Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

1440502476_pryamaya-liniya-2 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 26 марта 2016 года: Елена Николаевна ВАСИЛЕВСКАЯ, заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета, по телефону 55-7-13.
2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b8 В четверг, 24 марта, с 10 до 12 часов прямую телефонную линию  проведет главный редактор государственного учреждения «Редакция газеты «Слава працы» и программы радиовещания «Раніца Капыльшчыны» Мария Владимировна ШЕИНА. Свои вопросы можно задать в обозначенное время по номеру 55-2-63.
Вторник, 22 марта 2016 19:33

Внимание: телефонные линии

2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b8 Военный комиссариат Несвижского и Копыльского районов проводит: — прямую телефонную линию с военным комиссаром Несвижского и Копыльского районов — последний понедельник квартала с 10.00 до 12.00 по телефону (8-01770) 51-2-84; — горячую линию с начальником обособленной группы (Копыльского района) военного комиссариата Несвижского и Копыльского районов — каждую третью пятницу месяца с 10.00 до 12.00 по телефону (8-01719) 55-5-16.
1296025015_thumb Проводится областная профилактическая акция по предупреждению детского дорожно-транспортного травматизма «Безопасные каникулы». Уважаемые родители! Не оставляйте своих детей без присмотра, напоминайте им основные правила безопасного поведения на улице и дороге! Будьте примером своему ребенку, сами не нарушайте ПДД!
У біяграфіі Ніны Карпінскай (на здымку справа), паштальёна 4 разрада аддзялення паштовай сувязі «Навасёлкі» Капыльскага раённага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП «Белпошта», ёсць вельмі цікавы факт, які абавязвае да многага: яе бабуля — перадавая свінарка калгаса «Прагрэс» Надзея Букатая, якой у 1958 годзе было прысвоена ганаровае званне Герой Сацыялістычнай Працы. Слаўныя сямейныя традыцыі цяпер працягвае і Ніна Леанідаўна. Жыхары вёсак Навасёлкі і Вострава Цімкавіцкага сельсавета добра ведаюць Ніну Карпінскую. Штодзень яна пераадольвае па 15 кіламетраў (столькі складае працягласць абслугоўваемага ўчастка), каб своечасова даставіць перыёдыку, паштоўкі, пісьмы да адрасатаў. IMG_2208 У галіне паштовай сувязі Ніна Карпінская працуе ўжо 20 гадоў, і ўвесь гэты час з усёй адказнасцю ставіцца да выканання сваіх абавязкаў. А да гэтага была бібліятэкарам, бухгалтарам, кантралёрам-касірам, брыгадзірам жывёлагадоўчай фермы. На сённяшняй пасадзе пастаянна праяўляе ініцыятыву і творчы падыход да сваёй справы, актыўна ўкараняе сярод насельніцтва ўсе віды профільных і няпрофільных паслуг сувязі, растлумачвае карыстальнікам паслуг паштовай сувязі парадак адрасавання, прыёму і ўручэння паштовых адпраўленняў, аказвае паслугі па рэалізацыі маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі. Дарэчы, на абслугоўванні ў Ніны Леанідаўны знаходзіцца 302 чалавекі, з якіх 123 — людзі паважанага ўзросту. Ніна Леанідаўна заўсёды знойдзе агульную мову з кожным, параіць, якое выданне зможа зацікавіць падпісчыкаў. За ўвагу, акуратнасць і душэўную цеплыню Ніна Карпінская заслужыла павагу сярод насельніцтва. Рабочы дзень паштальёна пачынаецца з самага ранку: разбор перыядычных выданняў і пісьмаў займае даволі працяглы час. На першы погляд, на працоўным стале паштальёнкі сапраўдны хаос — безліч канвертаў, рознакаляровых выданняў, але вопытны работнік хутка раскладае іх па палічках і ўсё — на сваё месца. Сярод папулярных выданняў у жыхароў вёсак — «Советская Белоруссия» і раённая «Слава працы».  Акрамя дастаўкі перыёдыкі па падпісцы вопытны паштальён рэалізоўвае газеты і часопісы ў розніцу, а яшчэ — тавары народнага спажывання, латарэйныя білеты, прымае на даму  камунальныя і іншыя плацяжы. За добрасумленную працу і адказнасць Ніна Карпінская неаднаразова прымала актыўны ўдзел у конкурсах прафесійнага майстэрства, па выніках унутрывытворчых спаборніцтваў прызнавалася лепшай па прафесіі. У 2013 годзе адзначана Ганаровай граматай Капыльскага раённага вузла паштовай сувязі, а ў 2014-м — Ганаровай граматай Мінскага філіяла РУП «Белпошта». Заўсёды актыўная і пазітыўная, Ніна Леанідаўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву аддзялення паштовай сувязі «Навасёлкі» і раённага вузла паштовай сувязі. Заслужана карыстаецца аўтарытэтам у калег, а за дзясяткі гадоў бездакорнай працы заваявала яшчэ любоў і павагу жыхароў вёсак, якія знаходзяцца ў яе на абслугоўванні. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
Страница 4477 из 4893