Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Дарагiя сэрцу трохкутнiкi

17.10.2024
  Вялікая Айчынная вайна. Пра яе ўзгадваюць не толькі ветэраны, але і людзі, якія ніколі не былі на той вайне. Гэта таму, што для пакалення нашых дзядоў і бацькоў вайна была настолькі сур’ёзным узрушэннем, што і дзеці ведаюць, і на генетычным узроўні адчуваюць — гэта страшна. А яшчэ таму мы памятаем, што ёсць сярод нас людзі, якія захоўваюць памяць пра тых, хто некалі здабыў для нас Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Дзякуючы матэрыялам пра ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Трыгубава Мікалая Пятровіча, якія клапатліва захоўвае яго пляменніца Ірына Жанаўна Дземідовіч, у Капыльскім раённым краязнаўчым музеі пачала працаваць выстава. Асноўны матэрыял на ёй - гэта маленькія салдацкія трохкутнічкі. Якімі дарагімі яны былі для маці і родных Мікалая Трыгубава, што з вялікай надзеяй на хуткую Перамогу дзень і ноч чакалі хлопца, спадзяваліся на сустрэчу, з заміраннем сачылі за выразам твару і рукамі паштальёна, калі той вымаў з пашарпанай сумкі пісьмо. Сэрца трымцела ад невядомасці: што прыйшло - трохкутнічак са знаёмым почыркам ці казённы канверт са страшнай весткай... У 1941-м годзе яму было 15 гадоў. Да вайны Мікалай закончыў восем класаў Грозаўскай сярэдняй школы, уступіў у камсамол. 3 маленства любіў маляваць. Занатоўваў алоўкам у сшытку выявы родных мясцін, не адмаўляўся накідаць штрыхамі партрэт аднакласніка ці каго-небудзь з аднавяскоўцаў. Тыя, пабачыўшы малюнкі, не хавалі свайго захаплення. Мікалай марыў атрымаць сярэднюю адукацыю і паступіць у Мінскі політэхнічны інстытут на інжынерны факультэт, каб стаць інжынерам-будаўніком. Але збыцца марам юнака перашкодзіла вайна. У першыя дні хлопцу прыйшлося бачыць усе яе жахі і пакуты. Юнак шукаў любыя магчымасці змагацца з ворагам, не жадаючы мірыцца з «новым парадкам». Па просьбее падпольшчыка Мікалая Аляксеева ён збіраў зброю і боепрыпасы. А калі вясной 1942 года на Капыльшчыне пачалі дзейнічаць партызанскія атрады, Мікалай Трыгубаў стаў сувязным. Яго часта пасылалі ў варожыя гарнізоны, адкуль ён прыносіў важныя звесткі. Летам 1943 года Мікалай Трыгубаў быў залічаны партызанам-кулямётчыкам атрада «25 год Кастрычніка». Атрад да студзеня 1943 года дзейнічаў самастойна, потым у скла- дзе 300-й брыгады імя К. Я. Варашылава. Разгром варожых гарнізонаў, засады, рэйкавая вайна, пуск пад адхон варожых цягнікоў, знішчэнне тэлефоннай сувязі, паходы ў разведку - гэта няпоўны пералік тых баявых аперацый, у якіх прымаў удзел малады партызан. Летам 1944 года Беларусь была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і Мікалай Трыгубаў добраахвотнікам пайшоў на фронт. Але вярнуцца ў сваю родную вёску Грозава яму так і не давялося. Загінуў 15 студзеня 1945 г. у Польшчы. А яму было ўсяго 19 гадоў... I ён, магчыма, мог стаць таленавітым мастаком ці інжынерам-будаўніком. Таццяна ВАРАНЦОВА, старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея

Более 21 тыс. рабочих мест создано в малых городах Минской области с января 2007 года

17.10.2024
 
Это произошло за время действия Государственной комплексной программы развития регионов, малых и средних городских поселений (январь 2007 - сентябрь 2010 года). Из них более 1 тыс. рабочих мест организовано за счет бюджетных ссуд, выделенных из средств Фонда социальной защиты населения (55,9% от общего числа организованных в регионе при финансовой поддержке государства). За январь-сентябрь образовано более 4,5 тыс. рабочих мест, в том числе 180 за счет бюджетных ссуд. Численность занятых в экономике небольших населенных пунктов с 2007 года увеличилась на 6,7 тыс. человек (на 4,2%) до 169 тыс. при задании на конец года 166,3 тыс. человек. Уровень регистрируемой безработицы снизился с 1,35% до 0,6%, официально зарегистрированных безработных стало почти в 2 раза меньше. Наибольших успехов в снижении уровня безработицы добились городской поселок Уречье (безработица снизилась с 1,5% до 0,5%), Любань (с 1,1% до 0,4%), Несвиж (с 1,3% до 0,7%), Мядель (с 1,1% до 0,6%). "В целом по области обеспечено выполнение установленных заданий по уровню безработицы в малых городах", - сказала Антонина Лаврова. Среднемесячная зарплата работников в малых и средних городских поселениях за январь-сентябрь составила Br1014,3 тыс., в том числе за сентябрь - Br1087,2 тыс. и увеличилась по сравнению с 2007 годом в 1,6 раза. Больше других в среднем получают жители городских поселков Городея (Br1869,3 тыс.), Фаниполь (Br1465,3 тыс.), Мачулищи (Br1408,7 тыс.). Всего в Минской области насчитывается 38 малых и средних городских поселений, в которых проживает 320,6 тыс. человек, в том числе 214,7 тыс. граждан трудоспособного возраста. В экономике занято 78,7% численности трудоспособного населения. С января 2007 года по сентябрь 2010 в организации по труду, занятости и социальной защите за помощью в трудоустройстве обратились 59,1 тыс. жителей малых городов, из них 29 тыс. зарегистрированы в качестве безработных. За 9 месяцев 2010 года обратились 12,8 тыс. человек, в том числе 5,9 тыс. безработных. Источник БЕЛТА

У раёне пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”

17.10.2024
У раёне з 20 снежня 2010 года па 10 студзеня 2011 года пройдзе навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Для маленькіх капылян будзе арганізавана мноства надзвычай цікавых навагодніх ранішнікаў. Самым, бадай, відовішчным стане дабрачыннае свята для дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, што пройдзе ў раённым Цэнтры культуры 28 снежня. Традыцыйна напярэдадні Новага года кіраўніцтва раёна павіншуе маленькіх пацыентаў цэнтральнай раённай бальніцы і выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку, а ў першыя дні новага 2011 года — дзетак, якія толькі-толькі з’явіліся на свет, і іх шчаслівых матуль. На раённае навагодняе свята, якое адбудзецца 4 студзеня, атрымаюць запрашэнні пераможцы школьных і раённых прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў. Акрамя таго, святочныя ранішнікі пройдуць ва ўсіх навучальных і працоўных калектывах раёна. Маргарыта САКОВІЧ  

За Беларусь!

17.10.2024
19 снежня – дзень выбараў Прэзідэнта краіны. Наш сацыяльна-палітычны курс не на словах, а на справах даказаў сваю эфектыўнасць. І гэта так! Толькі ад нас залежыць сённяшні і заўтрашні дзень Беларусі. “За любімую Беларусь!” – з такім заклікам звярнуўся райкам ГА “БРСМ” да моладзі Капыльшчыны. І сапраўды: калі ты малады і энергічны, калі ў тваім сэрцы жыве любоў да родных, сяброў, знаёмых, роднага горада, краіны, калі ты верыш, што твая любоў і дабрыня патрэбны людзям, — прымі ўдзел у выбарах Прэзідэнта. Я спадзяюся, што многія пенсіянеры-настаўнікі падтрымаюць Аляксандра Рыгоравіча на выбарах, чалавека, які спаўна аддаецца працы, які смела прымае рашэнні аб выбары стратэгіі развіцця краіны. Быць чалавекам у любых абставінах – так вучылі мяне мае настаўнікі, тое ж самае я бачу і ў нашага лідара. Адданы справе, сумленны, гатовы пайсці на ўсё дзеля дабрабыту людзей. Жадаем вам, Аляксандр Рыгоравіч, моцнага здароўя, шчасця Вам і Вашай сям’і, поспехаў у працы. Няхай Бог прымножыць Вашу сілу для здзяйснення задуманага на карысць роднай Бацькаўшчыны. Валянціна КІСЯЛЁВА, настаўніца-пенсіянерка, г. Капыль  

Регистрация кандидатов в президенты Беларуси состоится 18 ноября

17.10.2024
 Об этом сообщила  председатель Центральной комиссии по выборам и проведению республиканских референдумов Лидия Ермошина на встрече с международными наблюдателями БДИПЧ ОБСЕ, передает корреспондент БЕЛТА. В настоящее время в Центризбиркоме находятся документы для регистрации, которые подали 11 претендентов на президентский пост. Однако реальные шансы быть зарегистрированными в качестве кандидатов имеют 10 человек, которые собрали более 100 тыс. подписей. По словам Лидии Ермошиной, Центризбирком продолжает проверку анкетных данных и деклараций о доходах и имуществе, предоставленных потенциальными кандидатами. В соответствии с постановлением ЦИК декларации разосланы для проверки в компетентные органы, в том числе в Департамент по ценным бумагам, Министерство по налогам и сборам, правоохранительные органы, организации по регистрации недвижимости. По итогам проверки 18 ноября Центризбирком примет решение о регистрации кандидатов.
Страница 1048 из 1058