Кожную вясну ў Слабадакучынскай СШ зацвітае сад. Усё навокал напаўняецца водарам і шчабятаннем птушак. Побач – кветнікі, садовыя фігуркі, макеты калодзежа і млына. Усё гэта пасаджана і зроблена рукамі простага настаўніка Аляксандра Кашубы, які 21 мая 2021 года павінен быў адзначыць 50-гадовы юбілей. Гэтай падзеі не наканавана было адбыцца.