Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Навядзенне парадку на мехдварах і фермах — пытанне стратэгічнае, бо, як кажуць у народзе: няма парадку — няма дастатку. Менавіта таму яно знаходзіцца на пастаянным кантролі ў кіраўніцтва раёна і ўпраўлення райсельгасхарчу. Вялікае значэнне маюць і ўмовы, створаныя для работы людзей. Душавая, пакой для адпачынку, дзе можна папіць гарбаты, атрымаць карысную інфармацыю аб вытворчасці, проста адпачыць — не так ужо і многа патрэбна сельскаму працаўніку. І дастаткова над гэтым папрацаваць аднойчы, а потым проста ўсё падтрымліваць у належным стане. На мінулым тыдні давялося наведацца ў некаторыя сельгаспрадпрыемствы раёна, каб на свае вочы ўбачыць, наколькі плённа працуюць жывёлаводы і якія ўмовы для іх створаны на фермах. У поле зроку трапілі тры гаспадаркі, размешчаныя побач: ААТ «Душава», КСУП «С «Лясное», ААТ «Прагрэс 2010». У кожнай былі наведаны па 1-2 фермы (па выбары гаспадароў). У ААТ «Душава» мы аб’ехалі дзве малочнатаварныя фермы: «Печураны» і «Душава». Суправаджалі нас дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Кажура і старшыня прафкама Галіна Касінская. І ў гэтай гаспадарцы прыкладваюць пэўныя намаганні, каб жывёлагадоўчая галіна працавала плённа, давала рэзультаты, а людзі не скардзіліся на бытавыя ўмовы. Адрамантавалі дах на МТФ «Душава» — былы працякаў, тлумачыць Аляксандр Кажура. На гэтай жа ферме давялі да ладу адну малочную: паклалі новую плітку на падлогу, падшылі столь, зрабілі каналізацыю і абсталявалі прымусовую вентыляцыю. Такія ж планы наконт другой малочнай. Не засталося без увагі і аналагічнае вытворчае памяшканне ў МТФ «Печураны». Утрыманне жывёлы на абедзвюх фермах прывязнае, дояць кароў у малакаправод — двойчы на дзень.  «Кармоў сёлета мы нарыхтавалі крыху менш, — расказвае Аляксандр Кажура. — Але з улікам пераходнага запасу, думаю, што гэтага на зімоўку хопіць. Аднак стараемся эканоміць: хто ведае, якая будзе зіма. Ды і вясна можа сюрпрызы паднесці». Разам з загадчыкамі МТФ дырэктар правёў нас па бытавых памяшканнях. Нельга сказаць, што ўмовы, якія там створаны для людзей, могуць цалкам задавальняць. Недзе паламаныя шафкі для адзення, недзе няма плафонаў на лямпачках (а гэта ж тэхніка бяспекі!). А то і зусім асвятленне адсутнічае — тады ўзнікае лагічнае пытанне: а ўвогуле мыюцца ў такой душавой людзі? Страшную чорную столь, выгляд якой тлумачыцца тым, што працякаў дах (МТФ «Душава»), можна было пабяліць падчас аднаго з санітарных дзён. І для гэтага не трэба шмат сіл і сродкаў. А яшчэ на фермах вельмі брудныя каровы. «А што мы можам зрабіць? — апраўдваецца загадчыца МТФ «Печураны» Галіна Бузель. — У нас жа каровы на прывязі, падсцілаем пілавіннем. Нам бы неяк да сакавіка дацярпець, а там каровы ліняць пачнуць і самі больш чыстымі стануць». І ў той жа самы час згаджаецца, што чысціня кароў уплывае на якасць малака. А на «экстру» тут, як паведаміў дырэктар, пакуль не разлічваюць. У КСУП «С «Лясное» разам са старшынёй прафкама гаспадаркі Любоўю Цыбульскай заехалі на МТФ «Колы», дзе сустрэліся з загадчыцай фермы Антанінай Зобнінай. Менавіта яна зрабіла своеасаблівую экскурсію па жывёлагадоўчым аб’екце. Як прызналася сама Антаніна Васільеўна, ферму назваць лідарам вытворчасці ў гаспадарцы нельга, хоць тут і створаны нядрэнныя ўмовы для ўтрымання статка і работы жывёлаводаў. Тры гады таму была праведзена рэканструкцыя, зманціраваны даільна-малочны блок. Тут утрымліваецца больш за 700 галоў буйной рагатай жывёлы, з іх каля 400 кароў. Колькі ад іх было надоена за папярэдні месяц, жанчына дакладна не ведае, хаця ўся неабходная інфармацыя на стэндах ёсць і, па словах старшыні прафкама, абнаўляецца рэгулярна. [caption id="attachment_44659" align="aligncenter" width="580"]Пакой для адпачынку на МТФ «Колы» КСУП «С «Лясное» Пакой для адпачынку на МТФ «Колы» КСУП «С «Лясное»[/caption] Заходзім у даільную залу. Тут дзве жанчыны наводзяць парадак пасля ранішняй дойкі. «У нас арганізавана двухразовае даенне кароў, — тлумачыць загадчыца, — раніцай пачынаем у 6 гадзін. Увечары на дойку таксама прыходзяць а шостай. Дояць кароў два аператары і трэці — на падмене». Распытваем, чым кормяць кароў. «Рацыён складаецца з 15 кілаграмаў сенажу і столькі ж сіласу, — расказвае Антаніна Зобніна, — навацельным даём па 500 г канцэнтратаў на адзін літр малака, астатнія каровы атрымліваюць па 400 г. Акрамя таго навацельныя атрымліваюць па 1 кг шроту. Ёсць сена, прывозяць і сянаж у рулонах. Кармы змешваем і раздаём кормараздатчыкам. Няма праблем і з водапаеннем». Антаніна Васільеўна паказвае бытавыя ўмовы, створаныя для жывёлаводаў. Ёсць душавая, пакой, дзе можна пераапрануцца, гарачая вада забяспечваецца пры дапамозе бытавога награвальніка «Арыстон». Працуе і пральная машына — загадчыца адчыняе яе і вымае некалькі халатаў: «Паглядзіце — пасля дойкі іх закінулі ў машыну і ўжо можна несці сушыць». Паводле слоў Любові Цыбульскай, на ўсіх жывёлагадоўчых аб’ектах гаспадаркі створаны нядрэнныя бытавыя ўмовы для працаўнікоў. Усюды ёсць магчымасць памыцца: у Думічах — душавая кабіна, на астатніх фермах стаяць катлы, якія працуюць на мясцовых відах паліва. «Мы рэгулярна — кожныя дзесяць дзён — праводзім Дні жывёлавода. Прыязджаюць на ферму кіраўнік гаспадаркі, яго намеснікі па жывёлагадоўлі, эканоміцы, галоўны ветурач, заўсёды і я наведваюся. Падводзім вынікі работы, лепшыя працаўнікі заахвочваюцца прэміямі. Напрыклад, за 11 месяцаў гэтага года лепш за іншых спрацавала Людміла Ромчанкава з МТФ «Пясочнае», надаіла па 4743 кг ад кожнай каровы. Рыхтуемся да святкавання Новага года, як і заўсёды, заедзем у кожнае падраздзяленне, каб павіншаваць працаўнікоў са святам. Набылі цукеркі для падарункаў — іх атрымае кожны член прафсаюза, а таксама іх дзеці». Прыемна ўразіла малочнатаварная ферма ў ААТ «Прагрэс 2010», куды мы наведаліся разам са старшынёй прафкама Алай Тароцька. Тут жа сустрэліся з кіраўніком гаспадаркі Валерыем Тароцькам. Узначальвае ферму Ніна Мініч, якая займае пасаду загадчыцы толькі два месяцы. На ферме ўтрымліваецца больш за 500 галоў дойнага статка, ёсць 160 цялят да 6-месячнага ўзросту і 150 галоў маладняку. Усе працэсы, якія адбываюцца ў жывёлагадоўчых памяшканнях, адлюстроўваюць камеры відэаназірання (іх сем), можна назіраць як у рэжыме рэальнага часу, так і праглядваючы запісы. Гэта стварае дастатковы стымул для працаўнікоў і дазваляе быць у курсе таго, што адбываецца на ферме. [caption id="attachment_44661" align="aligncenter" width="580"]Уваход на МТФ «Пацейкі» ААТ «Прагрэс 2010» Уваход на МТФ «Пацейкі» ААТ «Прагрэс 2010»[/caption] У мінулым месяцы быў здадзены ў эксплуатацыю так званы клюшачнік — там цяпер утрымліваюцца сухастойныя каровы. Умовы для іх створаны — лепш не прыдумаеш! І ўвогуле на малочнатаварнай ферме, якая прайшла грунтоўную рэканструкцыю, атрымала сучасную даільную залу, прыемна знаходзіцца як жывёле, так і людзям. У бытавых памяшканнях утульна, усюды парадак, зроблена ўсё, каб жывёлаводы адчувалі сябе камфортна. Ёсць уся неабходная інфармацыя, так што можна быць у курсе ўсіх вытворчых падзей. Цяпер застаецца толькі імкліва нарошчваць прадукцыйнасць працы, каб займаць пазіцыі ў ліку лідараў. У рэйдзе прымалі ўдзел: Ірына СЦЯПУРА, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК; Маргарыта САКОВІЧ, намеснік галоўнага рэдактара «СП» Фота Маргарыты САКОВІЧ
Пятница, 18 декабря 2015 08:45

На прямой линии (CMigrator copy 29)

704358998 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 19 декабря  2015 года: Елена  Николаевна  ВАСИЛЕВСКАЯ,  заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета, по телефону 55-7-13.
14spi4i Выписка из решения Копыльского районного исполнительного комитета № 1705 от 8 декабря 2015 года На основании статей 12, 14, 15 Закона Республики Беларусь  «О  воинской  обязанности  и  воинской  службе»  от 5 ноября 1992 года Копыльский районный исполнительный комитет решил:
  1. Провести плановую приписку граждан 2000 года рождения к призывному участку Копыльского района с января по апрель 2016 года.
  2. Гражданам, не получившим персональную повестку, для прохождения приписки явиться в обособленную группу (Копыльского района) военного комиссариата Несвижского и Копыльского районов с 1 апреля по 30 декабря 2016 года, имея с собой документы, удостоверяющие личность.
  3. Прибытие граждан на призывной пункт для прохождения приписки организовать руководителям учреждений образования, в которых они обучаются, сельским исполнительным комитетам по месту их жительства.
Председатель                                       А.И. Жданеня Исполняющий обязанности управляющего делами                        Л.М. Бурак
Среда, 16 декабря 2015 13:42

Встретились Деды Морозы

Дэсант з пяцідзесяці Дзядоў Марозаў з розных краін свету высадзіўся 11 снежня на чыгуначным вакзале Магілёва. [caption id="attachment_44651" align="aligncenter" width="580"]Прыбыццё Дзядоў Марозаў Прыбыццё Дзядоў Марозаў[/caption] Казачныя персанажы на адкрытых аўтамабільных платформах праехалі па вуліцы Першамайскай да плошчы Славы, а затым разам з духавым аркестрам пешшу вярнуліся на плошчу Леніна да галоўнай ёлкі горада і Магілёўскай вобласці. Тут прайшла ўрачыстая цырымонія запальвання агнёў на казачнай зялёнай прыгажуні, якая адкрыла чараду гарадскіх калядных і навагодніх мерапрыемстваў. БелТа
В нашей стране забота о детях является одной из первостепенных задач. Вот и на Копыльщине сделан еще один шаг в этом направлении: после проведенного капитального ремонта открылось педиатрическое отделение поликлиники УЗ «Копыльская ЦРБ». [caption id="attachment_44648" align="aligncenter" width="580"]Дмитрий и Никита Белько вместе с мамой Людмилой на приеме у участкового педиатра Инны Черноус и медсестры Светланы Сверчковой Дмитрий и Никита Белько вместе с мамой Людмилой на приеме у участкового педиатра Инны Черноус и медсестры Светланы Сверчковой[/caption] В первый день с результатами проделанной работы ознакомились председатель Копыльского райисполкома Анатолий Жданеня и его заместитель Александр Липницкий, которые дали положительную оценку качеству ремонта. [caption id="attachment_44647" align="aligncenter" width="580"]Прием ведет врач-педиатр Татьяна Василевская Прием ведет врач-педиатр Татьяна Василевская[/caption] В поликлинике была произведена замена некоторых стен, окон и дверей, также установлена новая сантехника. На полу появились новый линолеум и плитка. Стены кабинетов и коридора пошпатлеваны и окрашены в теплые тона. Кроме всего этого были заменены проводка, лампы и осветительное оборудование. [caption id="attachment_44646" align="aligncenter" width="580"]Медицинская сестра прививочного кабинета Наталья Склярова Медицинская сестра прививочного кабинета Наталья Склярова[/caption] Немаловажным стало оборудование новых помещений, которые до этого не были включены в эксплуатацию — появились изолятор и комната отдыха для медперсонала. Кроме того, в поликлинике теперь есть свой архив. Как пояснила заведующий детской поликлиникой Анжела Писарик, в соответствии с номенклатурой документы на каждого ребенка должны храниться долгое время в архивах. В будущем холл, где находится регистратура стоматологического и детского отделения, будет разделен на две части — там появится так называемый «вход для здорового ребенка». Сейчас продолжается ремонт подвала, где находится часть центральных стерилизационных помещений. [caption id="attachment_44645" align="aligncenter" width="580"]Медицинская сестра-регистратор Татьяна Будрик беседует с посетителями Медицинская сестра-регистратор Татьяна Будрик беседует с посетителями[/caption] Как рассказал главный врач учреждения здравоохранения Александр Гайдель, работы проводились хозяйственным способом физическими лицами по гражданско-правовым договорам. Всего на ремонт было потрачено 1 млрд 408 млн рублей —средства были выделены из областного бюджета. Павел ШЕИН Фото автора
Страница 4581 из 4891