Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

126

Обсудили то, что волнует: на Копыльщине прошёл очередной день информирования

21.11.2018
У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва, што прайшоў на Капыльшчыне ў мінулы чацвер, адбыліся выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама. inf3 Група на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам правяла сустрэчу з працоўным калектывам ЗАТ «Жыліхава». Падчас яе абмеркавана тэма адзінага дня інфармавання насельніцтва «Беларускі каравай-2018: уборка ўраджаю і работа аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь». Акрамя таго жыхары Жыліхава  задалі пытанне наконт рамонту дарогі па вуліцы Маладзёжнай у іх аграгарадку. Група старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк абмяркоўвала вышэйназваную тэму з калектывам райспажыўтаварыства, намесніка старшыні райвыканкама Алены Васілеўскай — з ААТ «ПМК-11 г. Капыль». Падчас сустрэч былі ўзняты і іншыя праблемы, што хвалююць жыхароў горада і раёна. У прыватнасці, яны датычыліся своечасовых разлікаў за выкананыя работы, вулічнага асвятлення, аднаўлення пасля рамонтных работ тэрыторыі каля магазіна «Родны кут» па вуліцы Цімкавіцкай у Капылі. Сяргей КОЗЕЛ *** Сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Ліпніцкага, якая гэтым разам адбылася з працоўным калектывам Старыцкай СШ, — добрая магчымасць для таго, каб расставіць прыярытэты сучаснага жыцця і знайсці адказы на хвалюючыя пытанні. Расказаўшы пра асноўныя аспекты галоўнай тэмы, Аляксандр Ліпніцкі акцэнтаваў увагу на яшчэ адной важнай праблеме — дэмаграфіі. Аляксандр Мікалаевіч падкрэсліў, што, на жаль, дэмаграфічная сітуацыя ў раёне характарызуецца працэсамі дэпапуляцыі і пастарэння насельніцтва. Ён нагадаў, што агульная карціна залежыць ад кожнага чалавека, ад яго стаўлення як да ўласнага здароўя, так і да здароўя сваіх блізкіх. — Большасць з тых, хто сёння сабраўся ў гэтым класным пакоі, — педагогі, — сказаў Аляксандр Мікалаевіч, — таму менавіта ад вас залежыць бяспека нашых дзяцей. I, праводзячы навучальныя заняткі, варта акцэнтаваць увагу вучняў на асноўных правілах іх бяспечных паводзін і ў школе, і на вуліцы, і дома. Пры гэтым не будзем забываць і аб вядучай ролі бацькоў у выхаванні сваіх сыноў і дачок. Бо для дзяцей галоўным прыкладам служаць менавіта іх паводзіны і ўзаемаадносіны. Аб адным з немалаважных фактараў бяспекі, які аказвае значны ўплыў на дэмаграфічныя паказчыкі, расказаў намеснік начальніка РАНС Віталь Буняк. Ён падкрэсліў, што галоўнай прычынай узнікнення ўзгаранняў з'яўляецца чалавек, яго безадказнасць або няўважлівасць. Віталь Міхайлавіч нагадаў, што неаднойчы жыццё людзей выратоўваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які павінен быць у спраўным стане ў кожным доме. — Асабліва цяпер, з надыходам ацяпляльнага перыяду, варта надаць вялікую ўвагу стану пячнога або газавага ацяплення, — нагадаў Віталь Буняк. Тэма бяспечных паводзін на дарогах стала вядучай у выступленні начальніка АДАІ РАУС Міхаіла Мельнічэнкі, які папярэдзіў, што ўмовы надвор'я, якія ўсталяваліся ў нашым раёне і вобласці, уплываюць на дарожны рух. Першы снег, туман, ранняе наступленне цемры часцяком прыводзяць да здзяйснення дарожна-транспартных здарэнняў. А педагогам, аднолькава як і бацькам, варта звярнуць увагу на тое, ці ёсць у дзяцей святлоадбівальныя элементы. Намеснік дырэктара Капыльскай ЖКГ па ідэалагічнай рабоце і рабоце з насельніцтвам Ірына Міхайлоўская акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што супрацоўнікі названай арганізацыі прыкладаюць максімум намаганняў, каб жыццё гараджан і вяскоўцаў было камфортным. Адно з пытанняў, якое паступіла да членаў ІПГ, было звязана менавіта з сістэмай ЖКГ, а больш канкрэтна — са станам пітной вады ў дадзеным населеным пункце і залежнасцю яе аплаты ад якасці. Ірына Станіславаўна ўзяла пытанне на кантроль. Але выезд ІПГ не абмежаваўся толькі сустрэчай з дарослым калектывам навучальнай установы. Паколькі тэма бяспекі вельмі актуальная і для дзяцей, Аляксандр Ліпніцкі і Віталь Буняк правялі гутарку з першакласнікамі, акцэнтаваўшы ўвагу хлопчыкаў і дзяўчынак на асновах правільных паводзін. Каб навучэнцы запомнілі сустрэчу, Віталь Міхайлавіч падарыў ім рознакаляровыя каляндарыкі і лінейкі на супрацьпажарную тэматыку. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей