Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

25 декабря католики празднуют Рождество Христово (CMigrator copy 1)

08.09.2025
З Пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016 «Хрыстус нарадзіўся, Бог аб’явіўся!» Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі! large Сардэчна вітаю вас усіх гэтым святочным воклічам і віншую з радасным і поўным духоўнага зместу святам Божага Нара-джэння, калі мы адзначаем таямніцу Уцелаўлення Сына Божага. deb640a190aba0079e375f0548890f5e Сёлетнія разважанні пра цуд Бэтлеемскай ночы, які меў месца больш за 2000 гадоў таму, дазвольце распачаць наступным аповедам. Падчас калядных адведзінаў святар пастукаў у дзверы аднаго дома. Ніхто не адказаў, хаця было чутна, як працуе радыё. Ён пастукаў мацней. Тое самае. Трэці раз. Нічога. Тады ён узяў сваю візітоўку і напісаў на ёй словы са Святога Пісання: «Вось, стаю каля дзвярэй і стукаюся; калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзверы, увайду да яго і буду вячэраць з ім, і ён са Мною» (Ап 3, 20). У наступную нядзелю святар убачыў сваю візітоўку ў кошыку з ахвярамі, якія збіраюцца падчас набажэнства. Там было напісана: «Я бачыў цябе праз акно, але пабаяўся адчыніць дзверы». Гэты аповед мае цесную сувязь з таямніцай Уцелаўлення і прыняцця яе людзьмі. Марыя з Юзафам шукаюць месца, дзе мог бы нарадзіцца Збаўца свету. Яны стукаюць у дзверы розных дамоў і гатэляў, але нідзе няма месца для іх (пар. Лк 2, 7). Езус прыйшоў да сваіх, але яны Яго не прынялі (пар. Ян 1, 10). Гісторыя Бэтлеемскай начы не завяршылася. Яна паўтараецца. Езус і сёння стукае ў дзверы нашых сэрцаў і хоча нас адведаць, хоча знайсці ў іх месца, хоча быць з намі, хоча адарыць нас сваім словам і збаўчай ласкай... У нашым жыцці мы заўсёды чагосьці жадаем і да чагосьці імкнёмся. Найчасцей хочам быць багатымі, славутымі, папулярнымі. Гэта натуральна, бо чалавек імкнецца да лепшага жыцця і хоча ўдасканальвацца. Аднак мы добра ведаем, што спаўненне ўсіх гэтых жаданняў не можа нас задаволіць да канца, аб чым сведчыць штодзённае жыццё. Таму нашым самым запаветным жаданнем павінна быць імкненне дасягнуць таго, што будзе працягвацца вечна. У гэтым мы адрозніваемся ад іншых стварэнняў. Малады закаханы чалавек хоча, каб любоў ніколі не завяршылася, і не задавальняецца толькі часовымі пачуццямі. Таму, каб быць сапраўды шчаслівым, чалавек павінен жадаць вечнага Бога. Не супакоіцца маё сэрца, пакуль не спачне ў табе, Божа, кажа св. Аўгустын... Перажываючы радасць Бэтлеемскай ночы, мы таксама павінны памятаць, што Бог выбраў планету Зямля, каб яна была сціплым домам для Яго ўцелаўлёнага Cына. У гэтым доме Ён жыў і ў ім аддаў сваё жыццё дзеля нас і нашага збаўлення. Учыніў гэта для таго, каб нанова адарыць чалавецтва поўняю жыцця, незалежна ад паходжання, колеру скуры, мовы, бо ў Яго вачах кожны чалавек і кожны народ з’яўляецца надзвычайнай каштоўнасцю, і дзеля кожнага з нас Ён прыйшоў у гэты свет. Таму галоўным пасланнем Божага Нараджэння з’яўляецца запрашэнне да новага і настойлівага намагання заўсёды заставацца перад абліччам Бога, каб пазнаваць Яго волю і жыць згодна з ёй. Гэтым пасланнем таксама з’яўляецца аднаўленне нашага рэлігійнага і духоўнага жыцця ў адпаведнасці з духам Евангелля і вучэння Касцёла. А аднаўляць ёсць што. Сучасны свет усё больш і больш акунаецца ў розныя крызісы, ліхаманкава шукае выйсця з іх і, абапіраючыся толькі на свае чалавечыя сілы і магчымасці, не можа знайсці. Прычыну ўсіх крызісаў найперш неабходна шукаць у маральным крызісе, які завалодаў чалавецтвам, а выйсце — у Божай дапамозе. Не без прычыны Езус сказаў, што без Яго нічога не зможам зрабіць (пар. Ян 15, 5)... Сёння Касцёл скіроўвае наш позірк у напрамку Бэтлеема, дзе заззяла Бэтлеемская зорка, святло якой свеціць і сёння. Вядома, што зоркі нараджаюцца і паміраюць. Бэтлеемская зорка не памерла, яна свеціць, бо яе святло — гэта святло вечна жывога і актуальнага Евангелля. Каляды прыходзяцца на час зімняга сонцастаяння — час парадоксу, калі святло прабіваецца падчас самай цёмнай пары года. Падобна таму, як таямніча адраджаецца святло сонца, таксама Божае Нараджэнне дае нам магчымасць духоўна адрадзіцца і ўзрастаць у Божым святле, якое свеціць у духоўнай цемры сучаснага свету. Таму Нараджэнне Пана — гэта свята адраджэння духоўнай іскры ўнутры нас, нават падчас цёмнай халоднай духоўнай зімы, і знак новай надзеі, нават насуперак надзеі (пар. Рым 4, 18)... Браты і сёстры! У гэтае радаснае і збаўчае свята Божага Нараджэння сардэчна віншую ўсіх вас і жадаю, каб Езус сваёю ласкай нарадзіўся ў вашых душах і быў прысутны на вашых жыццёвых шляхах як той, які з’яўляецца дарогай, праўдай і жыццём (пар. Ян 14, 6). Віншую хрысціян іншых канфесій, якія сёння святкуюць з намі Божае Нараджэнне. Жадаю ім поўні святочнай радасці і дароў Нованароджанага Збаўцы. Няхай наш супольны спеў «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі» (Лк 2, 14) напаўняе нашу Айчыну. Са словамі сардэчнага прывітання і найлепшых пажаданняў звяртаюся да праваслаўных братоў і сясцёр, якія перажываюць Адвэнт. Няхай ён стане для вас благаслаўлёным часам падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння паводле Юліянскага календара, каб праз два тыдні мы аб’ядналіся ў супольным святкаванні радаснай таямніцы Уцелаўлення Сына Божага. Віншую ўсіх людзей добрай волі. Каляды належаць усяму свету, бо Сын Божы стаўся члавекам дзеля збаўлення ўсіх людзей. Усім вам, дарагія браты і сёстры, людзі добрай волі, суайчыннікі, жадаю поўні ласкі Немаўляці Езуса і Яго супакою на святы Божага Нараджэння і на надыходзячы Новы 2017 год! Свае святочныя пажаданні ўмацоўваю благаслаўленнем у імя Айца, + і Сына, і Духа Святога, а на знак еднасці дзялюся традыцыйнай аплаткай. Амэн. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

У Святы дзень Божага Нараджэння перажываем радасць ад спаткання з прыходзячым на свет Богам

08.09.2025
Каталіку, як бадай і кожнаму іншаму хрысціяніну, немагчыма казаць аб гэтым спатканні, не беручы пад увагу абавязковы ўдзел у перажыванні яго ў сваёй рэлігійнай супольнасці. Толькі такім чынам гэтае спатканне можа стаць рэальным, а не ўяўным ці казачным. img_1545 Спрадвечнае «Слова Бога сталася целам і пасялілася між намі» (пар. Ев. Яна 1, 14). Цуд адбыўся ў сям’і. І хоць гэта мела месца ў надзвычай сціплых умовах бэтлеемскай стайні, аднак у раскошнай атмасферы сямейнай цеплыні. Спазіраючы на Бэтлеем, а таксама на Назарэт як кантэкст жыцця Святой Сям’і, знаходзім супольнасць, што жыве поўняю дабрыні і любові. Усведамленне гэтага дае нам шанец адбудаваць і ўмацаваць повязі, што грунтуюцца на гэтых каштоўнасцях і ў нашых сем’ях. У гэты выключны і доўгачаканы час жадаю вам вялікага здароўя, шмат прычынаў да радасці — малых і вялікіх. Жадаю таксама, каб гэтыя святы Божага Нараджэння вы правялі з блізкімі вам асобамі — няхай гэта будзе час, які вы правядзеце ў сямейным коле, ва ўзаемнай добразычлівасці і прыязнасці, адпачываючы і аддаючы сябе роздумам, значна глыбейшым, чым простая рамантыка. Радасных вам святаў Божага Нараджэння і Новага года. Святар Аляксандр ТАРАСЕВІЧ, настаяцель парафіі святых Пятра і Паўла ў Капылі
Парадак службаў: 24 снежня, субота — 18.00, Святая Імша «Пастушковая». 25 снежня, нядзеля — 15.00, Святая Імша.

Порядок должен быть на всех придорожных полосах области

08.09.2025
Такое даручэнне было дадзена старшынёй Мінскага аблвыканкама Сямёнам Шапірам падчас відэаканферэнцыі 28 лістапада. Сітуацыя з іх станам на Капыльшчыне таксама выклікае нараканні. У сувязі з гэтым старшынёй Капыльскага райвыканкама Анатолем Ліневічам было падпісана адпаведнае распараджэнне. У першую чаргу за навядзенне парадку адказваюць дарожныя арганізацыі, якія абслугоўваюць тэрыторыю раёна, а таксама не павінен заставацца ўбаку і Капыльскі доследны лясгас. Акрамя таго, для дапамогі замацаваны сельгасарганізацыі, прадпрыемствы і арганізацыі горада і раёна. img_5123 На прыдарожных палосах агульнымі намаганнямі прыбіраюцца засохлыя і пашкоджаныя дрэвы і кусты, якія ўжо не выконваюць функцыю снегазатрымання. Высякаюцца таксама насаджэнні, ушчыльную размешчаныя ля праезнай часткі, якія могуць стварыць аварыйныя сітуацыі. Вялікі аб’ём работ ускладзены на філіял ДЭУ № 65 РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» (г. Нясвіж). Таму для дапамогі на ўчастку дарогі Гулевічы-Філіпавічы за ім замацаваны ААТ «Семежава», аўтапарк № 21, філіял ДП «Мінаблпаліва», на ўчастку Рымашы-Старыца — РСУП «Бабоўня» і КСУП «С «Лясное», работнікі лінейнай дарожнай дыстанцыі № 653 філіяла № 65 працуюць на ўчастку Гулевічы-Блеўчыцы. [caption id="attachment_54164" align="aligncenter" width="580"]Старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк гутарыць  з начальнікам  ф-ла ДЭУ № 65 Вячаславам Мінкевічам Старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк гутарыць з начальнікам ф-ла ДЭУ № 65 Вячаславам Мінкевічам[/caption] Філіял ДЭУ № 64 (г. Слуцк) разам з ААТ «Старыца-Агра» і філіялам «Лакнея» наводзіць парадак на ўчастку Шышчыцы-Старыца. Філіял ДРБУ № 124 (г. Капыль) пры дапамозе Капыльскай ЖКГ, а таксама Капыльскі доследны лясгас займаюцца добраўпарадкаваннем прыдарожных палос у раёне на сваіх тэрыторыях. [caption id="attachment_54163" align="aligncenter" width="580"]Навядзеннем парадку займаюцца работнікі ф-ла ДЭУ № 65 Навядзеннем парадку займаюцца работнікі ф-ла ДЭУ № 65[/caption] Не застаюцца ўбаку і іншыя арганізацыі. Напрыклад, супрацоўнікі райвыканкама і райаддзела па надзвычайных сітуацыях ужо неаднаразова прымалі ўдзел у арганізаваных суботніках. Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, аб’ём работ, якія неабходна выканаць, даволі вялікі, таму яны будуць прадоўжаны да вясны. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

О необходимости активизации работы с инвалидами говорили во время встречи в Семежевском сельском Совете

08.09.2025
На его территории которого проживает более 150 человек с ограниченными возможностями. Инициаторами мероприятия выступили ГУ «Копыльский ТЦСОН», районная организация ОО «Белорусский союз женщин» и районная организация ОО «Белорусское общество инвалидов». [caption id="attachment_54166" align="aligncenter" width="580"]О работе РО ОО «Белорусское общество инвалидов» рассказывает Валентина Лабацевич О работе РО ОО «Белорусское общество инвалидов» рассказывает Валентина Лабацевич[/caption] На встречу с представителями сельисполкома, общественных организаций были приглашены люди с ограниченными возможностями различного возраста, для которых был организован сладкий стол. В теплой дружеской атмосфере семежевцы обсуждали проблемы с представителями государственных и общественных структур, высказывали предложения о работе. [caption id="attachment_54165" align="aligncenter" width="580"]Ведущая мероприятия ученица Семежевской СШ Алина Сенюк Ведущая мероприятия ученица Семежевской СШ Алина Сенюк[/caption] Внимательно присутствующие слушали рассказ директора Копыльского ТЦСОН Светланы Малиновской о направлениях работы с людьми преклонного возраста в отделении дневного пребывания для граждан пожилого возраста, мерах социальной поддержки инвалидов и других направлениях деятельности учреждения. Будучи председателем районной организации ОО «Белорусский союз женщин», Светлана Станиславовна отметила те мероприятия, которые проводит общественное объединение для укрепления семьи. Председатель правления Копыльской районной организации ОО «Белорусское общество инвалидов» Валентина Лабацевич сообщила о том, как  общественное объединение старается улучшить качество жизни инвалидов. Валентина Васильевна выступила с предложением организовать в Семежевском сельсовете первичку ОО «Белорусское общество инвалидов», и присутствующие поддержали данную инициативу. Подарком для всех участников встречи стал концерт, подготовленный директором Семежевского центра культуры и досуга Татьяной Шауро совместно с учениками Семежевской СШ. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора

Приемы граждан

08.09.2025
138475633972983-i0 Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Людмила Ивановна Нижевич проведет прием граждан: 29 декабря 2016 г. с 16.00 по адресу: г. Копыль, пл. Ленина, 2. Копыльский районный отдел Минского областного управления Фонда социальной защиты населения, кабинет № 14; 4 января 2017 г. с 10.00 в Тимковичском сельисполкоме по адресу: аг. Тимковичи, ул. Новая, 39; 4 января 2017 г. с 13.00 в Семежевском сельисполкоме по адресу: аг. Семежево, ул. Дубровная, 5.