Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

4 Вероника Лучич: — а мою маму зовут Татьяна. Она — хранительница семейного очага. Нас у мамы пятеро, и всем она уделяет внимание. Мамочка очень любит заниматься цветоводством, ее любимые цветы — розы. С ранней весны и до поздней осени территория вокруг нашего дома просто утопает в цветах. Любовь к цветам она привила и нам. Научила высаживать рассаду и ухаживать за растениями. Мама любит и животных. У нас в доме живут 4 кота и 3 собаки. Мы за ними ухаживаем и считаем их членами нашей большой и дружной семьи. Конечно, маме бывает трудно, ведь за день ей приходится переделать столько работы по дому. Стирать, убирать в доме, готовить еду. По мере возможности каждый из нас старается ей помочь. За это она нас благодарит вкусными пирогами. Я хочу пожелать своей мамочке много-много радости, здоровья и солнечных денечков. 2 Евгений Жук: — Мою маму зовут Ирина, и я ее очень люблю. У нее большие зеленые глаза, которые всегда излучают тепло и любовь. Моя мама вкусно готовит, особенно пироги и пиццу. Благодаря ей в нашей квартире комфортно и уютно. Мамочка очень любит цветы: у нас в доме их огромное количество. Я стараюсь всегда помогать маме: хожу в магазин, убираю в квартире. Я хочу, чтобы глаза моей мамочки всегда светились от счастья, и постараюсь сделать все возможное для этого.     3 Кристина Уласович: — Для меня мама — самый близкий и родной человек. Она подарила жизнь мне, моим братьям и сестрам. Мы ее очень любим. Когда я была маленькой, мама читала мне сказки, рассказывала интересные истории, пела песни. Все свое свободное время она посвящает нам — своим детям. Готовит для нас всякие вкусности, постоянно удивляет своими кулинарными талантами. Я очень хочу, чтобы моя мама была счастлива, поэтому стараюсь слушаться и помогать ей во всем. И сколько бы лет ни прошло, я всегда буду любить мамочку.   1 Екатерина Онищенко: — Моя мамочка Елена — пример для меня во всем. Она нежная, ласковая и добрая, в трудную минуту всегда поддержит меня. Мама с детства увлекается спортом. У нее много грамот и дипломов за участие в различных соревнованиях. Любовь к спорту она привила и мне с братом. Благодаря маме даже мой четырехлетний братик уже умеет плавать и кататься на лыжах. Я очень люблю свою мамочку и горжусь ей.
138475633972983-i0 10 марта 2016 года в кабинете № 31 Копыльского райисполкома с 11.00 до 13.00 проведут прием граждан и юридических лиц начальник Управления внутренних дел Минского облисполкома, генерал-майор милиции Игорь Владимирович ЕВСЕЕВ, прокурор Минской области, государственный советник юстиции 3-го класса Олег Владимирович ЛАВРУХИН и начальник управления Следственного комитета Республики Беларусь по Минской области, полковник  юстиции Павел Владимирович ИГНАТОВ. Предварительная запись на прием будет проводиться 9 марта 2016 года с 10.00 до 13.00 по тел. 50-2-32.
Среда, 09 марта 2016 11:22

Поощрение таланта

Учащаяся Копыльской детской школы искусств Анастасия Карпович стала обладательницей поощрительной премии с вручением свидетельства специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке талантливой молодежи. IMG_2015 Анастасия — участница различных фестивалей и творческих конкурсов. На VII Республиканском открытом конкурсе исполнителей на народных инструментах имени И.И. Жиновича учащаяся ДШИ покорила жюри именно игрой на гитаре и стала обладательницей диплома III степени. Копыляне же хорошо знают Анастасию по сольным выступлениям на различных районных концертах и праздничных мероприятиях. Интересными номерами радовала девочка и во время совместных выступлений с образцовым эстрадным оркестром под управлением Льва Конопляника. К тому же Лев Михайлович является педагогом Анастасии по классу гитары. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора
Воскресенье, 06 марта 2016 11:26

Светло учительской улыбки

З Валянцінай Сямёнаўнай у якасці настаўніцы рускай мовы і літаратуры я і мае аднакласнікі з СШ № 2 г. Капыля — першыя "педкласаўцы" раёна — сустрэліся толькі ў 10 класе. Ішоў 1990 год. Наперадзе — два гады стараннага вывучэння моўных правілаў, трэніроўкі арфаграфічнай зоркасці. Колькі разоў Валянціна Сямёнаўна перарывала мае спробы "прасачкаваць" дадатковыя заняткі, пра якія, пераступіўшы парог дома, я тут жа забывала. Але знянацку раздаваўся тэлефонны званок: “Ты ўжо дома? — з усмешкай пыталася Валянціна Сямёнаўна. — Давай, даражэнькая, я цябе чакаю ў сваім кабінеце”. І заўсёды тактоўна, заўсёды з павагай. У дапамогу нам, вучням, настаўніца распрацоўвала табліцы, сама друкавала іх на машынцы. Кожную — на тоненькай, амаль празрыстай, паперцы: так удавалася “выпусціць” больш экзэмпляраў. Мы старанна падклейвалі іх у спецыяльныя сшыткі. У 1992 годзе выйшла кніга “Справочные опорные таблицы и схемы по русскому языку”. Аўтары — А.Н. Наумовіч і В.С. Саўчанка. Дзякуючы сістэматызацыі ведаў  з  дапамогай  гэтых  табліц, неаднойчы   філолагі-алімпійцы  з  СШ  № 2 г. Капыля станавіліся пераможцамі абласнога і рэспубліканскага этапаў алімпіяды па рускай мове. На працягу сямі год настаўніца з’яўлялася трэнерам і кіраўніком каманды Мінскай вобласці на зборах па падрыхтоўцы да рэспубліканскага этапа. Дарэчы, менавіта заняткі з Валянцінай Сямёнаўнай дапамаглі ўвайсці ў лік прызёраў таксама і мне, дапамаглі не толькі  стаць  студэнткай   БДПУ   імя М. Танка, але і раней за іншых студэнтаў авалодаць ведамі па прадмеце “Сучасная руская мова” амаль усяго першага курса. Урокі літаратуры станавіліся сапраўднай школай жыцця. “Да ўсяго стаўцеся крытычна”, — вучыла настаўніца. [caption id="attachment_46631" align="aligncenter" width="580"]IMG_2181 Валянціна Сямёнаўна Саўчанка з выпускнікамі 10 "Б" класа, 1980 год[/caption] Аднак у прафесію Валянціна Сямёнаўна трапіла выпадкова (калі можна так сказаць). Справа ў тым, што ў дзяцінстве яна вельмі хацела быць падобнай на дзядулю Матусевіча Адама Пятровіча, заўзятага паляўнічага і таленавітага лекара, які ведаў тайны прыроды і ўмела імі карыстаўся на карысць лю-дзей. Да слова, яе самыя шчаслівыя гады прайшлі побач з дзядулем і бабуляй Вікторыяй Францаўнай у невялічкай і вельмі ўтульнай вёсачцы Думічы. Ужо пасля заканчэння Шастакоўскай сямігодкі айчым Ясючэня Яўген Іванавіч (бацька прапаў без вестак на Вялікай Айчыннай вайне) павёз дакументы ў Баранавіцкае медвучылішча. Вярнуўся і гаворыць: — Ну, Валя, доктаркай не будзеш, будзеш настаўніцай: у Баранавічах дакументы ўжо не бралі. Мы аддалі іх у Нясвіжскае педвучылішча. “Настаўніцай, дык настаўніцай”, — вырашыла 14-гадовая дзяўчынка. Гэта было ў далёкім 1955 годзе. Тады Валянціна ўпершыню пабачыла вялікі свет. Так, менавіта Нясвіж з яго замчышчам, цудоўнымі краявідамі дапамаглі дзяўчынцы адкрыць для сябе Беларусь. Аднак былі і цяжкасці. З Мажы, дзе жыла Валянціна, да Нясвіжа транспарту ніякага не было — прыходзілася дабірацца на веласіпедзе летам і пешшу — узімку. Праз год у лёс Валянціны Сямёнаўны ўвайшло Палессе: Нясвіжскае педвучылішча было пераведзена ў Пінск. Так Саўчанка стала студэнткай Пінскага педагагічнага вучылішча імя А.С. Пушкіна. У 1959 годзе атрымала дыплом настаўніцы пачатковых класаў і — накіраванне на працу ў Антопальскі (зараз Кобрынскі) раён, у вёску Старадубцы. Тут адбылася першая сустрэча з сапраўдным вучнёўскім светам. Тут упершыню адчула сябе сапраўднай настаўніцай і сустрэла верных сябровак. Праз год Валянціна стала студэнткай філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Змены адбыліся і на працы: перавялі ў суседнюю вёску Аніскавічы. Але доўга яна там не затрымалася: не склаліся адносіны з дырэктарам-бюракратам. Таму ў хуткім часе вярнулася на Капыльшчыну. У Цялядавіцкай сярэдняй школе сустрэлі маладую настаўніцу ветліва. Разумныя настаўнікі, сумленныя вучні і… надзвычай строгі дырэктар Жалкоўскі Валянцін Юльянавіч. Аднак менавіта ў Валянціны Сямёнаўны з патрабавальным начальнікам адносіны склаліся добрыя. А яго жонка Секержыцкая Зінаіда Паўлаўна і зусім ставілася да дзяўчыны як маці. Час працы ў Цялядавічах Валянціна Сямёнаўна зараз называе часам настаўніцкага станаўлення. Сяброўства з некаторымі вучнямі (!) яна пранесла праз усё жыццё. Зараз аб тым цікавым часе нагадвае шафа, што падарылі Валянціне Сямёнаўне на вяселле, якое адбылося 1 студзеня 1967-га. Праз год нарадзілася дачушка Ірынка, яшчэ праз тры гады — Светачка (на жаль, пражыла дзяўчынка толькі два месяцы). У 1972 годзе на свет з’явіўся сынок Віктар. Настаўніцай СШ № 2 г. Капыля Валянціна Сямёнаўна Саўчанка стала ў тым жа 1967-м. Так, час працы ў гэтай установе адукацыі Валянціна Сямёнаўна па праве называе сваім зорным часам. Пошукі і адкрыцці, пастаянная праца над сабой, час шчырага захаплення прафесіяй і вучнямі. Тут адбылася сустрэча з самым галоўным Настаўнікам — Багдановічам Барысам Канстанцінавічам. За гэты перыяд Валянціна Сямёнаўна “выпусціла” шмат годных юнакоў і дзяўчат. Сярод больш вядомых — кандыдат педагагічных навук, дацэнт Наталля Кавалёва (Жаўрыд), кандыдат тэхнічных навук, вядомы альпініст Віктар Лутаў, кандыдат медыцынскіх навук, урач-траўматолаг-артапед лабараторыі траўматалогіі дарослага ўзросту РНПЦ траўматалогіі і артапедыі ў Мінску Алег Корзун, кандыдат медыцынскіх навук, загадчык кафедры гігіены працы Белмеддзяржуніверсітэта Ігар Сямёнаў, намеснік старшыні Капыльскага  райвыканкама Алена Васілеўская (Шкадарэвіч), начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама Наталія Царкова (Дземідовіч), галоўны рэдактар газеты “Шахцёр” Сяргей Квіткевіч, вядучая Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Таццяна Гулейка і інш. Валянціна Сямёнаўна як матуля таксама можа ганарыцца: дачка Ірына — старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта: яна вучыць рускай мове іншаземных студэнтаў. Сын Віктар пасля заканчэння Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава застаўся жыць і працаваць там, у першапрастольнай. Ён — праграміст, стварае лятальныя апараты і займаецца распрацоўкай іх праграмнага забеспячэння. Сярод асабістых узнагарод — значок “Выдатнік народнай адукацыі БССР”; Ганаровы дыплом ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Беларускага рэспубліканскага Савета прафесіянальных саюзаў, ЦК ЛКСМ Беларусі; шматлікія граматы Міністэрства адукацыі БССР і аддзела народнай адукацыі Мінаблвыканкама. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з архіва В.С. Саўчанкі Р.S. Вось, Валянціна Сямёнаўна, я напісала яшчэ адно сачыненне. На гэты раз — пра Вас. Таму, як старанная вучаніца, чакаю адзнакі.
36-1 Яна ўзнагароджана медалём «Ветэран працы» і  «Медалём мацярынства» 1-й ступені. Але самая лепшая ўзнагарода – павага і ўдзячнасць землякоў. Нарадзілася Алена Адамаўна ў мнагадзетнай сям’і ў вёсцы Швяды Грэскага раёна. Рана страціла бацьку (працаваў лесніком). Маці Алена Іосіфаўна засталася адна з трыма дзецьмі. Ім усім трэба было шмат працаваць. Ежы не хапала. Выручаў лес, адкуль адразу на рынак за пяць кіламетраў насілі грыбы, ягады. За трохлітровы збан   суніц  атрымлівалі чатыры рублі. На гэтыя грошы можна было купіць кілаграм «Кракаўскай» каўбасы і бохан хлеба, а калі застанецца, то і крыху цукерак.  Хадзіла ў пачатковую школу за тры кіламетры. Перад вайной перабраліся ў пасёлачак Заполле да бабулі Зубовіч Соф’і.  Побач рака Выня, лес. Маці ўступіла ў калгас. Трымалі гаспадарку, апрацоўвалі 35 сотак зямлі. Аленка наведвала школу. Узімку старэйшыя пратоптвалі сцежку ў школу малодшым. А каб не згубіць дарогу дамоў, ставілі  лапкі з ельніку. Вучылася старанна. Асабліва давалася матэматыка і фізіка. Удзельнічала ў канцэртах мастацкай самадзейнасці, якія праходзілі ў памяшканні царквы вёскі Слабада-Кучынка. Актыўна  займалася спортам, асабліва лыжамі, атрымаўшы значок ГТО. Будавалі жывую гімнастычную піраміду на спаборніцтвах у Капылі. З удзячнасцю помніць сваіх настаўнікаў: Хомчанку, Коршука, Нікановіч, Лапцёва.  Дзякуючы намаганням дырэктара школы Сіневіча М.Т. і сёння чытае на памяць верш «Барадзіно», помніць клятву піянера, доўгі час захоўвала піянерскі гальштук. Марыла вывучыцца на настаўніцу, паспеўшы скончыць 6 класаў. ...У чэрвені 1941 года побач узрываліся бомбы, стракатаў кулямёт. І першыя ахвяры – закатаваныя фашыстамі чырвонаармейцы 10-й арміі. Пасёлак трапіў у партызанскую зону. Абаронцам Айчыны дапамагалі чым маглі: пяклі хлеб,  мылі адзенне, прымалі на адпачынак. Дзяўчына выратавала двух яўрэйскіх дзяцей, якія хаваліся ў сушні (будынак, дзе сушылі лён). Насіла ім ежу, пакуль па іх не вярнулася маці. У 1942-м годзе давялося начаваць у зімовым лесе, калі пачалася блакада партызан.  Раніцай жыхарам пасёлка пашчасціла ўцячы ў лес. Ноччу мароз, а вогнішча раскладваць баяліся. Карнікі абрабавалі вёску, забралі жывёлу і  маёмасць. – Самае памятнае ў жыцці – Дзень Перамогі! Мы плакалі, абдымаліся, радаваліся. Гэта вялікае шчасце, што мы выжылі. У памяці, як прыйшла пасылка родным ад франтавіка Івана Трацэўскага (будучы дырэктар школы). Там было мыла.  Яго маці ад радасці, што сын жывы, пазвала ўсіх людзей і кожнаму нарэзала па кавалачку, – узгадвае Алена Адамаўна. – Працавала ў калгасе, зарабляючы працадні.  Капала канавы, сушыла сена, вырошчвала тытунь і кок-сагыз. І любую працу, за якую б ні бралася, выконвала выдатна, з душой. Сустрэла свайго адзінага і любага, аднавяскоўца Аляксандра Луцэвіча. Спачатку жылі і працавалі на чыгунцы ў Цімкавічах і адначасова будавалі  хату ў Заполлі, куды і вярнуліся ў 1954 годзе. Ра-зам выгадавалі чацвёра сыноў і дачку. Дзяцей выхоўвалі ў працы, адкрытымі і чулымі да людзей. Усе яны, дзякуючы маці, атрымалі адукацыю, уладкаваліся ў жыцці. Старэйшы  Аляксандр – дацэнт, кандыдат педагагічных навук, 11 гадоў узначальваў кафедру методыкі выкладання фізікі БДПУ імя М. Танка. Уладзімір выкладаў фізіку і інфарматыку ў медыцынскім каледжы. Алена – вядучы інжынер на заводзе. Звалі да сябе  маці ў горад. Год пажыла і адмовілася, бо вельмі любіць сваю малую радзіму. Род Луцэвічаў прадаўжаецца: дзевяць унукаў, сем праўнукаў. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Страница 5161 из 5559