Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

info

info

Парадак на зямлi павiнен быць!

28.11.2012
[caption id="attachment_23064" align="alignleft" width="300" caption="На палігоне цвёрдых камунальных адходаў у Капылі"][/caption] Зноў мы звяртаемся да вечнай тэмы. Магчыма, нехта скажа: хопіць гаварыць і пісаць пра гэта — ужо аскому нагнала. Сапраўды, відаць прыйшла пара ад слоў пераходзіць да дзеянняў, паколькі простыя ўшчуванні і заклікі да сумлення рэальных вынікаў амаль не прыносяць. Напэўна, у свядомасці нашых людзей глыбока-глыбока засела меркаванне: маўляў, няхай яны там гавораць і пішуць, язык жа без касцей ды і папера ўсё вытрымае, а мы як рабілі так, як нам хочацца, так і далей дзейнічаць будзем. І па прыклады далёка хадзіць не трэба. Хіба мала было інфармацыі пра неабходнасць раздзельнага збору смецця? У горадзе, ды і ў большасці аграгарадкоў, паставілі спецыяльныя кантэйнеры: калі ласка, сюды — ПЭТ-бутэлькі кідайце, туды — паперу, а гэта кантэйнер для шклобою. І, думаеце, многія іх выкарыстоўваюць па прызначэнні? Адзінкі! Чым не прыкмета культуры нашага грамадства? У лепшым выпадку, калі не хочацца чакаць спецмашыну, выкінуць сваё смецце ў любы з кантэйнераў, а то проста паставяць пакет у зручным для сябе месцы — няхай яго сабакі ці вароны расцягваюць (хто праязджаў па ву-ліцы Трактарнай у панядзелак — маглі бачыць такую карціну на свае вочы). Не верыцца, што пра раздзельны збор смецця нічога не ведаюць прадстаўнікі нашага малога бізнесу. Усімі паважаныя ў горадзе [caption id="attachment_23066" align="alignright" width="300" caption="Выгульны двор на МТФ “Карачоўшчына”"][/caption] людзі рэальна робяць для яго жыхароў добрую справу: забяспечваюць прадуктамі харчавання, таварамі першай неабходнасці і г. д., ствараюць новыя працоўныя месцы. Тым не менш яны, відаць, забыліся пра такі аспект дзейнасці, як прывіццё экалагічнай культуры сваім падначаленым. Не вельмі верыцца ў тое, што гаспадар добра вядомага на Капыльшчыне магазіна “Айсберг” сам займаецца вывазам смецця са сваёй гандлёвай кропкі. Відаць, гэта справа рук супрацоўнікаў яго гандлёвага прадпрыемства. І робяць яны яе з парушэннем правіл. Інакш чаму на мінулыя выхадныя за 5-7 метраў ад агароджы гарадскога палігона цвёрдых камунальных адходаў з’явілася куча папяровых скрынак з надпісам “Айсберг-продукт”. А дастаткова было членам рэйдавай брыгады прайсці некалькі крокаў па тэрыторыі палігона, каб натрапіць  на яшчэ адну такую кучу смецця, ужо з афіцыйнымі цэннікамі на тавар, які прадаваўся ў “Айсберг-продукт”. І ляжалі гэтыя папяровыя скрынкі зусім не побач з макулатурай, як гэта можна было меркаваць, а ля гары пластыкавых бутэлек. Безумоўна, пасля такой “знаходкі” гаспадар гэтага прыватнага прадпрыемства будзе мець непрыемную размову з прадстаўнікамі інспекцыі ПРіАНА і чырванець за экалагічную нявыхаванасць сваіх падначаленых. Пасля ўбачанага ў горадзе лагічна было б накіравацца ў сельскую мясцовасць. Як жа там шануюць прыроду і падпарадкоўваюцца правілам утрымання тэрыторый, патрабаванням па навя-дзенні парадку на зямлі? Месцам нашага прыпынку было абрана адно з аддаленых ад Капыля, але, бадай, самае блізкае да сталіцы нашай краіны сельгаспрадпрыемства — ААТ “Суворава-Агра”. Чаму яно? Таму што гаспадары, чакаючы прыезду гасцей, перш за ўсё клапоцяцца пра першае ўражанне ад наведвання. Калі яно сапсавана — цяжка шукаць далейшага паразумення. [caption id="attachment_23067" align="alignleft" width="300" caption="Могілкі ў в. Асавец"][/caption] І трэба сказаць, што ўбачаная карціна не вельмі радуе. Згодны, што гаспадарцы няпроста выжываць у сённяшняй сітуацыі (а каму лёгка?). Што многа зроблена, а яшчэ больш у планах. І кіраўніка зараз хвалюе не парадак на фермах, а тое, што на той жа МТФ “Карачоўшчына” ў аварыйным стане кароўнік, дзе ўтрымліваецца больш за сотню галоў. Усё гэта так. Але якая віна ў тых кароў, якія па калена стаяць у гнойнай жыжы на выгульным двары? Салома там раскідана, але ці ратуе яна? Няўжо патрабуецца многа фінансавых укладанняў і людскіх рэсурсаў, каб абгарадзіць як след свідравіну, з якой вядзецца забор вады? Былі ў членаў рэйдавай брыгады прэтэнзіі і да арганізацыі складзіравання арганічных угнаенняў, напрыклад, у Падлужжы. Нельга сказаць, што ўсе заўвагі выказваліся толькі ў адрас гаспадаркі — ёсць недапрацоўкі і ў Камсамольскага сельвыканкама. Прыклад — могілкі ў в. Асавец. Агароджа пакасілася, а месцамі і ўвогуле разбураная. Здаецца, тэрыторыю выкасілі, выграблі, знеслі лісце. Толькі пытанне — куды? Паклалі ля самага ўваходу на могілкі. Побач яшчэ адна куча смецця, дакладней, кавалкі разбітых старых помнікаў. Пра што думалі тыя людзі, якія, устанавіўшы на магілы сваіх родных новыя сучасныя помнікі, не паклапаціліся, каб прыбраць за сабою? Няўжо мы прывыклі мыць на твары толькі нос, і то — леваю рукою… Як вынік — прадпісанні раённай інспекцыі ПРіАНА будуць накіраваны на адрас кіраўнікоў ААТ “Суворава-Агра” і Камсамольскага сельвыканкама. У рэйдзе прымалі ўдзел: Ігар ЧАРКАС, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; Аляксей КАРОЛЬ, галоўны санітарны ўрач раёна; Маргарыта САКОВІЧ, намеснік галоўнага рэдактара “СП” Фота Маргарыты САКОВІЧ  

Горячая линия Комитета госконтроля (CMigrator copy 1)

28.11.2012
Комитетом государственного контроля Минской области с 27 по 30 ноября 2012 г. по телефону (8-017) 331-60-03 будет проводиться горячая линия по вопросам организации спортивно-массовой и физкультурно-оздоровительной работы в шестой школьный день, а также по вопросу готовности учреждений образования Минской области к отопительному сезону. В указанные дни граждане с 9.00 до 13.00 и с 14.00 до 18.00 могут сообщить информацию о проблемных вопросах при организации работы с учащимися в шестой школьный день и эффективности принимаемых мер по обеспечению бесперебойного теплоснабжения учреждений образования области, а также внести предложения по совершенствованию деятельности в их работе по указанным направлениям.  

За здаровы лад жыцця

28.11.2012
Кожны апошні чацвер месяца ў раёне праходзіць адзіны дзень прафілактыкі. У яго рамках 29 лістапада адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя  барацьбе з п’янствам, наркаманіяй і тытунекурэннем. Сяргей Козел  

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 46)

28.11.2012
У чацвер, 29 лістапада, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія са старшынёй праўлення Капыльскага райспажыўтаварыства Валерыем Эдвардавічам УРБАНОВІЧАМ. Калі ў вас ёсць пытанні па гандлёвым абслугоўванні, тэлефануйце ў вызначаны час па нумары 55-5-67.

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 34)

28.11.2012
Парадак. У раёне распрацавана і зацверджана схема работы з адходамі. Усе населеныя пункты без выключэння ўвайшлі ў сістэму планава-рэгулярнага збору і вывазу камунальных адходаў. Акцыя. Раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» і ТЦСАН напярэдадні Новага года праводзяць акцыю «Матуліны казкі» па зборы дзіцячых кніг. Яны будуць перададзены ў дзіцячае аддзяленне бальніцы, карэкцыйна-развіваючы цэнтр і семям, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Моладзь. У  пятніцу,  30  лістапада,  у гімназіі №1 г. Капыля адбудзецца прыём новых членаў маладзёжнага атрада аховы правапарадку. Плануецца, што адпаведныя пасведчанні атрымаюць 25 чалавек. Конкурс. Аддзелам адукацыі арганізаваны раённы конкурс плакатаў “Спыніць СНІД”, прымеркаваны да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу. У ім прымаюць удзел усе навучальныя ўстановы раёна. Пераможцы конкурсу будуць дэманстраваць свае работы на аналагічным абласным спаборніцтве. ЛІДАРЫ. Учора ў Радашковічах адбыўся абласны конкурс “Дуэт-лідар” пад дэвізам “Будучыня — гэта мы”, у якім прынялі ўдзел і прадстаўнікі нашага раёна. Сваю зладжанасць, таленавітасць і актыўную жыццёвую пазіцыю прадэманстравалі Кацярына Жук, вучаніца СШ № 3 г. Капыля, і педагог-арганізатар гэтай навучальнай установы Алена Пласкавіцкая. ВЫСТАВА. Удала выступілі выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна на занальнай выставе-конкурсе “Калядная зорка”, які праходзіў у Салігорску 16 лістапада. Лепшыя тры работы былі рэкамендаваны да ўдзелу ў абласным туры. СЕМІНАР. У Капыльскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы адбыўся абласны семінар, у рамках якога прайшла канферэнцыя ў рэжыме on-linе з беларускім аграрна-тэхнічным універсітэтам, Ёнішкскай сельскагаспадарчай школай (Літоўская Рэспубліка) і Маскоўскім абласным сельскагаспадарчым каледжам (Расія). Бяспека руху. Супрацоўнікамі ДАІ з пачатку года да адміністрацыйнай адказнасці было прыцягнута 415 пешаходаў, з іх за знаходжанне ў нецвярозым стане - 27 чалавек. Падрыхтавалі М. САКОВІЧ,  С. КОЗЕЛ,  С. ЛАЗОЎСКІ, М. ШЭІНА  
Страница 425 из 1058