Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя КУП «Капыльская ЖКГ» з’яўляецца адной з самых буйных у раёне. Да таго ж, увесь калектыў — члены прафсаюза. Узначальвае пярвічку ўжо два гады Таццяна Калодзіч. З прыходам маладога, энергічнага, ініцыятыўнага лідара ў жыццё грамадскага аб’яднання былі ўнесены новыя павевы. Па меркаванні членаў калектыву, часцей сталі праводзіцца цікавыя мерапрыемствы, кіраўніка прафсаюза добра ведаюць на кожным участку, часта звяртаюцца па патрэбную параду. [caption id="attachment_54655" align="aligncenter" width="560"]Старшыня прафкама Таццяна Калодзіч (справа) з членамі прафкама Кацярынай Шугалей, Людмілай Пінчук, Марынай Мятліцкай Старшыня прафкама Таццяна Калодзіч (справа) з членамі прафкама Кацярынай Шугалей, Людмілай Пінчук, Марынай Мятліцкай[/caption] — Наша пярвічка — гэта звыш 500 чалавек, — расказала Таццяна Аляксандраўна. — Вядома, у калектыве людзі з рознымі перакананнямі і прынцыпамі, рознага ўзросту, але мы заўсёды ўмеем прыйсці да згоды. Нас усіх аб’ядноўвае прафсаюз. Менавіта ён стаіць на абароне нашых правоў і сацыяльных гарантый. Асноўным напрамкам работы прафкама з’яўляецца арганізацыя грамадскага кантролю за станам аховы працы, за тэхнікай бяспекі. Стараемся стварыць спрыяльныя ўмовы для працы і адпачынку. У камунгасе развіта практыка сацыяльнага партнёрства. Прафсаюзны камітэт цесна супрацоўнічае з адміністрацыяй па пытаннях вытворчасці, аховы і рэжыму працы. На прадпрыемстве створана камісія, якая кантралюе выкананне калектыўнага дагавору. Члены прафкама  вырашаюць сацыяльна-бытавыя пытанні, займаюцца культурна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай і выхаваўчай работай. У калектыве шмат маладых людзей, таму жыццё тут дастаткова насычанае. Работнікі прадпрыемства прымаюць удзел у раённых спаборніцтвах па розных відах спорту, штогод абавязкова ў спартакіядзе арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці, і добра там выступаюць, пра што сведчаць шматлікія граматы і кубкі. На спартыўныя справы заўсёды арганізоўвае інструктар-метадыст Вікторыя Рудая. Актыўныя ўдзельнікі спаборніцтваў — Сяргей Місючэнка, Генадзь Задруцкі, Алена Анішчанка, Валянцін Лясніцкі, Раман Бандарык, Аляксандр Руды і іншыя. Радуе сваімі выступленнямі і творчы калектыў прадпрыемства на чале з Аляксандрам Дранічам. Заўсёды цёпла сустракаюць самадзейных артыстаў Эдуарда Пацэнкера, Сяргея Сакалоўскага, Сяргея Рамановіча. Не забываюць у Капыльскай ЖКГ і пра іншыя віды баўлення вольнага часу. Праводзяцца шматлікія конкурсы, экскурсіі, паездкі. Самыя прыемныя ўражанні засталіся пасля наведвання Жыровіцкага манастыра. На прадпрыемстве прадаўжаецца традыцыя віншаваць юбіляраў, ветэранаў, да Дня маці прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Павіншуем маму разам»  і г.д. Штогод выдзяляюцца сродкі на аздараўленне дзяцей у летніх аздараўленчых лагерах. А перад Новым годам ім і іх бацькам абавязкова ўручаюць падарункі, арганізоўваецца навагодняе прадстаўленне. Нядаўна работнікі камунгаса прымалі ўдзел у дабрачыннай акцыі «Падорым свята дзецям», падчас якой аказалі дапамогу дзецям спецыяльнай групы з цяжкімі парушэннямі  мовы  ясляў-сада № 3 г. Капыля. — Задача прафсаюза — абараняць працоўнага чалавека, быць падтрымкай кожнаму, — гаворыць Таццяна Аляксандраўна. — Штогод дапамагаем сем’ям з дзецьмі. Вось і летась шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям напярэдадні навучальнага года дапамаглі сабраць дзяцей да школы — выдалі матэрыяльную дапамогу ад абкама прафсаюза і ад пярвічнай арганізацыі. Актыўную і плённую работу пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і яе лідара заўважаюць і адзначаюць. Па словах старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіны Лукашэвіч, пярвічку ЖКГ можна па праве назваць адной з самых лепшых на Капыльшчыне. Сяргей КОЗЕЛ
Упершыню Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі  і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь правялі ў Мінску  маштабны форум: «Роля  рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства». Напрыканцы мінулага года ён сабраў больш за сто журналістаў з усёй рэспублікі, якія на працягу двух дзён знаёміліся з дзейнасцю і ініцыятывамі ФПБ, абменьваліся думкамі, дзяліліся вопытам у асвятленні прафсаюзнай тэматыкі, на практычных занятках сустрэліся з вядомымі журналістамі. Удзельнікі форуму таксама пабывалі ў рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў на прэм’еры незвычайнага прадстаўлення-вандроўкі «Сем таямніц Беларусі» і здзейснілі незабыўную экскурсію па вячэрняй сталіцы. Падчас адкрытага дыялогу, які адбыўся ў штаб-кватэры Нацыянальнага прафцэнтра, журналісты некалькі гадзін абмяркоўвалі са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам і міністрам інфармацыі Беларусі Ліліяй Ананіч актуальныя пытанні, фарматы партнёрства ФПБ і рэгіянальных СМІ. [caption id="attachment_54720" align="aligncenter" width="560"]Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда[/caption] Кіраўнік прафсаюзаў краіны выказаў упэўненасць у тым, што ў рэгіёнах з’явіцца больш інфармацыі пра чалавека працы, пра тое, што яго хвалюе, знойдуць сваё месца ў друкаваных выданнях і кансультацыі прававых інспектараў, меркаванні экспертаў, цікавыя замалёўкі з жыцця працоўных калектываў. На думку Міхаіла Орды, варта таксама актыўна задзейнічаць электронныя версіі друкаваных СМІ, інфармацыйны партал ФПБ у размяшчэнні матэрыялаў прафсаюзнай тэматыкі. — Мы спадзяёмся, што дзякуючы нашаму ўзаемадзеянню ўся краіна зможа даведацца пра дзейнасць Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і тыя магчымасці па абароне правоў і інтарэсаў працоўных, якія яна дае, — адзначыў Міхаіл Орда. — У нас больш за 20 тыс. прафсаюзных арганізацый, і ў кожнай пярвічкі ёсць напрацоўкі, якімі яна можа падзяліцца са СМІ. Таму ў вас заўсёды знойдуцца тэмы для цікавых і карысных публікацый. У выніку разам мы будзем працаваць над нашай агульнай задачай па абароне правоў і інтарэсаў людзей. У сваю чаргу  Лілія Ананіч адзначыла эфектыўнасць такой формы дыялогу — адкрытай пляцоўкі для зносін прэсы розных рэгіёнаў краіны і прадстаўнікоў самай масавай грамадскай арганізацыі. — Каму, як не рэгіянальным сродкам масавай інфармацыі, лепш ведаць праблемы сваіх рэгіёнаў і самае галоўнае — усебакова паказваць, як сёння вырашаюцца пытанні сацыяльнай палітыкі ў дзяржаве. Вельмі важна, каб была цесная сувязь паміж СМІ, грамадствам і дзяржавай, — сказала Лілія Ананіч. У час сустрэчы журналісты з рэгіянальных СМІ таксама цікавіліся перспектывамі работы нацыянальнага прафцэнтра ў наступным годзе, асаблівасцямі калектыўна-дагаворнага рэгулявання і іншымі напрамкамі дзейнасці прафсаюзаў. Сяргей КОЗЕЛ
В сельхозпредприятиях района активно набирает темпы подготовка техники к весенним полевым работам. Перед хозяйствами района ставится задача до 1 февраля на линейку готовности поставить все почвообрабатывающие агрегаты и до начала марта подготовить трактора. Как проходит процесс подготовки, и какие условия созданы для работников, мы решили посмотреть на примере ОАО «Мажа-Агро». Сумеют ли в хозяйстве ремонтные работы завершить в оговоренные сроки, специалисты точно сказать не могут. — Все зависит от наличия запчастей и выделения денег на их приобретение, — говорит главный инженер сельхозпредприятия Сергей Лещинский. [caption id="attachment_54714" align="aligncenter" width="560"]Павел Чистый и Сергей Лещинский Павел Чистый и Сергей Лещинский[/caption] Однако некоторые шаги в этом направлении уже сделаны. В ОАО «Мажа-Агро» подготовлены к посевной кампании два широкозахватных комбинированных агрегата АКШ-6 и АКШ-3,6. Еще с осени отремонтирована  механическая навесная  свекловичная сеялка СМН-12, в ней осталось только установить цепи, которые специально снимают на зиму. А вот почвообрабатывающие посевные агрегаты АПП-6Д требуют капитального ремонта: подлежат замене втулки, подшипники, необходим ремонт сошников и других деталей. Слесари Евгений Проказов и Дмитрий Корень  в день нашего приезда меняли детали, которые имелись в наличии. А вообще, чтобы подготовить этот агрегат к полевым работам, нужно закупить запасных частей еще примерно на 5000 рублей. [caption id="attachment_54713" align="aligncenter" width="560"]Слесари Дмитрий Корень и Евгений Проказов Слесари Дмитрий Корень и Евгений Проказов[/caption] Практически закончен ремонт кукурузной сеялки «Маскар». Еще перед новогодними праздниками были приобретены запчасти на сумму 1250 рублей. Осталось дело за малым — приложить хозяйские руки. Чем, собственно, и был занят механизатор Анатолий Старовойтов: он менял подшипники в опорных колесах. [caption id="attachment_54661" align="aligncenter" width="560"]Анатолий Старовойтов ведет ремонт кукурузной сеялки Анатолий Старовойтов ведет ремонт кукурузной сеялки[/caption] Ведется ремонт разбрасывателей органических удобрений, пока что без колеса стоит и разбрасыватель минеральных удобрений. В ОАО «Мажа-Агро» имеется 22 трактора, из которых 3 единицы — энергонасыщенные. Недавно отремонтировали «Беларус-3522», в этом хозяйству помогло ОАО «Копыльский райагросервис». Хоть все энергонасыщенные трактора и находятся сегодня в исправном состоянии, однако, чтобы они смогли приступить к полевым работам, на каждую единицу требуется еще сделать техническое обслуживание. Нуждаются в ремонте и два «Беларус-1221», в которых неисправна коробка, сцепление, топливная аппаратура и отсутствуют две шины. Реанимировать гидравлику и электрооборудование нужно также и в погрузчике «Амкодор». — Помимо всего этого, — рассказывает Сергей Лещинский, — чтобы без проблем пройти технический осмотр, который в нашем хозяйстве, как правило, проводится в первых числах марта, требуется еще примерно 10-12 тысяч рублей для мелкого ремонта и покраски тракторов. Конечно, дел на мехдворе в зимние месяцы невпроворот. Подготовка техники к весенним работам требует не только больших финансовых затрат, но и упорного человеческого труда. А вот созданы ли в мастерских хорошие условия для комфортного трудового дня, особенно в холодные и морозные зимние дни? Спрашиваем об этом у главного инженера. — Непосредственно помещения мастерских у нас не отапливаются, — отвечает Сергей Лещинский. — Да и отопить их очень сложно. Есть две тепловые пушки, но от них в таком большом помещении толку мало. Но если требуется ремонт мелких деталей, который в перчатках произвести невозможно, мы обязательно ставим и направляем поток теплого воздуха от пушки на механизатора, который и производит этот ремонт. А вообще, в мастерской есть теплая бытовка, которая отапливается печью. Там можно отогреться, перекусить и взять при необходимости теплой воды. Ремонтные работы в ОАО «Мажа-Агро» идут по плану. А вот насколько качественно в сельхозпредприятии подготовятся к весне, покажет важный экзамен — посевная кампания. Надеемся, аграриев хозяйства весна врасплох не застанет. В рейде участвовали: Павел ЧИСТЫЙ, начальник отдела экономики и технического контроля райсельхозпрода; Кристина ЖОГОЛЬ, зав. агропромышленным отделом редакции газеты «Слава працы» Фото Кристины ЖОГОЛЬ
Комитетом государственного контроля Минской области в конце 2016 года завершены проверки двух крупных предприятий, занимающихся производством и оптовой торговлей. opasnye-sxemy-nalogovoj-optimizacii Установлено, что проверенные организации активно «сотрудничали» с субъектами, имеющими повышенный риск совершения правонарушений в экономической сфере, а также с иностранными «лжефирмами». Как следствие — ущерб интересам государства в виде недоплаты налогов и сборов. В этой связи субъектам хозяйствования следует знать и помнить, что Указом Президента Республики Беларусь № 488 от 23.10.2012 «О некоторых мерах по предупреждению незаконной минимизации сумм налоговых обязательств» определена обязанность плательщиков по проверке первичных учетных документов контрагентов на предмет их соответствия требованиям законодательства и действительности. При этом проверить белорусских контрагентов достаточно просто: реестр «неблагонадежных» находится в открытом доступе на сайте МНС, так же как и электронный банк данных бланков документов и документов с определенной степенью защиты и печатной продукции. Вместе с тем информация об иностранных контрагентах незначительна, можно даже сказать, что отсутствует. В этой связи велик риск выбрать «не того» поставщика или покупателя, и на сегодня отмечается тенденция роста незаконных схем минимизации налогов посредством использования именно иностранных «лжефирм». Расплатой за неверный выбор и беспечность  являются недоплата налогов в бюджет, начисленные пени, административная или уголовная ответственность. В наших случаях обоим проверенным предприятиям за проявленную доверчивость к поставщику придется дополнительно заплатить в бюджет налогов в общей сумме 1430 тыс. руб. А ведь, соблюдая требования законодательства, можно было потратить эти деньги, к примеру, на модернизацию производства. Отдел контроля потребительского рынка и сферы услуг КГК Минской области
Шчодры вечар — на самай справе шчодры на вяселосць і прысмакі. kuccia Пра тое, як адзначалі гэтае свята, расказвае жыхарка в. Душава Ніна Пятроўна Тарчыла, 1943 года нараджэння: —  Калі з 6 на 7 студзеня была куцця посная, то з 13 на 14 яна называлася шчодрая. Каб яе прыгатаваць, мама (а звалі яе Вольга Вікенцьеўна) заўсёды таўкла жытняе зерне ў драўлянай ступцы. Потым залівала вадзічкай і ставіла ў печку. Добра, калі быў мёд, тады куцця атрымлівалася салодкай. Напярэдадні самога свята елі куццю посную, а на наступны дзень мама засмажвала сала і палівала яе. Дарэчы, нарадзілася я ў вёсцы Затур’я, што на Нясвіжчыне. А там Шчодры вечар заўсёды адзначалі і адзначаюць зараз весела. Мама брала рэшата, туды клала сена і ставіла на покуць, а выносіла ўжо пасля Вадохрышча. Таксама мама пякла  бліны, таўкла мак у цёплай вадзічцы з цукрам. Мы макалі бліны ў мак ды так і елі. Калі калолі кабана, мама заўсёды пакідала кавалак кумпяка на Каляды, а потым запякала яго ў печцы, адварвала каўбасу. Добра, калі ў Шчодры вечар у хаце на стале стаіць засмажаная або звараная свіная галава — сімвал дабрабыту і пладавітасці. Рабілі мы і тоўстыя пухнатыя бліны: малако, трошкі вады, 6 альбо 7 яек, соды крыху. Такія бліны насілі на вяселле ці на хрэсьбіны. Брала мама з бочкі і салёныя агуркі, расол. Ды расол той мы пілі з бульбай: мама напарыць-напарыць бульбы, забеліць расол смятанай — і от смачна было! А потым яна далівала ў бочку вады, каб агуркі не сапсаваліся. Мая мама любіла выпякаць, і я люблю. Смачнымі і прыгожымі атрымліваюцца мішкі. Бяру 1 шклянку цукру, 8 альбо больш яек, муку і крыху алею. Спачатку ўзбіваю яйкі з цукрам, каб атрымалася пенка, дадаю муку, маргарын (тады мішкі будуць мякчэйшымі), уліваю жаўткі і добра перамешваю. Потым раскладваю па формачках і стаўляю ў печ. Так я рабіла і лебедзя на вяселле ўнуку, і вавёрачак. Вельмі даспадобы прыходзіліся і хрушчы. Яйкі, цукар, муку і соду добра перамешваю. Цеста трэба раскатаць тоненька-тоненька. Потым парэзаць на палосачкі і выпякаць. Раней я іх абсмажвала ў тлушчы, а зараз у алеі. А які ж Шчодры вечар без варажбы! Калі была маладая (недзе ў канцы 50-х гадоў ХХ ст.), любіла даведвацца пра будучае. Мы бралі дровы, хто колькі зможа, заносілі ў хату і лічылі. Калі іх набіралася цотная колькасць, значыць, быць у пары, калі няцотная — то адной. Абдымалі штыкеціны плоту і таксама лічылі іх колькасць. Пяклі бліны, потым прыносілі іх у хату і прыводзілі сабаку. Калі сабака з’ядаў блін, то гэта добра, а калі нёс яго на покуць ды яшчэ спрабаваў закапаць — быць бядзе. Так аднойчы сабака наваражыў блізкую смерць мамінай сястры, яна і памерла даволі маладой. Тата мой, Пётр Міхайлавіч, хадзіў калядаваць з аднавяскоўцамі. Яны бралі гарбуз, вырэзвалі сярэдзіну, туды ставілі свечачку і запальвалі яе. Ставілі гарбуз на палку. Святло было відно здалёк, а калі дзьмуў ветрык, то гарбуз круціўся.     Пра тое,  як Шчодры вечар адзначалі жыхары в. Домантавічы, расказала Нэла Іванаўна Мартынчык, 1936 года нараджэння: — Любілі мы і ўсялякія штукарствы вырабляць. Напрыклад, бралі попел і высыпалі дарожку ад хаты хлопца да хаты дзяўчыны, якія хадзілі адзін да аднаго. Альбо вылівалі чарнілам. Ці знімалі брамкі і пераносілі зноў-такі ад хаты хлопца да дзяўчыны. Хадзілі па вёсцы, песні спявалі, а нам давалі хто яблыкі, хто цукеркі якія. Канешне, рабілі куццю. Спачатку посную, а потым шчодрую. Елі яе самі, а на трэці дзень аддавалі курам. Зараз на свята абавязкова прыгатую мачанку. Спачатку абсмажваю маленькія кавалачкі мяса, сала, размочаныя сушаныя грыбы. Потым абсмажваю цыбулю. На чыгунок 2,5 літра бяру прыкладна 5 лыжак мукі, разбоўтваю ў вадзе і заліваю ў чыгунок. Туды ж дадаю і цыбулю, соль. Да мачанкі абавязкова пяку аладкі. Раблю і катлеткі. Да фаршу дадаю дзве бульбіны, кавалачак батона, перац, соль, адно ці два яйкі, дробна парэзаную цыбулю. Добра перамешваю, фармую, абмочваю ў муцэ і спачатку смажу, а потым стаўлю ў печку, каб яны ўмлелі. Каб прыгатаваць курыцу, рэжу яе на невялікія кавалкі, кладу на патэльню і чакаю, каб яны падрумяніліся з двух бакоў. Потым даліваю вады і стаўлю тушыцца. Стараюся зрабіць да гэтага стала і ягадны кісель. Бяру 5 лыжак замарожаных ягад або варэння, 2 лыжкі крухмалу (можна і болей), цукар па смаку. Кіпячу ваду (прыкладна 2 літры). Ягады спачатку размарожваю, потым кладу ў ваду. Крухмал развожу ў шклянцы халоднай вады і ўліваю ў каструльку з ягадамі тонкім струменьчыкам, увесь час памешваючы. Як толькі кісель пачне закіпаць, адключаю. Разліваю гарачы напой у кубкі. Каб не ўтваралася плеўка, зверху пасыпаю цукрам. Калі дадаць крухмалу больш, кісель атрымаецца густым, як сучаснае жэле. Муж мой Мікалай Мікітавіч вельмі любіць, як я гатую. Дарэчы, мы з ім вучыліся разам у школе, сябравалі з 8 класа. Потым ён пайшоў служыць у армію, а я чакала яго. Прыйшоў — мы і ажаніліся. Выгадавалі траіх дачок, зараз маем ужо дваіх праўнукаў. Запісала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 4168 из 4901