Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Школа сапраўднага мастацтва

26.12.2013
Пачаць расказ пра Капыльскую дзіцячую школу мастацтваў хацелася б з… глобуса, які зараз упрыгожвае кабінет дырэктара школы Уладзіміра Чаркаса. Незвычайна? Але таму ёсць прычына. Глобус – гэта прыз узорнаму эстраднаму аркестру пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка на адкрытым фестывалі-конкурсе “Праздник саксофона”, які праходзіў у г. Маладзечна. І гэты каштоўны падарунак зусім не выпадковы: музыка сапраўды не мае межаў! [caption id="attachment_32450" align="aligncenter" width="443" caption="Настаўніца па класе домры і гітары І. Новік з вучаніцамі"][/caption] Гаварыць аб дасягненнях выхаванцаў Дзіцячай школы мастацтваў можна бяс- конца: разам са сваімі настаўнікамі яны прымаюць удзел у самых разнастайных творчых конкурсах. Але, як адзначыў Уладзімір Баляслававіч, – гэта не самамэта. Удзел таксама неабходна заслужыць. Таму і гаварыць мы будзем пра самыя галоўныя дасягненні настаўнікаў – пра прафесійныя шляхі некаторых іх вучняў. Так склалася, што ўжо сёння ў школе працуе шмат педагогаў, якія самі былі вучнямі гэтай установы. Нават яе дырэктар Уладзімір Баляслававіч закончыў, як некалі казалі, музычную школу па класе баяна ў Наталлі Станіславаўны Каленчыц. А сёння тут жа працуе ўжо яго вучань – Андрэй Сяргеевіч Міхайлоўскі. Яшчэ адзін выпускнік педагога – Іван Усовіч – у час навучання быў паспяховым вучнем і прымаў удзел у разнастайных конкурсах, а зараз працягвае набываць веды ў Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы. Шмат вучняў, якіх вучыла іграць на фартэпіяна Таццяна Георгіеўна Сямёнава, зараз дораць свае талент і майстэрства хлопчыкам і дзяўчынкам. Пра гэту настаўніцу Уладзімір Баляслававіч гаворыць з асаблівай цеплынёй, бо яна з’яўляецца адным з вядучых педагогаў па класе фартэпіяна. Акрамя іншага, Таццяна Георгіеўна ўмее не толькі падабраць рэпертуар, але і падрыхтаваць яго выкананне на належным узроўні. Таму і працуюць так старанна яе вучаніцы: Наталля Міхайлаўна Мядзведская і Ірына Баляславаўна Хартановіч. А колішнія вучаніцы Вольга Зарамбоўская і Вольга Шастакова выкладаюць у Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы. Заўсёды прыгожая і ветлівая Таццяна Георгіеўна ўмее знайсці сцяжынку як да сэрца сваіх вучняў, так і да іх бацькоў. [caption id="attachment_32449" align="aligncenter" width="300" caption="На пленэры С. Швайбовіч і М. Була"][/caption] Аб сапраўдным таленце Святланы Канстанцінаўны Швайбовіч, якая, дарэчы, з’яўляецца членам Саюза мастакоў Беларусі, гавораць дасягненні яе вучняў. Самае значнае, бадай, тое, што ўменне педагога знайсці падыход да кожнага дзіцяці, размаўляць з імі на роўных, натхніла яе вучаніцу Святлану Станіславаўну Сямашка таксама выбраць шлях педагога-творцы. І ўжо свае вучні ходзяць да Святланы Станіславаўны, каб набыць творчыя ўменні і навыкі. Вучаніцы Валянціны Віктараўны Ляшко таксама звязалі свой лёс з творчасцю: Настасся Міхайлаўна Прадун узначальвае Цімкавіцкую дзіцячую школу мастацтваў, а Алена Юр’еўна Нарановіч вучыць фартэпіяннай грамаце тут, у Капылі. У Цімкавіцкай жа школе мастацтваў працуе Аляксандр Віктаравіч Карповіч, якога вучыла іграць на акардэоне Марына Пятроўна Сільвановіч. А выпускнік ДШМ Алег Львовіч, сын знакамітага Льва Міхайлавіча Канапляніка, вучыць дзяцей іграць на трамбоне. Цікава, але ў свой час Алег скончыў школу мастацтваў двойчы: па класе фартэпіяна і па выяўленчым мастацтве. Каб закончыць яшчэ і трэці раз, проста не хапіла часу… А вось на трамбоне яго навучыў іграць Беразоўскі Сяргей Уладзіміравіч.Памятаюць у школе і пра прафесійны талент Сяргея Уладзіміравіча, якога, на жаль, ужо няма. Менавіта яго майстэрству абавязаны цудоўнай ігрой на флейце Аляксандр Булакевіч, якога амаль за год Сяргей Уладзіміравіч падрыхтаваў да паступлення ў Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж. А адзін з самых “апошніх” вучняў, Аляксандр Стасевіч, яшчэ працягвае вучобу ў той жа навучальнай установе. [caption id="attachment_32451" align="aligncenter" width="443" caption="Старэйшае і малодшае пакаленні разам: У. Чаркас, Т. Сямёнава, Н. Мядзведская, Л. Беразоўская, Л. Канаплянік"][/caption] Харэограф школы Людміла Пятроўна Беразоўская з цікавасцю назірае, як працуе ў раённым Цэнтры культуры і па сумяшчальніцтве ў школе мастацтваў яе вучаніца Лілія Генадзьеўна Чарнушэвіч. Дарэчы, шмат дзяўчынак, якія наведвалі харэаграфічнае аддзяленне школы, паступілі ў Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Многія вучаніцы Людмілы Пятроўны працягваюць набываць адукацыю ў вышэйшых навучальных установах, а таксама выступаюць разам з творчымі калектывамі нават за межамі рэспублікі. У кожнага з выпускнікоў свой творчы і прафесійны шлях, але агульнае, што іх аб’ядноўвае, – гэта моцная падрыхтоўка па выбраным кірунку. Як дасягненне ўзаемадзеяння ўсіх педагогаў можна лічыць тое, што пераважная большасць абітурыентаў становіцца студэнтамі ўстаноў адукацыі культуры, мастацтва і  добра вучацца. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Паўла Шэіна і з архіва ўстановы        

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей