Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

 Тарифная ставка первого разряда для оплаты труда работников бюджетных организаций будет повышена в Беларуси с 1 сентября на 12,6% - с Br36,4 до Br41. Об этом сообщил журналистам первый заместитель премьер-министра Александр Турчин по итогам доклада главе государства. По словам Александра Турчина, Президент поддержал предложение правительства об увеличении ставки первого разряда для бюджетных организаций. "Уровень средней заработной платы по стране за январь-июль составил Br1055. Это те параметры, на которые мы планировали выйти по итогам года. Если средняя зарплата по стране будет продолжать расти, возможно, нам придется принимать еще какие-то решения по повышению заработной платы бюджетников до конца текущего года", - сказал он. По расчетам правительства, повышение тарифной ставки первого разряда на 12,6% и сохранение при этом средней заработной платы по стране на уровне Br1055 позволит выполнить поручение Президента о том, чтобы зарплата бюджетников сохранялась на уровне 80% к средней зарплате. В целом на повышение оплаты труда бюджетников будет направлено дополнительно Br300 млн до конца текущего года. Первый вице-премьер обратил внимание, что часть необходимой суммы будет покрыта за счет бюджетных средств, сэкономленных во время подготовки и проведения II Европейских игр. Всего, по его словам, в бюджете остались неиспользованными Br94 млн. По поручению Президента, Br80 млн из этой суммы будут потрачены на повышение заработной платы в бюджетной сфере, а оставшаяся часть пойдет на ремонт общежитий высших учебных заведений к началу учебного года.
Хлебам здаўна вымерваюць магутнасць дзяржавы. Таму словы вялікай падзякі ўсім, хто меў дачыненне да багатага каравая на нашым стале, хто нястомна і плённа працаваў на зямлі і здабываў багаты ўраджай, гучалі на свяце Дажынак, якое для хлебаробаў з’яўляецца адным з самых галоўных. Каб залацістае зерне ўлілося ў багатую жніўную скарбонку нашай Радзімы, плённа папрацавалі 14 гаспадарак раёна. Сёлета агульны дажыначны сноп капыльскіх хлебаробаў вельмі значны: у ім — звыш 124 тысяч тон збожжа (+35 000 т да леташняга ўраджаю) пры ўраджайнасці 37 цэнтнераў з гектара. У ім — клопат кожнага руплівага працаўніка Капыльшчыны. Ганаровае права ўнесці апошні дажыначны сноп, як і летась, было даручана лепшым камбайнерам жніва-2019  з ліку маладых экіпажаў — Аляксандру Майсу і Сяргею Сямашку з адкрытага акцыянернага таварыства «Ціміразеўскі» (на першым здымку). Спакон веку святкаванне Дажынак пачыналася з пляцення вянка, які лічыўся сімвалам ураджайнасці. Яго абавязкова плялі вялікім, асвячалі ў царкве, а на Дажынках уручалі гаспадарам. І ў гэты дзень на свяце кіраўнік раёна Сяргей Пілішчык атрымаў традыцыйныя дажыначныя вянок і сноп у знак пажадання дастатку і дабрабыту. Звярнуўшыся да ўдзельнікаў свята з прывітальным словам, Сяргей Міхайлавіч адзначыў: — Уборачная кампанія заўсёды была сур’ёзным экзаменам для аграрыяў. Яна і зараз выставіла рэальныя адзнакі арганізатарскім здольнасцям кіраўнікоў і спецыялістаў, праверыла ўзаемадзейнасць розных структур упраўлення, уменні механізатараў і надзейнасць уборачнай тэхнікі. І сёння я выказваю словы ўдзячнасці ўсім, хто шчыра працаваў у гэтыя гарачыя ўборачныя дні і атрымаў працоўную перамогу. Усім вядома, што найвялікшую карысць свайму народу прыносіць той, хто вырасціў два каласы на полі, дзе калісьці ўзрастаў адзін. За плённую працу кіраўнікам гаспадарак раёна, якія прыклалі шмат намаганняў, каб атрымаць багаты ўраджай, прагучалі шчырыя словы падзякі, а капыльскія прыгажуні ўручылі ім караваі са збожжа новага ўраджаю. Дарагім госцем на свяце стаў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар. [caption id="attachment_79913" align="aligncenter" width="840"] ■ Ігар Макар прымае хлеб-соль ад працаўнікоў Капыльшчыны[/caption] — Паважаныя хлебаробы Капыльшчыны! Прыміце шчырыя віншаванні ад імя Мінаблвыканкама і яго старшыні Анатоля Ісачанкі! — вітаў Ігар Мікалаевіч герояў жніва. — Каравай гэтага года — гэта плюс 35 000 тон збожжа да ўзроўню мінулага. Гэта добры прырост для агульнага каравая Міншчыны. Капыльскі раён мае ўсе магчымасці, каб дасягнуць большага выніку. Таму пажадаем аграрыям не спыняцца на дасягнутым і старанна працаваць на ўраджай будучага года. Ганаровую грамату Мінаблвыканкама Ігар Макар уручыў кіраўніку аддзялення «Душава» ААТ «Прагрэс 2010» Аляксандру Васілевічу. Падзяку старшыні Мінаблвыканкама атрымаў трактарыст-машыніст СГФ «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» Ігар Цвілевіч. [caption id="attachment_79914" align="aligncenter" width="840"] ■ Сяргей Пілішчык узнагароджвае намесніка дырэктара па механізацыі ААТ «Семежава» Міхаіла Мінца[/caption] Словы віншавання хлебаробам Капыльшчыны прагучалі і ад першага  намесніка  старшыні раённага выканаўчага камітэта начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталя Ракевіча. Пад шчырыя апладысменты героі жніва-2019 атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка і яго першага намесніка Віталя Ракевіча. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна лепшай прызнана ААТ «Праснакі» (дырэктар Віталь Платун). Лідарам сярод галоўных аграномаў сельскагаспадарчых арганізацый стаў намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Патоцкі, а сярод галоўных інжынераў сельскагаспадарчых арганізацый ― намеснік дырэктара па механізацыі ААТ «Семежава» Міхаіл Мінец. Экіпаж камбайна КСУП «Доктаравічы» ў складзе Уладзіміра Вярбілы і Сяргея Карабейкі, якія на камбайне КЗС намалацілі на ўмоўны камбайн 1714 тон збожжа, прызнаны лепшым сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў. Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ў ліку лідараў ― вадзіцель ААТ «Капыльскае» Міхаіл Дымаў, які на аўтамашыне МАЗ перавёз 2229 тон збожжа. На сімвалічную першую прыступку п’едэстала гонару ў гэты дзень з ліку маладых экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў падняўся экіпаж камбайна ААТ «Ціміразеўскі» ў складзе Аляксандра Майсы і Сяргея Сямашкі, якія на камбайне КЗС намалацілі на ўмоўны камбайн болей за 1500 тон збожжа. Першае месца сярод маладых вадзіцеляў на адвозцы збожжа заняў вадзіцель ААТ «Піянер-Агра» Раман Серы: на аўтамашыне МАЗ ён перавёз больш чым 1800 тон збожжа. А вось сярод брыгад аператараў зернесушыльных установак лепшым стала звяно гэтай жа гаспадаркі ў складзе Тараса Жэнчака, Міхаіла Рабцэвіча, Сяргея Адамчыка і Мікалая Здановіча, якія дапрацавалі 10 804 тоны збожжа. [caption id="attachment_79916" align="aligncenter" width="840"] ■ Гасцінна запрашалі падворкі ААТ «Піянер-Агра» і «Праснакі»[/caption] Не застаўся ўбаку ад віншаванняў і ўзнагарод і галіновы прафсаюз. Шчырыя словы падзякі за самаадданую працу прагучалі ад старшыні Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіла Боды, а лепшыя з лепшых аграрыяў атрымалі ўзнагароды. Так, рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ганаровай граматай узнагародзіў дырэктара ААТ «Старыца-Агра»  Уладзіміра   Рудакоўскага і трактарыста-машыніста УП «ПІК-Лясное» Сяргея Клочку, а Падзякай — галоўнага агранома СГФ «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» Віталя Купрыянчыка і трактарыста-машыніста ААТ «Скабін», старшага камбайнера Андрэя Волкава. Ганаровую грамату Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымала вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Піянер-Агра», старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Ганна Бахта. Лепшым механізатарам была аб’яўлена падзяка Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Самых добрасумленных працаўнікоў адзначыла і Капыльская раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў аграпрамысловага комплексу. Як заўсёды, гасцей свята прывабліваў прыемны пах ежы, які ішоў з прыгожа аформленых падвор’яў, прадстаўленых сельгаспрадпрыемствамі. Кожнае здзіўляла сваімі стравамі, але галоўным атрыбутам подворкаў з’яўляліся дажыначны сноп і каравай, спечаны з мукі сёлетняга ўраджаю. [caption id="attachment_79917" align="aligncenter" width="840"] ■ Госці свята частаваліся караваем новага ўраджаю[/caption] Традыцыйна кожны год на Дажынках падводзяцца вынікі выстаў-конкурсаў дажыначных снапоў, караваяў з мукі новага ўраджаю,  а таксама вясковых падворкаў. Не выключэнне і гэты год. Назвы пераможцаў абвясціла старшыня раённага прафсаюзнага камітэта работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Сцяпура. Так, лепшыя снапы сплялі ў ААТ «Старыца-Агра», СГФ «Руднае» і філіяле «Лакнея». Самыя смачныя караваі спяклі ў ААТ «Ціміразеўскі», філіяле «В.Раёўка» і  УП «ПІК-Лясное». Самыя прыгожыя падворкі прадставілі ААТ «Праснакі», «Прагрэс 2010» і «Капыльскае». Прыз сімпатыі гледачоў атрымала ЗАТ «Жыліхава». Зноў-такі па традыцыі дажыначны сноп як эстафету правядзення Дажынак атрымаў кіраўнік гаспадаркі, якая прыме свята ў наступным годзе. Ім стаў дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Рудакоўскі. Прысутныя з задавальненнем частаваліся караваямі з мукі новага ўраджаю, якія былі надзвычай духмяныя і смачныя, бо кожная крупінка ўвабрала цяпло  руплівых рук хлебаробаў і іх клапатлівасць. Цудоўны святочны канцэрт героям жніва і гасцям падарыў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы» (мастацкі кіраўнік Вера Войнава). Дзіяна ТКАЧЭНКА
Яшчэ больш фотаздымкаў размешчаны ТУТ
Маштабна, весела і ярка адзначыў Капыль Дзень горада. У падрыхтаванай арганізатарамі насычанай праграме знайшлося месца для разнастайных мерапрыемстваў, разлічаных на любы ўзрост і густ. Напэўна, самай запамінальнай 1013-я гадавіна Капыля стала для навасельцаў нядаўна пабудаваных двухпавярховак па вул. 50 год БССР. З самай раніцы на пляцоўцы каля новабудоўляў панавала асаблівая атмасфера, прасякнутая адначасова хваляваннем і радасцю, — тут уручалі ключы ад доўгачаканых «квадратных метраў» (падрабязней аб гэтым чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты). Шчаслівыя твары некаторых з наваяўленых уладальнікаў кватэр гадзінай пазней ужо можна было ўбачыць на плошчы Леніна. Там у прысутнасці кіраўніцтва раёна, гасцей мерапрыемста, прадстаўнікоў працоўных калектываў і жыхароў райцэнтра прайшло ўрачыстае адкрыццё Дня горада. Ганаровае права падняць сцяг на гэты раз было дадзена трактарысту-машыністу ААТ «Семежава» Уладзіміру Карсюку і ветэрану працы Зоі Салановіч. [caption id="attachment_79903" align="aligncenter" width="840"] ■ Сяргей Пілішчык і Ірына Кісляк (у цэнтры) з людзьмі, імёны якіх занесены ў Кнігу працоўнай славы[/caption] З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуўся старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. — Дзень горада традыцыйна з’яўляецца адной з самых любімых гараджанамі і гасцямі падзей, якую чакаюць і да якой старанна рыхтуюцца. І гэта невыпадкова. Бо гэта не проста свята, а дзень нараджэння ўсіх, у лёсе, душы і свядомасці  каго горад пакінуў значны след. Гэта свята ініцыятыўных, працавітых людзей, якія імкнуцца ісці ў нагу з часам і якія любяць свой горад. Свята тых, хто прымнажае славу капыльскай зямлі, і, канешне ж, свята маладога пакалення — тых, каму яшчэ толькі трэба будзе пераймаць эстафету адказнасці за лёс сваёй малой радзімы, — адзначыў у сваім выступленні Сяргей Міхайлавіч. [caption id="attachment_79904" align="aligncenter" width="840"] ■ Людміла Ніжэвіч (у цэнтры) разам з узнагароджанымі падзякамі старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[/caption] У адкрыцці свята прыняла ўдзел і старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, а таксама шматлікія госці. Сярод іх ― дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч,  намеснік начальніка ўпраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ліпніцкі, старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Бода, намеснік дырэктара ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Ігар Абрамовіч, намеснік дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» Уладзімір Крывіцкі, дэлегацыі Нясвіжскага  і Клецкага  раёнаў, протаіерэй, благачынны цэркваў Капыльскай акругі айцец  Сергій Чарны, ксёндз касцёла святых Пятра і Паўла Рымска-каталіцкага прыхода Андрэй Калядка. [caption id="attachment_79865" align="aligncenter" width="840"] ■ Спецыяльна да свята рэдакцыяй газеты «Слава працы» быў зроблены макет Кнігі працоўнай славы[/caption] Стала добрай традыцыяй падчас святкавання Дня горада заносіць у Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна звесткі аб лепшых грамадзянах ― тых, хто ўнёс значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну, сваёй працай праславіў Капыльшчыну. Дарэчы, у гэтым годзе Кніга знайшла ўвасабленне ў спецыяльна зробленым да свята макеце неверагодных памераў. Сёлета ж ганаровы спіс папоўнілі восем прозвішчаў. Гэта маёр міліцыі ў адстаўцы, ветэран органаў унутраных спраў Капыльскага райвыканкама Мікалай Максіменя, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Семежава» Уладзімір Карсюк, загадчык малочнатаварнай фермы «Васільчыцы» ААТ «Піянер-Агра» Эдуард Куцця, ветэран працы Зоя Салановіч, ветэран працы Ніна Ларына, машыніст экскаватара філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» «ДРБУ № 124» Іван Бярозка, старшы вытворца работ КУП «Капыльскі рамонтна-будаўнічы ўчастак» Пётр Бялькевіч, майстар лесу Старыцкага вопытна-вытворчага лясніцтва ДВЛГУ «Капыльскі вопытны лясгас» Аляксандр Барцэвіч. [caption id="attachment_79837" align="aligncenter" width="840"] ■ Зладжанасць і дынамічнасць ― у кожным імгненні выступлення мажарэтак[/caption] На сцэну па віншаванні падымаліся і тыя, каму за ўклад у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь былі аб'яўлены падзякі старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Высокай адзнакі ўдастоены чацвёра прадстаўнікоў Капыльшчыны: урач-інфекцыяніст, загадчык інфекцыйнага  аддзялення УАЗ «Капыльская ЦРБ»  Валянціна Козел, урач-тэрапеўт, загадчык Цімкавіцкай участковай бальніцы УАЗ «Капыльская ЦРБ» Валянціна Астроўская,  загадчык аддзела культурна-масавай і метадычнай работы ДУК «Капыльскі раённы цэнтр культуры», рэжысёр народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі» Любоў Галубовіч, мастацкі кіраўнік раённага цэнтра традыцыйнай культуры, кіраўнік народнага ансамбля народнай музыкі «Капыляне» Вячаслаў Курчык. [caption id="attachment_79846" align="aligncenter" width="840"] ■ Капыльскі кааппрам ― адзін з удзельнікаў шэсця[/caption] На змену афіцыйнай частцы прыйшло тэатралізаванае шэсце — маштабнае дзейства з разнастайных тэматычных блокаў. Падчас прадстаўлення самадзейныя артысты, у ролі якіх выступілі прадстаўнікі працоўных калектываў, а таксама творчыя калектывы разгарнулі перад гледачамі захапляльныя сцэны з розных сфер дзейнасці Капыльшчыны. Сельская гаспадарка, прамысловасць, сацыяльны напрамак — усё знайшло ўвасабленне ў бесперапынным шэрагу дынамічна змяняючых адна адну маляўнічых карцін. Арганізатары пастараліся на славу, і ў выніку гледачы былі ў захапленні ад прапанаванай разнастайнасці: здзіўлялі і касцюмы, і ўдала падабранае музычнае суправаджэнне, і масавыя танцавальныя флэшмобы ўдзельнікаў шэсця. Эфектным дапаўненнем да дзейства сталі нумары запрошаных калектываў хадулістаў і мажарэтак. [caption id="attachment_79845" align="aligncenter" width="840"] ■ Тэматычны блок «Прамысловыя прадпрыемствы» адкрываюць прадстаўнікі Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»[/caption] Пасля ўрачыстага адкрыцця свята і тэатралізаванага шэсця масавыя мерапрыемствы разгарнуліся ў зоне адпачынку і на дзіцячай гульнявой пляцоўцы. Аматары спорту таксама маглі знайсці занятак па душы. У зоне адпачынку раз-пораз чулася шчырае «Са святам, дарагія!». Прыгожымі вырабамі са скуры, вышыванкамі і тканымі ручнікамі прыцягваў Горад майстроў. Усе, хто меў азарт, маглі прыняць удзел у розных гульнях і незвычайных спаборніцтвах. З асаблівай зацікаўленасцю госці разглядалі работы, прадстаўленыя на конкурсы лавак і парасонаў. А паглядзець і на самай справе было на што! І лаўкі, і надзвычай крэатыўныя парасоны не аднойчы станавіліся так званай фотазонай, дзе здымкі на памяць рабілі і дарослыя, і дзеці. Пра розныя імгненні жыцця нашага горада і жніва нагадвалі фотаздымкі, прадстаўленыя рэдакцыяй газеты «Слава працы». Шашлыкамі і рознымі іншымі прысмакамі прываблівалі гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства. [caption id="attachment_79862" align="aligncenter" width="840"] ■ Свята ― і для дарослых, і для дзяцей[/caption] Нарэшце настаў момант падвядзення вынікаў конкурсаў на лепшую лаўку і самы крэатыўны парасон. Самыя прыгожыя лаўкі, па меркаванні журы, вырабілі ў Капыльскім вопытным лясгасе, раённым будаўнічым участку і філіяле «Аўтапарк № 21». Аўтарамі самых крэатыўных парасонаў сталі педагогі Лясноўскай і Ванелевіцкай СШ, а таксама працаўнікі РБУ. Усе прызёры атрымалі заслужаныя ўзнагароды. [caption id="attachment_79855" align="aligncenter" width="840"] ■ Стартуе спартыўная калона[/caption] У дзіцячым парку ладзіліся вясёлыя конкурсы, хлопчыкі і нават дзяўчынкі садзіліся за руль невялічкіх аўтамабіляў, гушкаліся на арэлях і скакалі на надзіманых атракцыёнах. А супрацоўнікі РАНС пад радасны смех дзетвары «запальвалі» на небе вясёлку, пускаючы ваду з брандспойтаў. Словам, кожны знаходзіў спосаб весела бавіць час на такім доўгачаканым свяце. [caption id="attachment_79910" align="aligncenter" width="840"] ■ Ля выставы рэдакцыі «Слава працы»[/caption] [caption id="attachment_79909" align="aligncenter" width="840"] ■ Лепшы парасон ад Лясноўскай СШ...[/caption] [caption id="attachment_79908" align="aligncenter" width="840"] ■ ...і лаўка - ад Капыльскага вопытнага лясгаса[/caption] А бліжэй да вечара часова апусцелая плошча Леніна зноў напоўнілася гоманам і смехам — для капылян і гасцей горада была падрыхтавана насычаная вячэрняя праграма. Так, зарад энергіі і добрага настрою прысутныя атрымалі падчас выступленняў запрошаных на святочны канцэрт артыстаў. Песеннае суправаджэнне сёлетняга Дня горада забяспечылі мясцовыя творчыя калектывы, а таксама гурт «Беларусы». [caption id="attachment_79907" align="aligncenter" width="840"] ■ Весела дзетвары пад струменем вады РАНС[/caption] [caption id="attachment_79905" align="aligncenter" width="840"] ■ Спяваюць «Беларусы»[/caption] Кульмінацыяй свята стаў святочны феерверк. Доўгачаканае дзейства на некалькі хвілін ператварыла неба над Капылём у неверагодную карціну, на якую ў захапленні накіраваліся сотні позіркаў прысутных. Тых жа, у каго пасля насычанага дня яшчэ засталіся сілы і энергія, чакала танцавальная праграма. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтараў і Паўла ШЭІНА
Хочаце ўбачыць яшчэ больш фотаздымкаў? Глядзіце ТУТ
Вторник, 27 августа 2019 17:32

Районный праздник "Дожинки" (2019 г.)

В Минском областном центре гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья озвучили свежие данные о состоянии зон отдыха у воды. – Санитарно-эпидемиологической службой Минской области за период с 1 по 7 июля проведены обследования 76 зон рекреации, – проинформировали в отделении коммунальной гигиены. – При проведении надзорных мероприятий за истекшую неделю на 11 зонах отдыха выявлены нарушения в части несвоевременного покоса сорной растительности, недостаточной очистки прибрежной полосы акватории, замусоренности пляжей. В целях устранения имевшихся недостатков в содержании зон рекреации в организации, осуществляющие эксплуатацию этих территорий, направлено девять рекомендаций по устранению нарушений, в территориальные органы исполнительной власти и ведомства направлено девять сообщений о результатах надзора и принятия мер. Отобрано и исследовано 238 проб воды, из них четыре пробы не соответствовали гигиеническим нормативам по санитарно-химическим показателям и три пробы по микробиологическим показателям безопасности. – На основании результатов лабораторного контроля по состоянию на 7 июля территориальными учреждениями государственного санитарного надзора местным исполнительным и распорядительным органам, субъектам хозяйствования, в ведении которых находятся зоны рекреации, внесены предложения по ограничению купания детей на двух зонах Солигорского района, – отметили в центре. – Первая – пляжная зона Солигорского водохранилища в городе Солигорске, вторая – пляжная зона водоема в деревне Саковичи. Кроме того, внесено предложение по запрету купания детей, взрослых и занятий водными видами спорта в месте массового отдыха «Река Случь в районе 11-го городка» по улице Социалистической в городе Слуцке. Работа по надзору за зонами рекреации на территории Минской области продолжается. Ранее сообщалось, что решениями городского и районных исполнительных комитетов на территории Минской области было определено 99 пляжей в  зонах рекреации для массового отдыха населения у водных объектов, за которыми закреплены ответственные эксплуатирующие организации, ведомства и службы.
Страница 3033 из 4893