Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

АДБЫЎСЯ КОНКУРС ПРАФЕСИЙНАГА МАЙСТЭРСТВА СЯРОД САЦЫЯЛЬНЫХ РАБОТНІКАЎ

17.10.2024
Конкурсы прафесійнага майстэрства сталі ўжо традыцыйнымі на прадпрыемствах і ва ўстановах нашага раёна. У сярэдзіне лістапада тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва гасцінна расчыніў дзверы, запрашаючы ўсіх жадаючых папрысутнічаць на конкурсе, які ўжо дзесяць гадоў запар праводзіцца  сярод работнікаў аддзялення сацыяльнага абслугоўвання. Мэта конкурсу  – павышэнне прафесійнага майстэрства, выяўленне таленавітых работнікаў установы. Конкурс адкрыла яго вядучая Святлана Пуцейка. Яна ж прадставіла і членаў журы, у склад якога ўвайшлі Валянціна Давідчык, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама; Іван Бабко, начальнік сектара занятасці; Святлана Маліноўская, дырэктар ТЦСАН, Святлана Чарніковіч і Максім Дземідовіч, загадчыкі аддзяленняў ТЦСАН; Конкурсная праграма ацэньвалася па наступных пазіцыях: “Візітка”, “Свет маіх захапленняў”, “Афармленне стэнда”. Адразу адзначу, што ўсе канкурсанткі адказна рыхтаваліся да ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве. У актавай зале былі разгорнуты выставы вырабаў, зробленых іх рукамі і рукамі іх падапечных. Выстава пакінула прыемныя ўражанні сваёй прадуманасцю і добрым густам. На працягу дзвюх гадзін праходзіла дзейства, якое захапіла не толькі ўдзельнікаў конкурсу: хваляваліся і гледачы, і тыя, хто прыйшоў разам з імі ў якасці групы падтрымкі. На званне лепшай прэтэндавалі шэсць маладых і прыгожых жанчын: Алена Стасевіч, якая абслугоўвае састарэлых людзей у аг. Семежава; Аксана Дарашэвіч (Васільчыцы, Чыжэвічы, Вераб’евічы), Алена Гладкая (Лешня, Кіявічы, Малінаўка), Марына Казак (Садкі, Дунаева, Баркаўцы), Тамара Глембоўская (Лешня, Кіявічы, Домантавічы), Наталля Кузь-міч (Заракаўцы, Вясёлае). У кожнай з іх ёсць свая сям’я, штодзённыя клопаты, але ў любое надвор’е яны спяшаюцца да сваіх падапечных, што за столькі гадоў сталі роднымі, каб дапамагчы ім, аказаць не толькі патрэбныя паслугі, але і духоўную, маральную падтрымку. Гэта па-чалавечы, і гэта чалавечнасць праглядвалася ў характары канкурсантак, у іх непасрэднасці і смеласці. Кожнае выступленне было па-свойму цікавым. Даверліва распавядалі жанчыны пра сваю работу, пра лёсы тых, каго абслугоўваюць. Ды што і казаць! Усе яны хораша спяваюць, маюць артыстычныя здольнасці і шчырыя,  адкрытыя сэрцы. Апладысменты ў зале не змаўкалі. Членам журы няпроста было ацаніць таленты, што раскрыліся перад імі. І ўсё ж, па колькасці набраных балаў (74), пераможцай конкурсу выйшла Аксана Дарашэвіч. Другое месца падзялілі паміж сабою, набраўшы па 72 балы, Тамара Глембаўская і Наталля Кузьміч, а трэцяе – заняла Алена Гладкая (71 бал). Ім былі ўручаны каштоўныя падарункі. Святлана Маліноўская, дырэктар установы, падзякавала ўсім канкурсанткам за ўдзел у конкурсе, выказала пажаданне, каб яны і надалей  плённа працавалі, павышалі сваё прафесійнае майстэрства. Святлана Станіславаўна таксама адзначыла,  што работнікі ўстановы з’яўляюцца членамі раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Таму прэзідыум раённага аб’яднання палічыў мэтазгодным адзначыць удзельнікаў конкурсу заахвочвальнымі прызамі (здымак 2). Пасля завяршэння мерапрыемства  я пагутарыла з пераможцай конкурса. Аксана Дарашэвіч, пасля школы закончыўшы прафесійна-тэхнічнае вучылішча, працавала швачкай на комплексным прыёмным пункце ў Ванелевічах, а з 1996 года – сацыяльны работнік. Работу сваю Аксана любіць, не раз атрымоўвала падзяку ад кіраўніцтва ўстановы. Яе сям’я  жыве ў Васільчыцах. Муж і дзве дачкі-школьніцы надзейны тыл Аксаны Сяргееўны. Гэта даказвае і тое, што на конкурс дзяўчынкі прыехалі разам з матуляй, каб маральна падтрымаць яе (здымак 1). Хутка завершыцца бягучы год, прыйдзе новы, а напачатку яго – прафесійнае свята работнікаў сацыяльнай службы. Пажадаем усім поспехаў і падзякуем, што яны ёсць. Любоў ПЯТРОВА Фота аўтара

СОСТОИТСЯ СОВЕЩАНИЕ ДЛЯ ИНДИВИДУАЛЬНЫХ ПРЕДПРИНИМАТЕЛЕЙ И РУКОВОДИТЕЛЕЙ МАЛЫХ ПРЕДПРИЯТИЙ

17.10.2024
Отдел экономики Копыльского райисполкома приглашает индивидуальных предпринимателей и руководителей малых предприятий на совещание, которое состоится в понедельник, 13 декабря 2010 года, в зале заседаний Копыльского райисполкома в 14 часов. В совещании примут участие представители Копыльского райисполкома, инспекции Министерства по налогам и сборам, отдела статистики, Копыльского райотдела ФСЗН. Явка обязательна. Отдел экономики РИК

НА ТЕРРИТОРИИ РАЙОНА МОЖНО ПРИНИМАТЬ ТЕЛЕВИЗИОННЫЕ ПРОГРАММЫ, ЭФИРНАЯ ТРАНСЛЯЦИЯ КОТОРЫХ ОСУЩЕСТВЛЯЕТСЯ С КОПЫЛЬСКОЙ, МИНСКОЙ ИЛИ СОЛИГОРСКОЙ РТПС

17.10.2024
Филиал «Минский областной узел радиовещания и телевидения» (МОУРТ) информирует, что на территории района можно принимать телевизионные программы, эфирная трансляция которых осуществляется с Копыльской РТПС (радиотелевизионной передающей станции), Минской или Солигорской РТПС. Направление принимающей антенны необходимо выбирать в зависимости от местоположения на карте района. В настоящее время на территории района можно также принимать цифровой пакет телевизионных программ: «Первый канал», «ОНТ», «Лад», «СТВ», «НТВ-Беларусь», «РТР-Беларусь», «Мир», «8-канал». Для организации качественного приема пакета телевизионных программ необходимо: - установить приемную антенну дециметрового диапазона волн с горизонтальной поляризацией производства РУПП «Витязь» (Республика Беларусь) или типа «Дельта» производства Санкт-Петербург (Россия). Сориентировать ее, в зависимости от места положения, на Солигорскую или Копыльскую РТПС. Рекомендуемая высота подвеса приемной антенны - не менее 10 метров; - приобрести цифровую приставку производства РУПП «Витязь», ЧПУП «Производство телекоммуникационных систем», ОАО «Горизонт» либо телевизор со встроенной поддержкой стандарта цифрового наземного вещания DVB-T с форматом сжатия MPEG-4; - настроить цифровую телевизионную приставку либо телевизор на частоту телевизионного передатчика. По вопросам настройки и ремонта приемного цифрового оборудования предлагаем обращаться в сервисные центры, региональные представительства производителя цифрового приемного оборудования. В случае возникновения вопросов по приему цифрового пакета телевизионных программ на территории района можно обратиться по телефонам: Копыльская РТПС   (8-01719) 55-7-48, (8-044) 753-54-53. Более подробную информацию о цифровом телевидении можно узнать на интернет-сайте www. brtpc.by Игорь Головацкий, начальник Копыльской РТПС

ПРОВОДИТСЯ ДЕКАДНИК ПОЖАРНОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

17.10.2024
С 1 по 10 декабря в районе проводится декадник пожарной безопасности по предупреждению гибели и травматизма людей на пожарах и других чрезвычайных ситуациях. Как сообщил инженер инспекции государственного пожарного надзора Копыльского РОЧС Вадим МОРДАСЕВИЧ, в течение декадника работниками районного отдела по чрезвычайным ситуациям совместно с представителями районного отдела внутренних дел, органов социальной защиты проводятся проверки домовладений граждан, злоупотребляющих алкогольными напитками, граждан, не выполняющих свои родительские обязанности. Во время поквартирного обхода организованы беседы по противопожарной безопасности с лицами, состоящими на учете в органах социальной защиты. В населенных пунктах проходят сходы граждан, а в пожарно-аварийных спасательных подразделениях Копыльского РОЧС — дни открытых дверей. Все эти меры полностью оправданы, поскольку, согласно печальной статистике, основная причина гибели людей на пожарах — это неосторожное обращение с огнем, преимущественно — курение в постели в нетрезвом состоянии. По словам Вадима Мордасевича, ситуацию с гибелью людей на пожарах в Копыльском районе сегодня можно назвать катастрофической, поскольку только с начала года произошло 67 пожаров (в 2009 году их было 50), в огне погибли 14 человек (за 2009 г. — 7).

СПОНСАРАМ АГЕНЬЧЫКА ДЛЯ ІНВАЛІДАЎ СТАЛА “БЕЛАЯ РУСЬ”

17.10.2024
Ужо стала добрай традыцыяй у Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь арганізоўваць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі разнастайныя сустрэчы, ранішнікі, канцэртныя праграмы і дабрачынныя акцыі. Прайшло такое мерапрыемства і ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яго арганізатарамі выступілі раённае таварыства інвалідаў, супрацоўнікі цэнтра, спонсарам стала раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”. [caption id="attachment_4722" align="aligncenter" width="437" caption="Н.Рудакоўская, І. Корзун, М. Сандрозд, А. Раеўская, С. Маліноўская"][/caption] Сярод гасцей свята — старшыня раённага Савета дэпутатаў старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ала Раеўская, галоўны спецыяліст прадстаўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Іна Корзун, спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Рудакоў- ская, дырэктар ДУ “Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслуговання насельніцтва”  Святлана Маліноўская. [caption id="attachment_4723" align="aligncenter" width="437" caption="Апладысменты ад удзячных гледачоў"][/caption] Самымі шчырамі словамі вітала прысутных Марыя Сандрозд, якая адзначыла, што раённая грамадская арганізацыя, што яна ўзначальвае, аб’ядноўвае звыш 1200 чалавек. Пярвічкі “Белай Русі” створаны ў кожным сельскім Савеце, школе, большасці прадпрыемстваў і арганізацый Капыльшчыны. У іх уваходзяць сапраўдныя патрыёты сваёй краіны, людзі, якія, у першую чаргу, добрасумленна працуюць кожны на сваім месцы, вельмі ўважлівыя да праблем іншых і падтрымліваюць нашу дзяржаўную палітыку. Раённая арганізацыі РГА “Белая Русь” адгукнулася на правядзенне 3 снежня Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь, аказаўшы спонсарскую дапамогу ў арганізацыі святочнага агеньчыка, а таксама правяла дабрачынную акцыю “Клопат і ўвага інвалідам І групы”. Старшыні сельскіх Саветаў (у пераважнай большасці яны таксама з’яўляюцца сакратарамі пярвічак) звязаліся з кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемстваў і разам наведалі інвалідаў І групы, якія пражываюць на тэрыторыі сельсаветаў. Невялікія сувеніры атрымалі і прадстаўнікі гэтай катэгорыі насельніцтва — жыхары горада Капыля. Але галоўным у акцыі было не ўручэнне падарункаў. Прадстаўнікоў грамадскага аб’яднання цікавіла, як жывецца інваліду, ці ёсць у яго якія-небудзь праблемы, скаргі, хто дапамагае яму спраўляцца з цяжкасцямі. Трэба сказаць, што для РГА “Белая Русь” правядзенне такіх сустрэч з насельніцтвам, бадай, адна з самых важных задач: працуюць грамадскія прыёмныя, арганізоўваюцца прамыя лініі (дарэчы, некалькі тыдняў таму такая была праведзена з Марыяй Сандрозд). Усё гэта робіцца для таго, каб рэалізаваць асноўную задачу: быць даступным для людзей. Таму госці ўважліва выслухалі ўсе праблемы, якія ўздымалі прысутныя, па некаторых былі адразу дадзены адказы, іншыя — узяты на кантроль. Аднак, сустрэча не абмежавалася абмеркаваннем вострых пытанняў. Прагучала вельмі шмат добрых слоў у пад- трымку курса, выбранага нашай краінай, выказваліся меркаванні наконт будучага Беларусі, што было надзвычай актуальна, паколькі мерапрыемства прахо- дзіла напярэдадні такой важнай падзеі ў жыцці краіны, як ІV Усебеларускі народны сход. Да таго ж нельга забываць, што людзі сабраліся на святочны агеньчык, а гэта значыць — маглі паласавацца смачнымі пачастункамі, запіваючы іх гарачай гарбатай. А цудоўныя песні ў выкананні Валянціны Зарамбоўскай, Ганны Юрчэні, Антона Шышмарова пад акампанімент акардыяніста Аляксандра Карповіча сталі цудоўным падарункам. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Страница 1020 из 1058