Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

В Копыльском РЦК состоялся благотворительный концерт "Ноты милосердия"

09.06.2019
«Ноты міласэрнасці» Так называўся дабрачынны канцэрт, які быў падрыхтаваны раённай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і раённым цэнтрам культуры. Падчас яго збіраліся грашовыя сродкі для выратавання жыцця юнага капыляніна — Марата Мароза. [caption id="attachment_77259" align="aligncenter" width="580"]■ Фінальная песня канцэрта ■ Фінальная песня канцэрта[/caption] Па волі лёсу адзінаццацігадоваму Марату выпала цяжкае выпрабаванне: хлопчык змагаецца з анкалагічным захворваннем. Яму неабходна штодзённая тэрапія, падтрымка патрэбнымі прэпаратамі і лячэнне, якое дорага каштуе. У зале сабраліся людзі, якія, нягледзячы на занятасць, прыйшлі на мерапрыемства і прынеслі з сабою часцінку дабрыні, спагады, любові і міласэрнасці. Дарэчы, сродкі збіралі і напярэдадні валанцёры Чырвонага Крыжа. Такім чынам сума ахвяраванняў склала каля 3 тысяч 400 беларускіх рублёў. Вядома, гэтых грошай недастаткова для паўнавартаснага лячэння, але гэта адзін з першых крокаў. У збор сродкаў уключыліся не толькі неабыякавыя капыляне, але і грамадскія арганізацыі. І вось на сцэне заззялі «зоркі». Несумненна, усе артысты ў той дзень адчулі сваю хвіліну славы, таму і музычныя, і харэаграфічныя нумары захаплялі гледачоў. Кожны гук «Нот міласэрнасці» быў напоўнены цеплынёй душы, дабрынёй сэрцаў. Бо музыка — стваральная сіла. Яна надае высакароднасць і змяняе свет. Творчыя нумары знайшлі водгук у душы, мабыць, кожнага. [caption id="attachment_77261" align="aligncenter" width="400"]■ Свой уклад у скарбонку ўносілі і юныя жыхары Капыльшчыны ■ Свой уклад у скарбонку ўносілі і юныя жыхары Капыльшчыны[/caption] Падчас амаль двухгадзіннага канцэрта большасць самадзейных артыстаў была юнага ўзросту. Адкрылі праграму выхаванцы ўзорнай студыі эстраднага вакалу «Клио». Цёпла сустракалі гледачы музычныя нумары ў выкананні Улады Катовіч, Максіма Шкілевіча, Ірыны Драцкай, Леры Лазарэвіч, Ліны Юшкевіч, Міланы Ганчарык, Ульяны Дубовік, Бажэны Лабко, Кацярыны Шкурынскай, Сафіі Бохан, Дар’і Магамбетавай, Настассі Карповіч, вакальнага ансамбля «Радуга» гімназіі  № 1 г. Капыля, харэаграфічных калектываў Дзіцячай школы мастацтваў і раённага цэнтра культуры. Сярод дарослых артыстаў у канцэрце прынялі ўдзел Наталля Фінке, вакальны ансамбль РЦК «Сяброўкі», Аляксандр Карповіч і Дзмітрый Масілевіч, вакальны ансамбль «Дабрадзеі». Канцэрт прайшоў на адным дыханні. Удзячнасць за выступленні артыстам і цёплыя словы пажаданняў хуткай папраўкі Марату выказала старшыня РА БТЧК Ніна Жук. Пакідаючы залу, гледачы адзначалі, што пранікліся энергетыкай дабрыні, якая зыходзіць ад артыстаў і ўсіх прысутных. «Ноты міласэрнасці» закранулі за душу кожнага, нагадалі, што такое чалавечнасць, любоў, узаемадапамога. У мітусні будняў мы часта не заўважаем, наколькі мы шчаслівыя. Часам мы забываем дарыць увагу сваім блізкім і не бачым прыемных жыццёвых дробязей. Добрае слова, усмешка, абдымкі робяць кожнага, хай і на хвілінку, але шчаслівым. Памятайце пра гэта! Рабіце добрыя справы! Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей