Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

25 снежня - Нараджэнне Хрыстова

24.12.2017
«І сказаў ім анёл: Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, Якім ёсць Хрыстус Госпад. І вось вам знак: знойдзеце Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях».                                                                        Евангелле паводле Лукі 2, 9-12. Дарагія браты і сёстры! Сардэчна віншую вас з радасным і збаўчым святам Нараджэння Хрыстова! Святам любові, жыцця, святла і надзеі! 119105167_325e7dea4e0c Гэтае свята няхай стане часам разважання над таямніцай уцелаўлення Бога, як таямніцай Яго бязмежнай любові да чалавека, таямніцай Божага дару жыцця, які мы павінны сцерагчы як зрэнку вока, і таямніцай Божага святла, якое прасвятляе цемру граху, каб адарыць нас новай надзеяй. Жадаю вам, каб Езус сваёй ласкай штодзённа нараджаўся ў вашых сэрцах! Няхай Каляды і наступаючы Новы 2018 год будуць напоўненыя духоўнай радасцю і Хрыстовым супакоем! Няхай усе людзі берагуць Божы дар жыцця, умацоўваюць узаемную любоў, не гасяць святла Бэтлеемскай зоркі, каб быць шчаслівымі і плённымі ў дзейнасці. Няхай у нашых зямных патрэбах нас благаславіць Бог, каб беднасць і празмернасць клопатаў пра падставовыя рэчы не знішчалі і не псавалі нас. Як знак духоўнага адзінства дзялюся з вамі традыцыйнай аплаткай і свае пажаданні ўмацоўваю малітвамі ў гэтыя святочныя дні. Святар Аляксандр ТАРАСЕВІЧ, пробашч парафіі Святых Пятра і Паўла   Парадак службаў на свята Божага нараджэння 24 снежня, нядзеля — 22.00, Святая Імша «Пастушковая»; 25 снежня, панядзелак — 11.00, Святая Імша.

Поздравляем с Рождеством Христовым!

25.12.2017
З Пастырскага паслання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2017 арцыбискуп Дарагія браты і сёстры, людзі  добрай волі! Сардэчна віншую вас з радасным і збаўчым святам Нараджэння Хрыстова! Святам любові, жыцця, святла і надзеі! Віншую хрысціян, якія разам з намі святкуюць гэтае свята! Віншую братоў і сясцёр праваслаўных, якія перажываюць Адвэнт і рыхтуюцца да падобнага свята! Сустрэча папы Францішка і Патрыярха Кірыла ў мінулым годзе, сёлетняе пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы ў Мінску, шматлікія кантакты і сумесныя мерапрыемствы заклікаюць нас да сумеснага хрысціянскага сведчання і абароны духоўных каштоўнасцяў перад небяспечнымі выклікамі сучаснасці. Прыгожым доказам гэтага з’яўляюцца таксама выданні на беларускай мове «Новага Запавету», якія былі здзейснены ў гэтым юбілейным скарынаўскім годзе як Праваслаўнай Царквой, так і Каталіцкім Касцёлам дзеля духоўнага дабра вернікаў і ўсяго нашага народа. Віншую ўсіх людзей добрай волі! Жадаю вам, каб Езус сваёй ласкай штодзённа нараджаўся ў вашых сэрцах! Няхай Каляды і наступаючы Новы 2018 год будуць напоўненыя духоўнай радасцю і Хрыстовым супакоем! Ты ж, наша Радзіма Беларусь, беражы Божы дар жыцця, умацоўвай узаемную любоў, не гасі святла Бэтлеемскай зоркі, каб быць шчаслівай і магутнай.        

И засияет Рождественская звезда

24.12.2017
Рэма Іосіфаўна Зяньковіч з вёскі Чарнагубава, як і ўсе яе родныя, заўсёды вельмі шчыра ставілася да веры. Нават поўнае яе імя — Рамуальда — бабуля дала ў знак пашаны да сваякоў-каталікоў. Калі б нарадзіўся хлопчык, то быў бы Раманам: вельмі любіла старая ўсё, што звязана з Рымам. Але наша гераіня свайго імя крыху саромелася, асабліва ў маладосці, таму і зараз яна ўсім вядома як Рэма. [caption id="attachment_62996" align="aligncenter" width="560"]Рэма Іосіфаўна Зяньковіч Рэма Іосіфаўна Зяньковіч[/caption] Нарадзілася Рэма Барысевіч незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай. Бацька яе Іосіф Антонавіч загінуў у гэтым жа 41-м годзе недзе пад Арлом. Маці Ядвіга Паўлаўна (Більдзюкевіч) праз нейкі час выйшла замуж за суседа Грыбоўскага Іосіфа Іванавіча. Калі тата адыходзіў на фронт, ён, нібы прадчуваючы нешта нядобрае, сказаў: «Братка, як са мной што-небудзь здарыцца, не крыўдзі Ядзю з дачушкай. Дапамагай ім». Нягледзячы на той антырэлігійны савецкі час, насельніцтва Чарнагубава ставілася да веры вельмі сур’ёзна і з пашанай. Каб памаліцца, збіраліся у чыёй-небудзь хаце ці наведвалі касцёл у Нясвіжы, які працаваў пастаянна. Да храма дабіраліся то на конях, то на рэдкіх аўтамашынах. – Людзі былі вельмі добрыя і шчырыя, усе жадалі адзін аднаму толькі ўсяго найлепшага, — успамінае Рэма Іосіфаўна. — Пасля Вялікадня, напрыклад, і дзяўчаты, і хлопцы хадзілі па вуліцах з абразамі і кошыкамі: яйкі збіралі. А напярэдадні Нараджэння Хрыстова ездзілі ў Нясвіжскі касцёл да споведзі. Памятаю, як адразу пасля вайны ў мяне зламаўся грабеньчык. А ў цёткі маёй, я бачыла, ажно два меліся. Ну, я не вытрымала і ўзяла адзін сабе. Але ўвесь час адчувала, што зрабіла дрэнна, таму на споведзі ксяндзу ўсё і расказала. Ён пагладзіў мяне па галоўцы і сказаў, каб больш так я не рабіла. Добры быў чалавек. Мама трымала пост, але ў каталікоў ён не такі строгі, як у праваслаўных. Таму мы не елі мяса толькі па серадах і пятніцах. Мама працавала тут у мясцовай пачатковай школе поварам. А бабулі і дзядулі мае — у калгасе шчыравалі. Напярэдадні Нараджэння Хрыстова мы прыводзілі ў парадак хаты, мянялі бялізну на ложках. Вечарам 24 студзеня гатавалі куццю і посную ежу. Варылі ячневыя крупы на вадзе і ставілі ў вугал стала, куды клалі крыху сена. Гатавала мама аўсяны кісель: замочвала крупы на дзень-паўтара, каб крыху падкісла, а потым варыла і дадавала цукру. Блінцы пяклі: змешвалі муку з сыроваткай і яйкам, перамешвалі і на алеі выпякалі. Гатовыя блінчыкі мама пасыпала зверху цукрам. Або мачанку з грыбоў рабілі. Спачатку замочвалі ў цёплай вадзічцы сухія грыбы, а потым іх абсмажвалі з цыбуляй. Затым падкалочвалі да ўсяго гэтага муку з вадзічкай і крыху пратушвалі. Усе чакалі, калі заззяе калядная зорка. І ўжо назаўтра, 25 снежня, быў сапраўдны пір! Усе ж трымалі сваіх парсючкоў і курачак, таму і гатавалі, хто што ўмеў! І ўмелі ж жанчыны нашы гатаваць! Смаката! Мама рабіла і каўбаску, і катлеткі. Халадзец варыла празрысты. Мае катлеткі і зараз сын, калі прыязджае з Эстоніі, дзе жыве, заўсёды пахваліць. У фарш дзяру на дробнай тарачцы бульбу, крыху адціскаю. Дадаю 1 – 2 яйкі, здробненыя насенне кропу і  лаўровыя лісточкі. Дарэчы, гэта вельмі смачная прыправа з асаблівым духмяным водарам. Салю і кладу здробненую цыбулю. Перамешваю. Абсмажваю на патэльні без мукі. Затым — у чыгунчык і ў печ. Яны пратушваюцца і становяцца вельмі мякенькія. А то сала саліла ў кубле. Пасыпала кавалкі ўсё той жа прыправай, толькі яшчэ часнок дадавала. Можна і ў слоіках трохлітровых рабіць. Праз пару тыдняў атрымоўвалася смачнае духмянае салка. Любілі мы і галушкі. Трэба надзерці на дробнай тарцы бульбу, зліць вадкасць у місачку. Праз нейкі час, калі крухмал асядзе нанізе, вадзічку зліваюць. Крухмал трэба дадаць да бульбы, крыху пасаліць, скатаць невялічкія шарыкі і варыць у вадзічцы або ў малацэ. Рабілі і бабку. Надзёртую бульбу клалі ў чыгунок, залівалі тлушчам, каб яго шмат было асабліва па берагах посуда. Смачна, калі дадавалі сушаныя яблыкі, тады замест тлушчу можна ўзяць алей. Нават і пірагі пяклі. Разбоўтвалі яйкі, муку і дрожджы, дадавалі цукар. Чакалі, каб цеста падышло. Потым залівалі тлушч або алей, тады цеста атрымоўвалася больш мяккім і не крохкім, ды выпякалі. Засякалі пеўніка. Які ж ён выходзіў смачны! Клалі яго ў чыгунок ды разам з цыбулькай, морквачкай і кропам — ды ў печ. Пеўнік выходзіў надзвычай мяккі і духмяны. Пасля вайны мы, вядома ж, галадалі, выратоўвала тое, што калі мама гатавала трактарыстам у калгасе, то і нам што-нішто перападала. Так і трымаліся. У мамы разам з айчымам нарадзіліся дзве дзяўчынкі. Ён быў вельмі добрым чалавекам, ніколі нас не пакрыўдзіў.  Такім жа добрым і працавітым быў мой першы муж, Зяньковіч Алег Адамавіч. Калі мы жаніліся, я ішла да яго з абразам Ісуса — такі быў звычай. Нарадзілі сына Генадзя і дачушку Таццянку. Іх маленькіх вазілі пахрысціць у нясвіжскі касцёл. Дачка пазней там і павянчалася. Пражылі разам мы 10 гадоў. На жаль, Алег загінуў на матацыкле.  [caption id="attachment_62995" align="aligncenter" width="560"]Рэма Іосіфаўна і Алег Адамавіч Зяньковіч Рэма Іосіфаўна і Алег Адамавіч Зяньковіч[/caption] І ўвесь час, каб узнесці малітвы Пану, збіраліся ў хаце адной жанчыны (на жаль, імя яе ўспомніць нешта не магу). Толькі пазней, калі да веры пачалі ставіцца лагодна, мы сталі ездзіць у Капыль, дзе каталікі збіраліся ў будынку гасцініцы. Службы правіў тады айцец Аляксей, вельмі шчыры і добры чалавек. Аб тым, што да сваёй веры Рэма Іосіфаўна ставіцца вельмі адказна і шчыра, сведчыць вялікая колькасць абразоў Ісуса Хрыста і Божай Маці, на стале стаіць прыгожы драўляны крыж. Ды і наогул у хаце чысціня і парадак: вядома ж, набліжаецца самае светлае свята — Нараджэнне Хрыстова, і гаспадыня ўжо падрыхтавалася. А сама Рэма Іосіфаўна дапамагае ксяндзу Аляксандру Тарасевічу, настаяцелю касцёла святых Пятра і Паўла ў Капылі, калі той пасля Божага Нараджэння прыязджае ў вёску, каб асвяціць хаты прыхаджан. Да яго, калі ўзнікае жыццёвая неабходнасць, жанчына заўсёды звяртаецца па парады. [caption id="attachment_62994" align="aligncenter" width="560"]Рэма Зяньковіч з дзеткамі і мамай Ядвігай Паўлаўнай, 70-я гады Рэма Зяньковіч з дзеткамі і мамай Ядвігай Паўлаўнай, 70-я гады[/caption] Вось і на гэты раз, калі Рэма Іосіфаўна даведалася, што мы збіраемся да яе ў госці, перш за ўсё звярнулася па параду да пробашча Аляксандра Тарасевіча. — Не хвалюйцеся, паважаная, — прагучала ў адказ, — і расказвайце тое, што адбывалася з Вамі на самай справе, нічога не прыдумляйце. — Вельмі разумны наш ксёндз Аляксандр. Ён дае мне добрыя парады, — нібы падагульняе жанчына. Дзіяна ТКАЧЭНКА

За праздничным настроением спешат копыляне в местные магазины

23.12.2017

Предновогоднее настроение царит в отделе «Канцтовары-игрушки» магазина «Промтовары» № 1.

IMG_6468 Большой ассортимент праздничных товаров предлагают покупателям. Жители и гости Копыля с удовольствием посещают этот магазин, чтобы приобрести искусственные елки, гирлянды, елочные шары и другие новогодние атрибуты, без которых не обходится ни одно зимнее торжество. Приходите в универмаг — и вы обязательно сделаете Рождество и Новый год еще более красочными и веселыми! Павел ШЕИН

Высокого класса профессионалы работают в Копыльском районе электрических сетей

22.12.2017
Согласно социологическому опросу, проведенному на днях в организациях Копыльщины, около трети респондентов как в сельской местности, так и в городе не особо представляют, чем занимаются работники Копыльского района электрических сетей филиала «Слуцкие электрические сети» РУП «Минскэнерго». В обиходе простых обывателей все специалисты, связанные с электричеством, — это электрики. На самом деле это не так. Энергетики, электромонтажники — категория специалистов, стоящая на порядок выше по классности. Их профессию часто сопоставляют с  военной специальностью сапера. Она по праву считается одной из самых опасных в мире, поскольку из-за специфики своей работы специалисты ежедневно сталкиваются с риском поражения разрядом электричества, который может иметь фатальные последствия. В связи с этим важнейшим вопросом в работе района электросетей является обеспечение безопасных условий труда. К таким вещам в организации подходят со всей ответственностью. Каждый работник обеспечивается необходимыми защитными средствами и спецодеждой. [caption id="attachment_62986" align="aligncenter" width="560"]■ Николай Емельянчик (в центре) с бригадой ОЭП «Копыль» ■ Николай Емельянчик (в центре) с бригадой ОЭП «Копыль»[/caption] Основная задача района электросетей — обеспечение надежного внешнего электроснабжения всех потребителей нашего района — предприятий, сельхозорганизаций и бытовых абонентов. Это становится возможным благодаря электрической паутине, «сотканной» из опор и проводов. Протяженность линий электропередачи (ЛЭП) предопределена большой площадью Копыльского района. Воздушные линии напряжением 10 киловольт (кВ) растянулись на 1018 километров, 0,4 кВ — на 897 км. Приведенные цифры впечатляют, как впечатляет и тот факт, что бесперебойное функционирование более 2000 километров линий электропередачи и 582 трансформаторных подстанций обеспечивает коллектив всего лишь из 65 человек. Но из имеющегося штата сотрудников непосредственно ремонтников — только 25. На них лежит груз ответственности за четкую работу всех линий электропередачи в районе. Еще 17 человек относятся к категории ИТР (инженерно-технических работников), и 15 — это диспетчерский персонал, который занимается посменно оперативным ремонтным обслуживанием оборудования круглосуточно. [caption id="attachment_62985" align="aligncenter" width="560"]■ Диспетчер Дмитрий Малиновский ■ Диспетчер Дмитрий Малиновский[/caption] Отличительная черта организации — четкий план работы, который подробно расписан на годы. Поэтому на сайте РУП «Минскэнерго» сегодня можно легко найти информацию о запланированном отключении ЛЭП в любой местности. За три дня до планового отключения электроэнергии в любом из населенных пунктов района об этом в обязательном порядке информируются работники соответствующего сельисполкома, в городе — Копыльское ЖКХ. — Согласно доведенному плану, имеющееся электрооборудование проходит капитальный ремонт раз в 10 лет. Это значит, что ежегодно мы ремонтируем порядка 100 км линий 10 кВ и примерно столько же — 0,4 кВ, — поясняет начальник РЭС Николай Емельянчик. — К тому же в этом году в однопроводном исполнении мы поменяли 15 км провода на ВЛ 10 кВ, провели реконструкцию около восьми километров линий 0,4 кВ в трех населенных пунктах. Еще 8 км выполнили хозяйственным способом. Объемы проделанной работы очень внушительные. Чтобы стать электромонтажником, необходимо пройти большую и сложную школу. Случайные люди здесь просто не задерживаются. Все подчинено четкой дисциплине и порядку действий. Чтобы ремонтировать и монтировать любое находящееся в ведении РЭС электрооборудование, энергетики изучают все нововведения, проходят обучение разного уровня в современном техническом классе организации, на мини-полигоне в г. Гресске, в учебном центре РУП «Минскэнерго», получая еще и совмещаемые профессии. [caption id="attachment_62990" align="aligncenter" width="560"]■ Электромонтер Евгений Синкевич ■ Электромонтер Евгений Синкевич[/caption] — Работы связаны с повышенной опасностью — на высоте с применением грузоподъемных механизмов с обязательным использованием средств индивидуальной защиты. Поэтому к сотрудникам предъявляются очень высокие требования, — констатирует Николай Емельянчик. — У нас строгий подбор персонала с обязательным прохождением испытательного срока. Только спустя год-два эти сотрудники получают допуск к электромонтажным работам. Сейчас действует шесть бригад: оперативно-эксплуатационных пунктов «Семежево», «Криница», «Грозово», «Копыль», централизованного ремонта (занимается ремонтом комплектных трансформаторных подстанций, трансформаторных подстанций, кабельных линий) и уличного освещения (обслуживает 4460 светоточек). Немало проблем приносят энергетикам ураганные ветры, грозы, снежные циклоны, резкие перепады температур. Работники Копыльского РЭС стараются всегда оперативно решать проблемы. Доказательством тому стали обильный снегопад и, вследствие высокой влажности воздуха и резкого перепада температур, оледенение линий электропередачи, случившиеся 10 декабря этого года. Наш район считается очень серьезной зоной по гололеду из-за рельефа Копыльской гряды. Это отражено на всех технологических картах электромонтажников. Если в соседних Слуцком или Несвижском районах налипание снега в этот день составляло около 4 сантиметров, то в Копыльском слой доходил до 10 см. Под весом образовавшегося налета обрывались провода, но работники РЭС устранили неполадки в течение считанных часов. В периоды буйства стихии, а иногда и в обычные тихие по погодным условиям дни, телефон диспетчерской службы не смолкает. Звонки поступают самые различные с просьбами и требованиями устранить неполадки в работе электроснабжения. Значительную часть из них можно отнести скорее к курьезным ситуациям. К примеру, «на кухне не работает холодильник или в квартире у соседа свет есть, а у меня нет… Пожалуйста — помогите!» Диспетчеры стараются корректно объяснять людям, что такие вопросы не входят в их компетенцию. В случае неполадок с электропроводкой внутри дома следует обращаться: в сельской местности — к работникам энергосервиса, в городе — в диспетчерскую службу ЖКХ; по вопросам оплаты за электроэнергию — в энергосбыт; по поводу ремонта электробытовой техники — в службу по ремонту бытовой техники. [caption id="attachment_62987" align="aligncenter" width="350"]■ Замену силового трансформатора ведет бригада ОЭП «Криница» ■ Замену силового трансформатора ведет бригада ОЭП «Криница»[/caption] — За последнее время мы поменяли практически все бригадные автомобили, которые удобны для транспортировки людей, хранения инструмента, инвентаря и защитных средств, — констатировал Николай Николаевич. — В этом году получили новую технику — бурильно-крановую машину, две вышки на базе трактора МТЗ, мобильный дизель-генератор, что также позволяет оперативно решать поставленные перед нами задачи. Копыльские энергетики постоянно доказывают свой класс, участвуя в различных конкурсах профессионального мастерства, и входят в число лучших. Качество проводимой работы доказывает и тот факт, что по итогам смотра-конкурса на проведение капитальных ремонтов ПСЗТ «Дусаевщина» (35 кВ) впервые за многие годы вошла в тройку лучших в республике! В последнее время Копыльским РЭС проведена значительная работа по удалению аварийно-опасных деревьев и расширению просек (с помощью работников лесхоза) вдоль линий электропередачи 10 кВ. Это также сыграло положительную роль в обеспечении бесперебойного электроснабжения потребителей. Но все еще остаются проблемными участки линий электропередачи 0,4 кВ в малонаселенных пунктах района. Чтобы свалить аварийно-опасное дерево, необходимо около 15 минут, в то время как для отсоединения проводов персоналу РЭС требуется около двух часов. Одним из таких участков являлась электролиния в деревне Богоровщина. В течение нескольких дней бригада электромонтеров проводила замену старых проводов на современный изолированный кабель, при этом очищая прилегающую территорию от мешающей проведению работ растительности. Самое большое достояние каждой организации — это люди, профессионалы своего дела. По мнению руководителя, в их сплоченном коллективе такую характеристику может получить любой из сотрудников. В этом году филиал «Слуцкие электросети» отметил грамотами мастера Сергея Ждана, электромонтера Андрея Малиновского, электромонтера оперативно-выездной бригады Владимира Коршука. Гордятся в организации ветеранами службы Александром Доморацким, Александром Никоновичем, Александром Феоктистовым, Иваном Поплавским, Иваном Касперовичем и другими. Сергей ЛАЗОВСКИЙ