Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Леонид Михайлович Вилейко - из поколения "детей войны"

15.01.2018
Палкоўнік запасу, ветэран Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, член Капыльскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Леанід Міхайлавіч Вілейка — асоба, добра вядомая ў Пясочным і яго ваколіцах. Ён да нядаўняга часу ўзначальваў пярвічную  ветэранскую арганізацыю сельскагаспадарчага ўчастка мясцовай гаспадаркі. 7443 Нарадзіўся Леанід Міхайлавіч у гэтых мясцінах летам 1937 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны стаў сіратой — яго бацька быў расстраляны за сувязь з партызанамі. На вачах у хлопчыка адбылася трагедыя ў в. Рулёва: бачыў, як немцы і паліцаі здзекаваліся з мірных жыхароў. Бывала, што разам з сястрой Нінай — сувязной партызанскага атрада — хадзіў на заданні. Словам, ён належыць да пакалення, якое называюць «дзеці вайны». — У школу я пайшоў у 1945 годзе. У класе было больш за 30 чалавек. Як і ў іншых дзяцей таго часу — падручнік адзін на ўсіх, — успамінае Леанід Міхайлавіч. — Пісалі на чым давядзецца: толькі б былі папера і заточаная палачка. У школу пайшоў у картовых штанах, якія былі ўсе ў латках. У жыце знайшлі шынель. Яго падагналі па росце. Запомнілася, як ставілі ёлку, прыбіралі цацкамі. Кожны клас рыхтаваў нумары мастацкай самадзейнасці. Дзеці актыўна займаліся спортам (бег, скачкі, валейбол). Па вечарах збіраліся каля школы дзеці і дарослыя, гулялі ў шахматы, гарадкі. Хлопцы вельмі паважалі ваенных, ганарыліся імі. Таму пасля школы і я паступіў у ваеннае вучылішча. Леанід Міхайлавіч прайшоў шлях ад лейтэнанта да палкоўніка, ад намесніка камандзіра роты да начальніка  палітаддзела.  Прымаў удзел у выпрабаванні танкаў Т-64, Т-72, адным з першых фарсіраваў Днепр у раёне Звянігарадка. Узначальваў палітаддзел Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага агульнавайсковага вучылішча. За годную службу Радзіме і свайму народу Л.М. Вілейка ўзнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені і 22 медалямі. Леанід Міхайлавіч — узорны муж, бацька, дзядуля для сваіх родных. У Пясочным яго ведае кожны. Мясцовыя жыхары паважаюць за нязменную добразычлівасць, уважлівыя адносіны да людзей, адказнасць і прынцыповасць. Леанід Міхайлавіч клапаціўся пра ветэранаў, займаўся выхаваннем маладога пакалення песачанцаў. Як старшыня мясцовай ветэранскай арганізацыі, ён з’яўляўся першым і самым надзейным памочнікам старэйшыны аграгарадка Любові Карповіч. Яны працавалі ў адной звязцы. Кантактавалі з насельніцтвам, выслухоўвалі яго праблемы, дапамагалі іх вырашыць, часам давалі неабходныя кансультацыі. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей