Сярод іх — Дыплом І ступені яе вучаніцы Веры Васілеўскай на трэцім этапе алімпіяды па вучэбных прадметах і нават удзел дзяўчыны ў алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» па рускай мове і літаратуры, якая праходзіла ў Новасібірску.
Святлана Леанідаўна мае свой стыль работы. Настаўніца не застаецца ўбаку ад творчай і грамадскай дзейнасці: заўсёды прымае актыўны ўдзел у жыцці школы, разам з вучнямі рыхтуе навуковае даследаванне. Акрамя выкладання рускай мовы і літаратуры, Святлана Леанідаўна — класны кіраўнік у 11 класе. Таму яна ў адказе не толькі за веды юнакоў і дзяўчат, але і за іх выхаванне.
Аднак да падобных іспытаў настаўніца гатова, бо прафесію педагога выбрала асэнсавана і да мэты вучыць ішла ўпэўнена і мэтанакіравана.
У дасягненне высокай адзнакі капыльскіх прысмакаў майстар унесла важкую лепту. Што там казаць — душу ўклала, як ва ўласнае дзецішча.
Ірына Аляксандраўна — супрацоўнік вопытны і надзейны. Вернасць і адданасць сыраробнай справе праяўляе ўжо на працягу больш як трох дзясяткаў гадоў. І ўвесь гэты час — на родным прадпрыемстве, куды прыйшла ў далёкім 1986 годзе на практыку ды так тут і засталася. За працяглы перыяд нялёгкай працы прайшла добрую «школу» падчас асвойвання ступеней кар’ернай лесвіцы. Цяпер жанчына — сапраўдны майстар сваёй справы.
Ён прадаўжае хлебаробскую дынастыю Дарашэвічаў: яго бацька працаваў механізатарам, брат займаецца гэтай справай зараз.
Без Віктара Міхайлавіча, можна сказаць, не абыходзіцца ў гаспадарцы ніводзін від работ. Ён рыхтуе глебу, уносіць угнаенні, займаецца пасадкай і доглядам бульбы, летам садзіцца за штурвал збожжаўборачнага камбайна, а вось зімой чысціць дарогі ад снегу і нарыхтоўвае дровы для гаспадаркі.
Пасля заканчэння інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі ён атрымаў накіраванне ў калгас імя Ціміразева, там і застаўся на 19 гадоў. Быў загадчыкам машыннага двара, заўгарам, галоўным інжынерам, намеснікам кіраўніка па механізацыі. Затым у 1999 годзе прапанавалі ўзначаліць калгас «Бальшавік» (цяпер — ЗАТ «Жыліхава»). На гэтай пасадзе (з невялікім перапынкам) ён працуе і сёння.
Падтрымліваюць пачынанні свайго кіраўніка і падначаленыя. Напрыклад, летась гаспадарка па валавой вытворчасці малака выйшла на паказчык 115,2% — гэта другі рэзультат у раёне, атрымала прыбаўку па надоі ад кожнай каровы 459 кг.
Кожны працоўны дзень дырэктара насычаны падзеямі, сустрэчамі, перамовамі, паездкамі… Але Аляксандр Паўлавіч ніколькі не шкадуе, што апынуўся ў гэтым кругавароце: «Я лічу, што маё жыццё ўдалося, і нічога не хачу ў ім мяняць!»
104 галавы цялят на 100 кароў — леташні паказчык, якому могуць пазайздросціць людзі, дзейнасць якіх звязана з асемяненнем БРЖ.
Сам Юрый — работнік, што называецца, на вагу золата — безадмоўны і надзейны. Яго даўно ўжо не бянтэжыць праца без выхадных дзён, а часта і без адпаведнасці графіку. А як інакш? Трэба — значыць, трэба! Нягледзячы на асаблівасці прафесіі, мяняць ні род занятку, ні месца працы не збіраецца — усё задавальняе. Хаця некалькі гадоў таму пасля прапановы дырэктара сельгаспрадпрыемства асвоіць даволі спецыфічную прафесію проста выйшаў з яго кабінета і зачыніў за сабой дзверы. А потым, падумаўшы і параіўшыся з сям’ёй, згадзіўся — будаўнік па адукацыі стаў асемянатарам, да таго ж, як паказаў час, майстрам сваёй справы.