Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Больш за 30 гадоў таму на Капыльшчыне запалілася новая творчая зорка — ансамбль народнай песні «Спадчына». З 1998 года — народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь. Сёння народны ансамбль народнай песні «Спадчына» — адзін з лепшых творчых калектываў Капыльшчыны. Доказ таму — удзел у разнастайных аглядах, конкурсах, фестывалях. Стваральнікам калектыву і яго нязменным кіраўніком на працягу ўсяго часу існавання з’яўляецца Валянціна Зарамбоўская. Менавіта яна адшукала і прывяла ў ансамбль самабытных самадзейных артыстаў. Менавіта яна, нібы нітка ў пацерках, звязвае таленты і аб’ядноўвае гэтых творчых людзей. Наш расказ аб той ролі, якую ў лёсе кожнага з удзельнікаў адыгрывае ансамбль. IMG_ 350 Валянціна Зарамбоўская, мастацкі кіраўнік: — З гэтым калектывам звязана ўсё маё жыццё. Ён для мяне — другая  сям’я. Я вельмі ўдзячна самадзейным артыстам за працу творчую і няспынную, падчас вельмі напружаную, за захаванне песеннай спадчыны беларусаў, за любоў да народнай  творчасці. Уладзімір Зяньковіч, другі мастацкі кіраўнік ансамбля: — Не памылюся, калі скажу, што стаяў ля вытокаў стварэння ансамбля. Гэта было ў 1985 годзе, калі я працаваў у РДК інструктарам па рабоце з дзецьмі і падлеткамі. Мяне заўсёды натхнялі народныя песні, асабліва ў выкананні «Песняроў». Больш за ўсё падабалася песня «Спадчына». Захацелася стварыць нешта падобнае. Летам якраз на практыку прыйшлі Валянціна Зарамбоўская і Любоў Галубовіч. Ідэя стварыць ансамбль з’явілася неяк сама па сабе. Але я не маю музычнай адукацыі, таму ўсё ў свае рукі ўзяла Валянціна Сцяпанаўна. Разам з намі былі Сяргей Рамановіч, Леанід Матус, Алена Валчкевіч, Тамара Дрожжа. Яны і ўвайшлі ў першы склад ансамбля. Нейкі час я не працаваў у калектыве. Але зараз я зноў тут, у роднай «Спадчыне». Для мяне гэта магчымасць адчуць нашу, беларускую, атмасферу. Калі загараюцца сафіты, калі пераапранаешся ў народны касцюм, нібы трапляеш у зусім іншы свет, свет нашых продкаў.
ХХХ  сусветны фестываль лесарубаў. *** Х фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй». *** IV абласны фестываль «Грай, гармонік». *** Рэспубліканскія фестывалі працаўнікоў сяла «Дажынкі-2011»  і «Дажынкі-2014». *** IV міжнародны фестываль кулінарнага   майстэрства «Мотальскія прысмакі». *** Чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе. *** Абласныя святы «Слуцкія паясы»  ў 2013 і 2015  гадах.
Алена Дзямідчык, намеснік дырэктара РЦК: — Працую балетмайстрам у калектыве больш за 20 гадоў. Мне падабаецца ставіць танцы, выхады-ўваходы да той ці іншай песні, падабаецца афармляць кампазіцыі. Гэтым і сябе падганяеш, не даеш расслабіцца. Тым больш, што калектыў у нас вельмі дружны. Паглядзіш на артыстаў — і настройваешся з імі на адну творчую хвалю. На юбілейным канцэрце выканалі танец з прыпеўкамі «Полька-Кука». Усім спадабалася. Любоў Галубовіч, загадчык аддзела культурна-масавай і метадычнай работы: — Пачынала спяваць у 1985 г., але на нейкі час адышла. Але сэрца паклікала вярнуцца. Артысты — сапраўдныя таленты. Працаваць з імі — адна асалода. Леанід Матус, механік Капыльскай ЖКГ: — На працу ў Капыльскае ПМС я прыехаў у 1983 годзе. Тады было больш моладзі. У РДК існаваў маладзёжны тэатр, куды я і хадзіў. А ў «Спадчыну» трапіў адразу пасля яе стварэння. Для мяне выступленні ў складзе ансамбля — задавальненне ад таго, што робіш, ад магчымасці мець зносіны з сябрамі-артыстамі. Тамара Дрожжа, метадыст па інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці РЦК: — На працу ў РДК я прыехала ў 1983 годзе. У той час да нас прыходзілі новыя людзі, уліваліся новыя сілы. Хутка прыйшла і Валянціна Зарамбоўская. Пасля стварэння калектыву на нейкі час я яго пакінула. Вярнулася ў 2015 годзе. Зараз я разумею, што народная песня — гэта мая песня. Калі спяваю, адпачываю душой. Яраслаў Грыбок, начальнік цэха ААТ «Капыльскі РКБА»: — Спяваць у ансамблі я пачаў 25 гадоў таму. У той час працаваў у кар’еры ГСЗ «Скабін». Даволі часта мы выступалі з самадзейнымі канцэртамі, рыхтаваць якія нам дапамагала Валянціна Зарамбоўская. Прыйшоў у «Спадчыну» і зразумеў: гэта маё. Мы прыходзім на рэпетыцыі — і трапляем у іншы, творчы, свет. Народныя песні мне падабалася выконваць усё жыццё — любоў да іх прывіла мая матуля. Дарэчы, некаторыя песні запісаны з яе слоў. Алена Волкава, сакратар УА «Капыльскі дзяржаўны каледж»: — Выступаю ў ансамблі з 2006 года. Я вучылася спяваць раней, яшчэ ў юнацтве. Мая бабуля вельмі любіла народныя песні і змагла прывіць гэтую любоў і мне. Яна спявала заўсёды, што б ні рабіла. Удзел у канцэртах для мяне — магчымасць аддзякаваць бабулі. Іна Місючэнка, начальнік участка сельскіх комплексных прыёмных пунктаў Капыльскага РКБА: — У складзе «Спадчыны» я з 2010 года. Для мяне ўдзел у ансамблі — натхненне не толькі на працу, але і на жыццё наогул. Людміла Позняк, прыёмшчык малака на Капыльскім філіяле ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»: — У «Спадчыну» я трапіла разам з Інай Місючэнка. Мне падабаецца, што ў складзе ансамбля мы ўслаўляем нашу Капыльшчыну. Асабліва калі ў Мінску ці Маладзечне называюць, што мы з Капыля, узнікае асаблівы гонар. Антон Шышмароў, індывідуальны прадпрымальнік: — З ансамблем выступаю з 2001 года. Для мяне выступленні ў складзе «Спадчыны» — гэта адзін са спосабаў самавызначэння. Я атрымліваю зарад бадзёрасці і аптымізму. Вольга Даманская, педагог-арганізатар УА «Капыльскі дзяржаўны каледж»: — Трапіць у ансамбль я змагла ў 1996 годзе. Выступленні дапамагаюць мне праз народныя песні дакрануцца да нашай беларускай народнай творчасці, нашых традыцый. Святлана Біруля, метадыст па клубна-масавай рабоце РЦК: — Выступаю ў складзе ансамбля з 2008 года. Для мяне гэта прыемная магчымасць культурна развівацца, рэалізаваць творчыя бакі характару. Валянціна Базаркіна, прыбіральшчык службовых памяшканняў і складальнік вопісу РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»: — У ансамбль мяне прывяла Тамара Аляксандраўна Шкірыч у 1997 годзе. З той пары я з задавальненнем спяваю. Люблю народныя песні. Іх спявала яшчэ мая бабуля. Лілія Халюта, зараз на пенсіі: — На родную Капыльшчыну вярнулася ў 2013-м. У маладосці я прымала ўдзел у агітбрыгадах, чытала вершы на сцэне РДК. На працягу доўгага часу я ўзначальвала абкам прафсаюза гандлю малога і сярэдняга бізнесу ў Кіраваградску (Украіна). Таму пасля вяртання не хацелася згубіць сябе, а прадоўжыць актыўную грамадскую дзейнасць. Удзел у «Спадчыне» ў гэтым мне вельмі дапамагае. Тамара Вайтовіч, зараз на пенсіі: — Заўсёды любіла спяваць, асабліва беларускія народныя песні. А ў ансамбль трапіла 25 гадоў таму. Мне падабаецца калектыў, падабаецца прыходзіць на рэпетыцыі, ездзіць па раёне з канцэртамі, падчас выступленняў сустракацца з жыхарамі вёсачак. Падабаюцца ўсе песні з нашага рэпертуара. Асаблівы гонар і боль адчуваю, калі мы выконваем песню «Поклонимся великим тем годам». Наталля Карунная, зараз на пенсіі: — У ансамблі спяваю 25 гадоў, адразу з таго часу, як прыехала на працу таваразнаўцам у Капыльскае райспажыўтаварыства. Маю музычную адукацыю: скончыла музычную школу ў В. Бераставіцы, што на Гродзеншчыне. Любіла спяваць і ў дзяцінстве, і ў юнацтве. Таму ўдзел у ансамблі дае мне магчымасць не толькі творча развівацца, але і набыць сяброў. Усе мы сталі адзін аднаму, як родныя. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Пятница, 01 января 2016 08:45

2016 год объявлен Годом культуры

000019_175875_big 2016 год аб’яўлены Годам культуры Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў Указ № 522 «Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры». Указ прыняты ў мэтах аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў. Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры, які закранае ўсе сферы дзейнасці (культура вытворчасці і земляробства, культура сямейных адносін і быту, культура добраўпарадкавання населеных пунктаў). Значная ўвага будзе ўдзелена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з’яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы. Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаных са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі. БелТА
250d8bab98943ec1958d497c3a433267-1280x960 Копыльским РОВД при несении службы по охране общественного порядка во время празднования Нового года в ночь с 31 декабря 2015 года на 1 января 2016 года будут приняты меры безопасности. Места проведения мероприятий оградят турникетами, оборудуют контрольно-пропускные пункты с использованием металлодетекторов, где будут проверять ручную кладь. Допуск граждан на мероприятие будет осуществляться только после визуального контроля физического состояния, категорически исключив проход лиц, находящихся в состоянии алкогольного опьянения или со спиртными напитками (пивом). Граждан проверят на наличие взрывоопасных и иных предметов, запрещенных или ограниченных к свободному обороту. Во всех местах проведения массовых мероприятий на территории нашего района сотрудниками Копыльского РОВД будет осуществляться периодический контроль граждан с использованием ручных металлодетекторов. Все вышеназванные меры организованы в целях предупреждения чрезвычайных ситуаций, обеспечения общественной безопасности в местах массового пребывания граждан, воспитания у населения активной позиции, соблюдения правил безопасного поведения и бдительности.
Все мы в детстве с нетерпением ждали Деда Мороза. И для каждого из нас зимний волшебник был особенным. Каким? Об этом и расскажет выставка, на которой представлены самые разнообразные Деды Морозы из нашего, советского, детства. IMG_5656 — На выставке мы видим открытки, фигурки новогоднего кудесника, — рассказывает директор музея Валентина Шуракова. — По экспонатам можно проследить не только историю, но и географию Советского Союза. Например, появился в стране приемник ВЭФ — Дед Мороз идет с ним. Стали использовать сварочный аппарат — и это отразилось. А вот Дед Мороз спешит на аэросанях. Все достижения техники или промышленности находили свое место на новогодних открытках. Если же Дед Мороз «приехал» к нам из Грузии — его кукла несет особенности внешности грузинских мужчин, из России — значит, у него славянское лицо. Способы изготовления таких фигурок также разные: из пластмассы, стекла, опилок или ваты. Но каждый — со своей душой и историей. Представлены на выставке и детские книжки, рассказывающие о новогодних приключениях. Внутри — раскраски или бумажный «конструктор», из которого можно собрать своего Деда Мороза. В свое время многие экспонаты были предоставлены Малюковичем Николаем Петровичем и Кандыбовичем Александром Антоновичем. А сегодня игрушками из своего детства поделилась и Татьяна Владимировна Виолентий. Диана ТКАЧЕНКО Фото автора Дорогие читатели, если у вас хранятся такие же замечательные игрушки или открытки, приносите их в Копыльский районный краеведческий музей. А мы на страницах нашей газеты обязательно расскажем о вас и покажем ваши коллекции.
Что и неудивительно: широкий ассортимент порадует даже самого привередливого покупателя, а приветливый персонал поможет определиться с выбором. В магазине можно приобрести практически любой вид продуктов. Например, колбасные изделия и замороженные мясные полуфабрикаты — от разных производителей, немалый выбор хлебобулочных изделий. В торговой точке широкий ассортимент рыбы: копченая, соленая, свежемороженая и даже сушеная. Тушенки, консервы, банки с маринованными огурцами и помидорами: магазинные витрины буквально ломятся от всевозможной консервированной продукции. [caption id="attachment_44997" align="aligncenter" width="580"]Наталья Мамчиц и Валентина Лапотка Наталья Мамчиц и Валентина Лапотка[/caption] Кстати, именно в «Ласточке» можно найти необычные продукты — необыкновенно вкусное варенье из перетертой с сахаром клюквы или брусники и экзотический салат чука из морских водорослей, который, кстати, увидишь далеко не во всех столичных магазинах. Овощи и фрукты, для которых отведена отдельная большая витрина, в магазин в большинстве своем завозятся со складов Копыльского райпо. Здесь можно приобрести картофель, лук, морковь, свеклу, капусту, яблоки, клюкву, бананы, апельсины и многое другое. — Благодаря установке большого холодильника, — рассказывает заведующая магазином «Ласточка» Наталья Мамчиц, — у нас появилась возможность расширить ассортимент сыров, творога, йогуртов и других молочных продуктов. В большинстве своем на полках нашего универсама продукты белорусского производства. Со многими производителями работаем напрямую. Стоит отметить и отдел непродовольственных товаров. Здесь копыляне могут найти самые необходимые товары. Универсам «Ласточка» — один из немногих магазинов города, который работает до 23.00. Поэтому внезапно понадобившуюся вещь первой необходимости можно купить именно там. А еще в торговой точке можно приобрести районную газету «Слава працы», другие издания периодической печати и книги. В «Ласточке» покупатели имеют возможность выбора, а это — одно из главных составляющих успешной торговли. Установленный на кассе сканер позволяет гораздо быстрее обслужить покупателей и не собирать большую очередь в часы пик. Ответственность за заказ товаров в магазине лежит на Наталье Мамчиц. В этом нелегком деле ей помогают продавцы Валентина Лапотка, Ядвига Булат, Галина Ермакович, Марина Липай, Ольга Пашкевич, Татьяна Крепская, Галина Новосадова, Ольга Мисевич и Людмила Давидовская. Помимо продавцов в торговой точке работают операторы ЭВМ Анастасия Быль и Дарья Дубовская, уборщицы Надежда Акула и Наталья Яцевич, грузчик Дмитрий Мамчиц. О своем коллективе заведующая магазином отзывается с особой теплотой и с уверенностью говорит, что между работниками царит атмосфера дружбы и взаимопонимания. А четкость и слаженность в работе дают возможность покупателям выходить из магазина довольными. Кристина ЖОГОЛЬ Фото автора
Страница 4568 из 4891