Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Как сообщает БЕЛТА, в субботу будет облачно с прояснениями. На большей части территории страны пройдут кратковременные дожди. Ночью местами, днем по юго-востоку ожидаются грозы, при грозах в отдельных районах возможны град и сильные ливни. Ветер прогнозируется южный с переходом на северо-западный 5-10 м/с, при грозах - с порывами до 14 м/с. Днем местами возможно шквалистое усиление ветра до 15-20 м/с. Температура воздуха ночью составит 14-20 градусов выше нуля. Днем будет 20-26 тепла, по юго-востоку - плюс 27-32. Фото Павла ШЕИНА
В Беларуси на 10 июля выздоровели и выписаны 54 254 пациента, у которых ранее был подтвержден диагноз COVID-19. Об этом сообщает БЕЛТА. Зарегистрированы 64 604 человека с положительным тестом на COVID-19. Всего проведено 1 111 614 тестов. За весь период распространения инфекции на территории страны умерли 454 пациента с рядом хронических заболеваний с выявленной коронавирусной инфекцией.
Капыльская зямля, якая з’яўляецца радзімай шматлікіх пісьменнікаў і паэтаў, сёлета адсвяткавала двайны юбілей аднаго з іх. Духмяна-сонечнымі летнімі днямі мы адзначылі 120-годдзе з дня нараджэння Кузьмы Чорнага і 20 год, як былі ўстаноўлены памятныя знакі на месцы, дзе некалі знаходзілася бацькоўская хата пісьменніка. Звычайная гравійная дарога паміж палёў зварочвае да вёскі Жабчава. Менавіта тут непадалёку знаходзіўся маёнтак Боркі, дзе на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў нарадзіўся Мікалай Раманоўскі, больш вядомы як Кузьма Чорны. Бацькі яго, простыя сяляне, тут жылі і працавалі на пана Эдварда Вайніловіча. Валуны-помнікі: 20 год таму… Менавіта ў Жабчаве ў чэрвені 2000-га падчас святкавання 100-годдзя Кузьмы Чорнага адбылося адкрыццё памятных знакаў. Адзін з іх – ружовага колеру валун, а на ім – мемарыяльная дошка ў выглядзе акенца сялянскай хаткі з фіранкай. Як помнік валун выбраны зусім не выпадкова: Кузьма Чорны добра помніў вялікі камень, што ляжаў на ўскрайку лесу. Праз словы аднаго са сваіх літаратурных герояў Асвяцімскага, ён пазней пісаў:  «Вось тут, на выездзе з лесу, павінен быць вялікі камень, каля якога заўсёды, бывала, збіраліся хлапчукі з вёскі…» [caption id="attachment_91377" align="aligncenter" width="840"] ■ Адкрыццё памятнага знака падчас святкавання 100-годдзя Кузьмы Чорнага, 2000 г.[/caption] Гэты памятны знак вырабіў знакаміты беларускі скульптар Эдуард Астаф’еў. Адкрывалі помнік прэзідэнт Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вайтовіч, дырэктар Аб’яднання Дзяржаўных літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь, прэзідэнт Беларускага камітэта Міжнароднага Савета музеяў Леанід Хадкевіч і старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Уласевіч. Дарэчы, на свята прыязджалі дачка пісьменніка Рагнеда Мікалаеўна Раманоўская і яго пляменніца Святлана Рыгораўна Малібожка. Сярод гасцей, якія завіталі на радзіму Кузьмы Чорнага, прысутнічалі былы рэдактар часопіса «Алеся», ураджэнка вёскі Цімкавічы Марыя Карпенка, народны пісьменнік Беларусі Іван Навуменка, знакамітыя літаратары Алесь Бельскі, Міхась Тычына, Алесь Марціновіч і іншыя.  Фотаздымкі з мерапрыемства, як і шмат іншых рэчаў пісьменніка, беражліва захоўваюцца ў літаратурным музеі Кузьмы Чорнага. Яшчэ адзін знакавы валун устаноўлены побач. На ім змешчана выява старонкі з дзённіка Кузьмы Чорнага са словамі, нібы напісанымі сэрцам: «Родныя мае мясцiны… Як мая душа рвецца туды…» Гэта своеасаблівы падарунак пісьменніку ад роднай Капыльшчыны. Над яго стварэннем і ўстаноўкай працаваў былы начальнік аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва райвыканкама Чарняўскі Уладзімір. Ды і наогул, гэтымі юбілейнымі днямі нельга не згадаць тых людзей, дзякуючы якім месца нараджэння Кузьмы Чорнага атрымала сучасны выгляд. Адна з іх – галоўны рэдактар «СП», тагачасны намеснік старшыні райвыканкама Марыя Шэіна, якой давялося ўзначальваць работу аргкамітэта і кантраляваць увесь працэс добраўпарадкавання памятнага месца. Трэба адзначыць загадчыцу аддзела культуры райвыканкама Ядвігу Пацэйку, старшыню калгаса «Цімкавіцкі» Яўгена Ляшчыну, старшыню Цімкавіцкага сельвыканкама Віктара Коласа, дырэктараў: завода ЖБВ – Валерыя Нарэйку, аўтапарка № 21 – Уладзіміра Сахара, Капыльскага райаграпрамзабеспячэння – Ілью Каца, старшыню праўлення калгаса «Кастрычнік» Уладзіміра Купрыенку. …і зараз На працягу ўсіх 20 гадоў, якія мінулі з тае пары, мы, нашчадкі Кузьмы Чорнага і прыхільнікі яго творчасці, працягваем ушаноўваць і берагчы памяць. Сёлета таксама шмат зроблена, каб знакавыя месцы выглядалі годна. Расказвае старэйшына вёскі Жабчава Рыгор Карунны: – Разам з настаўнікамі Бучацінскай СШ, супрацоўнікамі Бучацінскага сельвыканкама і яго старшынёй Зояй Бордак мы працавалі над добраўпарадкаваннем гэтага памятнага месца: прыбіралі, высаджвалі кветкі і дрэвы. Мы працавалі на працягу некалькіх месяцаў. [caption id="attachment_91378" align="aligncenter" width="840"] ■ Сяргей Баран і Рыгор Карунны[/caption] Ды і наогул летам у Жабчаве кіпіць жыццё. Вось на вуліцу выходзіць Сяргей Баран. Яго хата знаходзіцца амаль па суседстве з Раманоўскімі. Тут ён нарадзіўся і правёў сваё юнацтва, а зараз у родныя мясціны прыязджае пагасціць. На сцяне хаты – шыльдачка «вуліца Кузьмы Чорнага». Бацькі Сяргея Мікалаевіча былі людзьмі адукаванымі: тата выкладаў у Садавіцкай школе беларускую мову, мама – гісторыю. Дарэчы, сястра Сяргея Мікалаевіча – таксама настаўніца беларускай мовы і літаратуры, добра вядомая вучням старэйшага пакалення СШ № 2 г. Капыля Лілія Мікалаеўна Чарняўская. Сяргей Баран успамінае, што менавіта ёй належыць ідэя стварэння памятнага знака ў выглядзе дзённікавых старонак з напісанымі на іх словамі. Сам Сяргей Мікалаевіч зараз таксама звязаны з пісьмовым словам: ён працуе загадчыкам бібліятэкі прафсаюзнага камітэта мінскага механічнага  завода імя Вавілава. – Ведаеце, менавіта тут, на сваёй малой радзіме, Кузьма Чорны атрымаў уяўленне пра жыццёвыя паняцці, што такое салодка і што такое горка, бо бачыў, як цяжка працавалі яго бацькі, як імкнулася мама зрабіць усё магчымае, каб ён атрымаў добрую адукацыю, – эмацыянальна гаворыць Сяргей Баран. – З тае даўняй пары захаваўся толькі калодзеж, той самы, «раманоўскі», з якога калісьці піў пісьменнік, з якога і зараз прыемна пачаставацца халоднай смачнай вадзіцай. На цімкавіцкіх абшарах Да ўшанавання памяці вялікага земляка далучыліся і юныя жыхары аграгарадка Цімкавічы, таму на вуліцы Капыльскай панавала па-сапраўднаму творчая атмасфера: над сваім бачаннем знаёмых Кузьме Чорнаму мясцін разам з настаўніцай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аленай Ігнатчык працавалі навучэнцы Цімкавіцкай школы мастацтваў. – Кожны год у чэрвені мы выходзім на месцы, якія звязаны з імем Кузьмы Чорнага, і малюем, – каменціруе Алена Ігнатчык. – Дзеці вучацца бачыць прыгажосць, праз асабістыя ўражанні спазнаюць творчасць. Сёння ў пленэры прымаюць удзел вучні рознага ўзросту: Соф’я Бохан, Варвара Бохан, Данік Ігнатчык, Валерыя Вісловіч, Настасся Лапотка, Даша Казлоўская, Юліяна Дзямідчык. [caption id="attachment_91379" align="aligncenter" width="650"] ■ Алена Ігнатчык праводзіць пленэр[/caption] Цімкавічы Кузьма Чорны лічыў сваёй другой радзімай. «Хадзіць па Капыльскай вуліцы цяпер трохі спрытней – ляжаць тратуары…» – так ён пісаў пасля наведвання мястэчка ў 1925 годзе. Ды і наогул у Цімкавічах шмат мясцін звязана з жыццём пісьменніка. Менавіта тут, на Капыльскай вуліцы, знаходзіцца студня, з якой Раманоўскія бралі ваду. І зараз з яе можна напіцца смачнай чыстай вады. Тут жа захавалася тая хатка, куды маці прыбягала пазычыць кавалачак сала, калі ён ехаў паступаць у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Зараз поўным ходам ідзе добраўпарадкаванне ў гістарычным цэнтры аграгарадка Цімкавічы. Менавіта тут установяць валун з памятнай дошкай, на якой будуць напісаны словы Кузьмы Чорнага. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Созданная в июле 1990 года налоговая служба Копыльского района насчитывала восемь человек. С 1 сентября 2017-го в результате реорганизации она вошла в состав инспекции МНС Республики Беларусь по Слуцкому району в виде управления по работе с плательщиками по Копыльскому району. Как и прежде, благодаря совместным усилиям и самоотверженному труду коллектива в бюджет страны поступают средства на развитие таких отраслей социальной сферы, как образование, здравоохранение, наука, культура. Так, за I полугодие 2020 года в доход консолидированного бюджета Копыльского района поступило 10576,2 тыс. рублей. Наибольший удельный вес поступлений приходится на государственный сектор экономики — 65,4%. Вместе с тем доля платежей от негосударственного сектора экономики постоянно увеличивается, и за 6 месяцев текущего года она составила от организаций негосударственного сектора экономики 22,1%, от индивидуальных предпринимателей — 5,7%, от физических лиц — 2,6%. [caption id="attachment_91373" align="aligncenter" width="840"] ■ Коллектив инспекции (слева направо): Людмила Зарембовская, Юлия Хомец, Татьяна Русакович, Валентина Кендыш, Елена Киселева, Марина Карташевич, Евгений Хаткевич[/caption] На постоянной основе проводятся мероприятия по сокращению задолженности плательщиков перед бюджетом. В результате мер принудительного взыскания, предусмотренных законодательством, в бюджет поступило 139,7 тыс. рублей, что составляет 1,3% в общей сумме поступлений. Сотрудники управления осуществляют камеральный контроль за соблюдением налогового законодательства всеми налогоплательщиками района. За истекший период 2020 года по результатам проводимых контрольных мероприятий по вопросам соблюдения законодательства в бюджет дополнительно поступило 91,4 тыс. рублей. По состоянию на 1 июля 2020 года на учете в управлении состоит 122 физических лица, осуществляющих предпринимательскую деятельность без регистрации в качестве индивидуальных предпринимателей, от которых поступило 6,2 тыс. рублей. Представлены декларации о совокупном годовом доходе 94 физическими лицами, сумма подоходного налога составила 34,7 тыс. рублей. Наибольшая сумма дохода, задекларированная жителем Копыльского района по итогам 2019 года, составила 80 тыс. рублей, в бюджет поступило 9,9 тыс. рублей подоходного налога. В районе зарегистрировано пять агроусадеб, 87 ремесленников. Осуществляют электронное взаимодействие с налоговыми органами 769 плательщиков, или 90,9% к состоящим на учете. Налоговой службой района обеспечено выполнение всех поставленных задач. В этом заслуга прежде всего тех сотрудников, которые стояли у ее истоков: заместителя начальника управления Татьяны Русакович, главного государственного налогового инспектора Марины Карташевич. Накануне праздника Благодарность председателя Копыльского районного исполнительного комитета объявлена главному государственному налоговому инспектору Елене Киселевой. Слова благодарности за добросовестный труд хочется высказать Людмиле Зарембовской, Юлии Хомец, Евгению Хаткевичу. Коллектив управления с уважением вспоминает ветеранов налоговой службы: Вацлава Антоновича Жука, Валентину Болеславовну Булат, Аллу Петровну Яроцкую, Марию Павловну Мордасевич, Ларису Николаевну Езепенко. С праздником вас, уважаемые коллеги и ветераны налоговой службы! От всей души желаю вам и вашим близким доброго здоровья, жизненной энергии и оптимизма, душевного комфорта, семейного благополучия и счастья! Валентина КЕНДЫШ, заместитель начальника инспекции – начальник управления по работе с плательщиками по Копыльскому району инспекции МНС Республики Беларусь по Слуцкому району
Гэта гаспадарка адна з нямногіх у рэспубліцы, дзе будуць займацца вырошчваннем салодкай ягады. Трэба сказаць, што філіял «В. Раёўка» — адно з тых сельгаспрадпрыемстваў, дзе ўпэўнены: дасягненне высокіх вынікаў у вытворчай сферы немагчыма без развіцця сацыяльнай інфраструктуры. На працягу апошніх пяці гадоў шмат для гэтага зроблена. Толькі ў 2019 годзе для спецыялістаў, занятых у гаспадарцы на самых розных работах, падрыхтавана сем жылых дамоў, дзе праведзены капітальны рамонт, створаны неабходныя для камфортнага жыцця на вёсцы ўмовы. Добра вядомы не толькі мясцовым жыхарам, але і далёка за межамі В. Раёўкі зона адпачынку «Аграхутар» і месца Памяці спаленых вёсак Капыльскага раёна. І вось цяпер вырашылі заняцца новай цікавай справай. Ініцыятарам закладкі стаў дырэктар філіяла Іван Дамашэвіч, для якога вінаград не проста хобі, а сур’ёзнае захапленне, якое пачалося ў 2008 годзе. Займаўся развядзеннем калекцыі на пяці сотках, а вось зараз у гаспадарцы вінаград зойме два з паловай гектары. — Гэта культура не зусім традыцыйная для нашай краіны, — адзначае Іван Віктаравіч. — Але згодна з даручэннем Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі мы павінны перайсці да вырошчвання імпартазамяшчальных культур. Вось і вырашылі паспрабаваць. Вядома, што ў 70–80-я гады мінулага стагоддзя вінаградарствам займаліся гаспадаркі паўднёвага рэгіёну рэспублікі, а цяпер, са зменай кліматычных умоў, са змяненнем селекцыі, можна вырошчваць гэтую ягаду і ў нас. Ёсць шэраг гатункаў, якія комплексна ўстойлівыя да хвароб, шкоднікаў. Гэта дадатковы імпульс для развіцця гаспадаркі, фарміравання яе брэнду і вёскі таксама. Ідэю Івана Віктаравіча падтрымалі ў навукова-даследчым інстытуце пладаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адкуль і паступіў пасадачны матэрыял, які высаджаны на вялікараёўскіх палетках. Навуковы супрацоўнік інстытута Уладзімір Усцінаў, які курыруе вінаградарства, падкрэсліў: — Івана Віктаравіча як вінаградара ведаю ўжо даволі даўно, таму яго прапанову мы падтрымалі. Плошчы пад пасадку адпавядаюць усім патрабаванням: унесена неабходная колькасць арганікі, азотных угнаенняў. Сад, як гэта мае быць, абаронены пасадкамі з паўночнага і ўсходняга бакоў, пастаянна асвятляецца сонцам. Мы прапанавалі гатункі і сталовага, і тэхнічнага прызначэння, якія адаптаваны да нашых умоў надвор’я. Спадзяюся, што гадоў праз тры мы ўжо атрымаем першы ўраджай. На пытанне, куды ж будзе рэалізоўвацца прадукцыя, Іван Дамашэвіч упэўнена адказаў, што ў першую чаргу салодкай ягадай будуць забяспечвацца наш і суседнія раёны. Нельга не адзначыць, што на пасадку выйшлі каля пяцідзесяці чалавек: прычым як супрацоўнікі гаспадаркі, так і вяскоўцы, дачнікі, прадстаўнікі розных пакаленняў, каб стварыць у Вялікай Раёўцы яшчэ адзін прыгожы куточак. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 2556 из 4898