Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Слова служыць людзям Избранное

04.05.2013
Майскія дні багаты на святы. А сёлета іх пералік папоўніўся яшчэ адным – і самым галоўным. У адзін дзень мы святкуем Вялікдзень і Дзень друку. Не памылюся, калі скажу, што ў гэтым ёсць нешта сімвалічнае. Праваслаўнае свята, якое нясе нам святло дабрыні, любові да Бога, з’яўляецца вялікай сілай для духоўнага абнаўлення нашага грамадства. Так і яго Вялікасць Слова служыць людзям, з’яўляецца носьбітам інфармацыі, без якой нельга ўявіць наша жыццё. Журналісты сёння з’яўляюцца своеасаблівым звяном паміж людзьмі і дзяржавай, на іх ускладзена вялікая місія – працаваць у імя росквіту нашай дзяржавы. Работнікі друку не застаюцца ўбаку ад людскіх праблем, спрыяюць якаснаму іх вырашэнню, адным словам, робяць усё магчымае, каб Слова не проста займала месца на паперы, але і працавала на агульную карысць. Прыемна адзначыць, што за апошнія гады значна вырас тыраж раённай газеты “Слава працы”, папулярным стаў яе сайт, на які заходзяць прыхільнікі з многіх краін свету. Праграму мясцовага радыёвяшчання “Раніца Капыльшчыны” маюць магчымасць слухаюць абаненты звыш шасці тысяч радыёкропак. Таксама перадачы размяшчаюцца на сайце газеты. Удзел і перамогі ў шматлікіх рэспубліканскіх і абласных конкурсах з’яўляюцца добрым стымулам для творчасці. Трэба адзначыць высокі прафесійны ўзровень намесніка галоўнага рэдактара Маргарыты Саковіч, адказнага сакратара Уладзіміра Скрыпінскага, загадчыка аддзела радыё і інфармацыі Сяргея Козела. Развіваюць свае творчыя здольнасці  фотакарэспандэнт Сяргей Лазоўскі, карэспандэнт Дзіяна Ткачэнка. Добрасумленна адносіцца да сваіх абавязкаў карэктар Вікторыя Стрэлкіна. Упершыню за ўсю гісторыю газеты самаакупнасць за тры месяцы склала 111,3%. Такі паказчык дасягнуты дзякуючы папулярнасці газеты, што павялічыла і колькасць рэкламы, з якой умела працуе загадчыца аддзела Святлана Апанасчык. Творчы калектыў прыклаў намаганні па выкананні мерапрыемстваў у рамках спецыяльнай Канцэпцыі развіцця выдання. Змяніўся дызайн газеты. І ў гэтым вялікая заслуга аператараў Алены Другаль і Люд-мілы Кардаш. Выпусціць газету своечасова і якасна – галоўная задача вытворчага аддзела, які ўмела і на высокім прафесійным узроўні ўзначальвае Аксана Феакцістава. Словы шчырай удзячнасці адрасую работнікам бухгалтэрыі, якую ўзначальвае Валянціна Юруц, вадзіцелю Валерыю Лазоўскаму, усім, хто забяспечвае не толькі свое-часовы выхад газеты, але робіць утульным наш агульны дом. Вялікі дзякуй выказваем кіраўніцтву раёна за падтрымку ў самых розных пытаннях, якія тычацца  дзейнасці рэдакцыі. Дзякуй за слушныя парады былому рэдактару Віктару Адамавічу Семянкевічу. Ніводзін нумар нельга ўявіць без інфармацыі, якую дасылаюць нашы няштатныя карэспандэнты.  Мы ўдзячны за творчыя знаходкі Барысу Дзенісюку, Людміле Ніжэвіч, Таццяне Нядзелька, Валянціне Шураковай, Ганне Арлоўскай, Івану Сурману, Канстанціну Карнелюку, Міхаілу Тарасевічу і многім іншым. Плённае супрацоўніцтва звязвае нас з вузлом паштовай сувязі, супрацоўнікі якога з’яўляюцца сапраўднымі прапагандыстамі раённай газеты, забяспечваюць яе падпіску і дастаўляюць адрасатам. Своечасовы і  якасны выхад перадачы мясцовага радыёвяшчання “Раніца Капыльшчыны” залежыць ад работы вузла электрычнай сувязі. Усяму творчаму калектыву, тэхнічнаму персаналу рэдакцыі газеты “Слава працы”, ветэранам раёнкі, няштатным карэспандэнтам, нашым партнёрам зычым толькі добрых навін у жыцці, моцнага здароўя і дабрабыту. Марыя ШЭІНА  
Оцените материал
(0 голосов)

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей