Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Кожная пядзя беларускай зямлі захоўвае памяць аб гераізме савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. У школьным музеі імя І.С. Трацэўскага Слабадакучынскай СШ захоўваюцца ваенны і партыйны білеты, чырвонаармейская кніжка і 15 пасведчанняў аб узнагароджанні ордэнам і медалямі СССР Віктара Юльянавіча Змачынскага. Усе гэтыя каштоўныя рэліквіі ветэран апошняй вайны завяшчаў роднай школе. [caption id="attachment_76410" align="aligncenter" width="580"]■ Віктар Юльянавіч Змачынскі ■ Віктар Юльянавіч Змачынскі[/caption] Нарадзіўся В.Ю. Змачынскі ў 1924 годзе ў мнагадзетнай сям’і (яшчэ тры браты) лесніка ў вёсцы Пад’ельнікі Уздзенскага раёна. Яго бацька захварэў на сухоты, і сям’я вымушана была пераехаць на Капыльшчыну ў вёску Астрэйкі. Здольны і старанны хлопец, актыўны камсамолец, закончыў сем класаў Слабада-Кучынскай сямігодкі і адзін год адвучыўся ў Старыцкай СШ. Далей не змог — памёр бацька, а за навучанне ў 9-м класе трэба было плаціць, ды яшчэ старэйшы брат Іван быў прызваны ў Чырвоную Армію.  У 16 гадоў ён застаўся за карміцеля і пайшоў працаваць у мясцовы калгас. Дапамагаў конюху даглядаць 30 коней. Грымнула вайна. Упершыню жыхары Астрэек ворагаў, якія рухаліся на ўсход, убачылі 28 чэрвеня. Усе перажывалі за лёс краіны. Пачалося жыццё ў акупацыі. Новыя ўлады распусцілі калгасы, зямлю, жывёлу і маёмасць падзялілі. Усталяваўся жорсткі акупацыйны рэжым. На вачах у аднавяскоўцаў фашысты спалілі ў хаце маці партызана, забілі акружэнца Ніпакоева. З гэтым не мог мірыцца 18-гадовы юнак, і ў канцы 1942 года 9 хлопцаў з вёскі Астрэйкі ўступілі ў партызанскі атрад імя Г.К. Жукава брыгады імя Чапаева. У верасні 1943 года Віктара прызначаюць камандзірам аддзялення, а атрад быў перададзены ў склад 19-й брыгады імя Молатава Баранавіцкага злучэння, месца дыслакацыі  — Ляхавіцкі раён. Партызаны мініравалі і ўзрывалі чыгунку на ўчастках Баранавічы – Лунінец, Слуцк – Баранавічы. Ляцелі пад адхон эшалоны, падрывалі машыны на шашы Варшава – Масква, разбуралі масты, знішчалі дзясяткі кіламетраў тэлефонна-тэлеграфнай сувязі. У час Курскай бітвы   ўзарвалі 1,5 км чыгуначнага палатна, а рух цягнікоў быў спынены на двое сутак, чым дапамаглі Чырвонай Арміі. Перад пачаткам аперацыі «Баграціён» каля вёскі Лясная партызаны знішчылі больш за 400 рэек. [caption id="attachment_76411" align="aligncenter" width="580"]■ Адно са шматлікіх пасведчанняў аб узнагароджанні В.Ю. Змачынскага ■ Адно са шматлікіх пасведчанняў аб узнагароджанні В.Ю. Змачынскага[/caption] Падчас вызвалення Беларусі наша авіяцыя бамбіла Баранавіцкі чыгуначны вузел, і быў падбіты савецкі самалёт, які сеў непадалёку ад нямецкага гарнізона. Група партызан пад камандаваннем Віктара Змачынскага забяспечыла ахову самалёта і лётчыка. Калі ўбачылі нашага лётчыка, то ледзь не задушылі — так хацелася ўсім да яго дакрануцца, паціснуць руку. Вяртаючыся з баявога задання, узялі ў палон дзевяць уласаўцаў і аднаго паліцэйскага, якіх даставілі ў штаб брыгады. 5 ліпеня 1944 года партызаны сустрэліся з перадавымі часцямі Чырвонай Арміі. Гэта была незабыўная сустрэча, усе абдымаліся, цалаваліся, радаваліся. Партызанская брыгада накіравалася ў Ляхавічы, дзе  вопытны баец уліўся ў рады Чырвонай Арміі. Ваяваў на 3-м Украінскім фронце ў складзе 11-й штурмавой інжынерна-сапёрнай брыгады РГК (рэзерв   Галоўнага Камандавання). У брыгаду набіралі выключна моцных, вынослівых і адукаваных спецыялістаў. Вызваляў Запарожжа, Румынію, Венгрыю, штурмаваў г. Будапешт. Сапёр Змачынскі рабіў праходы ў перашкодах з калючага дроту, абясшкоджваў міны і «сюрпрызы», наладжваў пераправы і будаваў камандныя пункты. Вельмі жорсткія баі разгарнуліся ў сакавіку 1945 года ў раёне возера Балатон. Прыйшлося сустрэцца з элітнымі дывізіямі вермахта «Мёртвая галава» і «Лейбштандартэ Адольф Гітлер» 6-й танкавай арміі СС. Фашысцкія танкі «Тыгр» і «Пантэра» рваліся да нафтавых радовішчаў г. Надзьканіжа. Нашы перайшлі да абароны. Адлегласць ад савецкіх да нямецкіх акопаў была да 150 метраў, поле замініравалі абодва бакі. Акопы былі не на ўвесь рост: там, дзе сустракаўся граніт, ні лапаткі, ні лом не бралі цвёрдую пароду. Адбіўшы раз’юшаныя атакі гітлераўцаў, нашы перайшлі ў наступленне. Віктар ішоў у першых радах дэсантна-штурмавога падраздзялення. Пад моцным агнём праціўніка за адны суткі ён здолеў зрабіць праход на мінным полі  (зняў 210 мін). За мужнасць і гераізм атрымаў медаль «За баявыя заслугі». У сталіцы Аўстрыі Вене прыйшлося біцца за кожны квартал, за кожную вуліцу. Сапёры сутыкнуліся з супрацьтанкавымі і супрацьпяхотнымі перашкодамі, разбіралі барыкады і завалы, падрывалі доты. Пры штурмах будынкаў справа даходзіла да рукапашнай, тады ў ход ішлі сапёрныя лапаткі. А яшчэ быў загад камандуючага 3-м Украінскім фронтам маршала Ф.І. Талбухіна: «Берагчы гістарычныя помнікі». Быў размініраваны Райхбруке — самы вядомы венскі мост праз Дунай. Віктар быў лёгка паранены. Толькі праз 20 гадоў за гэту баявую аперацыю яго знойдзе заслужаная ўзнагарода — медаль «За адвагу». 9 мая адважны воін салютаваў са свайго ППШ у неба. Хлебам-соллю, кветкамі і ўсмешкамі віталі аўстрыйцы сваіх вызваліцеляў. На вуліцах горада гучалі і венскі вальс, і наша «Кацюша». Пасля Перамогі служба ў арміі прадоўжылася яшчэ паўтара года ў Румыніі і Украіне. У маі 1947 года  вярнуўся ў родную вёску, у якой праз год узначаліў калгас імя Дзяржынскага і стаў камуністам. Затым  працаваў там, куды накіроўвала партыя: старшынёй Слабада-Кучынскага сельсавета, інспектарам па кадрах Забалацкай МТС, інструктарам Капыльскага РК КПБ, узначальваў прафсаюзныя камітэты саўгасаў «Лясное» і «Крыніца». Самыя лепшыя гады былі аддадзены роднаму саўгасу «Крыніца», дзе Віктар Юльянавіч шчыраваў аграномам-насенняводам. Яго вопыт, добрасумленнасць, уменне працаваць з людзьмі здабылі павагу сярод калег па працы. Будучы сямейным чалавекам, здолеў скончыць тэхнікум, прайсці ваенную падрыхтоўку на зборах на пасадзе намесніка камандзіра роты, атрымаўшы званне старшага лейтэнанта запасу. Разам з жонкай Нінай Юльянаўнай (споўнілася 90 гадоў) выхавалі чацвярых дзяцей. За свае баявыя подзвігі ветэран узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «Партызану Айчыннай вайны» ІІ ступені, «За ўзяцце Будапешта», «За ўзяцце Вены», трыма Падзякамі камандавання і інш. Віктар Юльянавіч часта выступаў у роднай школе, дзяліўся сваімі ўспамінамі і ўражаннямі аб днях ваеннага ліхалецця. Гаварыў праўду аб вайне такую, якая яна ёсць на самай справе. На вачах простага чалавека  выступалі слёзы — гэта быў не толькі боль ад перажытага, але і падзяка за чулыя адносіны маладога пакалення. Усё сваё жыццё камуніст Змачынскі быў самаахвярна адданы Айчыне (памёр у 2002 годзе). Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Большое внимание в районе уделяется подготовке к купальному сезону. Ведь в этот жаркий период на водоемах присутствуют и дети, и взрослые. И чтобы не испортить отличное настроение во время нахождения в воде, нужно, чтобы дно водоема и прибрежные места были чистыми. 1835 Именно поэтому специалисты Солигорской спасательной станции Минской областной организации РГОО ОСВОД к летнему сезону провели очистку водоемов в Копыльском районе, где оборудованы места для отдыха и купания. Это водоемы в г. Копыле, дд. Богуши и Островок. К слову, нынешней весной из воды водолазы Юрий Садрисламов и Юрий Бирковский не достали ничего, что представляло бы большую опасность для отдыхающих, только несколько полиэтиленовых пакетов, пластиковых бутылок, пару коряг и камней, на которые случайно можно наткнуться. Отсюда можно сделать вывод, что культура у отдыхающих повышается. Между тем специалисты спасательной станции отмечают несерьезный подход некоторых граждан к отдыху у воды, так как по сей день главный враг такого досуга —  алкоголь. Как отмечает Юрий Садрисламов, нередки случаи, когда взрослые в нетрезвом состоянии заходили в водоем либо оставляли детей без присмотра — многие из таких эпизодов заканчивались плачевно. Официально 1 мая открыт купальный сезон, поэтому все три места, оборудованные для отдыха в Копыльском районе, находятся под ежедневным наблюдением спасателей. Территории для плавания отмечены буями, за которые заплывать нельзя. Также на каждом посту есть лодка, спасательные жилеты и все необходимое для спасения человека. Распитие спиртных напитков в местах для купания категорически запрещается. Об этом рассказал председатель РО ОСВОД Александр Галуза. — Также мы проводим активную работу с детьми и их родителями, посещаем учреждения образования и организации, — отметил Александр Николаевич. — Еще раз напоминаем о безопасном времяпрепровождении на воде, правилах, которые помогут сохранить жизнь и здоровье. Павел ШЕИН
В период с 11 мая по 1 июня во всех областных и районных центрах будет проходить профилактическая акция «Не оставляйте детей одних!», приуроченная к Международному дню семьи и Международному дню защиты детей. 90cc79a7c9aded8b9e8f7f21aeec972f Цель — привлечение внимания к проблемам детской шалости с огнем и гибели детей на пожарах, снижение количества чрезвычайных ситуаций с участием детей и обеспечение их общей безопасности (дома, на улице, отдыхе, водоеме и др.). Акция пройдет в 4 этапа. 1-й этап: 11–15 мая, приурочен к Международному дню семьи (15 мая) — акция проводится на объектах с массовым пребыванием людей. 2-й этап: 16–24 мая — проводится: — в учреждениях здравоохранения (детские поликлиники — кабинеты здорового ребенка, женские консультации — школы материнства, детские больницы — палаты совместного пребывания детей и родителей); — в дошкольных учреждениях, начальных классах общеобразовательных учреждений (родитель-ские собрания); — в комнатах ожидания для родителей в спортивных школах, центрах внешкольного образования, детских развлекательных центрах и др. 3-й этап: 27–30 мая, акция проводится в многодетных семьях и детских домах семейного типа, детских развлекательных центрах. 4-й этап: 31 мая–1 июня, приурочен к Международному дню защиты детей — акция проходит на открытых площадках. Всех неравнодушных к вопросам детской безопасности приглашаем принять участие в акции! Андрей Матейко, главный специалист ИНиП Копыльского РОЧС
pryamayatel 11 мая с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Якубицкая Наталья Викторовна, председатель Минского областного Совета депутатов, тел. 8 (017) 500 41 60.
Четверг, 09 мая 2019 10:23

Поздравляем с Днем Победы!

000020_94333 Дорогие ветераны Великой Отечественной войны! Уважаемые жители Минщины! От всего сердца поздравляю вас с Днем Победы! Этот святой праздник, который пришел к нам 9 мая 1945 года, стал символом доблести и мужества, жертвенности и силы духа нашего народа. Благодаря сплоченности миллионов советских людей был разгромлен самый могущественный в истории агрессор — гитлеровская Германия.  Фашистские оккупанты принесли на белорусскую землю неимоверные лишения и беды. Они уничтожили почти треть населения, разграбили и превратили в руины города и села, вывезли многие культурные ценности. На священную борьбу с нацистами поднялись и стар и млад. Огромный вклад в разгром фашизма внесла и Минская область. Ее сыновья и дочери сражались с врагом на всех фронтах, в составе партизанских отрядов и подпольных групп. За стойкость и героизм, проявленные в годы Великой Отечественной войны, более 80 уроженцев и жителей Минщины удостоены звания Героя Советского Союза, тысячи награждены боевыми орденами и медалями. Многие — посмертно. Мы никогда не забудем тех, кто отстоял для нас свободу и независимость, поднял искалеченную республику из пепла. Низкий им поклон. Долг нынешнего поколения — быть достойными своих отцов, дедов и прадедов. Пусть их подвиг вдохновляет нас на новые трудовые свершения ради процветания родной земли. Со светлым праздником вас, дорогие земляки! Мира и счастья вам! Анатолий ИСАЧЕНКО, председатель Минского областного исполнительного комитета   Дорогие ветераны Великой Отечественной войны, участники партизанского движения, труженики тыла! Уважаемые жители Копыльского района! Примите искренние и сердечные поздравления с Днем Победы! Светлый майский День Победы — всенародно любимый праздник. 9 Мая занимает особое место в календаре праздничных дат. Подвиг народа не подвластен времени, и безгранична наша благодарность тем, кто совершил его, проявив священную любовь к Родине, беспримерное мужество, несокрушимость духа! В нашей стране нет такой семьи, в которой бы война не оставила свой страшный след. Но мужество фронтовиков и партизан, стойкость и терпение тружеников тыла, небывалое единение всего народа в стремлении защитить Отчизну победили врага, преодолели смерть и разрушение. Сегодня, в мирное время, мы чтим и помним тех, благодаря кому можем спокойно трудиться, радоваться жизни и воспитывать детей. С каждым годом все меньше остается тех, кто ковал ту Великую Победу. Но праздник Победы навсегда останется для нашего народа священным. Светлая память о подвиге героев будет вечно жить в наших сердцах, служить примером несгибаемой воли и мужества для молодых поколений. Доброго вам здоровья и долголетия, дорогие ветераны! Бодрости духа и мирного неба над головой! Иван ГОЛОВАТЫЙ, член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь   Дарагія ветэраны, паважаныя землякі! 9 мая назаўсёды ўвайшло ў гісторыю. Гэты дзень увабраў у сябе велічны подзвіг гераічнага пакалення пераможцаў. Вайна,  як  адна  на  ўсіх  бяда,  парадніла людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, абудзіла невымерны патрыятызм, гераізм і стойкасць. Сёння наша памяць звернута да ўсіх, хто набліжаў гэту светлую дату. З асаблівай удзячнасцю ўспамінаем подзвіг адважных франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, мужных рупліўцаў тылу. Немагчыма пераацаніць уклад у агульную перамогу жыхароў Капыльшчыны, якія самааддана змагаліся з ненавісным ворагам і зведалі ўсю цяжкасць і горыч вайны. Дзякуючы вам, дарагія ветэраны, мы маем магчымасць сёння мірна жыць і працаваць, выхоўваць дзяцей і ўнукаў. Сённяшняе пакаленне з гонарам працягвае выдатныя традыцыі мінулага. Сардэчна віншую ўсіх з Днём Перамогі. Моцнага здароўя вам, мірнага неба і дабра. Людміла НІЖЭВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь   Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Капыльшчыны! Ад шчырага сэрца віншуем вас з вялікім і ўсенародна любімым святам — Днём Перамогі. У гістарычным летапісе Беларусі не было бітвы больш жорсткай, чым Вялікая Айчынная вайна, і не было подзвігу больш велічнага, чым подзвіг салдата-абаронцы, які выратаваў Радзіму ад варожага нашэсця. Дарагія ветэраны, нізкі паклон і вялікая ўдзячнасць кожнаму з вас. Разграміўшы фашызм, вы забяспечылі нашу будучыню, вы падарылі нам сённяшні мірны дзень. Напярэдадні гэтага прыгожага і дарагога сэрцу кожнага беларуса свята шчыра жадаем вам здароўя, аптымізму і добрага настрою. Няхай заўсёды з вамі будуць любоў і пяшчота вашых блізкіх. З Днём Перамогі! Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў   Дарагія ветэраны, паважаныя жыхары раёна! Прыміце віншаванні з Днём Перамогі. Гэта свята асаблівае, бо ў ім спалучаецца вялікая ўдзячнасць тым, хто здзейсніў подзвіг у імя міру і жыцця на зямлі. Нізкі паклон усім, хто прайшоў вогненнымі дарогамі вайны, цаной свайго жыцця набліжаў доўгачаканую Перамогу, хто не скарыўся фашыстам у глыбокім тыле, унёс свой дастойны ўклад у святую справу разгрому ненавіснага ворага. Няхай вечна гарыць агонь, запалены ў гонар бяспрыкладнага подзвігу, гераізму і духоўнай велічы савецкага салдата. У гэта ўсенароднае свята воінскай славы і грамадзянскай мужнасці прыміце, дарагія ветэраны, жыхары раёна, пажаданні міру, здароўя, шчасця і дабрабыту. Савет раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў
Страница 3172 из 4899