Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Отчетность – в электронном виде (CMigrator copy 1)

18.10.2024
Начиная с 2014 года существенно расширен перечень форм государственной статистической отчетности, по которым в электронном виде будет осуществляться сбор и обработка первичных статистических данных. Это позволит снизить нагрузку на субъекты хозяйствования по заполнению и предоставлению отчетности в органы статистики. Для респондентов, выбравших электронный формат представления статистической отчетности, представление отчета в бумажном виде не требуется. Кроме того, данная система ведет к снижению количества ошибок за счет автоматизированного контроля первичных данных на правильность заполнения формы отчетности, позволяет автоматически корректировать неправильно оформленные реквизиты, повышает скорость и точность обработки данных, обеспечивает защиту передаваемой информации. Перечень форм отчетности, по которым можно отчитаться в органы статистики в электронном виде в 2014 году, необходимые условия представления респондентом отчетности в таком формате размещены на официальном сайте Белстата www.belstat.gov.by в разделе «Электронная отчетность». По вопросам технологического сопровождения и использованию программных средств представления государственных статистических наблюдений в виде электронного документа можно также обратиться в Главное статистическое управление Минской области по телефону (8-017) 294-89-77. Л. М. СКВЕРНЮК, первый заместитель начальника Главного статистического управления Минской области  

Каков розничный товарооборот?

18.10.2024
Розничный товарооборот Копыльского района через все каналы реализации в январе-ноябре 2013 г. сложился в размере 374 млрд рублей, или 114,7% к уровню соответствующего периода 2012 года. Розничный товарооборот торговли в январе-ноябре 2013 г. составил 364,1 млрд рублей и увеличился по сравнению с аналогичным периодом прошлого года в сопоставимых ценах на 12,9%. Населению продано пищевых продуктов, напитков и табачных изделий на 243,8 млрд рублей (67% в общем объеме розничного товарооборота торговли), непродовольственных товаров – на 120,3 млрд рублей, что составило, соответственно , 107,9% и 123,4%. Организациями потребительской кооперации реализовано товаров через розничную торговую сеть на 174,7 млрд рублей, или в сопоставимых ценах 105,5%. Розничный товарооборот общественного питания в январе-ноябре 2013 г. составил 16,8 млрд рублей, или 116,8% к уровню января-ноября 2012 г. В. С. МЕТЕЖ, начальник Главного статистического управления Минской области  

«Зима – экзамен для водителя!»

18.10.2024
27 декабря на Копыльщине, как и по всей Минской области, проводится единый день безопасности дорожного движения под девизом «Зима – экзамен для водителя!» За 11 месяцев  2013 года на территории района  зарегистрировано 25 ДТП, в которых 12 человек погибло, 24 человека получили ранения.  Основные виды происшествий – наезды на пешеходов, опрокидывание транспорта, лобовые столкновения, наезды транспортных средств на препятствия, столкновение на перекрестках, наезды на велосипедистов, попутные столкновения. Наиболее распространенные нарушения ПДД – превышение установленной скорости, нарушение правил проезда пешеходных переходов, управление в нетрезвом состоянии, выезд на полосу встречного движения, нарушение правил маневрирования без права управления. А еще важно не забыть о ремне безопасности. Правильно оценивайте дорожную обстановку и будьте внимательны. ОГАИ Копыльского РОВД  

А што ў нашых суседзяў?

18.10.2024
СЛУЦКІ РАЁН. Шосты па ліку. У галерэі мастацтваў урачыста прадставілі Слуцкі пояс, набыты пры фінансавай падтрымцы случчан. Паводле слоў дырэктара краязнаўчага музея Наталлі Серык, гэта самы каштоўны з 40 тысяч экспанатаў Слуцкага музея. У музейных калекцыях Беларусі ўсяго 11 цэлых Слуцкіх паясоў, з іх 5 вытканы на Слуцкай мануфактуры. Гэты – шосты. А з’яўленне пояса ў Слуцкім музеі – самая важная падзея за 60 гадоў яго існавання. У краязнаўчым музеі рыхтуецца экспазіцыя для дэманстрацыі Слуцкага пояса. У бліжэйшы час можна будзе наведаць выстаўку. Два месяцы яна будзе бясплатнай. КЛЕЦКІ РАЁН Аддаць даніну павагі Праз 68 гадоў жыхар г. Казані Яўген Сцяпанаў адшукаў магілу свайго бацькі Мусаева Г. В., які загінуў у ліпені 1944 года пад Клецкам. Вялікую дапамогу ў гэтым аказалі супрацоўнікі Клецкага райваенкамата. Летапіс ваенных падзей сведчыць аб тым, што вызваленчыя баі пад Клецкам былі часткай Мінскай аперацыі, якая ўваходзіць у склад стратэгічнай аперацыі «Баграціён». У бітвах за яго вызваленне загінула 546 чалавек, якія пахаваны ў брацкай магіле на цэнтральнай плошчы горада. З іх больш за чатырыста імён не вядомыя. Аднак ужо ў мірны час на надмагільнай пліце ў скверы выбіта дванаццаць прозвішчаў салдат, асобы якіх устанавіць было няпроста. Апошняя – Мусаеў Г. В. НЯСВІЖСКІ РАЁН Вяртанне ў палац У палацавым ансамблі музея-запаведніка «Нясвіж» адкрылася выстава ўнікальнага музейнага здабытку - радзівілаўскага спальнага гарнітура. Камплект мэблі ў стылі часоў Людовіка XVI быў выраблены для князя Канстанціна Радзівіла ў XIX стагоддзі. Пасля першай дэманстрацыі яе грамадскасці ў Выставачнай зале 15 прадметаў княжацкай мэблі размесцяцца ў інтэр’ерах Нясвіжскага палаца. Больш чым месяц наведвальнікі музея змогуць дэталёва знаёміцца з кожным прадметам арыгінальнага гарнітура. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

Школа сапраўднага мастацтва

18.10.2024
Пачаць расказ пра Капыльскую дзіцячую школу мастацтваў хацелася б з… глобуса, які зараз упрыгожвае кабінет дырэктара школы Уладзіміра Чаркаса. Незвычайна? Але таму ёсць прычына. Глобус – гэта прыз узорнаму эстраднаму аркестру пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка на адкрытым фестывалі-конкурсе “Праздник саксофона”, які праходзіў у г. Маладзечна. І гэты каштоўны падарунак зусім не выпадковы: музыка сапраўды не мае межаў! [caption id="attachment_32450" align="aligncenter" width="443" caption="Настаўніца па класе домры і гітары І. Новік з вучаніцамі"][/caption] Гаварыць аб дасягненнях выхаванцаў Дзіцячай школы мастацтваў можна бяс- конца: разам са сваімі настаўнікамі яны прымаюць удзел у самых разнастайных творчых конкурсах. Але, як адзначыў Уладзімір Баляслававіч, – гэта не самамэта. Удзел таксама неабходна заслужыць. Таму і гаварыць мы будзем пра самыя галоўныя дасягненні настаўнікаў – пра прафесійныя шляхі некаторых іх вучняў. Так склалася, што ўжо сёння ў школе працуе шмат педагогаў, якія самі былі вучнямі гэтай установы. Нават яе дырэктар Уладзімір Баляслававіч закончыў, як некалі казалі, музычную школу па класе баяна ў Наталлі Станіславаўны Каленчыц. А сёння тут жа працуе ўжо яго вучань – Андрэй Сяргеевіч Міхайлоўскі. Яшчэ адзін выпускнік педагога – Іван Усовіч – у час навучання быў паспяховым вучнем і прымаў удзел у разнастайных конкурсах, а зараз працягвае набываць веды ў Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы. Шмат вучняў, якіх вучыла іграць на фартэпіяна Таццяна Георгіеўна Сямёнава, зараз дораць свае талент і майстэрства хлопчыкам і дзяўчынкам. Пра гэту настаўніцу Уладзімір Баляслававіч гаворыць з асаблівай цеплынёй, бо яна з’яўляецца адным з вядучых педагогаў па класе фартэпіяна. Акрамя іншага, Таццяна Георгіеўна ўмее не толькі падабраць рэпертуар, але і падрыхтаваць яго выкананне на належным узроўні. Таму і працуюць так старанна яе вучаніцы: Наталля Міхайлаўна Мядзведская і Ірына Баляславаўна Хартановіч. А колішнія вучаніцы Вольга Зарамбоўская і Вольга Шастакова выкладаюць у Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы. Заўсёды прыгожая і ветлівая Таццяна Георгіеўна ўмее знайсці сцяжынку як да сэрца сваіх вучняў, так і да іх бацькоў. [caption id="attachment_32449" align="aligncenter" width="300" caption="На пленэры С. Швайбовіч і М. Була"][/caption] Аб сапраўдным таленце Святланы Канстанцінаўны Швайбовіч, якая, дарэчы, з’яўляецца членам Саюза мастакоў Беларусі, гавораць дасягненні яе вучняў. Самае значнае, бадай, тое, што ўменне педагога знайсці падыход да кожнага дзіцяці, размаўляць з імі на роўных, натхніла яе вучаніцу Святлану Станіславаўну Сямашка таксама выбраць шлях педагога-творцы. І ўжо свае вучні ходзяць да Святланы Станіславаўны, каб набыць творчыя ўменні і навыкі. Вучаніцы Валянціны Віктараўны Ляшко таксама звязалі свой лёс з творчасцю: Настасся Міхайлаўна Прадун узначальвае Цімкавіцкую дзіцячую школу мастацтваў, а Алена Юр’еўна Нарановіч вучыць фартэпіяннай грамаце тут, у Капылі. У Цімкавіцкай жа школе мастацтваў працуе Аляксандр Віктаравіч Карповіч, якога вучыла іграць на акардэоне Марына Пятроўна Сільвановіч. А выпускнік ДШМ Алег Львовіч, сын знакамітага Льва Міхайлавіча Канапляніка, вучыць дзяцей іграць на трамбоне. Цікава, але ў свой час Алег скончыў школу мастацтваў двойчы: па класе фартэпіяна і па выяўленчым мастацтве. Каб закончыць яшчэ і трэці раз, проста не хапіла часу… А вось на трамбоне яго навучыў іграць Беразоўскі Сяргей Уладзіміравіч.Памятаюць у школе і пра прафесійны талент Сяргея Уладзіміравіча, якога, на жаль, ужо няма. Менавіта яго майстэрству абавязаны цудоўнай ігрой на флейце Аляксандр Булакевіч, якога амаль за год Сяргей Уладзіміравіч падрыхтаваў да паступлення ў Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж. А адзін з самых “апошніх” вучняў, Аляксандр Стасевіч, яшчэ працягвае вучобу ў той жа навучальнай установе. [caption id="attachment_32451" align="aligncenter" width="443" caption="Старэйшае і малодшае пакаленні разам: У. Чаркас, Т. Сямёнава, Н. Мядзведская, Л. Беразоўская, Л. Канаплянік"][/caption] Харэограф школы Людміла Пятроўна Беразоўская з цікавасцю назірае, як працуе ў раённым Цэнтры культуры і па сумяшчальніцтве ў школе мастацтваў яе вучаніца Лілія Генадзьеўна Чарнушэвіч. Дарэчы, шмат дзяўчынак, якія наведвалі харэаграфічнае аддзяленне школы, паступілі ў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Многія вучаніцы Людмілы Пятроўны працягваюць набываць адукацыю ў вышэйшых навучальных установах, а таксама выступаюць разам з творчымі калектывамі нават за межамі рэспублікі. У кожнага з выпускнікоў свой творчы і прафесійны шлях, але агульнае, што іх аб’ядноўвае, – гэта моцная падрыхтоўка па выбраным кірунку. Як дасягненне ўзаемадзеяння ўсіх педагогаў можна лічыць тое, што пераважная большасць абітурыентаў становіцца студэнтамі ўстаноў адукацыі культуры, мастацтва і  добра вучацца. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Паўла Шэіна і з архіва ўстановы        
Страница 57 из 1058