Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Мне пашчасціла наведаць у Мінску ўнікальную  выставу ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі  «Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі», прысвечаную юбілею першага ў свеце выдання пад назвай «Буквар». Ён быў  створаны  чатырыста год таму менавіта беларусамі. Так што мы можам ганарыцца —  у буквара  беларускія карані. [caption id="attachment_68380" align="aligncenter" width="560"]Спірыдон Собаль і яго буквар Спірыдон Собаль і яго буквар[/caption] Я быццам апынуўся зноў у маленстве. Проста вочы разбягаліся ад безлічы прадстаўленых на выставе буквароў: знакамітых буквароў і азбук XVI–ХХІ стст. — розных па складзе, графіцы, мастацкім аздабленні, педагагічных прыёмах навучання чытанню і пісьму. Прадстаўлены былі нават буквары беларускай дыяспары. На выставе можна было прасачыць усе чатыры стагоддзі існавання буквара. Буквар, канешне,  не быў  першай кнігай для навучання пісьму і чытанню. Такія падручнікі існавалі і раней — нашы далёкія продкі  вучыліся па кнігах Францішка Скарыны, Івана Фёдарава, Лаўрэнція Зізанія і інш.  Але вось выданняў пад назвай «Буквар» да тае пары сапраўды не было. І буквар здолеў сістэматызаваць увесь назапашаны вопыт у навучанні грамаце і на той час быў самым дасканалым. Ён быў разлічаны не толькі на дзіцячую,  юнацкую, але і на дарослую аўдыторыю. Спачатку  вучні вывучалі літары славянскага алфавіта, затым складалі іх у простыя склады і словы. Потым  чыталі словазлучэнні і  сказы. Кожны занятак абавязкова пачынаўся з малітваў, якія складалі значную частку кнігі. Ёсць тут і  мудрыя выказванні, пералік наказаў для маладых людзей — «не крадзі», «шануй бацьку свайго і маці»,  і пералік смяротных грахоў — «празмерны гонар», «абжорства», «зайздрасць», «сквапнасць», «гнеў» і інш.  Дарэчы, калі б не падтрымка беларускага магната Багдана Агінскага, кнігі магло б і не быць. Ён падтрымаў тагачасны цэнтр праваслаўнай культуры — Віленскі Свята-Духавы манастыр, выдавецкая дзейнасць якога была забаронена з-за публікацыі  «Трэнаса» Мялеція Сматрыцкага. Радзімай першага буквара стала не Вільня, а мястэчка Еўе Троцкага ваяводства прыблізна ў 40 кіламетрах ад сучаснай літоўскай сталіцы. Там знаходзіўся маёнтак Агінскага. І герб спонсара можна ўбачыць на першай старонцы кнігі. «Буквар» быў выдадзены 24 ліпеня 1618 г. у друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва, якое было адным з самых старадаўніх  беларускіх выдавецтваў у Вялікім Княстве Літоўскім. Дарэчы,  яшчэ да нядаўняга часу лічылася, што  першы ў свеце буквар з’явіўся на тэрыторыі Беларусі ў 1631 г.: выйшаў ён у Куцеінскай друкарні ўраджэнца Магілёва Спірыдона Собаля. Заснаваная ім у 1630 г., яна стала цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. У Оршы захаваліся разваліны некалі знакамітай друкарні. Да нашага часу зберагліся два асобнікі падручніка, па якім вучыліся нашы далёкія продкі. Няпоўны — у Каралеўскай бібліятэцы Даніі, поўны — у Вялікабрытаніі, у  бібліятэцы «Мідл Тэмпл». Туды кніга патрапіла ў XVII стагоддзі дзякуючы калекцыянеру навучальных выданняў Роберту Эшлі. Потым асобнік апынуўся ў кнігазборы лонданскіх барыстараў — членаў карпарацыі адвакатаў. Як цудоўна, што ў  Нацыянальнай бібліятэцы з’явілася лічбавая копія першага буквара з Каралеўскай бібліятэкі Даніі. Цяпер дакрануцца да выдатнага гістарычнага помніка ў анлайн-рэжыме зможа любы ахвотнік на сайце галоўнай  бібліятэкі Бацькаўшчыны. Хочацца, каб хутчэй стала даступным шырокай грамадскасці і факсімільнае перавыданне першага буквара. Беларусь заўсёды сур’ёзна ставілася да стварэння буквароў.  Ужо ў пачатку ХХ стагоддзя пачалі з’яўляцца  падручнікі для навучання чытанню:  лемантары і чытанкі Каруся Каганца, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Якуба Коласа, Вацлава Ластоўскага, Янкі Станкевіча, Леанілы Гарэцкай і інш. Многія пакаленні маленькіх  беларусаў у савецкі і сённяшні час вучыліся і працягваюць вучыцца па буквары Анатоля Клышкі. Дарэчы, ён упершыню быў  выдадзены ажно  ў 1969 г. і перавыдаваўся 23 разы на беларускай, рускай і польскай мовах.  Атрымаў залаты медаль Міжнароднай Лейпцыгскай кніжнай выставы ў 1977 г., а ў 2004 г. быў прызнаны лепшым падручнікам года на выставе ў Франкфурце-на-Майне. Мяне як педагога не можа не радаваць, што ў гонар шаноўнага юбілею  ў 2018 г. у гарадах, пасёлках і вёсках Беларусі пройдзе шмат цікавых  мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею  буквара. І ўвесь сёлетні год  пройдзе  пад знакам 400-годдзя буквара. Гэта своеасаблівы працяг святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. І як тут не згадаць красамоўныя словы Уладзіміра Караткевіча: «Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта — чалавек ці народ». Канстанцін КАРНЯЛЮК, г. Вiцебск
З хваляваннем і ўзнёслым настроем 15 чалавек з розных куткоў Беларусі і нават Расіі сабраліся ў школьным музеі. Шаноўным і сталым людзям ужо пад 70, але яны і сёння застаюцца маладымі ад сваіх успамінаў аб школьным юнацтве. [caption id="attachment_68365" align="aligncenter" width="560"]■ Сустрэча ў школьным музеі ■ Сустрэча ў школьным музеі[/caption] Са словамі прывітання да выпускнікоў мінулых гадоў звярнулася дырэктар школы Валянціна Кандыбовіч, якая адзначыла ўклад прысутных у развіццё народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і выхаванне маладога пакалення. Кожны з іх выбраў сваю сцяжынку, якая праз гады стала вялікай дарогай даўжынёю ва ўсё жыццё. Сярод выпускнікоў 1968 года: заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Надзея Караленка, заслужаны настаўнік РСФСР Валянціна Хохалева (прыехала  з   г. Мурманска), якая ўзнагароджана медалём  ордэна «За заслуги перед Отечеством» ІІ ступені, былы начальнік аўтатранспартнага цэха ААТ «Беларуськалій» Аляксандр Вярыга,  малодшы навуковы супрацоўнік РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Людміла Несцер, намеснік дырэктара СТАА «Хеллманн Восточная Европа» Анатоль Карнейчык. Юрый Болатаў 22 гады аддаў нафтавай кампаніі «РуссНефть».  Амаль 40 гадоў вадзіў аўтамабілі Уладзімір Канько. Ніна Пратасевіч (працавала поварам) і Соф’я Бандарэнка (паштальён) засталіся ў роднай Слабада-Кучынцы. Затым гасцей школы чакала святочная праграма, у якой прагучалі песні мінулых гадоў у выкананні фіналісткі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Новыя імёны Беларусі» Вольгі Трыгубовіч з г. Мінска. Вяла свята і чытала вершы Вольга Рыбак, якая напомніла выпускнікам падзеі 1968 года. Пасля верша «Учителя» хвілінай маўчання ўспомнілі сваіх педагогаў і аднакласнікаў. З гумарыстычным нумарам выступіў 83-гадовы ветэран  педагагічнай  працы Аляксандр Кандыбовіч, які ў 1960-я гады выкладаў асновы вытворчасці і выяўленчае мастацтва. Загадчык Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянціна Барташэвіч падрыхтавала для выпускнікоў музычную прэзентацыю «Дарога даўжынёй у 50 гадоў». Падчас успамінаў пра сваё школьнае жыццё гучалі словы ўдзячнасці настаўнікам Л.І. Любецкай, Н.С. Дубаўцовай, Н.Ф. Зубовіч, І.В. Валогу і М.Ф. Валозе, Г.І. Цімошак, Н.Я. Бохан, Т.М. Лучыновіч, Г.І. Карпучок, Г.К. Сухнату, В.М. Лушчыку, класным кіраўнікам Т.С. Бекарэвіч і Г.М. Нагавіцынай, якія выводзілі іх у людзі, з цеплынёй успаміналі дырэктара школы І.С. Трацэўскага. Івана Сцяпанавіча любілі за яго педагагічную падтрымку, увагу да чалавека, вытрымку і патрабавальнасць. ― Нам пашанцавала, што мы сустрэлі на сваім шляху такіх настаўнікаў,  сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, таленавітых людзей, якія змаглі раскрыць здольнасці кожнага, запаліць у  нашых сэрцах агонь пазнання, адчуванне радасці ад адкрыцця новага, — адзначыў Юрый Болатаў. Напрыканцы мерапрыемства выступіла заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Надзея (Нагавіцына) Караленка. — Наш клас (46 чалавек) быў моцным не толькі ў вучобе  (было 5 медалістаў  — 3 сярэбраныя і 2 залатыя),  але і ў спорце, працы, мастацкай самадзейнасці. Мы ўдзячны школе за веды, якія спатрэбіліся ў жыцці. Маладому пакаленню  жадаем прымнажаць традыцыі сваёй школы і малой радзімы! Усім гасцям былі ўручаны сувенірныя званочкі і буклеты аб роднай школе. Выпускнікі 1968 года зрабілі школе памятны падарунак — пяць саджанцаў пірамідальных туй за кожнае дзесяцігоддзе. Развітваліся з добрым спадзяваннем на новыя сустрэчы. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Члены первичных организаций Копыльской районной организационной структуры ДОСААФ получили уникальную возможность принять участие в открытии 16-го чемпионата мира по вертолетному спорту. [caption id="attachment_68552" align="aligncenter" width="560"]■ Представители Копыльской РОС ДОСААФ ■ Представители Копыльской РОС ДОСААФ[/caption] Мероприятие состоялось на аэродроме Липки Минского аэроклуба, а все вертолетные баталии проходили на Боровой. За звание чемпиона мира сразились свыше 30 экипажей. Побороться за награды прилетели в Беларусь вертолетчики из России, Великобритании, Австрии, Германии, Китая, Польши и Украины. Естественно, среди участников и белорусские спортсмены. Кстати, на прошлом первенстве — в Польше — наша сборная была второй. Экипажи соревновались в четырех дисциплинах: «Навигация», «Полет на точность», «Развозка грузов» и «Слалом». Организаторами чемпионата выступили ДОСААФ и Белорусская федерация авиационного спорта. На чемпионат мира прилетел известный телеведущий Леонид Якубович. Среди гостей чемпионата была замечена и известная пара биатлонистов — Дарья Домрачева и Уле-Эйнар Бьорндален. Еще один не менее известный гость — уроженец Беларуси космонавт Олег Новицкий. [caption id="attachment_68553" align="aligncenter" width="560"]■ Артем и Никита Карпелени на выставке судомоделей ■ Артем и Никита Карпелени на выставке судомоделей[/caption] Желающих увидеть красочное шоу собралось немало. В ожидании начала праздника взрослые и дети с интересом рассматривали выставки, подготовленные ДОСААФ. Здесь была представлена разнообразная техника, судо- и авиамодели, демонстрировались кубки и другие награды, которые завоевали участники кружков и секций, работающих при ДОСААФ. Свое мастерство демонстрировали байкеры: виртуозно управляя спортивными мотоциклами, они вызывали восхищение зрителей. [caption id="attachment_68554" align="aligncenter" width="560"]■ Мастерство юных байкеров ■ Мастерство юных байкеров[/caption] Предварил торжественную церемонию открытия концерт. Веселые песни и не менее зажигательные танцевальные композиции собрали к открытой эстраде немало зрителей. Бурю оваций вызвало выступление звезды белорусской эстрады, композитора и ведущего Германа Титова, а также самых юных звездочек — финалистов белорусского отборочного тура детского «Евровидения-2018». [caption id="attachment_68560" align="aligncenter" width="560"]■ Выступает Герман Титов ■ Выступает Герман Титов[/caption] [caption id="attachment_68559" align="aligncenter" width="560"]■ Выступают финалисты белорусского отборочного тура детского «Евровидения-2018» ■ Выступают финалисты белорусского отборочного тура детского «Евровидения-2018»[/caption] И вот позывные возвестили о начале праздника. Перед трибунами для почетных гостей выстраиваются команды - участницы чемпионата. [caption id="attachment_68555" align="aligncenter" width="560"]■ Команда Республики Беларусь ■ Команда Республики Беларусь[/caption] С приветственной речью перед спортсменами выступил премьер-министр республики Андрей Кобяков. Он отметил, что в Беларусь прибыло немало именитых летчиков, чей профессионализм был неоднократно отмечен высокими наградами и вызывал искреннее восхищение у самой взыскательной публики. «Лучшие летчики мира будут демонстрировать уникальное мастерство в пилотировании сложной авиационной техники», — добавил премьер-министр. Андрей Кобяков выразил уверенность, что каждый участник соревнований будет стремиться показать все, на что способен: виртуозное исполнение сложных фигур и заданий, терпение, психологическую устойчивость, волю к победе. Звучит гимн Республики Беларусь, а над летным полем появляется парашютист с Государственным Флагом нашей страны. А затем началось воистину великолепное шоу с демонстрацией фигур высшего пилотажа. Во время торжественного открытия выступила пилотажная группа национальной сборной Беларуси на Як-55 Могилевского аэроклуба, свои возможности продемонстрировали вертолетчики, в том числе и подразделений Министерства по чрезвычайным ситуациям. Позже все желающие получили возможность осмотреть выставленные образцы летательных аппаратов, включая уникальный По-2 (это единственная в стране копия легендарного самолета, которая может  летать), сфотографироваться на память и даже посидеть в кабине. [caption id="attachment_68556" align="aligncenter" width="560"]■ Во время авиашоу ■ Во время авиашоу[/caption] Первые победители чемпионата стали известны в субботу, 28 июля, когда в финале определились лучшие экипажи в развозке в классе Master и в слаломе в классе General. В воскресенье — финалы в тех же дисциплинах, лишь классы техники поменялись местами. А вот во второй половине воскресенья зрители увидели уникальное и яркое шоу — комбинированную вертолетную эстафету. Организаторы говорят — это была изюминка всего чемпионата. По итогам чемпионата у белорусов — «серебро», победа осталась за командой России. Посмотреть на «воздушные бои» можно было  бесплатно на аэродроме Боровая. Кстати, фестиваль и мировой чемпионат стали последними мероприятиями по авиационной тематике, которые прошли на этом аэродроме. Маргарита САКОВИЧ
Яшчэ адна цудоўная зона адпачынку з’явілася на Капыльшчыне. Намаганнямі мясцовага сельвыканкама, кіраўніцтва і працаўнікоў КСУП «Доктаравічы» праведзена добраўпарадкаванне часткі прыбярэжнай тэрыторыі возера Астравок. [caption id="attachment_68408" align="aligncenter" width="560"]■ Міхаіл Валуевіч і Сяргей Шарупіч ■ Міхаіл Валуевіч і Сяргей Шарупіч[/caption] Як расказаў старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч, даручэнне абсталяваць пляж на гэтым вадаёме было дадзена старшынёй райвыканкама Анатолем Ліневічам яшчэ ў мінулым годзе. На той час, згодна з даследаваннямі Капыльскага райЦГЭ, вада ў возеры не была прыдатная для купання. Аднак гэтыя мясціны даўно сталі ўпадабаным месцам адпачынку не толькі для мясцовых жыхароў, дачнікаў, але жыхароў іншых раёнаў і нават сталіцы. Яны прыцягваюць рыбаловаў і проста аматараў баўлення вольнага часу на свежым паветры сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. Толькі з цягам часу берагі возера пачалі зарастаць кустоўем, а водную гладзь запаланілі чарот і раска. IMG_4770 IMG_4764 Асноўныя работы на сябе ўзяло КСУП «Доктаравічы». — Мы арганізавалі працэс так, каб амаль кожны дзень некалькі гадзін займацца добраўпарадкаваннем гэтай часткі возера, — расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Шарупіч. — Па ўзгадненні з прыродаахоўнай службай і Капыльскім вопытным лясгасам узімку расшырылі тэрыторыю пляжа, для чаго высеклі кустоўе і некаторыя дрэвы, усё выкарчавалі. Пазней, выбраўшы час, каб не перашкаджаць нераставанню рыбы, выдалілі расліннасць, якая знаходзілася ў возеры. Заказалі ў Капыльскім РБУ альтанкі, кабінкі для пераапранання, прыбіральню. Нам засталося толькі на месцы ўсё сабраць. Затым пачалося добраўпарадкаванне тэрыторыі пляжа: захаваўшы прыродны ландшафт, мы навазілі гравій. Зверху пастараліся насыпаць такі пясок, каб было прыемна па ім хадзіць басанож. — Цяпер самае галоўнае, каб людзі, якія тут адпачываюць, з разуменнем аднесліся да падтрымання парадку, — адзначае Міхаіл Валуевіч. — За непрацяглы час, які прайшоў з моманту завяршэння работ, мы ўжо сутыкнуліся з прыкладамі праяўлення бескультурнасці некаторых нашых грамадзян. І ад гэтага вельмі прыкра. Таму што ў гэты прыгожы куточак нашага краю ўкладзена так шмат душы, старанняў людзей, якія былі заняты на яго добраўпарадкаванні, што хацелася б бачыць адпаведную рэакцыю. І гэта так. Бо не вельмі шмат намаганняў кожнаму з нас трэба прыкласці, каб праца многіх людзей надоўга прыносіла задавальненне. Дастаткова толькі пасля адпачынку прыбіраць за сабой смецце і выкідваць яго ў кантэйнеры, якія спецыяльна пастаўлены жыллёва-камунальнай службай на ўездзе на пляж. Свае аўтамашыны неабходна прыпаркоўваць тут жа, на невялікай заасфальтаванай пляцоўцы. Хацелася б, каб альтанкі і іншыя збудаванні сапраўды былі месцам адпачынку, а не выкарыстоўваліся як аб’ект для хуліганскіх выхадак. І для развядзення вогнішча ёсць спецыяльна абсталяванае месца. Так што карыстайцеся на здароўе!

І яшчэ. Не забывайцеся падчас адпачынку пра бяспеку! Ва ўсякім разе, дзеці заўсёды павінны знаходзіцца пад наглядам дарослых. Інакш можа здарыцца бяда…

У планах кіраўнікоў сельвыканкама і сельгаспрадпрыемства і надалей добраўпарадкоўваць гэты пляж, каб ён заўсёды заставаўся любімым месцам адпачынку. Маргарыта САКОВІЧ
Пятница, 27 июля 2018 19:20

Горячая линия (CMigrator copy 17)

5820a575c319b Горячие линии с начальником обособленной группы (Копыльского района) военного комиссариата Несвижского и Копыльского районов проводятся 17 августа 2018 г., 21 сентября 2018 г. с 14.00 до 17.00 по телефону 55-5-16.
Страница 4103 из 5474