Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

«Важна захаваць стан эмацыянальнага пад’ёму, калі ўсё па плячы»

08.07.2025
Наталля ГАРБАЦЭВІЧ, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама: «Важна захаваць стан эмацыянальнага пад’ёму, калі ўсё па плячы» Візітная картка: Родам з Капыля. У 2002 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя  М. Танка. Працавала настаўніцай у Ляшнянскай, Семежаўскай СШ, гімназіі №1 г. Капыля. З 2006 па 2012 год — першы сакратар райкама ГА “БРСМ”, у красавіку 2012 г. прызначана начальнікам аддзела па справах моладзі райвыканкама. – На пачатак 2012 года ў раёне пражывае звыш 6000 маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года (з іх 2198 – у горадзе і 4343 – у сельскай мясцовасці). Колькасць навучэнскай моладзі ва ўзросце ад 14 гадоў склала 1125 чалавек, працоўнай – 4876. У раёне, як і ў рэспубліцы, значная ўвага надаецца развіццю маладзёжнага руху, стварэнню і функцыянаванню грамадскіх аб’яднанняў моладзі. У ліку самых шматлікіх можна назваць ГА “БРСМ” і “БРПА”, РАС ДТСААФ, арганізацыю выратавальнікаў-пажарных, клубы юных інспектараў дарожнага руху. Адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце з’яўляецца патрыятычнае выхаванне маладых грамадзян, фарміраванне ў іх палітычнай культуры, стымуляванне свядомага, адказнага і актыўнага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці раёна і вобласці. Гэта шматлікія агітпрабегі, акцыі, сустрэчы з ветэранамі, спартакіяды і г. д. Пры арганізацыі вольнага часу моладзі сумесна з аддзеламі культуры, адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму аддзел па справах моладзі і грамадскія аб’яднанні імкнуцца максімальна рэалізаваць творчы патэнцыял моладзі, надаюць шмат увагі прапагандзе здаровага ладу жыцця. Немалаважным напрамкам з’яўляецца арганізацыя работы з маладымі сем’ямі. Ужо традыцыйнымі сталі конкурсы “Супермама”, “Супертата”, на лепшае вясковае падвор’е, спартландыі. Рознапланавую дзейнасць у сельскіх населеных пунктах раёна арганізоўвае маладзёжны перасоўны шматпрофільны цэнтр, у рабоце якога задзейнічаны разнастайныя службы, установы, спецыялісты. Напрыканцы дазвольце павіншаваць з адным з самых яскравых святаў – Днём моладзі. Вы маладыя і энергічныя, верыце ў свае сілы і ў тое, што аднойчы свет зменіцца і стане такім, якім бы вам хацелася. Вельмі важна захаваць гэты стан эмацыянальнага пад’ёму, калі ўсё па плячы.  

«Жывіце цікава і ярка!»

08.07.2025
Аляксей ЗАГОРЦАЎ, в. а. першага сакратара РК ГА «БРСМ» Візітная картка: Нарадзіўся ў г. Чачэрску Гомельскай вобласці. У 2005 годзе закончыў Доктаравіцкую СШ. З 2006 па 2011 год — студэнт юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 3 мая 2012 г. выконвае абавязкі першага сакратара Капыльскага райкама ГА “БРСМ”. – На дадзены момант у раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі налічваецца 1235 чалавек у 70 пярвічных арганізацыях. Гэта 20% ад агульнай колькасці маладых людзей ва ўзросце да 31 года, якія пражываюць на тэрыторыі Капыльшчыны. Пярвічкі створаны практычна ва ўсіх арганізацыях і ўстановах раёна. Сярод устаноў адукацыі найбольш масавымі з’яўляюцца арганізацыі гімназіі №1, СШ №2 і №3 г. Капыля, а сярод сельскіх – Цімкавіцкай, Лясноўскай і Песачанскай СШ. А самае буйное падраздзяленне ў Капыльскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы (166 чалавек). Сярод працоўнай моладзі трэба адзначыць пярвічкі аддзела адукацыі райвыканкама, райаддзела ўнутраных спраў, Беларусбанка. На вёсцы самыя масавыя – у ААТ “Капыльскае”, “Ціміразеўскі” і ДП “Грозава-агра”. Хачу падкрэсліць, што ўсе члены БРСМ нашага раёна маюць актыўную жыццёвую пазіцыю, з’яўляюцца ўдзельнікамі шматлікіх мерапрыемстваў. Але сярод іх хацелася б вылучыць сакратара пярвічнай арганізацыі ААТ “Капыльскі масласырзавод” Таццяну Гусар, супрацоўніцу Беларусбанка Ірыну Шаўчук, на падтрымку якіх можна заўсёды разлічваць. Паколькі на пасадзе в. а. першага сакратара я працую крыху больш за месяц, хачу ўсіх запэўніць, што справы маіх папярэднікаў прадаўжаюцца. І надалей мы будзем прапагандаваць ідэі маладзёжнага аб’яднання, агульнымі намаганнямі будзем працаваць на дабрабыт дзяржавы. Прадоўжым дзейнасць па  маральна-духоўным, патрыятычным, культурна-масавым, спартыўным выхаванні. Мяркую, што больш увагі трэба надаваць рабоце з сельскай моладдзю. А напярэдадні свята звяртаюся да маладога пакалення Капыльшчыны. Нашай дзяржаве патрэбны ваша мэтанакіраванасць, грамадзянская свядомасць і жаданне ўдасканальвацца. У наш тэхнагенны час заставайцеся рамантыкамі з добрым сэрцам і адкрытай душой. Жывіце цікава і ярка. За вамі будучыня Беларусі. Любові вам, шчасця і ўдачы.    

У «Ведаў» - новыя кіраўнікі

08.07.2025
Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага  аб’яднання “Беларускае таварыства “Веды”. Старшыня структуры Іван Бабко падвёў вынікі работы за перыяд з красавіка 2008 г. па чэрвень 2012 г. Было адзначана, што асноўны ўхіл у дзейнасці быў зроблены на інфармацыйна-лекцыйны, ваенна-патрыятычны і навучальны напрамкі. Шмат увагі надавалася правядзенню лекцый, інфармацыйна-навучальных семінараў, навукова-практычных канферэнцый, выхаваўчых акцый. На канферэнцыі абраны новыя кіруючыя органы структуры. Старшынёй РАС РДГА “Беларускае таварыства “Веды” стала дырэктар Капыльскай ЦБС Таццяна Серая, а адказным сакратаром – начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Наталля Гарбацэвіч. Сяргей КОЗЕЛ  

Цімкавіцкаму народнаму — 45

08.07.2025
24 мая 2012 года ў глядзельнай зале Цімкавіцкага сельскага Дома культуры сабраліся аматары тэатральнага мастацтва. Менавіты ў гэты дзень 45 гадоў назад Цімкавіцкаму тэатру было прысвоена званне народнага за спектакль В. Галубка “Ганка” ў выкананні калектыву Цімкавіцкай сярэдняй школы. У чарговы раз мясцовыя  артысты  выйшлі на сцэну ў дзень святкавання юбілею народнага тэатра. Адзін за другім былі паказаны ўрыўкі з пастановак удзельнікаў тэатра і самадзейных артыстаў. З удзелам вучняў УА “Цімкавіцкая ДАСШ”, удзельнікаў інтэрактыўнага тэатра, была прадстаўлена сцэнка “Што значу я?”. Работнікі мясцовай бібліятэкі Надзея Рудэнка, Зінаіда Станкевіч  сумесна  з выпускніком школы Леанідам Галушка дэманстравалі сцэнку “Ах, цешча мая”. У выкананні артыстаў народнага  тэатра  паказаны ўрывак са спектакля А. Дударава “Не пакідай мяне”. Удала весялілі прысутных у зале і “рускія бабкі”,  ў ролі якіх выступілі самадзейныя артысты з хлебапрыемнага и буракапрыёмнага пунктаў, чыгуначнай станцыі --  Марына Баўтрук, Валянціна Логан  і Валерый Булат. Вядучымі свята выступілі Валянцін Верамей, Святлана Лазоўская, Ала Дайнэка і Дзмітрый Татур. Свята атрымалася, раўнадушных у зале не было. А гэта значыць, тэатр жыве. Свае вытокі тэатр бярэ са снежня 1917 года. Першы свой спектакль тагачасны драматычны гурток паставіў па п’есе М. Гогаля “Жаніцьба”. У першым складзе гуртка працаваў усім вядомы пісьменнік Мікалай Раманоўскі (Кузьма Чорны). Пачынаючы  з 1939 года арганізатарам і кіраўніком калектыву стала заслужаная настаўніца БССР Зінаіда Іосіфаўна Раманенка. Пад яе кіраўніцтвам калектыву было прысвоена званне народнага. Тэатр з’яўляўся лаурэатам 1-га Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці (1975-1977гг.), дыпламантам рэспубліканскага агляду аматарскага тэатральнага мастацтва (1982 г.). У рэпертуары тэатра п’есы беларускіх, рускіх і ўкраінскіх драматургаў — (К. Чорнага “Ірынка”, К. Крапівы “Партызаны”, Я. Купалы “Прымакі”, А. Сафонава “Ляцяць гусі”, Ю. Томіна “Адалень-трава”, Т. Шаўчэнкі “Назар Стадоля”). Пры тэатры створана дзіцячая студыя. Ашаламляльным поспехам у гледачоў карысталася прэм’ера спектакля па п’есе Івана Шамякіна “Дзеці аднаго дома”, на якой прысутнічаў сам аўтар. Са снежня 2002 года пасля амаль 20 гадовага перапынку камедыяй “Грэшнікі” па матывах п’есы С. Лабазёрава “Сямейны партрэт з грашовымі знакамі” тэатр узнавіў сваю работу і пацвердзіў званне народнага. За гэту пастаноўку калектыў узнагароджаны дыпломам 4-га абласнога фестывалю народных тэатраў “Бярэзінская рампа”. Чарговае пацвярджэнне звання народнага адбылося ў лістападзе 2011 года. Калектывам тэатра был паказана п’еса Аляксея Дударава “Не пакідай мяне”. Алена Острыкава, старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама  

На вопросы получены ответы

08.07.2025
На прямую линию с заместителем председателя райисполкома Аллой Раевской обратилось два человека. В. А. Янушко, проживающая в п. Залесье, спрашивала, как произвести оплату за топливо. Данный вопрос переадресован Светлане Малиновской, директору ГУ «Копыльский ТЦСОН». Как позже прокомментировала Светлана Станиславовна, пенсионерку посетили  на дому, есть договоренность с социальным работником по оказанию услуг по выписке топлива. Еще один вопрос, поступивший на прямую линию от В. Швайбовича, касался неработающего фонтана, расположенного возле здания КБО, который с этого года передан на баланс ЖКХ. Как отметил директор КУП «Копыльское ЖКХ» Георгий Кореев,  работы по его восстановлению будут выполнены в ближайшее время. Татьяна БОХАН  
Страница 554 из 1058