Ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, дэлегацыі ўсіх раёнаў вобласці, сярод якіх — Капыльскага на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам і старшынёй райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк.
У фае Палаца культуры была разгорнута выстава, якая расказвала пра гісторыю станаўлення рэспублікі і пра дзень сённяшні вобласці.
[caption id="attachment_73720" align="aligncenter" width="580"]
■ Уладальнікі звання «Чалавек года Міншчыны» – прадстаўнікі Капыльшчыны – дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі і настаўнік Капыльскай ДШМ Леў Канаплянік[/caption]
Традыцыйная цырымонія ўручэння спецыяльнай прэміі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года Міншчыны» стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця цэнтральнага рэгіёну Беларусі за 2018 год.
[caption id="attachment_73723" align="aligncenter" width="580"]
■ Удзельнікаў мерапрыемства вітае старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка[/caption]
З прадстаўленых на атрыманне дадзенага звання кандыдатаў адабраны 28 чалавек. Гэта тыя, хто самаадданай працай, залатымі рукамі, сваімі ведамі і майстэрствам прымнажаюць славу роднай Міншчыны, вераць у святасць працы, бясконца любяць зямлю, на якой жывуць і працуюць. У іх ліку — і прадстаўнікі Капыльшчыны: у намінацыі «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка» адным з уладальнікаў ганаровага звання стаў дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі, у намінацыі «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, фізічная культура, спорт і турызм, ахова здароўя)» — настаўнік па класе гітары Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Леў Канаплянік. Па выніках працы за 2018 год абраны і ўзнагароджаны лепшыя спецыялісты і ў астатніх намінацыях: «Прамысловасць, гандаль і грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне, фінансавая дзейнасць, прадпрымальніцтва», «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт і сувязь», «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, прадухіленне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, умацаванне абароназдольнасці», «Дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадская дзейнасць і духоўнае адраджэнне, маладзёжная і інфармацыйная палітыка». Пры вызначэнні прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі ўлічваліся прафесійныя і маральныя якасці лаўрэата, значнасць, актуальнасць і эфектыўнасць вынікаў яго дзейнасці. Уладальнікі ганаровага звання атрымалі спецыяльныя дыпломы, ім выплачана грашовая ўзнагарода.
[caption id="attachment_73722" align="aligncenter" width="580"]
■ Старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк дзеляцца ўражаннямі[/caption]
Віншуючы тых, хто стаў «Чалавекам года Міншчыны», Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што кожны з намінантаў унёс уклад у развіццё сталічнага рэгіёну.
[caption id="attachment_73725" align="aligncenter" width="400"]
■ Ветэраны працы з Капыльшчыны Надзея Лупік і Галіна Вечар[/caption]
— Сёння Мінская вобласць славіцца высокімі тэхналогіямі, інавацыямі і інвестыцыямі, развітой сельскай гаспадаркай. Але галоўнае багацце — гэта жыхары рэгіёну, якія кожны дзень сваім талентам і творчасцю, укладваючы сэрца і душу, робяць родную зямлю прыгожай, багатай, — падкрэсліў губернатар. — Сёння ў зале прысутнічаюць прадстаўнікі амаль усіх прафесій. Сваімі дасягненнямі, перамогамі яны працуюць не толькі на ўласнае імя, але і робяць усё магчымае для таго, каб зрабіць сваю малую радзіму — Міншчыну — і краіну ў цэлым паспяховымі.
[caption id="attachment_73721" align="aligncenter" width="580"]
■ Прэзентацыя ад ГА «БРСМ»[/caption]
[caption id="attachment_73727" align="aligncenter" width="580"]
■ На выставе, прысвечанай 100-годдзю БССР[/caption]
[caption id="attachment_73724" align="aligncenter" width="400"]
■ Спявае Алёна Ланская[/caption]
Акрамя таго з нагоды слаўнага юбілею БССР шэрагу заслужаных людзей Міншчыны ўручаны Ганаровыя граматы Мінскага аблвыканкама. Ад Капыльшчыны іх удастоены член пярвічнай ветэранскай арганізацыі КСУП «Доктаравічы», кавалер ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга і Працоўнай Славы ІІІ ступені Галіна Вечар і аператар машыннага даення ААТ «Ціміразеўскі» Надзея Лупік, узнагаро-джаная ордэнам «Знак Пашаны» .
Падарункам да свята стаў канцэрт, падрыхтаваны артыстамі вобласці і рэспублікі.
Сяргей КОЗЕЛ
■ Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі МЗС перыяду суверэннай Беларусі[/caption]
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўвесь час павышаецца аўтарытэт і роля Міністэрства замежных спраў, а ў кіраўніцтва знешнепалітычнага ведамства выбудаваны дружалюбныя адносіны з замежнымі калегамі, што пацвярджаецца частымі запрашэннямі на рознага роду канферэнцыі і міжнародныя мерапрыемствы. «Гэта сведчыць аб тым, што Беларусь пачынае адыгрываць усё большую ролю на міжнароднай арэне. Таму ў гэтай сітуацыі неяк мяняць знешнепалітычны курс я падстаў не бачу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён асабіста цёпла вітаў кожнага ўдзельніка сустрэчы і выказаў меркаванне, што такія сустрэчы з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў мінулых гадоў могуць стаць добрай традыцыяй. «Наша сустрэча праходзіць напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы. Гэта і прызнанне вашых заслуг. Мы пагаворым сёння, якое ваша меркаванне, ваш пункт гле-джання на развіццё Беларусі. Вы — людзі дасведчаныя», — адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў у фармаце жывой дыскусіі абмяняцца думкамі, як дзейнічаць далей і выбудоўваць збалансаваную знешнюю палітыку. На сустрэчы Кіраўнік дзяржавы ўзняў розныя тэмы, якія датычацца знешнепалітычнага курсу Беларусі, у тым ліку выказаўся з нагоды адносін з Расіяй і працяглага канфлікту ва Украіне.
На сустрэчу былі запрошаны Пётр Краўчанка (узначальваў МЗС у 1991–1994 гадах), Уладзімір Сянько (1994–1997), Іван Антановіч (1997–1998), Урал Латыпаў (1998–2000), Міхаіл Хвастоў (2000–2003), Сяргей Мартынаў (2003–2012), а таксама цяперашні міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Напрыканцы сустрэчы Кіраўніку дзяржавы быў уручаны юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусi».
Размова па сутнасці
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава сустрэлася з кіраўніцтвам Салігорскага раёна і працоўным калектывам «Беларуськалія».
Сустрэча са старшынёй райвыканкама Алегам Паскробкам і яго камандай дапамагла прааналізаваць выкананне задач, якія ставілі перад рэгіёнам.
«Парадавала, што праблемных прадпрыемстваў, на якія варта было б звярнуць асаблівую ўвагу на рэспубліканскім узроўні, як мне дакладваў старшыня райвыканкама, няма. Пытанні, якія ўзнікаюць, вырашаюцца на мясцовым узроўні. І гэта правільна. Менавіта ад працы старшынь гар- і райвыканкамаў залежыць грамадска-палітычнае становішча, сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну. Калі гэта прадпрыемствы камунальнай або рэспубліканскай формы ўласнасці, усё роўна з іх кіраўнікамі даводзіцца мець справу ўладам на месцах. Таму што на ўсіх гэтых прадпрыемствах працуюць людзі, якія жывуць у вашых рэгіёнах. І яны павінны разумець, што тут ім забяспечаны заробак, сацыяльная абарона. Адхіляцца ад праблем нельга. Вы гаспадары на сваёй тэрыторыі, знаходзіцеся на перадавой. І адказнасць вялікая», — сказала Наталля Качанава, звяртаючыся да раённых і гарадскіх чыноўнікаў.
Таксама кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта заўважыла, што, акрамя «Беларуськалія», павінны развівацца і іншыя прадпрыемствы, каб даваць працоўныя месцы. Да таго ж неабходна ствараць умовы для развіцця жаночай працы і прадпрымальніцтва, асаблівую ўвагу ўдзяляць моладзі. Што датычыцца камісій па садзейнічанні занятасці, Наталля Качанава папрасіла не дапускаць памылак: «Гэтымі пытаннямі павінны займацца самыя кампетэнтныя людзі. Для гэтага і створаны камісіі. У вас 900 вакансій і 300 беспрацоўных. Унікайце ў сітуацыі людзей і дапамагайце».
Пазней яна сустрэлася з працоўным калектывам «Беларуськалія». Адзіны дзень інфармавання быў прысвечаны Году малой радзімы. Наталля Качанава закранула тэмы забеспячэння жыллём шматдзетных сямей, павышэння заробкаў у бюджэтнай сферы, роўнасці ўсіх грамадзян перад законам і іншыя. Пасля гэтага адказала на пытанні прысутных.
Зарплаты бюджэтнікаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 студзеня падпісаў указ № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый».
Дакументам з 1 студзеня 2020 года ўстанаўліваецца раўнамерная дыферэнцыяцыя тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтнай сферы за кошт увядзення 18-разраднай тарыфнай сеткі (замест 27-разраднай) з розніцай паміж каэфіцыентамі не менш як 6%. Павялічваецца ўдзельная вага тарыфнай (пастаяннай) часткі ў складзе заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы. Для гэтага замест тарыфнай стаўкі 1-га разраду будзе прымяняцца базавая стаўка. Указам прадугледжана ўніфікацыя структуры зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы. Так, яе склад будзе ўключаць аклад, стымулюючыя і кампенсуючыя выплаты. Упарадкоўваюцца выплаты, звязаныя з галіновай спецыфікай.
У адпаведнасці з дакументам, пры ўвядзенні новых умоў аплаты працы не дапускаецца зніжэнне існуючага ўзроўню заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый. Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў дэкрэт № 1, які карэкціруе дэкрэт № 29 ад 26 ліпеня 1999 года «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны» з улікам прадугледжаных ва ўказе змяненняў у структуры заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый.
БелТА