Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Веломарафон как семейный праздник

08.09.2025
Сонечным суботнім ранкам каля пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 г. Капыля было вельмі ажыўлена. Такой колькасці двухколавага транспарту і людзей тут, мабыць, ніколі не бачылі. Пасля пастраення і інструктажу, праведзенага супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі, дружына ў складзе пяцідзесяці чалавек пад кіраўніцтвам начальніка Капыльскага РАНС Віталя Ільючыка накіравалася на кальцавую дарогу, а потым — у аграгарадок Цімкавічы. img_1451 Першая частка шляху ў 10 кіламетраў была пераадолена без аніякіх праблем. У Цімкавічах удзельнікі прабегу наведалі Літаратурны музей Кузьмы Чорнага. Госці з вялікай цікавасцю слухалі дырэктара ўстановы Людмілу Ніжэвіч, якая расказала пра жыццёвы і творчы шлях нашага знакамітага пісьменніка-земляка, класіка беларускай літаратуры. Далей маршрут пралёг у вёску Вялікая Раёўка, дзе ля помніка «Смуткуючая маці» марафонцаў сустракалі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце філіяла «Вялікая Раёўка» Анжаліка Віцебская, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Ганна Лупанос і загадчык Вялікараёўскай бібліятэкі-клуба Наталля Новік. Яны ўзгадалі падзеі Вялікай Айчыннай вайны, расказалі гісторыю стварэння помніка і закладкі парка Перамогі. У сваю чаргу ўдзельнікі прабегу ўсклалі кветкі да мемарыяльных пліт. [caption id="attachment_51332" align="aligncenter" width="580"]У музеі К. Чорнага ў Цімкавічах У музеі К. Чорнага ў Цімкавічах[/caption] І вось апошні этап — пераезд да возера ў в. Багушы. Ён і стаў адным з самых няпростых. Рэльеф мясцовасці дадаў выпрабаванняў. Аднак мужныя і адважныя не скарыліся перад пагоркамі Капыльскай грады і паспяхова дайшлі да фінішу. На маляўнічым беразе вадаёма выратавальнікі размясцілі лагер для адпачынку. Тут сем’і змаглі прыняць удзел у спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, дартсе, плаванні на чоўне, гульні ў настольны тэніс і іншых. [caption id="attachment_51333" align="aligncenter" width="580"]Ускладанне кветак у В. Раёўцы Ускладанне кветак у В. Раёўцы[/caption] — Велапрабег мы праводзім для таго, каб больш цесна аб’яднаць калектыў, бліжэй пазнаёміць сем’і паміж сабой, аздаравіць дзяцей, — расказаў намеснік начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Зялінскі. — Мы пераадолелі звыш 30 кіламетраў па тэрыторыі раёна, пабывалі ў памятных мясцінах. Гэта вельмі пазнавальна. Ужо паступаюць прапановы праводзіць такое мерапрыемства штогод. Вось што адзначыла жонка галоўнага спецыяліста інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Андрэя Мацейкі Таццяна: — Прабег вельмі парадаваў. Мы пераканаліся, што ў Год культуры можна культурна адпачываць усёй сям’ёй разам з калектывам. Гэта збліжае, дае станоўчыя эмоцыі. Часцей бы так… [caption id="attachment_51334" align="aligncenter" width="580"]Падчас велапрабегу Падчас велапрабегу[/caption] У многім Таццяну падтрымлівае сям’я вадзіцеля ПАВП № 13 аграгарадка Пацейкі Алега Ермаліцкага. Жонка Рэгіна адзначыла, што яна атрымала шмат станоўчых эмоцый, нягледзячы на тое, што прайсці ўсю дыстанцыю ў яе не атрымалася. Іх дачка Алена, адна з самых юных удзельніц, пера-адолела каля 10 км — гэта быў такі першы яе марш-кідок. Камандзір  аддзялення  ПАВЧ  № 1 г. Капыля Аляксандр Мацуль таксама прымаў удзел у прабегу са сваёй сям’ёй — жонкай Наталляй, сынамі Сашам і Пашам. Асабліва лёгка далася дыстанцыя дзецям. Гэта і не дзіўна, бо яны добра фізічна падрыхтаваны: займаюцца футболам, валейболам, баскетболам, лыжамі і іншымі відамі спорту. Такім чынам, усе ўдзельнікі аб’яднаны думкай, што веламарафон мужных і адважных стаў сапраўдным сямейным святам па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

На территории Докторовичского сельсовета состоялось заседание Копыльского райисполкома

08.09.2025
Традыцыя праводзіць выязныя пасяджэнні райвыканкама стала ўжо даволі трывалай. Асноўнай іх мэтай з’яўляецца вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. На гэты раз у поле зроку трапілі тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета. dscn0594 Як заўсёды, былі наведаны разнастайныя аб’екты. Было што паглядзець удзельнікам семінара на малочнатаварным комплексе «Ванелевічы». Тут жа можна было і павучыцца навядзенню парадку на зямлі: уся навакольная тэрыторыя прыбрана і абкошана, рулоны з кармамі акуратна складзены, аформлены клумбы. Як адзначыў старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч, такія комплексы з круглагадовым утрыманнем жывёлы вельмі патрэбны, бо тут захоўваюцца ўсе тэхналогіі, і гэта дае магчымасць атрымліваць добрыя вынікі. Што ж датычыцца добраўпарадкавання, то дырэктар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Макарчук заўсёды адказна ставіцца да гэтага пытання. Як падкрэсліў старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч, мясцовая ўлада можа быць спакойнай за тое, што на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства будзе наведзены парадак. [caption id="attachment_51326" align="aligncenter" width="580"]Падчас наведвання МТК «Ванелевічы» Падчас наведвання МТК «Ванелевічы»[/caption]
Доктаравiцкi сельсавет Агульная плошча Доктаравіцкага сельсавета складае 10 168 га. Мяжуе з Капыльскім, Грозаўскім, Цімкавіцкім і Блеўчыцкім сельсаветамі. На яго тэрыторыі знаходзяцца два сельгаспрадпрыемствы: ААТ «Піянер-Агра» і КСУП «Доктаравічы». У склад сельсавета ўваходзяць 18 населеных пунктаў, у якіх пражываюць 1660 чалавек. Самымі буйнымі з’яўляюцца аграгарадкі Ванелевічы і Новыя Доктаравічы, у пасёлку Смычка пражывае 2 чалавекі, у Аткулавічах — 1. Сістэма адукацыі прадстаўлена Ванелевіцкай і Доктаравіцкай сярэднімі школамі і дзіцячымі садамі. Сярод медыцынскіх устаноў — Ванелевіцкі і Доктаравіцкі фельчарска-акушэрскія пункты. На тэрыторыі сельсавета працуе 6 магазінаў, 2 комплексна-прыёмныя пункты, 2 аддзяленні паштовай сувязі, 1 — Беларусбанка. Культурнае абслугоўванне ажыццяўляюць Цэнтр культуры  і  вольнага  часу  ў  Ванелевічах,  сельскі клуб  і  бібліятэка ў Новых Доктаравічах.
Належны выгляд маюць і ўстановы адукацыі. Яны як след падрыхтаваліся да новага навучальнага года: тэрыторыі акуратныя, выкананы малыя архітэктурныя формы, шмат кветак, створаны належныя ўмовы для арганізацыі навучальнага і выхаваўчага працэсу. Ва ўсім гэтым можна было пераканацца падчас наведвання Ванелевіцкага дзіцячага сада і Доктаравіцкай сярэдняй школы. [caption id="attachment_51327" align="aligncenter" width="580"]Тэрыторыя Доктаравіцкай СШ Тэрыторыя Доктаравіцкай СШ[/caption] Відаць, што пастаянна падтрымліваецца парадак на тэрыторыі Доктаравіцкага ФАПа, вакол мясцовага Дома культуры (для паляпшэння работы ўстановы культуры выказана пажаданне больш выкарыстоўваць сучасныя камп’ютарныя тэхналогіі), а вось гандлёвым кропкам трэба больш адказна адносіцца да навядзення парадку на прылег-лай тэрыторыі. Абавязковым пунктам у маршруце стала наведванне вёскі Ужа, дзе напярэдадні свята вёскі праведзена значная работа. [caption id="attachment_51325" align="aligncenter" width="580"]На пляцоўцы Ванелевіцкага дзіцячага сада На пляцоўцы Ванелевіцкага дзіцячага сада[/caption] — Усе разам мы даказалі, што пры жаданні можна навесці парадак на зямлі ў самыя кароткія тэрміны і з невялікімі затратамі, — адзначыў старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч. — Усё гэта стала магчымым перш за ўсё дзякуючы падтрымцы зацікаўленых асоб, асабіста старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча, раённых арганізацый — ДРБУ № 124, ПМК-11, прадстаўнікоў сельсаветаў, арганізацый горада. Працуючы талакой, мы прывялі ў належны стан аб’екты сацкультбыту. У вёсцы пакладзены асфальт, расчышчана пойма рэчкі Ужанкі, устаноўлена малая архітэктурная форма — млынок, у належны выгляд прыведзены могілкі, дзе высечаны дрэвы, пафарбавана агароджа. Больш за 70 гектараў зямлі расчышчаны ад зараснікаў і аддадзены ў распараджэнне КСУП «Доктаравічы». Радуюць вока і абноўленыя вясковыя падвор’і. Падводзячы вынікі выязнога пасяджэння, кіраўнік раёна Анатоль Ліневіч падкрэсліў, што на тэрыторыі сельсавета зроблена многае, аднак наперадзе яшчэ шмат работы з пустуючымі сядзібамі, па падкошванні населеных пунктаў, дарог і каналаў, якая практычна не павінна спыняцца. Сяргей КОЗЕЛ Фота Марыі ШЭІНАЙ    

Различными интересными видами творчества занимается педагог дополнительного образования Наталья Карпучок

08.09.2025
Она работает в Комсомольской СШ более 15 лет. Один из них — изготовление топиариев. Это украшение интерьера в европейской флористике. Топиарий еще называют «Европейским деревом» и «Деревом счастья». Яркость и образность композиции достигаются за счет использования множества сочетаний прикладных материалов. Для изготовления оригинальных маленьких деревцев применяются натуральные материалы. [caption id="attachment_51335" align="aligncenter" width="580"]Топиарии: из шишек, улиток и орехов Топиарии: из шишек, улиток и орехов[/caption] Для изготовления топиария Наталья Николаевна использует ракушки виноградных улиток, каштаны, желуди, шишки и другие предметы. Проще говоря все, что вкупе создает композицию для украшения  интерьера любого помещения. До этого у Натальи Николаевны были и другие увлечения — вышивка, бисероплетение, лепка из соленого теста. Наверное поэтому прежние творческие пристрастия вдохновили ее на что-то новое. Материалы для заготовок Наталье Карпучок помогают собирать учащиеся. Кстати, у девочек она преподает обслуживающий труд, поэтому научиться создавать свой топиарий есть возможность у каждой из них. img_2981 Работы Натальи Николаевны постоянно участвуют в различных конкурсах и праздниках районного и областного уровней. Например, они выставлялись на областном экологическом форуме в Солигорске, проходившем в прошлом году. Без ее поделок не проходит ни одно мероприятие в школе. Увлечение Натальи Карпучок передалось и детям. Ее дочь также занимается изготовлением топиариев и принимает участие не только в районных, но и областных конкурсах. Павел ШЕИН Фото автора

Ассортимент отечественной продукции в магазинах Копыльского райпо с каждым годом расширяется

08.09.2025
Напрыклад, за першае паўгоддзе гэтага года яго доля склала звыш 94% у агульным тавараабароце. Безумоўна, перавага аддаецца харчовым таварам. Так, сярод беларускіх прадуктаў значнае месца адводзіцца тым, якія выпускаюцца на прадпрыемствах Мінскай вобласці і Капыльскага раёна ў прыватнасці. [caption id="attachment_51337" align="aligncenter" width="580"]img_5392 У магазіне «Зімняя вішня»[/caption] Як адзначыла начальнік гандлёвага аддзела райспажыўтаварыства Ірына Паграбіцкая, вялікім попытам у пакупнікоў у першую чаргу карыстаюцца рыбныя, мясныя, каўбасныя, хлебабулачныя вырабы, кукурузныя палачкі Капыльскага кааппрама, прадукцыя кандытарскіх цэхаў райспажыўтаварыства і УП «Саліта-Біс», малочныя вырабы з Капыльскага, Клецкага, Салігорскага філіялаў ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». —  Акрамя  капыльскай, на  нашых  прылаўках пастаянна ёсць прадукцыя сноўскага агракамбіната, макаронныя вырабы, мука і крупы — з Барысаўскага і Слуцкага камбінатаў хлебапрадуктаў, яйкі  — з Салігорскай птушкафабрыкі, жывая рыба — з Чырвонаслабодскага рыбгаса, — расказвае прадавец магазіна «Зімняя вішня»  Інэса Місючэнка. — Асноўнымі пастаўшчыкамі плодаагароднінных кансерваў    з’яўляюцца  Чырвонаслабодскі  і   Маладзечанскі  кансервавыя  камбінаты, Барысаўскі кансервавы завод, ААТ «Гамма вкуса» з Клецка, дзе вырабляюцца дзіцячае харчаванне і сокі. Мінеральная вада і безалкагольныя напіткі пастаўляюцца да нас з Чэрвеньскага харчкамбіната і Старадарожскага кааппрама. А вось дзеці з вялікай ахвотай ласуюцца марожаным, якое выпускаецца Старадарожскім філіялам Слуцкага сыркамбіната і чыпсамі — з ААТ «Машпищепрод» (г. Мар’іна Горка) і вытворчага аб’яднання «Онега» (аг. Калодзішчы Мінскага раёна). — Па дарозе з Мінска на дачу мы штотыдзень заязджаем у Капыль, каб купіць вашага хлеба, — дзеліцца меркаваннямі сям’я Русовіч. — Бывае так, што купляем яго і вязём з сабой у сталіцу. Для нас гэта сапраўдны смак дзяцінства. А яшчэ вельмі любім сноўскае малако, тварог пад маркай «Клецкая крыначка» і многую іншую прадукцыю нашай вобласці. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Парламентские выборы в Беларуси состоялись

08.09.2025
%d0%b1%d0%b0%d0%bd%d0%bd%d0%b5%d1%80 Парламентские выборы в Беларуси состоялись. По данным ЦИК, явка избирателей по состоянию на 14.00 составила 52,49%, сообщает БЕЛТА. В Брестской области проголосовало 50,16% избирателей от общего числа включенных в списки, в Витебской - 58,17%, в Гомельской - 59,01%, в Гродненской - 53,66%. На избирательные участки в Минской области пришли 51,54% избирателей, в Могилевской - 57,35%. В Минске проголосовало 41,93% избирателей от общего списочного состава, на участках, сформированных за пределами Беларуси, - 52,16%.