цеста: крыху кіславаты водар дражджэй перапляцецца з ледзь чутнымі ноткамі надыходзячага свята. А асаблівую ўтульнасць і цеплыню дададуць бабуліны пірагі, як толькі яна дастане іх з печы. У працэсе прыгатавання і ўпрыгожвання Ядвіга Іосіфаўна дазваляла ўдзельнічаць і ўнукам. А яшчэ яна казала, што смак залежыць ад якасці і стараннасці  замесу. – Вымешваць трэба да той пары, пакуль кропля поту з ілба ці з носа не ўпадзе, – настаўляла мудрая жанчына. Цяжка было вытрымаць да таго часу, калі можна гэту смакату пакаштаваць. Дачакацца вяртання з касцёла пасля асвячэння – гэта было насамрэч нялёгкае выпрабаванне. – Як спячы той смачны пірог? – нібы аглядваючыся назад, разважае Таццяна Францаўна. – Для сучасных гаспадыняк гэты працэс стаў прасцейшым. Сёння можна знайсці любы рэцэпт, на розны густ, але абавязкова трэба ўкласці натхненне, душу і кропельку поту… [caption id="attachment_87936" align="aligncenter" width="840"] ■ Таццяна разам з мамай Нінай Канстанцінаўнай і татам Францам Антонавічам Сапешкамі, 1965 г.[/caption] На святочны стол мама Ніна Канстанцінаўна Сапешка заўсёды ставіла толькі лепшыя і найсмачнейшыя стравы. Затым уся сям’я разам віншавала адзін аднаго словамі: «Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!» Самымі смачнымі стравамі на святочным стале пасля Вялікага посту акрамя духмяных  пухлых пірагоў, канешне, былі мясныя: кавалачкі падсушанага кумпячка, каўбаска, запечаная ў печы рулька. А потым уся вуліца Зарэчча ў в. Шастакі ўпрыгожвалася разнаквеццем жаночых хустак і сукенак, бо кожная гаспадыня пакідала сваё  лепшае адзенне менавіта на Вялікдзень. Дарослыя спявалі пад гармонік, віншавалі адзін аднаго, а яны, дзеткі, якіх шмат высыпала на шастакоўскія абшары, з захапленнем гулялі «ў біткі». Кожны ставіў перад сабой мэту прынесці дахаты найбольшую колькасць здабычы, і дзеля гэтага не цураліся аніякіх спосабаў. Хтосьці ў сумленным паядынку разбіваў яйка саперніка, а хтосьці і жульнічаў. Каб перамагчы, бралі штучныя яйкі, зробленыя з дрэва або нават каменныя. Першыя тры дні пасля Вялікадня найлепшыя пажаданні і цудоўныя песні па хатах «разносілі» так званыя валачобнікі, да якіх выходзілі гаспадар з гаспадыняй і частавалі ўсялякай смакатой. Сцяжынкі дарослага Сёння Таццяна Францаўна ўпэўнена, што да свядомага прыняцця веры яна прыйшла дзякуючы сваёй цётачцы – Яніне Антонаўне Пышко, перадавой даярцы калгаса «Ленінец». Матуля, бухгалтар названага калгаса і член КПСС, дзяцей пахрысціла. Па негалосных правілах савецкага часу зрабілі гэта ў хаце. І ўсё ж па нейкіх асабістых прычынах да выконвання рэлігійных запаветаў сур’ёзна жанчына не ставілася. Больш аб духоўным выхаванні клапаціўся бацька Франц Антонавіч Сапешка. Рабіў ён гэта «ціхенька і спакойненька» і калі-нікалі адвозіў дзетак да касцёла ў Нясвіж. [caption id="attachment_87935" align="aligncenter" width="840"] ■ 2006 г. Служба праходзіла ў падвале недабудаванага касцёла ў Капылі. Сярод вернікаў - Яніна Антонаўна Пышко (трэцяя злева)[/caption] Вобраз цёткі Яні і зараз суправаджае Таццяну Францаўну. Вось жанчына на каленях звяртаецца да Пана з патаемным ці сядзіць з малітоўнікам у руках. А вось перагортвае малітвы так званага Ружанца, падчас якога іх паслядоўнасць адлічваецца нібы па пялёстках ружы. Накшталт вянка з руж жанчына пляла і вянок з малітваў, каб прынесці яго Божай Маці. Малітва гэта спалучалася з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса і Панны Марыі, што ўтвараюць пяць частак Ружанца. Ужо пазней Таццяна Францаўна даведалася, што малітва Ружанца мае вельмі вялікую моц. – Да Бога я прыйшла ўжо ў даволі свядомым узросце, – удакладняе Таццяна Францаўна. – А па-сапраўднаму паядналася з Ім, упершыню прыняўшы Камунію 8 чэрвеня 2019 года, пасля сакрамэнту пакаяння і заключэння сужэнства з Анатолем Аляксандравічам Бураком. Велікодны стол я заўсёды накрываю ў традыцыях з майго дзяцінства. Таму для мяне важна зрабіць гэта трапятліва, каб гэта было як пры бабулі і маме. Таццяна Цырына – ужо сама матуля і бабуля. Дзяцей і ўнукаў паступова далучае да Бога. Дачку Кацярыну хрысцілі ў Нясвіжскім касцёле, там жа яна брала шлюб і паступова пахрысціла сваіх траіх дзетак. А малодшы сынок Аляксей упершыню далучыўся да Пана Езуса праз сакрамэнт хросту дзякуючы ксяндзу Аляксею ў капыльскім касцёле, які яшчэ знаходзіўся на стадыі будавання. Сцяжынкі сумесныя Таццяна Францаўна – намеснік дырэктара Мажскага ВПК д/с – ПШ, таму на ёй ляжыць абавязак клапаціцца не толькі аб сваіх дзетках, але і аб навучэнцах. Праз звяртанне да звычаяў і традыцый яна паціху накіроўвае хлопчыкаў і дзяўчынак да веры. Дзеці разам з настаўнікамі становяцца частымі гасцямі ў касцёле святых Пятра і Паўла, дзе іх душэўна сустракае ксёндз Андрэй Калядка. У хуткім часе наведаюць і Свята-Узнясенскую царкву ў Капылі. [caption id="attachment_87937" align="aligncenter" width="840"] ■ Вучні Мажскага ВПК д/с - ПШ разам з ксяндзом Андрэем Калядкам, 2020 г.[/caption] – Вельмі хочацца, каб радасць і духоўнасць майго дзяцінства не канулі ў небыццё, – упэўнена Таццяна Францаўна. – Таму разам з педагогамі нашай навучальнай установы мы вызначылі духоўнае адраджэнне як галоўны напрамак выхавання. Далучэнне да духоўнасці, з дазволу бацькоў, адбываецца праз наведванне хрысціянскіх храмаў – касцёла і царквы. Дзеці вучацца разумець, што аб’ядноўвае і ў чым адрозненні між каталіцкім і праваслаўным веравызнаннем. А Вялікдзень  з’яўляецца самым значным і ўрачыстым  святам. Святкуецца цэлы тыдзень. У першы дзень, прыходзячы ў храм, людзі праслаўляюць цудоўнае ўваскрэсенне Езуса Хрыста. Дзеці разам з настаўнікамі з задавальненнем у мінулым годзе прадстаўлялі яго асноўныя яскравыя  моманты сцэнічна. Пачастунак ад Таццяны Цырынай. Хрушчы   З мукі, малака і 1–2 яек, без соды і воцату, замясіць цеста. Тоненька яго раскачаць і парэзаць на прамавугольнікі памерам 10 на 16 сантыметраў. Затым кожны надрэзаць па даўжыні (не да канца) на 4 палоскі. На відэлец як бы праплесці палоскі праз адну. У высакаватай, але невялікай па аб’ёме пасудзіне разагрэць алей і апусціць туды відэлец з цестам. Затым вынуць відэлец. Пасля таго, як хрушч скруціцца, дастаць яго і, пакуль ён гарачы, пасыпаць цукровай пудрай. Дзіяна ТКАЧЭНКА

В д. Душево Потейковского сельсовета закладывают парк отдыха

28.06.2025
Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці Пацейкаўскага сельвыканкама па навядзенні парадку на гэты год з’яўляецца закладка парку адпачынку ў в. Душава. На тэрыторыі былога калгаснага саду ўжо разбіты ўчасткі, праводзяцца работы па стварэнні пешаходных дарожак: здымаецца верхні слой глебы, пачынаецца завозка пяску. Пасля вясенняй пасяўной работы павінны актывізавацца. У хуткім часе будзе высаджана маладзёжная алея і акультураны так званыя альпійскія горкі. Як расказаў старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко, добраўпарадкаванне праводзіцца круглы год. Ніколі не адмаўляе ў дапамозе мясцовае сельгаспрадпрыемства – ААТ «Прагрэс 2010», жыхары сельсавета, у тым ліку і дачнікі. Напрыклад, па ініцыятыве жыхароў вёсак Кацельнікі і Кудзінавічы праведзены суботнікі з іх непасрэдным удзелам па расчыстцы пустуючых домаўладанняў. На могілках каля былой вёскі Пнівада пры ўдзеле грамадзян, чые родныя там пахаваны, зроблена расчыстка тэрыторый ад хмызняку, за кошт добраахвотных узносаў устаноўлена 80 м агаро-джы. А на могілках у вёсцы Кацельнікі – 75 м. Па ініцыятыве жыхароў вёскі Какорычы ўласнымі сіламі расчышчана пойма ракі Чайка, якая працякае па іх населеным пункце. Правядзенне суботнікаў даўно стала традыцыйным і для прадстаўнікоў сельвыканкама, сацыяльнай сферы, паста МНС, мясцовага сельгас-прадпрыемства. Педагогі і вучні Пацейкаўскай СШ праводзяць урокі працоўнага і патрыятычнага выхавання падчас навядзення парадку ля помнікаў у вёсках Жавулкі, Ржаўка, аграгарадку Пацейкі. Нядаўна Пацейкаўскім сельвыканкамам прынята рашэнне аб рэканструкцыі і добраўпарадкаванні памятнага месца – парк «Пажарышча», які знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы вёскі Жавулкі. Парк калісьці быў заснаваны мясцовымі жыхарамі на месцы спаленых і неадноўленых хат, там былі высаджаны дрэвы, устаноўлена агароджа ў памяць пра спаленых 512 аднавяскоўцаў. З дапамогай Капыльскага РБУ, ААТ «Прагрэс 2010» і СФГ «Бандыка» святое месца будзе адноўлена. Акрамя таго, як адзначыў Сяргей Цвірко, з пачатку года на тэрыторыі сельсавета спілавана 40 аварыйных дрэў, з дапамогай насельніцтва знесена 8 безгаспадарных домаўладанняў, захаваны тры стыхійныя сметнікі, знесена з заменай 184 м старой агароджы, выдадзена 57 прадпісанняў на падтрыманне належнага парадку. Сяргей КОЗЕЛ

Копыльскому району доведено задание по сбору вторсырья

28.06.2025
Заготовка вторичных материальных ресурсов в последнее время является одним из самых актуальных вопросов. На основании соответствующего  решения Минского областного Совета депутатов, а также мер по реализации в 2020 году Государственной программы «Комфортное жилье и благоприятная среда» на 2016–2020 годы райисполком принял соответствующее решение. Копыльскому району в этом году доведено задание по сбору, заготовке и сдаче на перерабатывающие предприятия 1929 тонн вторичных материальных ресурсов, в том числе: 752,6 т отходов бумаги и картона, 650 т отходов стекла, 275,6 т полимерных отходов, 148,2 т изношенных шин, 51,3 т отходов бытовой техники, 51,3 т отработанных масел. Заготовителями по осуществлению приема вторичных материальных ресурсов на территории района определены КУП «Копыльское ЖКХ» и Копыльское райпо. Установлены задания по сбору и сдаче ВМР организациям, предприятиям и учреждениям района. Мария ШЕИНА

«Слава працы»: лучшие материалы марта

28.06.2025
Ежемесячно подводятся итоги творческого конкурса среди сотрудников редакции «Слава працы» и внештатных авторов и определяются «лучший материал», «лучшее фото» и «лучший материал внештатного автора». Лучшими в марте названы: – материал Сергея КОЗЕЛА «Служыць – Айчыне, адказваць – перад Богам», напечатанный в № 17 от 4 марта. В нем автор рассказывает о приезде на Копыльщину представителей республиканского общественного объединения «Собрание потомков шляхты и дворянства» и участии их в освящении плиты, установленной в честь дедушки Эдварда Войниловича – Антония, и православного креста на родовом захоронении Войниловичей в д. Савичи.         – фотография Оксаны МИХАЙЛОВСКОЙ к материалу «Весенняя страда – проверка на прочность» (1-я стр.), опубликованному в № 23 от 25 марта. В репортаже из ОАО «Тимирязевский» запечатлены моменты ведения весенне-посевных работ на полях хозяйства.             – внештатный автор Ольга РАДКЕВИЧ, заведующая филиалом Тимковичской сельской библиотеки, с материалом «Крылья морской авиации» (№ 24 от 28.03), в котором рассказала о нашем земляке Герое Советского Союза Владимире Наржимском.
Страница 2723 из 4914