Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Заведующий филиалом Быстрицкой сельской библиотеки Лариса Ивановна Степанчук - настоящая труженица

19.02.2018
Бібліятэкары — людзі апантаныя і няўрымслівыя. Яны робяць шмат чаго, каб мы не забываліся пра чытанне, а кнігі не знікалі з нашага жыцця. Загадчык філіяла Быстрыцкай сельскай бібліятэкі Ларыса Іванаўна Сцепанчук — сапраўдная працаўніца, у жыцці якой любімая справа займае ганаровае месца. [caption id="attachment_64508" align="aligncenter" width="580"]■ Ларыса Сцепанчук ■ Ларыса Сцепанчук[/caption] У бібліятэчнай справе Ларыса Іванаўна ўжо 20 гадоў. І кожны год яна імкнецца ўнесці ў сваю работу нешта новае. Таму сама бібліятэка аформлена з густам і любоўю. Прастора ўстановы арганізавана так, што кожны чытач знойдзе  сабе ўтульнае мястэчка. У вестыбюлі наведвальнікаў сустракае куток этнаграфіі і быту вёскі Быстрыца. Усе мясцовыя экспанаты сабраны і прынесены ва ўстанову жыхарамі вёскі — чытачамі бібліятэкі. Найбольш цікавыя знаходкі падарыў актыўны чытач Мікалай Малібошка. У краязнаўчым кутку бібліятэкі размешчаны матэрыялы аб гісторыі роднага краю: тут знаходзяцца звесткі аб знакамітых земляках, успаміны старажылаў, інфармацыя аб гісторыі школы і сельскай гаспадаркі, мясцовы фальклор, вершы, эсэ аб родным краі і шмат чаго яшчэ.  У сваёй справе Ларыса Іванаўна робіць стаўку на ўзаемадзеянне з дзецьмі. Бібліятэкар імкнецца напоўніць іх жыццё нечым цікавым і змястоўным. Гэтаму садзейнічаюць казкі і вершы, якія дзеці слухаюць, вучаць на памяць, выразна чытаюць і з вялікай цікавасцю інсцэніруюць. Таму з  640 чытачоў — амаль палову складаюць дзеці. — Я імкнуся строіць сваю дзейнасць такім чынам, каб хлопчыкі і дзяўчынкі прывыкалі да кнігі, умелі з ёй працаваць, — гаворыць жанчына. Для арганізацыі ўзаемадзеяння з падрастаючым пакаленнем створаны два клубы: «Адкрытая кніга» — для старэйшай узроставай групы і «Чыталачка» — для тых, хто крыху меншы. Ларыса Іванаўна з гонарам называе імёны сваіх лепшых чытачоў-дзетак: Паліна Сяленчык, Улада Кошалева, Арына Коўшык, Паліна і Ульяна Дзічкоўскія, Кацярына Гарашчэня, Мікіта Мяцельскі, Ксенія Перапецкая, Ганна Бельская, Ганна Ярмольчык. А гэта — актывісты клуба «Адкрытая кніга», без якіх не абыходзіцца ніводнае свята: Валерыя Канончык, Дзіяна Мялешка, Яна Лазук, Настасся Паляшчук, Вікторыя Сянюк, Таццяна Курчэўская. Летам па кнігі прыходзяць тыя, хто прыязджае да бабулі з дзядулем. Для дзяцей у бібліятэцы вызначана свая тэрыторыя імкненняў, дзе кніжка запрашае чытаць, гуляць, размаўляць і ў выніку фарміруе добры мастацкі густ. Вельмі цікавіць малодшых школьнікаў «Кніжны паравозік», які разам з літаратурнымі героямі вабіць іх у падарожжа. У бібліятэцы склалася пэўная сістэма далучэння дзяцей да чытання: арганізоўваюцца пазнавальныя экскурсіі, тэатралізаваныя пасвячэнні ў чытачы, праводзяцца Тыдні дзіцячай і юнацкай кнігі, віктарыны, гульні. Настаўніца Быстрыцкай СШ Людміла Міхайлаўна Вяргейчык узаемадзейнічае з бібліятэкарам вельмі плённа: запрашае на адкрытыя ўрокі або прыводзіць дзетак у бібліятэку сама. Не пакідае без увагі бібліятэкар і чытачоў старэйшага пакалення. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца ў дарослых чытачоў дэтэктывы, так званыя жаночыя раманы, перыёдыка. Часта звяртаюцца па падшыўку раённай газеты. У ліку лепшых чытачоў, на думку Ларысы Іванаўны, лічацца Алена Латушка, Галіна Казко, Валянціна Уласовіч, Наталля Мядзведзь, Галіна Сяленчык, Ніна Даніліна, Ніна Сергіеня, Надзея Астахава, Алена Уласовіч, Марыя Латушка, Анатоль Бань, Ніна і Іван Мышкавец, Анатоль і Лідзія Скварцовы, Ганна Давідоўская, Надзея Пінчанкова, Марыя Ярэц, Наталля Кошалева, Ганна Дрожжа і Мікалай  Зяньковіч. Не так даўно праходзіла акцыя «Падары кнігу бібліятэцы». Жыхары Быстрыцы не засталіся ўбаку, і дзякуючы ім кніжны фонд папоўніўся новымі экзэмплярамі. Асабліва Ларыса Іванаўна адзначае Міхаіла Каляду і Аляксандра Шафрана, якія прынеслі ва ўстанову шмат навукова-пазнавальнай і мастацкай літаратуры. 3 кожным годам пашыраюцца сацыяльныя функцыі бібліятэкі. Вядзецца работа з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, якія пражываюць у зоне абслугоўвання бібліятэкі. На працягу года Ларыса Іванаўна дастаўляла літаратуру чацвярым такім карыстальнікам: А.Н. Скрыннік, А.В. Бусел, Н.Р. Сергіені, Н.М. Астахавай. Адна са шматлікіх катэгорый чытачоў — пенсіянеры. Гэта людзі, якія ідуць у бібліятэку не толькі па кнігу або часопіс, але і па добрае слова. Бібліятэка для іх — месца, дзе яны адчуваюць сябе патрэбнымі, тут у іх ёсць магчымасць падзяліцца сваім вопытам і жыццёвай мудрасцю ці проста пагутарыць. Таму, каб прыцягнуць пажылых чытачоў ва ўстанову, Ларыса Іванаўна арганізоўвае шматлікія бібліятэчныя акцыі. Гэта бенефісы чытачоў на даму, уручэнне віншавальных паштовак адзінокім і пажылым людзям, віншаванні з юбілеем і прафесійнымі святамі па тэлефоне і інш. Сёння бібліятэку цяжка ўявіць без інфармацыйных тэхналогій. І ў Быстрыцкай сельскай бібліятэцы ёсць сучасная камп’ютарная тэхніка з выхадам у інтэрнэт. Не так даўно паступіла шмат дыскаў, на якіх змешчаны мастацкія творы і іх аўдыязапісы. І калі нехта лянуецца чытаць самастойна (вядома ж, дзеці!), можна ўзяць дыскі і праслухаць аўдыякнігу. — Патрэбна пастаянна імкнуцца да нечага новага і ніколі не спыняцца на дасягнутым, — упэўнена Ларыса Іванаўна. — А работа з кнігай патрабуе шмат фантазіі і творчага падыходу. Гэтым яна мне і падабаецца. Дзіяна ТКАЧЭНКА

На Копыльщине пожилые избиратели используют возможность голосовать на дому

18.02.2018
Бываюць сітуацыі, калі прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў не атрымліваецца па ўважлівай прычыне. У такіх выпадках грамадзянам даецца права прагаласаваць па месцы знаходжання. Такой магчымасцю скарысталіся выбаршчыкі Навасёлкаўскага ўчастка для галасавання № 32 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, большасць з якіх — людзі паважанага ўзросту. [caption id="attachment_64485" align="aligncenter" width="560"]Ветэраны працы Любоў і Васіль Лобаны скарысталі магчымасць прагаласаваць на даму Ветэраны працы Любоў і Васіль Лобаны скарысталі магчымасць прагаласаваць на даму[/caption] Любоў і Васіль Лобаны амаль 50 гадоў жывуць у ладзе і згодзе ў вёсцы Навасёлкі. Любоў Іванаўна і Васіль Рыгоравіч шмат гадоў працавалі на карысць роднага сельгаспрадпрыемства. Падчас наведвання толькі добрыя словы гучалі ў адрас мясцовай улады і дэпутатаў, якія клапоцяцца пра людзей сталых, актыўна займаюцца добраўпарадкаваннем населеных пунктаў Цімкавіцкага сельсавета. Не па чутках ведае пра ролю народных выбраннікаў Любоў Іванаўна: самой даводзілася быць дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. Таму сям’я ўвогуле не магла застацца ўбаку ад выбарчай кампаніі. Але сталы ўзрост і здароўе не дазволілі самім прыйсці на выбарчы ўчастак  — скарысталіся правам прагаласаваць дома. Як адзначыла старшыня выбарчай камісіі Навасёлкаўскага ўчастка для галасавання № 32 Жанна Лобан, увогуле такую магчымасць выкарыстаў 41 выбаршчык. «У сувязі з тым, што ў вёсках пражывае шмат людзей сталага ўзросту, паступалі звароты з просьбай прагаласаваць па месцы іх знаходжання. Для гэтага ў нас арганізаваны выезд на дом да выбаршчыкаў, каб яны змаглі скарыстацца сваім грамадзянскім правам. Людзі сталага ўзросту заўсёды ўдзельнічаюць у выбарах. Увогуле, кампанія праходзіць арганізавана. З аўторка па суботу ўключна прагаласавала больш за 50% грамадзян, унесеных у спісы выбаршчыкаў. Сёння арганізаваны падвоз людзей з бліжэйшых вёсак. Для ўдзельнікаў кампаніі на ўчастку працаваў выязны гандаль, дзе ўсе грамадзяне змаглі набыць розную прадукцыю, а таксама была падрыхтавана канцэртная праграма. Актыўна ўдзельнічаюць у выбарчай кампаніі і назіральнікі, якія сочаць за ходам галасавання». Сяргей ЛАЗОЎСКІ

На участках для голосования Копыльское райпо организовало торговлю

18.02.2018
Бойка ідзе гандаль на ўсіх выбарчых участках раёна. У асноўным сваю прадукцыю прапаноўваюць гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства. Напрыклад, прадавец магазіна “Родны кут” в. Бучаціна Наталля Холад не выпускала без пакупкі практычна кожнага, хто прыходзіў на ўчастак для галасавання. [caption id="attachment_64482" align="aligncenter" width="560"]Наталля Холад прапануе тавары пакупнікам Наталля Холад прапануе тавары пакупнікам[/caption] Найбольшым попытам, як адзначыла Наталля Міхайлаўна, карысталася гатовая прадукцыя: беляшы, чабурэкі, піражкі, катлеты, з задавальненнем наведвальнікі куплялі пірожныя і іншыя кандытарскія вырабы цімкавіцкай вытворчасці, напіткі, фрукты і многае іншае. Увогуле ж галасаванне на Бучацінскім участку для галасавання № 35 праходзіць у спакойнай абстаноўцы пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў. Як паведаміла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Святлана Сташаніна, падчас датэрміновага галасавання свой выбар зрабіла амаль палова выбаршчыкаў. Непасрэдна ў дзень галасавання шмат хто скарыстаўся магчымасцю прагаласаваць на даму: на гэтай тэрыторыі пражывае звыш 80 чалавек, якія перасягнулі 80-гадовы ўзрост. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

В Копыле, в день выборов, отметили Масленицу

18.02.2018
Праздничные гуляния развернулись на центральной площади города. Многие горожане планировали свой день таким образом, чтобы после посещения участков для голосования, заглянуть на одно из любимых белорусами народных гуляний — Масленицу. Побывал там и наш корреспондент. И вот что удалось сфотографировать… IMG_9289 IMG_9274 IMG_9256 IMG_9262 IMG_9276 IMG_9304 IMG_9336 IMG_9441 IMG_6638

Выборы — праздник семейный

18.02.2018
Такое мнение высказала многодетная семья Корбут, которая пришла отдать свой голос на Тимковичский городской участок для голосования № 22. [caption id="attachment_64465" align="aligncenter" width="560"]Голосует многодетная семья Корбут Голосует многодетная семья Корбут[/caption] Егор и Ада, а особенно их сыновья Тимофей, Матвей и Давид с нетерпением ждали этого дня. — Считаю, что каждый житель нашей страны должен выполнить свой гражданский долг, — подчеркнула Ада Корбут. — Необходимо к этому приучать и детей, прививать им чувство патриотизма. Мы голосуем за то, чтобы наше государство процветало. Надеюсь, что избранные депутаты внесут свою лепту в развитие страны. То, что выборы являются семейным праздником, подтвердила и председатель участковой избирательной комиссии Елена Василевская. Район, где расположен участок, очень молодой. Здесь проживает много молодых семей, которые в день выборов активно идут голосовать. Наблюдалась активность и во время досрочного голосования: свои голоса за кандидатов отдали свыше 30% избирателей. Сергей КОЗЕЛ Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО