Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

У зону яе абслугоўвання ўваходзяць 16 вёсак, у якіх пражывае 2327 жыхароў.  А ў вёсцы Лешня працуе бібліятэка-спадарожнік. Бібліятэка ў аграгарадку Цімкавічы – гэта невялікі будынак у цэнтры вёскі праз дарогу ад храма і на скрыжаванні трох вуліц, якія з’яўляюцца гістарычным цэнтрам населенага пункта (вуліцы Слуцкая, Нясвіжская, Капыльская). Рэдка ў якой мясцовасці ёсць вуліцы, якія не пераймяноўваліся больш за трыста год. – Ведаеце, я – шчаслівы чалавек: вакол мяне цудоўныя людзі, мае родныя жывыя і здаровыя, мая работа прыносіць мне асалоду, – дзеліцца загадчык Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі Вольга Радкевіч. – Усё гэта разам склаўшы і натхняе на новыя дзеянні і праекты. Нам лёгка працаваць, таму што актыўна  супрацоўнічаем з арганізацыямі-партнёрамі: сярэдняй школай, Літаратурным музеем Кузьмы Чорнага, сельскім домам культуры, яслямі-садам, Цімкавіцкай дзіцячай школай мастацтваў, прыходам храма  Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Прыемна, што бібліятэка двойчы прызнавалася лепшай у раёне (па выніках 2017 і 2019 гг.). [caption id="attachment_97459" align="aligncenter" width="840"] ■ Вольга Радкевіч з бібліятэкарам Ірынай Шкуцько[/caption] Прыярытэтным напрамкам у рабоце з’яўляецца краязнаўства. Раённай цэнтральнай бібліятэкай імя А. Астрэйкі распрацавана доўгатэрміновая праграма «І для мяне не было б Беларусі без маленькай радзімы маёй». Разнастайная краязнаўчая работа сельскай бібліятэкі выйшла далёка за межы гэтай праграмы і вылілася ў распрацоўку сваіх адметных праграм. Разам з Літаратурным музеем Кузьмы Чорнага наша бібліятэка працуе над сумесным выхаваўчым праектам «Каб любіць свой край, трэба перш за ўсё яго ведаць». Мэтавая выхаваўча-патрыятычная праграма «Я раскажу табе пра дзіўны край, што мне свяцей усіх святынь у сэрцы» прадугледжвае цеснае супрацоўніцтва з Цімкавіцкай сярэдняй школай, школай мастацтваў і дзіцячым садком. Бібліятэкарамі быў распрацаваны лэпбук «Родныя мае мясціны», які ўяўляе сабой самаробную кніжку-раскладушку. У ёй сабраны звесткі краязнаўчага кірунку. Гэта своеасаблівая энцыклапедыя гісторыі Цімкавіч ад старажытнасці да цяперашняга часу. – Сёння краязнаўчаму фонду ў бібліятэцы можа пазайздросціць маленькі краязнаўчы музей, – працягвае Вольга Радкевіч. – Мы ўклалі ў гэту справу часцінкі сваёй душы і сэрца.  Наша праца напоўнена жаданнем далучыць дзяцей да важкіх маральных каштоўнасцей, напоўніць іх сэрцы любоўю да роднай зямлі. Менавіта любоў да сваёй радзімы і натхніла бібліятэкара Ірыну Шкуцько заняцца даследчай працай пра жыццё і дзейнасць Вайніловіча на мясцовых матэрыялах, з апавяданняў і ўспамінаў жыхароў в. Савічы, зборам фатаграфій і матэрыяльных доказаў для захавання памяці сваіх продкаў, якія жылі і працавалі, вучыліся ў знакамітага земляка, для наступных пакаленняў. Сабраныя матэрыялы аформіліся ў працу «Ён не памёр, а адышоў, каб жыць». Ірына Яўгеньеўна з’яўляецца адной з гераінь гісторыка-даследчага фільма «Стагоддзе з бясконцым працягам», які быў зняты на падставе матэрыялаў яе даследаванняў. Цімкавіцкая бібліятэка – для «душы аптэка»: агульная задача ўстановы заключаецца ў тым, каб кожны чытач знайшоў сваю кнігу, атрымаў неабходную параду, апынуўся ў атмасферы, спрыяльнай для самаадукацыі, самараскрыцця асобы. Менавіта гэта  і ёсць мэта праграмы закладання асноў выхавання добрага чалавека з дапамогай бібліятэкі ў рамках праграмы «Будуем храм у душах» і ў цесным супрацоўніцтве з настаяцелем прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы аг. Цімкавічы протаіерэем Міхаілам Мардвінавым. На аснове гэтай праграмы быў створаны  клуб духоўна-маральнага выхавання «Чысты Свет», у рамках якога праводзіцца рэкламаванне праваслаўных кніг, работа па духоўным выхаванні і мерапрыемствы рэлігійнага характару. – У бібліятэцы працуюць творчыя людзі, – адзначае ў заключэнне Вольга Радкевіч. – У нас яшчэ шмат напрацовак і задумак, яшчэ шмат не рэалізавана і не данесена да сваіх чытачоў. Лічу, што сучасная бібліятэка павінна з’яўляцца мультыкультурным грамадскім цэнтрам, які прадстаўляе не толькі доступ да інфармацыі, але і магчымасць для правядзення з карысцю вольнага часу, гульнявой, забаўляльнай, камунікатыўнай дзейнасці. Таццяна БОХАН
Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі! Святу Божага Нараджэння папярэднічае Адвэнт — перыяд чакання. А мы ведаем, што вялікія і каштоўныя рэчы нярэдка настаюць праз доўгі час, перыяд устрымання і падрыхтоўкі. Дзве тысячы гадоў таму Усемагутны Бог прыйшоў на зямлю ў пакоры і беднасці як маленькае бездапаможнае немаўлятка, якое нарадзілася ў яслях. Такім простым было першае Божае Нараджэнне. Ці магчыма перажыць свята Божага Нараджэння ў аўтэнтычнай радасці, не памятаючы пра Дзіцятка, якое з’явілася для нас? Як жа важна аднавіць яслі нашага сэрца, каб падрыхтавацца да прыйсця Немаўляці-Караля. Святкаванне нараджэння Хрыста з’яўляецца пачаткам для кожнага з нас — магчымасцю аднавіць нашае жыццё нанава, стаць ізноў нібы маленькімі дзецьмі, нанава адкрыць цнатлівасць і дабрыню, уменне здзіўляцца і радавацца, давяраць і любіць. Жадаю вам Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах і добрых пачынаннях, здароўя, спакою, шчасця і дабрабыту. Няхай ззянне Бэтлеемскай зоркі апраменіць душу святлом праўды, веры, надзеі і любові, а сэрца напоўніць міласэрнасцю і добразычлівасцю. Няхай надыходзячы Новы 2021 год будзе для вас шчодрым і благаслаўлёным! Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА, пробашч парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі
Расклад набажэнстваў на Божае Нараджэнне 24 снежня 2020 года – Вігілія Божага Нараджэння, святая Імша ў 20.00. 25 снежня 2020 года – Божае нараджэнне, святая Імша ў 10.00. 27 снежня 2020 года – cвята святой сям’і і ўспамін святога Яна, святая Імша ў 10.00 (адбудзецца асвячэнне віна). 31 снежня 2020 года – святая Імша ў 18.00, падзяка Богу за пражыты год, адарацыя і благаслаўленне ў 17.30. 1 студзеня 2021 года – урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, святая Імша ў 18.00.
Минздрав запускает акцию "Новый год - домашний праздник", направленную на проведение безопасных новогодних праздников, сообщает БЕЛТА. Цель предпраздничной акции - убедить общественность в необходимости соблюдения мер безопасности во время пандемии COVID-19. "Носить маску, сохранять физическую дистанцию, следить за своим самочувствием, вести здоровый образ жизни - означает быть ответственным, заботиться не только о своем здоровье, но и здоровье окружающих. Такое ответственное поведение становится жизненной необходимостью во время длинных новогодних каникул", - отмечает пресс-служба.
Согласно ст. 198 Трудового кодекса Республики Беларусь за совершение дисциплинарного проступка наниматель может применить к работнику меры дисциплинарного взыскания: замечание, выговор, увольнение. В силу требований ст. 199 Трудового кодекса Республики Беларусь до применения дисциплинарного взыскания наниматель обязан затребовать письменное объяснение работника. В ходе проведенных прокуратурой района проверок повсеместно выявляются нарушения при привлечении работников к дисциплинарной ответственности. Например, приказом директора сельскохозяйственной организации главный зоотехник за бесконтрольность за организацией производства молока привлечена к дисциплинарной ответственности в виде выговора. Однако в нарушение вышеуказанных требований работником кадровой службы объяснения по факту допущенных нарушений трудовой дисциплины у работника не получены, факт отказа от дачи объяснений актом не оформлен. При таких обстоятельствах приказ о наложении дисциплинарного взыскания является незаконным, так как нанимателем не соблюдена установленная действующим законодательством о труде процедура привлечения работника к дисциплинарной ответственности. На указанный приказ руководителя сельскохозяйственной организации прокуратурой района принесен протест, который удовлетворен в полном объеме. Александр ВАВРЕНЮК, заместитель прокурора Копыльского района, младший советник юстиции
Страница 2316 из 4914