Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

admin_222

admin_222

По-прежнему бодра и энергична

19.12.2024
С детских лет юную Наденьку интересовало все: как появились первые люди, почему случаются войны, откуда берет начало наше время. И она много читает, ищет ответы на все интересующие вопросы в книгах. После окончания школы девушка поступает на исторический факультет Минского пединститута. И там не теряет своей привязанности к книге, на первый план выступают произведения исторической тематики, она живо интересуется событиями, происходящими в стране и мире. Студенческие годы пролетели быстро, и вот уже молодая учительница возвращается на родную Копыльщину, где в д. Низковичи прошли ее детские годы. Надежду Ивановну Лобан и сегодня с большой любовью вспоминают ее бывшие ученики. Это добрый, мудрый, эрудированный учитель, отдавший педагогической работе 34 года, из них 28 лет — средней школе № 3 г. Копыля. Часто на уроках она рассказывала много интересного, выходящего за рамки учебника. Возможно, и этим подкупала своих учеников. А еще именно к ней, своей любимой учительнице, шли многие за советом, помощью, поддержкой. И сейчас не забывают о ней выпускники. К каждому празднику Надежда Ивановна получает множество открыток, поздравлений, приглашений. Уверена, не стал исключением и последний день зимы. И хотя родилась она 29 февраля 1952 года, а посему день рождения приходит один раз в четыре года, поздравили любимую учительницу с личным праздником, конечно же, многие. Одним из самых желанных подарков для каждого учителя, безусловно, является букет цветов. Сколько их получает Надежда Ивановна на встречах с выпускниками! Конечно же, она их заслужила, поскольку и сегодня, спустя много лет, к ней тянутся бывшие ученики. Долгое время Надежда Ивановна была председателем профсоюзного комитета СШ № 3 г. Копыля. Творческий запал сопровождал ее все это время. Она организовывала для коллег огромное колличество мероприятий: экскурсии, поездки, вечера отдыха, спортландии, огоньки… Всего просто не перечесть. А уж если у кого-то случалась беда, профсоюзный лидер всегда была рядом. Она умела работать с каждым членом коллектива. И люди были благодарны ей. Сейчас Надежда Ивановна находится на заслуженном отдыхе, но она по-прежнему бодра, энергична, жизнерадостна. Не унывает. Находит себе занятие. Как и прежде зачитывается романами. Не забывает родную школу, где прошли лучшие годы ее жизни. Часто приходит, дает советы, поддерживает педагогов, интересуется жизнью коллектива. И по-прежнему основными качествами ее характера являются доброта, открытость, оптимизм, огромная душевная энергия. Своей доброжелательностью, непосредственностью Надежда Ивановна притягивает к себе людей. И к ней тянутся: кто-то за советом, кто-то за поддержкой. Она никогда никому не отказала в помощи. У Надежды Ивановны хорошая, крепкая семья. Вместе с мужем вырастили двоих сыновей, имеют двоих внуков, в которых души не чают. Бабушка часто ездит к ним в гости. Наверное, такой и должна быть современная женщина. Хочется пожелать ей здоровья на долгие годы. Виктория КОРШУК, ученица 11 “А” класса  УО “ГОСШ № 3 г. Копыля”

Лёс, апалены вайной

19.12.2024
Падзеі суровых гадоў Вялікай Айчыннай вайны ўсё далей адыходзяць ад нас у гісторыю. І ўжо вырасла пакаленне людзей, якое ведае вайну толькі па кінафільмах, кнігах ды ўспамінах ветэранаў, якіх, на жаль, становіцца ўсё менш і менш. Вось і ў вёсцы Вялікая Раёўка іх засталося толькі трое: Лідзія Паўлаўна Жданко, Леанід Мікалаевіч Нікуліч, Іосіф Якаўлевіч Насевіч. Рыхтуючыся да сустрэчы з Лідзіяй Паўлаўнай Жданко, я яшчэ раз перагартала ўспаміны У. М. Якаўлева, аднаго з арганізатараў партызанскага атрада імя Шчорса, а ў далейшым начальніка штаба гэтага атрада, перачытала кнігу В. А. Акулы “Юго-западнее Минска”, звярталася да хронікі “Памяць. Капыльскі раён”, гутарыла з жыхарамі вёскі, якія памятаюць падзеі тых вогненных гадоў. Усе гэтыя крыніцы сведчаць пра размах агульнанароднай барацьбы з нямецкімі фашыстамі на Капыльшчыне. У ваколіцах вёскі Вялікая Раёўка дзейнічалі партызанскія атрады імя Шчорса, імя Катоўскага, якія разам з атрадамі імя Будзёнага і імя Чапаева ўваходзілі ў партызанскую брагаду імя Варашылава. А атрад імя Шчорса ў большасці складаўся з жыхароў Вялікай Раёўкі, навакольных вёсак і воінаў-акружэнцаў, якім, рызыкуючы ўласным жыццём, вяскоўцы далі на некаторы час прытулак. З Лідзіяй Паўлаўнай, былой партызанкай атрада імя Шчорса, мы гутарым у яе ўтульнай цёплай хаце. Весела патрэскваюць дровы ў печцы, якую паліць яе сын Мікалай, а за акном сыпле і сыпле снег. Сёлетняя зіма па-сапраўднаму валадарыла ў прыродзе: то мароз трашчыць, то завіруха разгуляецца. Гаспадыня няспешна апавядае: — Калі пачалася вайна, мне было шаснаццаць гадоў. Мой брат Юзік у самым пачатку вайны трапіў у палон, але яму ўдалося ўцячы і дабрацца да дому. Ён адразу ж пайшоў у партызанскі атрад Шчорса, быў разведчыкам. Праз некаторы час у атрад падаліся бацька, Жданко Павел Сцяпанавіч, і сёстры — Алена і Паўліна, а маці, Вольга Васільеўна, я і сёстры Зоня і Алімпа засталіся дома. Увогуле ў партызаны пайшло шмат нашых вяскоўцаў, а многія падтрымлівалі з імі сувязь, дапамагалі чым маглі. За гэта немцы два разы палілі вёску, стралялі і вешалі яе жыхароў. Асабліва страшным быў дзень 6 лютага 1943 года. Немцы з’явіліся ў вёсцы напярэдадні, пасля крывавай расправы з жыхарамі вёскі Жавалкі. Хоць у той дзень у нас яны нікога не чапалі, у вёсцы было вельмі трывожна. Назаўтра раненька мама выправіла нас, дзяўчат, у Раёк, суседнюю вёсачку. За нашай вёскай стаялі вартавыя, але нас яны, праўда, не запынілі. Так мы і выратаваліся. А ў В. Раёўцы ў гэты час разгортваліся жахлівыя падзеі. Фашысты рабавалі, катавалі людзей, а тых, хто меў сувязь з партызанамі, зганялі ў хату Лабацэвіча Антона. У нас быў свой конь, і маму забралі ў абоз — везці нарабаванае ў Капыль. Не паспелі ад’ехаць ад Раёўкі, як маму вярнулі: высветлілася, што яна партызанская жонка і маці. Яе таксама кінулі ў Лабацэвічаву хату, а потым усіх расстралялі. Там было васемнаццаць чалавек — старых, жанчын, дзяцей. Іх пахавалі ў брацкай магіле на вялікараёўскіх могілках. А мяне, Зоню і Алімпу прытуліла Муравіцкая Ядзя. Неўзабаве з палескіх лясоў вярнулася партызанская брыгада імя Варашылава, і мы даведаліся, што 5 лютага, за дзень да смерці мамы, трапіўшы ў засаду, загінуў наш брат Іосіф. Бацька забраў нас у атрад. На аперацыі мы не хадзілі. Алена была кухарам, а мы даглядалі параненых, выконвалі розную гаспадарчую работу. Пра сваё партызанскае жыццё Лідзія Паўлаўна расказвае вельмі сціпла, але пра яго яскрава сведчаць яе ўзнагароды: ордэн Айчыннай вайны другой ступені, ордэн “Партызан Беларусі”, медаль Жукава, шматлікія юбілейныя медалі. Пасля вайны мая суразмоўца спачатку працавала ў паляводчай брыгадзе, потым да выхаду на заслужаны адпачынак і пяць наступных гадоў — даяркай у калгасе “Памяць Леніна”. У 1949 годзе выйшла замуж за Віктара Іосіфавіча Насевіча, інваліда Вялікай Айчыннай вайны. У іх нарадзілася чацвёра дзяцей. Жыццё было вельмі цяжкае: муж вярнуўся з фронту без нагі, таму, пакуль падрастаў сын, частку мужчынскай работы даводзілася браць на сябе. Працаваць даяркай таксама нялёгка было. З удзячнасцю Лідзія Паўлаўна ўспамінае Сей Марыю, Зянько Вольгу і яе дачку Людмілу, што працавалі побач і не раз выручалі яе. Яны ніколі не пакідалі Лідзію Паўлаўну адну. Лёс не песціў гэтую мужную жанчыну. У 1973 годзе памёр муж. Малодшая дачка Валя толькі тады пайшла ў першы клас. Ад цяжкай працы дома і ў калгасе балелі рукі і спіна, а душа прагла прыгожага. Лідзія Паўлаўна — сапраўдная народная майстрыха. Яна і прала, і ткала, і выбівала, і вышывала. Спачатку па неабходнасці — не было чаго апрануць, а потым — для душы. Сваёй дзівоснай прыгажосцю ўражваюць выбітыя ёю вялікія, на ўсю сцяну, дываны. А меншымі, але таксама яркімі і прывабнымі, засланы ложкі. На канапах і крэслах ляжаць ажурныя накідкі, звязаныя шыдэлкам. Не раз вырабы Лідзіі Паўлаўны бралі на розныя выставы. Яшчэ не так даўно, у свае восемдзесят чатыры, яна звязала пальчаткі ўнуку Яраславу. Цяпер хацела яшчэ звязаць камізэльку дачцэ, але не слухаюцца ўжо рукі. Час ідзе. Выраслі дзеці і ўнукі, падрастаюць два праўнукі. Дочкі Лідзіі Паўлаўны, Таня, Рая і Валя, жывуць у Мінску, а сын Мікалай дома, з маці. Цяперашнім сваім жыццём яна задаволена, бо адчувае клопат і ўвагу як з боку дзяржавы, так і ад сваіх дзяцей. Аднавяскоўцы паважаюць Лідзію Паўлаўну за працавітасць, акуратнасць, сумленнасць і шчырасць. Скаргі толькі на здароўе. Чатыры перанесеныя інфаркты — гэта не жартачкі. І сёння хочацца пажадаць паважанаму ветэрану вайны і працы здароўя, цеплыні і разумення ад блізкіх. Лідзія КАЗЮЧЫЦ, метадыст ДУА “Капыльскі раённы Цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства”

Каардынатар добрых спраў

19.12.2024
1 верасня 2009 года распачала сваю работу новая дзяржаўная ўстанова адукацыі “Капыльскі раённы Цэнтр дзіцячага турызму і краязнаўства”. Яе асноўная задача — стаць каардынатарам усіх спраў, накіраваных на выхаванне школьнікаў на прыкладзе гераічнага мінулага нашай Радзімы і яе адданых сыноў і дачок, вывучэнне гісторыі роднага краю, вядзенне турыстычнай і пазнавальнай дзейнасці. Дарэчы, на базе навучальных устаноў раёна ўжо працуюць 12 гурткоў турыстычна-краязнаўчай накіраванасці. Маргарыта САКОВІЧ

Колькі нас

19.12.2024
32,6 тысячы жыхароў налічваецца паводле папярэдніх падлікаў на Капыльшчыне: 9,9 тысячы — у горадзе і 22,7 тысячы – ў сельскай мясцовасці. Аб гэтым паведамілі ў аддзеле статыстыкі Капыльскага раёна. Суадносіны мужчынскага і жаночага насельніцтва ў працэнтным выражэнні наступныя: па раёне мужчын – 46,6% і жанчын — 53,7%, у горадзе, адпаведна, 46,6% і 54,4%, сярод вяскоўцаў мужчыны складаюць 46,1%, жанчыны – 53,9%. Дарэчы, паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на Міншчыне пражывае 1,41 мільёна чалавек, агульная колькасць насельніцтва Беларусі складае 9,47 мільёна. Таццяна РАІЦКАЯ

З работай пашанцавала

19.12.2024
Галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Капыльскага райвыканкама Кацярына Станіслаўчык лічыць, што з работай ёй вельмі пашанцавала. На пасадзе працуе яна з чэрвеня 2008 года і за гэты перыяд зарэгістравала больш за 20 шлюбаў. А колькі выдала пасведчанняў аб нараджэнні дзіцяці, ужо нават і не падлічыць. — Калі навучалася ў Лясноўскай сярэдняй школе, вельмі любіла біялогію, таму што выкладала яе цудоўная настаўніца Надзея Канстанцінаўна Караленка, - расказвае Кацярына. - Я часта прымала ўдзел у раённых, абласных алімпіядах. І, праўду кажучы, каб не паступіла пасля 9 класаў у юрыдычны каледж БДУ, хутчэй за ўсё, абрала б прафесію медыка. Цяпер малады спецыяліст працягвае вучобу на юрыдычным факультэце БДУ. Калі ёсць вольная хвіліна, Кацярына любіць паглядзець цікавы фільм, павандраваць па прасторах Інтэрнета. Ёй вельмі не падабаецца халоднае надвор’е. Таму лёгка здагадацца, што любімая пара года Кацярыны – лета з яго багаццем фарбаў і станоўчых уражанняў. Як большасць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, любіць кветкі. На пытанне, які падарунак лічыць найлепшым у Дзень жанчын, Кацярына адказала проста і зразумела: «Карыстаючыся выпадкам, віншую ўсіх жанчын з цудоўным веснавым святам. А сваім дарагім і любімым падарыце ўвагу, цеплыню і клопат». Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Страница 221 из 228