Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

2016 год объявлен Годом культуры

01.01.2016
000019_175875_big 2016 год аб’яўлены Годам культуры Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў Указ № 522 «Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры». Указ прыняты ў мэтах аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў. Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры, які закранае ўсе сферы дзейнасці (культура вытворчасці і земляробства, культура сямейных адносін і быту, культура добраўпарадкавання населеных пунктаў). Значная ўвага будзе ўдзелена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з’яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы. Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаных са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі. БелТА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей