Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» – самы галоўны конкурс для ўсіх творчых калектываў Мінскай вобласці.  Па традыцыі ўсю разнастайнасць аматарскай творчасці нашага рэгіёна паказалі і капыляне. Фестываль папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў. Яго асноўная ідэя – раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы. У конкурснай праграме ўдзельнічалі калектывы з усіх 23 раёнаў Мінскай вобласці. Кожнаму была да-дзена магчымасць прадэманстраваць талент і прафесіяналізм. Прычым патрабаванні да ўдзельнікаў кожны год растуць. Капыльскі раён прадставілі аматарскія калектывы мастацкай творчасці розных жанраў: народны ансамбль народнай песні «Спадчына» раённага цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Валянціны Зарамбоўскай, Школа ткачоў раённага цэнтра ткацтва (загадчыца Таццяна Волкава) і харэаграфічны калектыў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Людмілы Беразоўскай. Над рэжысёрскай канцэпцыяй вакальна-харэаграфічнай кампазіцыі «Ручнік саматканы на шчасце і долю» працавала рэжысёр народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі» Любоў Галубовіч. – Наша выступленне прайшло з поспехам, – лічыць Любоў Пятроўна. – З кожным годам фестываль становіцца ўсё больш прафесійным, нашы творчыя калектывы шукаюць новыя падыходы для таго, каб здзівіць і гледачоў, і журы. Асноўная ідэя нумара заключалася ў перадачы і захаванні народных традыцый: закладнога ткацтва чырвона-белых ручнікоў, якія  ўключаны ў Спіс нематэрыяльна-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Лічу, што рэжысёрская задача была паспяхова рэалізавана:  капыляне адзначаны дыпломам за захаванне і развіццё нацыянальных традыцый рэгіёна і дыпломам удзельнiка фестывалю. Словы падзякі хочацца выказаць і нашаму самадзейнаму паэту Аляксею Траццяку, які зрабіў відэасюжэт, відэапрэзентацыю і відэакантэнт да нумара. Увогуле ўсе выступленні былі прысвечаны роднай Беларусі, яе традыцыям, яны расказвалі пра тое, што беларусы – людзі з асабістым характарам, а беларускі народ жыве адзінствам. Таццяна БОХАН 
«Не дразните собак, Не гоняйте кошек, Не жалейте для Них ни зерна, ни крошек», – так спяваюць дзеткі, калі яны яшчэ маленькія. А потым падрастаюць і часам забываюць пра тое, пра што так весела і дружна спявалі. І (адкуль толькі яно бярэцца!) здзекуюцца і з коцікаў, і з сабачак, знішчаюць птушак, наогул твораць усялякае дзікунства. Задумаемся: сапраўды, адкуль яны бяруцца, тыя «вредители», пра якіх даволі часта піша наша раёнка, з якімі нават спрабуе неяк змагацца? Вось я і хачу паразважаць наконт гэтага. Што расце – тое і вырастае. І дзіцятка таксама. А як і дзе расце, кім выхоўваецца – мамай з татам, бабуляй з дзядулем, школай ці вуліцай, кнігамі ці тэлефонамі?.. Думаю, выхоўвае чалавека ўсё, што яго акружае. Успамінаю, што нас, дзяцей пасляваеннай пары, бабуля ад усялякага свавольства засцерагала адным словам – грэх. Мы, не ведаючы, дзе ён гэты грэх, які ён, вельмі яго баяліся і нічога дрэннага стараліся не рабіць. Дзед жа быў катэгарычны: «Пойдзеце ў жыта, патопчаце яго – зловіць вас русалка з жалезнымі кіпцюрамі, якая там жыве, і заказлыча!» Дзятва ўсё разумела – і жыта абыходзіла бокам. Цяпер крышку інакш. Грахі-та засталіся, але страх зменшыўся. Ну, чым настрашыць тых нягоднікаў-вандалаў, у якіх, калі вочы бачаць нешта прыгожае, то рукі свярбяць і нішчаць ці тую альтанку, ці лавачку, ці дрэўца? Праўда, сваё паскудства яны твораць уціхара: ці то баяцца, ці то ад сораму. А вось што рабіць, калі не баяцца, калі ні страху, ні сумлення не маюць? Так аднойчы, акурат на маіх вачах, паляўнічыя застрэлілі лася. Два гады мінула, а ў вачах у мяне і сёння жудасная смерць маладога зграбнага прыгажуна… Успамінаюцца словы пісьменніка    Ю. Нагібіна: «Калі хлопчык забіў пічужку, то ён забіў безабаронную паэзію жыцця. Пагасіўшы гэты галасок, ён у сабе пагасіў штосьці важнае, добрае». Разумныя словы. Ну, наесца гэты «стралок» ласяціны, а стройнага зграбнага прыгажуна-лася ўжо ніколі не будзе. Ніколі! (А калі гэта была мама-ласіха?). І першая школа, дзе спілавалі некалькі гадоў таму бярозы, асірацела без жывых дрэў, якія, пасаджаныя рукамі выпускнікоў, заставаліся як памяць, баранілі яе ад усялякага прыдарожнага бруду. Праўду гаварыла вядомая Фаіна Ранеўская: «Ёсць людзі, у якіх жыве Бог, ёсць людзі, у якіх жыве д’ябал, ёсць людзі, у якіх жывуць толькі… глісты». Вось яны, на маю думку (ці маленькія, ці вялікія, дарослыя), тыя, што з «глістамі», і твораць усялякія паскудствы. І няма ў іх сэрцах «ні важнага, ні добрага». Граху яны не баяцца. Сумлення не маюць. Страх таксама адсутнічае, як і жаль. Не бачаць яны ў жыцці «паэзіі», для іх лось – гэта не прыгажосць, гэта толькі кавалак мяса. І інакш, як вандаламі, іх не назавеш, нават калі яны, магчыма, з ліцэнзіямі на забойства. Дык дзе ж паратунак? Па-мойму, калі ў чалавека не прачнулася сумленне, тое, што дае яму права называцца чалавекам, то на дапамогу можа прыйсці не «русалка з жалезнымі кіпцюрамі», а закон. Толькі ён (пры сучасных тэхналогіях) можа вылічыць тых, у каго рукі свярбяць, хто «з галавой не сябруе», і прыцягнуць да адказнасці, прымусіць задумацца. А колькі такіх, без «важнага, добрага», блытаецца па свеце! І наш Капыль не выключэнне. Але будзем спадзявацца, што колькасць іх з часам будзе змяншацца. Капыль жа будзе прыгажэць і прыгажэць! І заўважаць, і берагчы «безабаронную паэзію жыцця». Валянціна САЎЧАНКА, ветэран педагагічнай працы, г. Капыль
Как сообщили в Главном статистическом управлении Минской области, номинальная начисленная среднемесячная заработная плата работников Копыльского района в январе-октябре 2022 года составила 1321,4 рубля. По сравнению с январем-октябрем 2021 года среднемесячная заработная плата выросла на 17,1%. Выше среднерайонного уровня оплаты труда в январе-октябре 2022 года начислена заработная плата работникам финансовой и страховой деятельности (1829 рублей), работникам информации и связи (1785,9 рубля), обрабатывающей промышленности (1560,8 рубля), занятым снабжением электроэнергией, газом, паром, горячей водой и кондиционированным воздухом (1384,9) рубля. Подготовила Светлана АПАНАСЧИК
Как сообщили в Главном статистическом управлении Минской области, по данным выборочного обследования домашних хозяйств по уровню жизни в Минской области в III квартале 2022 г.  располагаемые ресурсы1) в расчете на домашнее хозяйство составили 1762,2 рубля в месяц. Денежные расходы в расчете на домашнее хозяйство составили 1664,8 рубля в месяц, из которых 1207,7 рубля (72,5%) приходится на потребительские расходы2). В структуре потребительских расходов домашних хозяйств доля расходов на питание составила 39,7%, на покупку непродовольственных товаров – 36,4%, на оплату услуг – 21,6%. 1)  Располагаемые ресурсы – денежные средства домашних хозяйств, стоимость потребленных продуктов питания, произведенных в личном подсобном хозяйстве, за минусом материальных затрат на их производство и стоимость полученных в натуральной форме льгот и выплат. 2)  Потребительские расходы – расходы домашних хозяйств на питание (включая общественное питание), покупку алкогольных напитков, табачных изделий, непродовольственных товаров и оплату услуг. В состав потребительских расходов не включаются налоги, материальная помощь и другие расходы, не связанные с потреблением, а также все расходы, связанные с производством сельскохозяйственной продукции в личном подсобном хозяйстве и накоплением (банковские вклады, покупка недвижимости, иностранной валюты и так далее). Подготовила Светлана АПАНАСЧИК
Президент Беларуси Александр Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Кыргызстан. Белорусский борт номер один приземлился в международном аэропорту Манас, передает корреспондент БЕЛТА. В Бишкеке Александр Лукашенко примет участие в заседании Высшего Евразийского экономического совета. В повестке дня саммита - около двух десятков пунктов. Лидеры стран ЕАЭС обсудят развитие кооперационных проектов в промышленности, формирование общих рынков, работу по устранению препятствий и барьеров во взаимной торговле, основные направления международной деятельности на 2023 год и другие вопросы. Официальные мероприятия саммита ЕАЭС запланированы на 9 декабря. Но перед этим президенты Беларуси и Кыргызстана проведут двустороннюю встречу. Александр Лукашенко и Садыр Жапаров вечером 8 декабря встретятся за неформальным ужином. Кыргызстан является традиционным партнером Беларуси в регионе Центральной Азии. Как рассказал Чрезвычайный и Полномочный Посол Беларуси в Кыргызстане Андрей Страчко, в прошлом году товарооборот между странами достиг почти $100 млн, причем на 88% он состоял из белорусского экспорта. В 2022 году он может вырасти в полтора раза. "В этом году мы тоже работаем достаточно успешно, рост экспорта продолжается. Но в нынешнем году еще наметилась тенденция (то, к чему мы давно стремились): наш экспорт в Кыргызстан по-прежнему лидирует в товарообороте, но поставки из Кыргызстана в Беларусь начали расти. Кыргызстан наш надежный и дружественный партнер, и мы всегда хотели, чтобы не только мы продавали, но и они увеличивали экспорт в нашу страну. Это и сухофрукты, и шерсть, и основной их товар - радиаторы, которые мы используем в своей промышленности", - отметил дипломат. Сегодня страны стараются не просто развивать торговлю, но и создавать совместные продукты. Среди ближайших проектов - создание сборочных производств трансформаторов совместно с Минским электротехническим заводом имени В.И.Козлова и лифтов с "Могилевлифтмашем".
Страница 1375 из 4907