В небольшом коллективе станции, которым руководит Сергей Будник, работает 13 человек. Благодаря слаженной работе опытный коллектив четко выполняет свои задачи, которые ставит перед ним руководство Барановичского отделения Белорусской железной дороги.
[caption id="attachment_59357" align="aligncenter" width="423"]
За диспетчерским пультом - Алексей Волошин[/caption]
Через станцию проходит немало составов, основную часть которых составляют товарняки с продукцией ОАО «Беларуськалий». Главным клиентом железнодорожников среди районных предприятий является Копыльский опытный лесхоз. Как отметил и.о. начальника станции Алексей Волошин, работники станции выполняют погрузку различных лесоматериалов, которые реализуются как на рынки Беларуси, так и в страны ближнего зарубежья. Кроме работников леса, постоянными клиентами железнодорожников являются аграрии Копыльщины. В горячую хлеборобскую пору работники станции осуществляют погрузку и перевозку продовольственного зерна на хлебоприемные пункты страны. В связи с тем, что уборочная в этом году началась несколько позже обычного, аврала пока нет. Но в скором времени сельхозпредприятия начнут сдачу хлеба государству, и тогда хлопот у работников прибавится. Также повышенная загруженность наблюдается в осенний период, когда идет сдача сахарной свеклы для ОАО «Слуцкий сахарорафинадный комбинат».
Без сомнения, в летний период увеличивается и пассажиропоток. Связано это в первую очередь с отпусками граждан. Благодаря установленной системе продажи проездных документов АСУ «Экспресс» пассажиры могут приобретать билеты по любому направлению, при этом не только по Беларуси, но и за пределы страны. Поскольку в выходные дни пассажиропоток, как правило, увеличивается, в пятницу и воскресенье через станцию проходят дополнительные поезда.
Сергей ЛАЗОВСКИЙ
Фото автора
— Сяргей Барысавіч, згадзіцеся, што сёння людзі хочуць мець за свае грошы толькі добры прадукт. Гэта паказала і апытанне, якое выявіла, што ёсць незадаволеныя, напрыклад, якасцю торфабрыкетаў.
— Сапраўды, 11 гараджан (11,3% ад апытаных) і 19 вяскоўцаў (11,6%) адзначылі, што ў торфабрыкеце бывае шмат крошкі. Я згаджуся з гэтым меркаваннем, але адзначу, што гэты від паліва паступае ў раён з чатырох торфабрыкетных заводаў і ў асноўным іх транспартам (гэта танней!). Таму ў тым, што брыкет не той якасці, што хацелася б, віна завода-пастаўшчыка. Мы ў сваю чаргу імкнёмся паўплываць на сітуацыю. Дабіліся, каб на старобінскім заводзе ўстанавілі сіты, праз якія дадаткова прасейваецца торфабрыкет з бункераў. Па такім жа шляху пайшоў і торфабрыкетны завод «Нёман» са Стаўбцоўскага раёна. З гэтых прадпрыемстваў паступае прадукцыя толькі высокай якасці. Трымаем на кантролі і сітуацыю з іншымі заводамі.
— Былі скаргі і на тое, што спажыўцы атрымліваюць дровы не той пароды дрэў, што хацелі. Як вы працуеце з такімі запытамі?
— Вядома ж, усім бы хацелася паліць печ бярозавымі альбо грабавымі дровамі: менавіта яны маюць самую высокую цеплааддачу. Аднак мы не заўсёды можам выбіраць. Напрыклад, Капыльскі вопытны лясгас (наш асноўны пастаўшчык) працуе з намі па рэшткавым прынцыпе: пастаўляе дровы не самай лепшай якасці і ў асноўным яловыя. Таму мы вырашылі звяртацца ў іншыя лясгасы. Плённа працуем са Слуцкім, Вілейскім, Мінскім, Негарэльскім лясгасамі, былі нават пастаўкі з Быхаўскага лясгаса, што ў Магілёўскай вобласці. Словам, стараемся забяспечыць нашых спажыўцоў якасным палівам.
— Некалькі чалавек засталіся незадаволенымі і тэрмінамі выканання заказаў. Як Вы пракаменціруеце гэтую сітуацыю?
— Калі быць шчырымі, то самі кліенты часта вінаваты ў тым, што выкананне іх заказу зацягваецца. Чамусьці стала дрэннай звычкай успамінаць пра тое, што трэба запасацца на зіму палівам, толькі ў канцы лета, а то і напачатку восені. У першай палове года заказаў вельмі мала. Вось і збіраюцца чэргі. Згодна з нашымі правіламі заказ кліента павінен быць выкананы на працягу месяца, і мы стараемся ад гэтага не адступаць.
Думаю, што сітуацыю палепшыць і набыццё новага трактарнага самазвальнага прычэпа ПТС-6,5, дзякуючы чаму можна дастаўляць паліва адразу тром спажыўцам. У выключных выпадках ідзём насустрач ветэранам, інвалідам, шматдзетным сем’ям: дазваляем ім афармляць самавываз, хоць гэта для нас і затратна. Але ж да кожнага спажыўца трэба мець індывідуальны падыход.
Дарэчы, за першае паўгоддзе бягучага года мы ўжо рэалізавалі 1991 тону паліва, у тым ліку 1397 тон — насельніцтву. Працуем і з арганізацыямі: выйгралі тэндар на пастаўку паліва Капыльскай ЦРБ, установам культуры і інш.
— Якім чынам людзі могуць аплаціць вашы паслугі?
— Мы ідзём у нагу з часам, а таму прымаем плату не толькі ў нашай касе, але і праз ЕРІП. Так што тут складанасцей не ўзнікае.
Гутарыла Маргарыта САКОВІЧ
Памочнік урача Ірына Крукоўская мерае ціск у камбайнёра Анатоля Шнітко[/caption]
Сярод добраахвотнікаў апынуўся і старшы камбайнёр Аляксандр Рубіс, які ў гэтым сезоне працуе разам са сваім сынам Іллёй. Паводле слоў Аляксандра Генадзьевіча ў ААТ «Старыца-Агра» вельмі добра наладжаны кантроль за станам здароўя работнікаў. Кожную раніцу праводзіцца дарэйсавы кантроль механізатараў, вадзіцеляў, правяраюць іх стан і напрыканцы працоўнага дня. На пытанне, ці адчуваецца спякота падчас працы на збожжавай ніве, усміхнуўся: «Зусім не адчуваецца. У мяне ж сучасны камбайн з кандыцыянерам. Кожны дзень прывозяць на поле мінеральную ваду. Словам, толькі працуй і як мага лепш выконвай сваю задачу».
Як расказала ўрач агульнай практыкі (загадчык) Старыцкай участковай бальніцы Вераніка Тароцька, менавіта гарачае надвор’е адмоўна ўплывае на стан здароўя чалавека, паколькі павышаюцца нагрузкі на сардэчна-сасудзістую сістэму. Асабліва пакутуюць ад спякоты людзі пажылога ўзросту і больш маладыя: хто мае праблемы з артэрыяльным ціскам.
— Для папярэджвання развіцця гіпертанічных крызаў, а таксама ―як вынік іх — вострых парушэнняў мазгавога кровазвароту мы кантралюем ціск у сваіх пацыентаў, назначаем лячэнне, пры неабходнасці — яго карэкціруем, — адзначае Вераніка Георгіеўна. — Такім чынам стараемся знізіць рызыку развіцця ўскладненняў і як наступства — смяротных зыходаў. Важным з’яўляецца і праходжанне дыспансернага агляду: у нас складзены адпаведны графік. Я ўпэўнена, што кожны чалавек у першую чаргу сам павінен клапаціцца пра сваё здароўе.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
■ Лепшыя тэмпы работ паказваюць КСУП «Доктаравічы» (36%), ААТ «Семежава» (32%), «Старыца-Агра» (31%), «Піянер-Агра» (30%).
■ Пакуль самая высокая ўраджайнасць у ААТ «Піянер-Агра» — 43,3 ц/га, «Семежава» — 41,5 ц/га, «Прагрэс 2010» ― 40,1 ц/га.
■ Найлепш урадзіла азімая пшаніца ў ААТ «Старыца-Агра» — 46,8 ц/га, яравы ячмень — у ААТ «Піянер-Агра» ― 52,3 ц/га.
■ Следам за камбайнамі ў поле выходзяць прэс-падборшчыкі — задзейнічана 55 адзінак. Ужо запрасавана салома на 34% абмалочаных плошчаў.
■ Актыўна вядзецца звозка цюкоў. Спрасаваная салома ўжо звезена з плошчы 1673 га, у тым ліку за апошні дзень — 771 га.
Маргарыта САКОВІЧ
Экіпаж камбайна «Лексіён-530» з ААТ «Піянер-Агра» ў складзе Аляксандра Іванавіча ІВАНОЎСКАГА і Віктара Сяргеевіча ВАРЭНІКА, які ўбраў 160 га і намалаціў 667 тон.
Экіпаж камбайна КЗС-1218 (маладзёжны) з ААТ «Ціміразеўскі» ў складзе Яўгена Сяргеевіча Скарбіча і Мікалая Іванавіча ЕРМАКОВІЧА, які ўбраў 223 га і намалаціў 589 тон.
Экіпаж камбайна КЗС-1218 з ААТ «Семежава» ў складзе Міхаіла Міхайлавіча ГОРБАЧА і Віктара Васільевіча ДАШЧЫНСКАГА, які ўбраў 125 га і намалаціў 559,97 тоны.
Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа лепшыя вынікі паказвае Аляксандр Міхайлавіч КАНОНЧЫК з ААТ «Ціміразеўскі», які на МАЗ-555147 перавёз 855 тон.