Источник: Министерство торговли Беларуси, главное управление потребительского рынка Мингорисполкома
Инфографика: БелТа
Беларусь займае высокае 50-е месца па Індэксе чалавечага развіцця (ІЧР), які складае 0,798. Такія даныя змешчаны ў распаўсюджаным ПРААН Дакладзе аб чалавечым развіцці-2015.
Раней Беларусь займала 53-ю пазіцыю сярод амаль дзвюх соцень ацэньваемых па гэтым паказчыку краін і тэрыторый. У адпаведнасці з новым рэйтынгам, Беларусь узначальвае спіс краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця. Аналагічную 50-ю пазіцыю займае Расія. Гэта лепшы паказчык сярод усіх астатніх краін СНД.
Даклад аб чалавечым развіцці — штогадовая публікацыя, якая прадстаўляецца ПРААН з 1990 года. Індэкс чалавечага развіцця (ІЧР) — інтэграваны паказчык, што выкарыстоўваецца для міжкраінавых супастаўленняў і штогод разлічваецца ПРААН на аснове наступных кампанентаў чалавечага развіцця: чаканай працягласці жыцця пры нараджэнні; сярэдняй працягласці навучання і чаканай працягласці навучання; ВУП на душу насельніцтва (у доларах ЗША па парытэце пакупной здольнасці).
БелТа
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які знаходзіўся 13-14 снежня з рабочым візітам у Бруселі, сустрэўся з міністрамі замежных спраў краін – членаў Еўрасаюза.
На сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах узаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага саюза. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі таксама правёў перагаворы з высокім прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыкай Магерыні, еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам, намеснікам генеральнага сакратара НАТА Аляксандрам Вершбоу. У час сустрэч абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам і НАТА.
БелТа
В четверг, 17 декабря, с 10 до 12 часов состоится прямая линия с начальником землеустроительной службы Копыльского района Александром Анатольевичем МАЛЕЖЕМ. Свои вопросы можно задать в обозначенное время по номеру 55-6-41.