Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Суббота, 24 августа 2019 10:20

Копыль в ХVII-ХVIII веках

Што тычыцца тэрыторыі дзяцінца і вакольнага горада, дык у XIV ст., пасля ўсталявання тут рэзідэнцыі князёў Алелькавічаў, яны набываюць статус замка. Археалагічныя даныя сведчаць пра пажар і рамонт замкавых умацаванняў, прынамсі, Горнага замка, пра які ёсць упамінанне ў крыніцах XVIII ст. Гэтыя ж крыніцы згадваюць і Дольны замак, відаць, тэрыторыю былога вакольнага горада. [caption id="attachment_79764" align="aligncenter" width="840"] Карчма ў Капылі. 1783 г. Рэканструкцыя [/caption] У 1642 годзе ў пераліку гарадскіх тапонімаў згадваецца Вуліца ад брамы Дубніцкай. У пераліку павіннасцей мяшчан гэтага часу адзначаецца, што яны павінны напраўляць брамы і кабыліны, а таксама несці па брамах стражу ад мору. На жаль, звестак аб тым, што ўяўлялі з сябе брамы, не прыводзіцца. Наяўнасць брам, а таксама вуліц Завальскай і Задні Роў, вядомых па інвентарах XVII–XVIII стст., можа сведчыць аб тым, што да сярэдзіны XVII ст. у Капылі, акрамя замкавых, маглі існаваць гарадскія ўмацаванні. Як жа выглядаў Капыль у XVII–XVIII стст. Звесткі аб тапаграфіі Капыля XVIIXVIII стст. захоўваюць інвентары места. Замак да гэтага часу паступова прыходзіць у заняпад і ў канцы XVII ст. уяўляе сабой феадальную сядзібу без істотных умацаванняў. Цэнтрам Капыля ў XVII–XVIII стст. быў рынак — сучасная плошча Леніна. Згодна з інвентарамі XVII–XVIII стст. рынак складаўся з чатырох кватэр, а пасярод яго знаходзіліся крамы і спіхлеры. Першая кватэра рынку займала паўднёва-заходні бок сучаснай плошчы Леніна. Акрамя мяшчанскіх і шляхецкіх дамоў на ёй размяшчалася плябанія кальвінісцкага збору. У сярэдзіне XVIII ст. шляхецкіх дамоў тут ужо не было, а пераважная большасць будынкаў належала яўрэям. Другая кватэра рынку займала паўночна-заходні бок сучаснай плошчы Леніна (так званае «прадмесце»). Да сярэдзіны XVII ст. (верагодна, да 1655 г., калі Капыль быў спалены расійскім войскам князя А. Трубяцкога) на рагу другой кватэры і вуліцы Ходзькаўскай (Спаскай) знаходзіўся гасцінны дом. Пазней на яго месцы пазначана мейская важніца. Зараз прыкладна ў гэтым месцы размешчаны фантан на рагу плошчы Леніна і вуліцы Савецкай. [caption id="attachment_79766" align="aligncenter" width="840"] Адна з вуліц Капыля [/caption] Трэцяя кватэра рынку займала паўночна-ўсходні бок плошчы Леніна. Памеры пляцоў у трэцяй кватэры былі большымі, чым у першай і другой, а населена яна была пераважна мяшчанамі-хрысціянамі. Тут жа ў XVII – першай палове XVIII ст. размяшчаўся дом пана суддзі земскага. 3 сярэдзіны XVIII ст. у былым судовым доме паказана каталіцкая плябанія. Чацвёртая кватэра рынку займала паўднёва-ўсходнюю частку сучаснай плошчы Леніна. Структураўтваральнымі элементамі яе з’яўляліся драўляныя будынкі каталіцкага касцёла, вядомага з 1439 г., і  кальвінісцкага збору, збудаванага ў першай палове XVII ст. Тут жа з сярэдзіны XVIII ст. размяшчаліся каталіцкі і кальвінісцкі шпіталі. Гарадскія вуліцы Найбуйнейшай вуліцай Капыля XVII–XVIII стст. была Пясецкая (зараз Жылуновіча). Сваёй назвай яна абавязана гандлёвай дарозе на мястэчка Пясочнае, што адыходзіла ад гэтай вуліцы. Пачынаючы з другой паловы XVIII ст. яна змяніла сваю назву на Свяржэнская (ад Свержаня — прыстані на Нёмане) і ў сярэдзіне XIX ст. звалася ўжо менавіта так. Пясецкая вуліца пачыналася ў паўночным кутку рынку і даходзіла да рэчкі Каменкі, дзе крута абрывалася ў раёне сучаснага Савецкага завулка. У пачатку вуліцы, па правым баку, знаходзіўся царкоўны пляц. У 1693 г. на ім размяшчаліся дзве царквы: Раства Багародзіцы і Пакроўская са званіцай, а вуліца мела яшчэ адну назву — Царкоўная. У 1744 г. тут ужо згадваецца толькі царква Раства Багародзіцы. Насупраць царквы, на левым баку Пясецкай вуліцы, знаходзіўся праваслаўны шпіталь. У 1750 г. на правым баку вуліцы Пясецкай згадваецца яшчэ адзін пусты пляц, дзе перад тым быў шпіталь. На рагу Пясецкай вуліцы і Пясецкай дарогі, што адыходзіла ад яе ўправа (сёння гэта скрыжаванне вуліц Жылуновіча і Мінскай), у сярэдзіне XVIII ст. знаходзілася заезная карчма. У канцы Пясецкай, па левым баку, месціўся пляц са студняй для бялення палатна. Другой па велічыні была вуліца, што ў XVII – пачатку XVIII ст. насіла назву Ходзькаўскай, альбо Спаскай (зараз Савецкая, ад плошчы Леніна да Савецкага завулка). У берчаку 1741 г. і пазнейшых інвентарах яна мела ўжо іншую назву — Нясвіжская. Назва вуліцы Ходзькаўскай сведчыць альбо аб тым, што па ёй хадзілі, а не ездзілі, альбо паходзіць ад антрапоніма Ходзька. Спаскай вуліца магла звацца ад царквы, што некалі знаходзілася на ёй, а Нясвіжскай — ад дарогі, якой сталі ездзіць на Нясвіж праз Пацейкі. Пачаўшыся ў заходнім кутку рынку, вуліца даходзіла да рэчкі Каменкі. Бліжэй да канца вуліцы, па правым баку, здаўна знаходзіўся праваслаўны шпіталь (не выключана, што тут і магла некалі размяшчацца Спаская царква), а ля рэчкі Каменкі з сярэдзіны XVIII ст. здабывалі гліну. [caption id="attachment_79765" align="aligncenter" width="840"] Касцёл святых Пятра і Паўла быў пабудаваны ў 1439 годзе. Як выглядаў спачатку, невядома. Гэты здымак зроблены ў пачатку ХХ стагоддзя. Зараз на месцы касцёла - рэстаран «Колас»[/caption] Перпендыкулярна да папярэдняй вуліцы, таксама з заходняга кутка рынку, ішла вуліца, што ў XVII – пачатку XVIII ст. звалася Нясвіжскай. Дакументы сярэдзіны і другой паловы XVIII ст. даюць ужо іншую назву гэтай вуліцы — Клецкая. Абедзве назвы сведчаць аб тым, што вуліца пераходзіла ў гандлёвы гасцінец, якім ездзілі на Нясвіж і Клецк. У 1785 г. сустракаецца яшчэ адна назва гэтай вуліцы — Кавальская тракту Клецкага. Справа ў тым, што на адной з частак гэтай вуліцы жылі рамеснікі-кавалі, якія мелі тут свае кузні. Трасіроўка вуліцы супадала з сучаснай вул. Янкі Купалы на ўчастку паміж плошчай Леніна і вуліцай Камсамольскай, а далей ішла праз сённяшні жылы квартал паміж вул. Янкі Купалы, Пралетарскай, Максіма Горкага і Камсамольскай (менавіта тут і месціліся кузні), пераходзячы ў гасцінец у раёне скрыжавання вул. Максіма Горкага і Пралетарскай. У канцы вул. Клецкай, па правым баку, у сярэдзіне XVIII ст. знаходзіўся фальварак праваслаўных святароў (сёння гэта правы бок вул. Максіма Горкага, прыкладна насупраць зав. Максіма Горкага). Направа ад Нясвіжскай (Клецкай) вуліцы адыходзіла вуліца Слабоцкая. Да пачатку XVIII ст. яна мела працяг да сённяшняга зав. Пушкіна, а пазней працягнулася да рэчкі Каменкі (сёння гэта вул. Камсамольская ад вул. Янкі Купалы да р. Каменкі). Сваю назву вуліца Слабоцкая атрымала, відаць, ад некалі існаваўшай у гэтым месцы слабады — паселішча, жыхарам якога падчас засялення даваліся пэўныя льготы. На рагу Клецкай і Слабоцкай вуліц у сярэдзіне XVIII ст. знаходзілася аж дзве заезныя карчмы. Добрая палова Слабоцкай вуліцы, асабліва бліжэй да рэчкі Каменкі, была занята мяшчанскімі гумнамі. Насупраць вуліцы Слабоцкай, налева, уніз ад Нясвіжскай (Клецкай), адыходзіла вуліца Дубніцкая (сёння Камсамольская паміж Янкі Купалы і Трактарнай). Назва вуліцы сведчыць аб тым, што яна некалі выходзіла ў бок дубніку — дубовага гаю. На левым баку Дубніцкай вуліцы знаходзілася яўрэйская школа, вядомая ўжо у XVII ст. Яшчэ далей, на ўскрайку, ад Нясвіжскай (Клецкай) вуліцы налева, уніз, у бок млына, адыходзіў Дубніцкі завулак (сёння вул. Пралетарская паміж Максіма Горкага і Трактарнай). У 1701 г. жылыя будынкі на ім адсутнічалі. У 1741 г. завулак быў ужо жылым і зваўся вуліцай Задні Роў. Назва яе адпавядала канфігурацыі трасы, якая праходзіла ў рове на ўскрайку места. Ад рынку ў бок замка, у лог, стромка спускалася вуліца Лаговая (сёння Замкавая ад пл. Леніна да Мажы). У XVI–XVII стст., калі замак выконваў адміністрацыйна-судовыя функцыі, яна мела вялікае значэнне ў гарадской планіроўцы (у 1642 г. пляцы гэтай вуліцы паказаны ў складзе трэцяй кватэры рынку). Пазней, з заняпадам замка, змянілася і роля Лаговай вуліцы. У сярэдзіне XVIII ст. на ёй знаходзіліся дзве каталіцкія юрздыкі — «касцёльная» і «падгорная» (знаходзілася пад гарой), а каля ракі — яшчэ адзін пляц для бялення палатна. У 1780 г.  яна мела назву Лаговая Узамкавая. У квартале паміж сучаснымі вуліцамі Замкавай і Партызанскай, непадалёк Замкавай гары, у XVIII ст. праходзіла невялікая вуліца На падзамчы. Направа ад Слабоцкай вуліцы пад прамым вуглом у пачатку XVIII ст. ішла вуліца Крыжовая, якая злучала тады Слабоцкую і Ходзькаўскую вуліцы (сёння гэта адрэзак вул. Максіма Горкага паміж Камсамольскай і Савецкай). Сваю назву яна магла атрымаць ад таго, што пад прамым вуглом скрыжоўвалася з больш буйнымі вуліцамі Ходзькаўскай і Слабоцкай. Працяг Крыжовай вуліцы на ўчастку паміж Ходзькаўскай і Пясецкай у пачатку XVIII ст. зваўся Завулкам з вуліцы Ходзькаўскай (зараз вул. Максіма Горкага паміж Савецкай і Жылуновіча). У сярэдзіне XVIII ст. Крыжовая і Завулак з Ходзькаўскай вуліцы сталі адной вуліцай. Яе назва падаецца ў інвентарах як Папярэчная (праходзіла ўпоперак да іншых вуліц), або Затыльная (праходзіла з тыльнага боку рынкавых пляцоў). Паралельна Завулку з вуліцы Ходзькаўскай паміж Пясецкай і Ходзькаўскай вуліцамі ў пачатку XVIII ст. праходзіў Завулак вуліцы Пясецкай (сёння завулак Пушкіна паміж Жылуновіча і Савецкай). У сярэдзіне XVIII ст. завулак стаў звацца вуліцай Ходзькаўскай (не блытаць з Ходзькаўскай — Савецкай), якая была падоўжана ў бок вуліцы Слабоцкай (сёння ўчастак зав. Пушкіна паміж Савецкай і Камсамольскай), дзе сутыкалася з так званай Прыгуменнай вуліцай. Гэтая вуліца не згадваецца ў пераліку вуліц места. Відаць, гэта была прылеглая да горада дарога, па якой дабіраліся да гумнаў. [caption id="attachment_79767" align="aligncenter" width="840"] Прыкладна так выглядалі вуліцы ў Капылі[/caption] Направа ад Нясвіжскай вуліцы, як працяг Дубніцкага завулка, на пачатку XVIII ст. адыходзіў невялікі завулак з Нясвіжскай вуліцы (пачынаўся ў месцы скрыжавання сённяшніх вуліц Горкага і Пралетарскай, а трасіроўка яго магла адпавядаць адной са згаданых вуліц), на якім адсутнічалі жылыя будынкі. У сярэдзіне і другой палове XVIII ст. гэты завулак ужо не згадваецца. У сярэдзіне XVIII ст. у Капылі з’явіліся дзве новыя вуліцы: Слуцкая і Броварная. Вуліца Слуцкая (сёння Партызанская ад пл. Леніна да р. Мажы) ішла ад рынку ў бок замка і Слуцкага гасцінца. 3 боку заезду ў места на ёй была размешчана карчма. Вуліца Броварная (сёння Трактарная паміж Пралетарскай і Партызанскай) праходзіла ўздоўж р. Мажы i става ад млына да Слуцкай вуліцы. На ёй былі размешчаны кагальская лазня і некалькі бровараў. Гарадскія могілкі Асобнае месца ў гарадской прасторы Капыля займалі могілкі. У XVIII ст. яны размяшчаліся ў цэнтры места, побач з будынкамі царквы, касцёла і кальвінісцкага збору адпаведна. 3 канца 1790-х гадоў усе могілкі былі вынесены за тагачасныя межы паселішча. Адбылося гэта ў адпаведнасці з законам, які забараняў размяшчэнне могілак у межах населеных пунктаў. Так, каталіцкія могілкі размясціліся на тым жа месцы, што і зараз (у 1848 г. на іх была пабудавана капліца святога Роха), кальвінісцкія — побач з каталіцкімі, бліжэй да цэнтра мястэчка, а праваслаўныя — на месцы сучаснага стадыёна (былі знесены ў 1970-я гады, зараз на іх асноўнай частцы размешчана трыбуна стадыёна). Яўрэйскія могілкі — «керкос», як яны названы ў інвентарах, ― спрадвеку размяшчаліся за мяжой мястэчка на стромкай гары за ракой Мажай (каля сучаснага будынка канторы гаргазу). Відаць, да XIX ст. трэба адносіць з’яўленне татарскіх могілак, якія знаходзіліся на схіле надпоплаўнай тэрасы левага берага Мажы. Гарадскія храмы Варта адзначыць, што археалагічныя назіранні за землянымі работамі, праведзеныя ў гістарычным цэнтры Капыля, зафіксавалі наяўнасць культурнага слоя з матэрыяламі XVIII ст. у раёне плошчы Леніна, вуліц Янкі Купалы, Максіма Горкага і Трактарнай. Іншыя кварталы гістарычнага цэнтра археалагічна пакуль не вывучаны. Асобна магла развівацца частка паселішча за ракой Каменкай, дзе знаходзілася Барысаглебская царква (як вядома, святыя Барыс і Глеб з’яўляліся апекунамі княжацкай улады). Гэтае месца (зараз тут размешчана аўтастаянка насупраць уезда ў зону адпачынку) згадваецца яшчэ ў 1693 г. як «царквішча даўне». Да 1786 года адносіцца згадка аб пераносе ў былыя часы прыпісной Барысаглебскай царквы ў цэнтр места, на Пясецкую вуліцу, дзе згарэлі стаяўшыя там дзве царквы. Між іншым адзначалася, што Барысаглебская царква знаходзілася ў паўвярсце за местам і была пабудавана некалі жыўшымі там жыхарамі, якіх зараз (у 1786 годзе — М.М.) нікога няма і жылля ніякага не маецца. Пра час пачатку і спынення жыцця ў гэтай мясцовасці без дапамогі надзейных археалагічных крыніц меркаваць цяжка. Назвы зямельных надзелаў Інвентары XVII–XIX стст. захоўваюць пералік сельскагаспадарчых надзелаў, якімі карысталіся капыляне. Сярод іх згадваюцца валокі старыя (на правым беразе Мажы) і новыя (на левым беразе Мажы), гуменніцы, агароды, палі, сенажаці з такімі назвамі, як Казакоўшчына, Салуянаўшчына, Яцкоўшчына, Засценак, Пікулёўшчына, Вялікая і Малая Байкоўшчына, Шусціна, Салаўёўшчына, Грыцава гара (тут месціўся пляц залажэння Барысаглебскай царквы), Падзамча, Клебаншчына, Каменшчына, Старына, Рэпішкі, Крыніца, Русанкі, Круглы поплаў, Глыбокі лог, Горкі, Падмажа, Звярыная яма, Грэбелька, Аножкі, Княжне балота, Шылніч-кут. Большасць гэтых зямель зараз знаходзіцца пад гарадской забудовай. Абапіраючыся на даныя інвентара 1744 г., дзе паказана абмежаванне надзелаў, можна меркаваць, што Яцкоўшчына знаходзілася ў раёне сучаснай вул. Максіма Горкага (ад скрыжавання з Пралетарскай у бок выезда з горада), Засценак месціўся ў раёне квартала вуліц Пралетарскай і Працоўнай, Пікулёўшчына знаходзілася ў раёне вуліц Ручаёвай і Камсамольскай (за р. Каменкай), Малая Байкоўшчына размяшчалася паміж вуліцамі Савецкай і Жылуновіча ў раёне сучаснай бальніцы, Вялікая Байкоўшчына — паміж Жылуновіча і Мінскай (за p. Каменкай), Шусціна знаходзілася паміж вуліцамі Мінскай і Дзяржынскага, Салаўёўшчына — у раёне аўтастанцыі, Грыцава гара — уздоўж вул. Заазёрнай 2-й, Падзамча — каля замка, Клебаншчына — у раёне сучасных каталіцкіх могілак. Каменшчына знаходзілася на ўсход ад горада, Старына — за Старым Капылём, Рэпішкі — у бок Аножак. Планіроўка цэнтральнай часткі мястэчка, амаль нязменна, захавалася да сярэдзіны XX ст., а развіццё паселішча ў XIX – першай палове XX ст. ішло за кошт забудовы зямель былых сельскагаспадарчых надзелаў. Вуліцы, па якіх сёння ходзяць капыляне, маюць чатырохсот-пяцісотгадовую гісторыю. Мікалай МАРОЗ, пісьменнік, публіцыст
Дажынкі ў Беларусі, у тым ліку і на Капыльшчыне, Свята з вялікай літары. Падстава — Дзяржаўная праграма па адраджэнні вёскі, згодна з якой з 1996 года Дажынкі менавіта як рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі праводзіліся ў Беларусі штогод. А пачынаючы з 2014 года фармат свята змяніўся на лакальны — фестываль у адным з раённых цэнтраў Беларусі кожная вобласць ладзіць самастойна. На ўзроўні раёнаў Дажынкі вырашана праводзіць на базе аднаго з аграгарадкоў або самога райцэнтра. «Мы адрадзілі традыцыю…», так калісьці сказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка пра ўсенароднае свята Дажынкі.    У чым жа асаблівасці і сэнс мерапрыемства, як адзначалі яго — адказы на гэтыя пытанні мы шукалі ў розных часах і розных крыніцах. З вытокаў даўніны Па-першае, чаму свята называецца — Дажынкі? Дажынкі — гэта трэці элемент традыцыйнага беларускага рэлігійна-рытуальнага «трыпціха», звязанага з ўборачнымі работамі. У яго ўваходзяць так званыя «агледзiны i пакрыванне поля», «зажынкi» і ўласна «Дажынкі» як канчатак жніва. Вось што напісана ў Вялікай савецкай энцыклапедыі: «Дажынкі, старадаўні абрад, які азначае канец жніва. Гэты абрад вядомы ва ўсіх земляробчых народаў, у прыватнасці ў славян, немцаў і інш… Апошні сноп, складзены са зрэзаных усімі жняцамі каласоў, перавіты кветкамі або адзеты ў жаночую сукенку, урачыста прывозілі ў сяло або пакідалі ў полі да наступнага жніва. Дажынкі суправаджаліся радаснымі песнямі і танцамі». У Мінскай губерні апошні дажыначны сноп апраналі ў хустку, у жаночую сарочку і звалі яго «бабай». Жнеі ставілі бабу на ўскраіне поля, садзіліся вакол і ладзілі застолле. Потым накіроўваліся да хаты гаспадара, па дарозе спявалі, а з сабою неслі «бабу». У хаце яе ставілі ў куце, пад іконамі. Пасля рэвалюцыі 1917 года і да Вялікай Айчыннай вайны звычаі зажынак і дажынак моцна не змяніліся. У 19601970-х гадах актыўна ўкараніліся сацыялістычныя абрады. Праводзіліся свята першага снапа і свята ўраджаю. [caption id="attachment_79757" align="aligncenter" width="840"] ▪ Кацярына Дзятловіч вітае камбайнераў. Канец 80-х гадоў ХХ ст.[/caption] Карэкціроўкі часу Ішоў час. Мяняліся ўмовы працы, выкарыстоўваліся новыя тэхніка і тэхналогіі. Усё гэта ўносіла змены ў народныя традыцыі, у тым ліку аказала ўплыў і на старадаўнія «зажынкі» і «дажынкі». Значна скарацілася колькасць удзельнікаў жніва. Калі раней галоўнымі дзеючымі асобамі былі жнеі, то ў новых умовах галоўнымі ва ўборцы ўраджаю сталі механізатары, працаўнікі збожжатакоў і г.д. Аднак традыцыйныя народныя рытуалы зусім не зніклі: як і раней, жнеі з сярпамі выступаюць абавязковымі ўдзельнікамі Дажынак, захаваліся  вянок з каласоў, каравай са збожжа новага ўраджаю, дажыначны сноп, які звычайна ўручаюць кіраўніку гаспадаркі. Вянкамі, хлебам-соллю вітаюць лепшых майстроў уборкі. Дапаўняюць свята канцэрты мастацкай самадзейнасці. За гады дзяржаўнай самастойнасці Дажынкі ператварыліся ў рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі, дзе кожны год у апошнія дні жніўня краіна дзякуе сваім хлебаробам за самаадданую працу. Першыя адроджаныя Дажынкі прайшлі ў 1996 годзе ў Століне Брэсцкай вобласці, дзе яшчэ з савецкіх часоў на мяжы Беларусі і Украіны, каля Манумента дружбы, восенню традыцыйна ладзілі свята-кірмаш. Па старонках газет пажаўцелых На Капыльшчыне, хоць і не так маштабна, Дажынкі адзначалі і раней. Пра гэта не аднойчы пісалі на старонках газеты «Слава працы». Напрыклад, у 1989 годзе першымі справілі Дажынкі хлебаробы калгаса імя Ціміразева. Ды і хлебнае поле ў раёне было, бадай, самае вялікае — 1700 гектараў. «Але зладжаная работа ўсяго ўборачнага канвеера дазволіла працаўнікам гаспадаркі першымі ў раёне адзначыць Дажынкі. У агульным поспеху важкі ўклад усіх 20 экіпажаў, — так паведамляе нумар «Слава працы» за 10 жніўня. — З першых дзён жніва лідарства захапіў экіпаж у складзе Аляксандра Віктаравіча Караля і Мікалая Васільевіча Падневіча. Іх «Дон-1500» працаваў надзейна… Словы заслужанай пахвалы варта адрасаваць экіпажам А.А. Лазарэнкі і В. Лазука, У.Ф. Коберэца і М.І. Войтава, М.Я. Ушоліка і С.М. Шклярэўскага, якія намалацілі ад 655 да 850 тон збожжа. Ураджайнасць на круг перавышае 40 цэнтнераў. Сярод вадзіцеляў вызначыўся В.І. Люты, які на аўтамашыне МАЗ-503 перавёз 1080 тон збожжа». У 1997 годзе першымі на раённым узроўні справілі «Дажынкі» ў калгасе «Праца», дзе ўборка збожжавых завершана за тры тыдні. «У цэлым сабраны добры ўраджай — 2,5 тысячы тон. Пальму першынства пастаянна трымаў экіпаж Аляксандра Віслаўскага і Івана Сыцько. На «Дон-1500» яны ўбралі каласавыя на 191 гектары і намалацілі 711 тон збожжа. На СК-5 «Ніва» лепшыя паказчыкі ў экіпажа Леаніда і Івана Макаўчыкаў. Зусім мала ўступіў яму экіпаж у складзе Уладзіміра Петрусевіча і Ігара Касцюкевіча… Больш за усіх — 729 тон збожжа ― на ГАЗ-53 перавёз Уладзімір Бухавец. Не падводзіць бацьку і сын Анатоль, на рахунку якога 500 тон дастаўленага збожжа». У гэтым жа годзе другі раз святкавалі фестываль «Дажынкі-97» на рэспубліканскім узроўні. Ён адбыўся 10 верасня ў г. Масты Гродзенскай вобласці. Пра тое, як адзначалі там нашых землякоў, зноў-такі паведамляе раённая газета: «Па выніках рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур экіпаж СК-5 «Ніва» з калгаса імя Ціміразева ў складзе Мікалая Мікалаевіча Бутрымовіча і Аляксандра Іванавіча Яшына ўвайшоў у пяцёрку лідараў Мінскай вобласці, якія атрымалі першыя прэміі і, адпаведна, узнагароды — аўтамабіль і матацыкл… 229 гектараў убраў экіпаж, намалаціўшы 848 тон збожжа… Дзмітрый Лавачнікаў і Ігар Васілеўскі — маладзёжны экіпаж з АМП «Капыльскае». На камбайне СК-5 «Ніва» намалацілі за сезон 530 тон збожжа. Атрымалі адпаведна тэлевізар і веласіпед… Іван Насевіч, вадзіцель калгаса «Прагрэс», перавёз на аўтамабілі МАЗ 1153 тоны збожжа. На фестывалі адзначаны тэлевізарам». Гучала свята па калгасах Пра тое, як Дажынкі святкавалі амаль у кожнай гаспадарцы раёна і адзначалі на іх лепшых хлебаробаў, вяскоўцы памятаюць добра. Іх успаміны — гэта таксама частка гісторыі. Напрыклад, колішні сакратар партарганізацыі саўгаса «Цімкавіцкі» Кацярына Яфімаўна Дзятловіч з захапленнем расказвае, як любілі Дажынкі вясковыя жыхары, як старанна рыхтаваліся да іх. Адзначалі ўжо пасля таго, як з палеткаў быў убраны апошні каласок. Гэта была сярэдзіна або апошнія дзянькі жніўня. Напярэдадні самога свята рыхтавалі жанчын, якія прыгожа спявалі песні, нават і рэпетыцыі праводзілі. З Цімкавіцкай школы запрашалі настаўніка Лазоўскага, які прыгожа іграў на баяне. Прама на зямлі, на полі, дзе яшчэ зусім нядаўна расло збожжа, рассцілалі абрусы. На свята запрашалі ўсіх тых, хто старанна працаваў: камбайнераў і іх памочнікаў, загадчыкаў збожжасховішчаў, галоўнага агранома, вадзіцеляў, якія шчыравалі на адвозцы збожжа. З нецярпеннем працаўнікі чакалі таго моманту, калі пачнуць падводзіць вынікі, таму што лідары жніва заўсёды атрымоўвалі ўзнагароды. У гэты дзень усе шчыра святкавалі заканчэнне «хлебнай» працы, спявалі і танцавалі. «Усяго на жніве працавалі 11 камбайнаў, — упэўнена называе лічбы Кацярына Яфімаўна. — У саўгасе было 3600 гектараў сельгасугоддзяў, з іх — 2860 пашы. Збожжавыя займалі 50% зямель». [caption id="attachment_79758" align="aligncenter" width="840"] ▪ Ванда Шыманоўская (другая злева) з Антанінай Падамацкай, Мікалаем Байрашам, Віктарам Давідоўскім і Аляксандрам Карпінскім. 2001 год[/caption] Такім жа цікавым запомніла свята і былы галоўны эканаміст калгаса «Пралетарый» Ванда Іванаўна Шыманоўская, стаж якой менавіта на адной пасадзе, у адной названай гаспадарцы складае 42 гады. — Я паспела папрацаваць з чатырма старшынямі, але больш за ўсё памятаю Кірбуця Аляксандра Ільіча. Гэта быў сапраўдны моцны кіраўнік. З ім мне пашчасціла працаваць амаль чвэрць стагоддзя. Пры Кірбуцю Дажынкі святкавалі найбольш масава, — з задавальненнем дзеліцца ўспамінамі Ванда Іванаўна. — Дажынкі — вясёлае свята. Збіраліся ўсе, хто працаваў на жніве: і механізатары, якія аралі, і тыя, хто ўбіраў збожжа, і хто адвозіў. Свята ладзілі ў Душаве каля лесу, ёсць там вельмі прыгожае месца. Лепшыя механізатары дзяліліся сакрэтамі сваіх поспехаў. У іх ліку заўсёды былі Ліхадзіеўскі Аляксандр Іванавіч і яго сын ― таксама Аляксандр, Мароз Анатоль Іванавіч, Лабацэвіч Алег Мікалаевіч. Выступалі і старшыня, і галоўны аграном, і мне заўсёды слова давалі. Смачныя стравы для свята гатавалі ў сталоўцы. Гулялі весела да самай ночы. Пасля таго, як Аляксандра Ільіча не стала, традыцыю прадоўжыў яго пераемнік Мікалай Байраш. У мяне захоўваецца здымак, зроблены ў 2000 годзе, на якім падчас святкавання Дажынак разам са мною стаяць старшыня прафкама Антаніна Падамацкая, старшыня калгаса Мікалай Байраш, галоўны аграном Віктар Давідоўскі і галоўны інжынер Аляксандр Карпінскі. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Помните ли вы, дорогие мои земляки, как выглядел Копыль в 50-е годы? А я помню. [caption id="attachment_79751" align="aligncenter" width="840"] ▪ В центре Копыля. Фото середины ХХ ст.[/caption] В Копыле была традиция ходить в так называемый Центр просто так. Кто шел на людей посмотреть, кто себя показать, а кто в керосиновый магазин за «газой». Возле маленького магазинчика, кстати, единственного здания в центре города, уцелевшего после войны и дожившего до наших дней, собирался народ с бидончиками с узким горлом в очередь за керосином.  Тогда ведь еду готовили либо на примусах, либо на керогазах. Купив керосина, народ не расходился, а скапливался возле конепривязей. Рядом с магазином была большая стоянка для лошадей и повозок. Все местные новости обсуждались там. А по Копылю распространялся густой запах керосина. Я любил этот запах вперемешку с конскими экскрементами. Стоя за руку со своей мамой, я задирал вверх голову и пытался хоть что-то понять на непонятном мне языке. Как жаль, что наша мать не учила нас говорить на идиш... А разговор шел очень бойко и еще более непонятно. Где вы, копыляне-евреи: Мирские, Сандлеры, Полещуки, Мышковские, Соловейчики, Мухи, Гильчики, Швецы, Абрамчики и многие другие!?  Многих уже и не помню. Теперь о некоторых из них по порядку. [caption id="attachment_79752" align="aligncenter" width="840"] ▪ Григорий Швец (второй слева) со своими коллегами Всеволодом Гуриновичем, Казимиром Кухарчиком, Виктором Семенкевичем[/caption] Кто помнит маленький магазинчик, который стоял напротив здания ЗАГС, где теперь находится левое крыло райисполкома? Ну конечно же! Это была знаменитая лавка еврея Мухи. Старый подслеповатый еврей торговал булавками, иголками, нитками и другой мелочью, а вместе с тем заготавливал вторсырье. Нам, ребятне, булавки и иголки были ни к чему. Мы собирали макулатуру, тряпье и бутылки и тащили их к Мухе. Но где ж ты наберешься так много этого хлама? Ребята повзрослей организовывали процесс сдачи, тем самым отвлекали старого Муху, а малышня вроде меня просачивалась между ног и тащила уже взвешенный и пересчитанный хлам через тыльную дверь вновь на улицу.  Такие проделки иногда удавались, и мы, счастливые после повторной сдачи сырья, закупались газировкой «Буратино» и шли вновь искать макулатуру. Теперь мне кажется, что старик не мог не замечать наших уловок, он просто жалел нас. Но самое главное, что в заготконторе у Мухи все сходилось! Вот это была коммерция! [caption id="attachment_79753" align="aligncenter" width="840"] ▪ На площади Копыля. Конец 50-х годов[/caption] Чем-то похожая ситуация была и у Семы Мышковского. Ему на дому разрешили торговать пивом и селедкой. Дом стоял на спуске горки с улицы Карла Маркса по левой стороне. Там всегда толпились любители пивного похмелья. Во дворе у Мышковского и на веранде стояли деревянные столы и плотный занавес папиросного дыма. Но вот что примечательно! Мышковский был совсем безграмотным ― три класса школы копыльской синагоги.  Считать он, по рассказам мещан, мог до ста, не более. А ни одной недостачи в торговле! Великая сила пивной пены помогала ему выжить, заработать на хлеб с маслом и еще угощать привилегированных посетителей бесплатно. Мне в «Одноклассниках» напомнили о двух странных и тем интересных личностях среди копыльских мещан-евреев. Это отец и сын Соловейчики. Старый Соловейчик был очень странным человеком. Немного прихрамывая на правую ногу, придерживая разбитую тремором правую руку, в сером поношенном сюртуке и серой от времени фуражке он ходил по магазинам и спрашивал несколько копеек, якобы не хватило на хлеб. В Копыле ходил упорный слух, что у старого Соловейчика под полом закопан чемоданчик с червонцами. Может, это были только слухи, а люди все-таки давали старику копеечки. А вот молодой Соловейчик, которого звали Лева, был очень способным человеком. Закончив еле-еле 7 классов средней школы, бросив учебу по настоянию отца, он легко решал любые задачи по сопромату, чертил и запросто разбирался в физике. Все студенты-заочники высших технических учебных заведений были постоянными клиентами этого «вундеркинда». Деньги за эту работу он брал небольшие. С виду немножко глуповатый и очень неаккуратный человек, Лева на отлично сдавал контрольные работы и зачеты по сопромату и высшей математике. [caption id="attachment_79754" align="aligncenter" width="582"] ▪ Лев Гильчик с женой[/caption] Совсем по-другому, без иронии, уважительно и по-доброму, хочется вспомнить о Григории Наумовиче Швеце. Кто не помнит из моих одногодков его радиопередачи. В то время в домах телевизорами и не пахло. В самом почетном углу дома висел радиорепродуктор.  Из металлического обруча, обтянутого черной плотной, чем-то пропитанной бумагой, по вечерам доносился добрый, уважительный и негромкий голос радиокорреспондента Григория Швеца. Григорий Наумович тогда вел на радио рубрику «Вести с полей». Его коллега и друг Сева Гуринович вел рубрику «Культура и люди». Мы усаживались у репродуктора, а отец объявлял: «Слушайте внимательно. Севка и Гришка сладили дуду». Григорий Наумович и Сева Гуринович были нашими глазами и ушами в районе. По вечерам Гриша Швец брал под руку свою жену Соню, и они важно прохаживались по улице Карла Маркса, центру Копыля, улице Комсомольской. Швец спокойно кивал в ответ на приветствия копылян, всем своим видом показывая, что ничего не происходит. Это просто работа, и я такой же как вы. Нет. Он был немножко лучше многих из нас, и мы это как-то чувствовали на себе. Судьба его трагически оборвалась, и он похоронен не в Копыле, а по месту жительства его старшего сына Геннадия в городе Браславе, куда он приехал погостить к сыну с Земли обетованной. Упокой господи душу твою, дорогой мой Григорий Наумович. Светлая память сохранила только веселые и жизнерадостные встречи с этим человеком, его шутки и анекдоты о евреях. Расставаясь при встрече, он мне всегда говорил: «Гриша, никогда не жалей заварки». Еще многое осталось в загашниках моей памяти. И не только о копыльских евреях… Но всему своя череда. Отзовитесь, мои земляки. Напомните мне об интересных людях и фактах нашего города. Давайте вместе создавать книгу нашей памяти. С уважением  Григорий Борисов, г. Марьина Горка
Уважаемые жители Копыля! Примите искренние поздравления с Днем города! Копыль — это город с большой историей, с накопленным опытом и славными традициями. Для тех, кто здесь родился и вырос, кто приехал когда-то и неразрывно связал с ним свою судьбу, этот город по-настоящему любим и дорог. Несомненно, будущее Копыля зависит от его жителей — своим трудом, своим отношением к любимому городу вы определяете, каким он будет в настоящем и будущем. Сегодня ваш город переживает очередной виток своего развития и уже современное поколение копылян вписывает в его историю свои достижения. Достойно уважения стремление горожан делать все необходимое, чтобы город процветал, становился еще более красивым, уютным, ухоженным. От всей души желаю каждому жителю Копыля крепкого здоровья, счастья, семейного благополучия и достатка, славных дел и новых трудовых свершений! Пусть ваш город растет и процветает! Иван ГОЛОВАТЫЙ, член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь, генеральный директор ОАО «Беларуськалий»   Дорогие земляки! Уважаемые жители Копыля! Сердечно поздравляю вас с Днем города! Это один из самых ярких и любимых праздников для всех жителей районного центра. День города развивает у нас чувство единения и причастности к исторической судьбе малой родины, побуждает к дальнейшей созидательной работе на ее благо. Особую благодарность в день торжества хотелось бы выразить почетным жителям города, ветеранам, всем, кто вложил свои силы, усердный труд и тепло души в социально-экономическое развитие родного города. Бережное сохранение создаваемых десятилетиями традиций — наша общая обязанность. Желаю всем горожанам здоровья, мира и благополучия! Пусть Копыль остается городом динамично развивающимся, комфортным и гостеприимным. Пусть жизнь каждой семьи будет наполнена душевным теплом, радостью и уверенностью в завтрашнем дне. Людмила НИЖЕВИЧ, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь   Дорогие копыляне! Искренне поздравляем вас с замечательным праздником — Днем города. У каждого из нас есть дорогой сердцу уголок — для нас это наш любимый Копыль, наша малая родина. Он является источником силы и вдохновения, дарит нам радость общения с замечательной белорусской природой, с родными и близкими. Пусть все, что было нами достигнуто за более чем тысячелетнюю историю города, сохранится и обязательно приумножится! Пусть будут реализованы самые смелые проекты, взяты новые трудовые вершины! Но главное богатство Копыля — его жители. Их многолетним трудом и упорством, умом и талантом, мужеством и отвагой, любовью к своей малой родине создано все, что составляет сегодня гордость и славу нашего города. Особая признательность и низкий поклон ветеранам — тем, кто в лихую годину Великой Отечественной войны защищал и освобождал наш Копыль, кто восстанавливал его из послевоенной разрухи. Желаем процветания нашему славному городу, сохранения традиций, любви и благополучия всем его жителям. Районный исполнительный комитет Районный Совет депутатов   Уважаемые жители города Копыля! Поздравляю вас с праздником — Днем города. У каждого из нас свой Копыль — кто-то в нем родился, кто-то выбрал город из многих других, кто-то оказался здесь по воле случая. У каждого из нас свои связанные с городом события и воспоминания, дорогие сердцу места. Но у всех нас одна общая история, которую нам нужно знать, хранить, беречь, передавать детям и внукам. И продолжать то, что было начато нашими предшественниками. Очень важно, чтобы не иссякала забота и особая любовь копылян к своему городу, которая позволяет ему двигаться вперед. Уверен, что так и будет, поскольку Копыль богат на хороших, талантливых людей. Благополучия, радости и успехов всем копыльским семьям! Счастливой судьбы нашему прекрасному городу! Сергей УЛЬДИНОВИЧ, депутат Минского областного Совета депутатов, директор Копыльского опытного лесхоза
Президент Беларуси Александр Лукашенко подчеркивает важность комплексного подхода к сельхозработам в период уборочной. Об этом он заявил сегодня во время рабочей поездки в Смолевичский район Минской области. Приехав в поле на территории ОАО "Озерицкий-Агро", Александр Лукашенко с ходу отметил, что день сегодня не особый, а обычный. Глава государства подчеркнул, что уборка зерновых - это только часть уборочной страды и других не менее важных полевых работ. "Мы, наверное, 25-30% только преодолели уборочной", - сказал он. Александр Лукашенко обратил внимание, что для Беларуси уборочная кампания давно перестала быть "битвой за урожай". В стране достаточно техники, сил и средств для проведения уборочной в срок и в полном объеме. "Поменялся климат, и мы пытаемся пока достойно взять зерно от кукурузы, как весь мир и США - страна, которая производит больше всего зерновых. Переориентировались на кукурузу, стали возделывать на четверть меньше зерновых колосовых. Поэтому это уже не битва. Около 7 млн т получилось (собрать зерновых и зернобобовых без учета кукурузы. - Прим. БЕЛТА). Для Беларуси с такой техникой это не проблема", - отметил глава государства. По его мнению, очень важно, не сбавляя темпов, продолжать сельхозработы. Президент пояснил, что должен быть хозяйский подход, наравне с уборкой хлебов в хозяйствах надо готовиться к уборке кукурузы, заниматься заготовкой плодоовощной продукции, проводить вспашку земель, готовить их под посев озимых, заготавливать корма. "Мы влезли в уборку зерновых и, грубо говоря, по-крестьянски, телепаемся с этими зерновыми, забывая, что сразу после уборки зерновых надо стерню пролущить, перепахать, подготовить под озимый сев, посеять озимые", - добавил он. В этой связи Александр Лукашенко позитивно оценил работу ОАО "Озерицкий-Агро". Глава государства обратил внимание и на стратегию по урожаю картофеля - заложить в стабфонды с надлежащими условиями хранения, обеспечить торговлю на внутреннем рынке и экспорт. В этом году ожидается хороший урожай, планируется собрать около 7 млн т. Александр Лукашенко обратил внимание, что большую часть урожая - порядка 5,5 т - производят частные хозяйства, в связи с чем потребовал обеспечить у них закупку картофеля, помочь с реализацией. "Самое святое - это стабилизационные фонды. Это резервы для населения, чтобы у нас был свой картофель на полках, самых лучших сортов, - потребовал Президент. - Главное для нас в этот год - свое население накормить хорошей картошкой". Он высоко оценил качество сортов картофеля белорусской селекции. "Новые сорта, выращенные из пробирки, их я и сам опробовал, в лаборатории исследовали и в России, и у нас - прекрасные", - сказал Президент. Таким образом, традиционно глава государства свой день рождения провел за работой. На этот раз - в поле, занимаясь вопросами развития АПК.
Страница 3037 из 4892