Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Четверг, 06 апреля 2017 11:14

Кнігі Скарыны

Беларусы — другія сярод славян, хто выдаў сваю друкаваную Біблію: першымі былі чэхі ў 1488 г., у 1517 годзе яе выдаў у Празе Францыск Скарына з Полацка. 000027_395148_big Скарына не проста выконваў чыйсьці заказ, але сам займаўся перакладамі біблейскіх тэкстаў з царкоўна-славянскай мовы (балгарскай) на рускую (русінскую). Першай надрукаванай ім кнігай стаў славянскі «Псалтыр», у прадмове да якой паведамляецца: «Я, Францыск Скарына, сын слаўнага Полацка, у лекарскіх навуках доктар, загадаў есми Псалтыр ціснуці рускімі словамі, а славенскім мовай». Выйшаў «Псалтыр» 6 жніўня 1517 года. Затым амаль кожны месяц выдаваліся ўсё новыя і новыя тамы Бібліі: Кніга Ёва, Выслоўі Саламона, Эклезіяст… За два гады ў Празе Францыск Скарына выпусціў у свет 23 ілюстраваныя біблейскія кнігі, перакладзеныя ім на зразумелую шырокаму чытачу мову. Кожную з кніг выдавец забяспечыў прадмовай і пасляслоўем, уключыў у Біблію амаль паўсотні ілюстрацый. Прыкладна ў 1520 годзе ці крыху пазней першадрукар вярнуўся на радзіму і ў Вільні заснаваў першую ўсходнеславянскую друкарню. Тут выйшла «Малая падарожная кніжыца», якая лічыцца першай кнігай, выдадзенай на беларускіх землях (дакладнай даты выхаду кнігі няма). Тут жа ў 1525 годзе быў надрукаваны «Апостал», які стаў апошняй кнігай першадрукара — падчас пажару ў Вільні друкарня Францыска загінула. Менавіта з такой кнігі пачалі ў Маскве расійскае кнігадрукаванне Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, абодва — ура-джэнцы Беларусі. Першай друкарняй на тэрыторыі сучаснай Беларусі была друкарня ў Брэсце, якую заснаваў ў 1553 г. вядомы вучоны-гуманіст, вучань Эразма Ротэрдамскага Бернард Воевудка. Яго справу прадоўжылі С. Мурмеліус і Ц. Базілік. Ініцыятарам стварэння брэсцкай друкарні быў адзін з найбагацейшых людзей Еўропы, канцлер Вялікага княства Літоўскага і брэсцкі стараста Мікалай Радзівіл Чорны. Сапраўдным шэдэўрам усходнеславянскага мастацтва з’яўляецца «Брэсцкая біблія» (1563 г.). У 1562 г. у Нясвіжы Сымон Будны выдаў першую ў Беларусі кнігу на беларускай мове — «Катэхізіс». Важнае месца ў гісторыі кнігадрукавання і культурнага развіцця Беларусі займае дзейнасць друкарні ў Заблудаве. Заблудаўская друкарня была заснавана ў канцы 60-х гг. XVI ст. на Гарадзеншчыне ў маёнтку беларускага магната Рыгора Хадкевіча і на яго сродкі. Актыўны ўдзел у яе арганізацыі прынялі Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, ураджэнец беларускага горада Мсціслава. У друкарні выйшлі дзве кнігі — «Евангелле вучыцельнае» і «Псалтырь». Першая друкаваная кніга ў Маскве выйшла толькі ў 1573 годзе. Маргарыта САКОВІЧ
Икона написана на Святой Горе Афон (Греция).  Эта чудотворная икона Приснодевы создана специально для строящегося слуцкого храма в честь преподобного Паисия Святогорца. Святыня будет находиться в копыльском храме до 9 апреля. Церковь открыта с 9.00 до 19.00 ежедневно. Каждый день в 11.00 будут совершаться молебны о здравии, благополучии и спасении души. [caption id="attachment_56482" align="aligncenter" width="580"] Икону «Одигитрия Афонская» вносят в храм Икону «Одигитрия Афонская» вносят в храм[/caption] Также состоялся архипастырский визит Владыки, который совершил Божественную литургию Преждеосвященных Даров в Спасо-Вознесенском храме. По традиции высокого гостя встречали с хлебом и солью. Его приветствовали прихожане и представители районной власти — председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич и его заместитель Александр Липницкий, которые приняли участие в торжественном богослужении. [caption id="attachment_56481" align="aligncenter" width="580"]Службу проводит епископ Антоний Службу проводит епископ Антоний[/caption] В литургии епископу Слуцкому и Солигорскому Антонию сослужили настоятель прихода храма Покрова Пресвятой Богородицы в д. Чижевичи Солигорского района протоиерей Николай Лабынько,  Благочинный  церквей Копыльского округа протоиерей Сергий Чарный и священнослужители церквей Копыльского округа. Проповедь перед Причастием произнес настоятель прихода храма Вознесения Господня д. Киевичи протоиерей Павел Брагин. В завершение богослужения епископ Антоний обратился к священнослужителям и прихожанам со словами назидания, а также поблагодарил всех за совместную молитву, поздравил причастников с принятием Святых Христовых Таин и преподал всем архипастырское благословение. Павел ШЕИН Фото автора
Среда, 05 апреля 2017 13:06

Савичи приводят в порядок

У цэнтры ўвагі раённай улады — навядзенне парадку ў вёсцы Савічы. Гэтыя мясціны адметныя тым, што побач знаходзяцца сямейныя могілкі славутага роду Вайніловічаў. У Савічы мы завіталі каля паловы адзінаццатай у мінулую сераду. Ціхая ў апошнія гады вуліца сустрэла натужлівым гулам матораў магутных аранжавых экскаватараў, якія ў гэты веснавы дзень яркімі плямінамі вылучаліся на фоне старых, закінутых хацін, што ўжо даўно не адчувалі клопат гаспадарскай рукі. IMG_3906 Сярод групы людзей заўважаем старшыню Цімкавіцкага сельвыканкама Алену Острыкаву. Наводдаль жанчыны сцягваюць у адну кучу спілаваныя раней галіны. Ім дапамагаюць маладыя мужчыны, побач завіхаецца з пілой бензапільшчык. — Вось учора тут працавала больш за трыццаць чалавек, — расказвае Алена Мечыславаўна. — Сваіх прадстаўнікоў накіравалі ўстановы сацыяльнай сферы: Цімкавіцкай школы, ясляў-сада. Былі работнікі хлебапрыёмнага пункта, аддзела па надзвычайных сітуацыях, раёна электрычных сетак, аўтапарка, сельвыканкама і інш. Працавалі на разборцы дома і гаспадарчай пабудовы нашчадкі гэтых сядзіб, якія прыехалі спецыяльна, каб вызваліць плошчы для зносу фундаментаў. Дарэчы, мы напісалі шмат пісьмаў, выдалі прадпісанні з патрабаваннямі навесці парадак. Усяго пад знос адведзена каля 60 аб’ектаў. IMG_3921 Алена Острыкава паведаміла, што па дамоўленасці ў Савічах працуе тэхніка Ляхавіцкай ПМС — два магутныя экскаватары, а ў хуткім часе павінен прыйсці і бульдозер, каб зараўняць катлаваны, у якія скідваюць выкарчаваныя пні, рэшткі фундаментаў. Цікава і тое, што не змаглі застацца ўбаку ад агульнай работы спецыялісты, якія суправаджалі тэхніку з суседняга раёна: і намеснік дырэктара ПМС, і майстар разам з жанчынамі наводзілі парадак на падвор’ях. IMG_3900   Крыху наводдаль — яшчэ адзін участак. Тут шчыравалі прадстаўнікі філіяла «Аўтапарк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс», а крыху далей — работнікі Капыльскага філіяла ДП «Мінаблпаліва». Узброеныя бензапіламі мужчыны спілоўвалі параснікі і дрэўцы, а іх таварышы зносілі галлё. Але не толькі ў Савічах арганізавана работа па навядзенні парадку. Як паведаміла старшыня сельвыканкама, брыгады, створаныя ў ААТ «Капыльскае», працавалі на добраўпарадкаванні ў Дзягцяных, Заракаўцах, Канатопах, на могілках у Цімкавічах. На іншыя могілкі — каталіцкія — выязджалі прадстаўнікі філіяла ДП «Мінаблпаліва». Арганізаваны аналагічныя работы і ў філіяле «В. Раёўка» — падчас суботніка там прыбіралі мясцовы сквер. — Работы па навядзенні парадку прадоўжацца і надалей, — гаворыць Алена Острыкава. — Мы плануем у пачатку чэрвеня ў Савічах правесці свята вёскі, а таму менавіта гэтаму населенаму пункту будзем надаваць большую ўвагу. Але парадак на зямлі павінен быць на ўсёй тэрыторыі сельсавета. І мы імкнёмся яго навесці. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Среда, 05 апреля 2017 01:00

04-04-2017

[embed]http://kopyl.by/audio/04.04.2017.mp3[/embed]
Среда, 05 апреля 2017 12:42

Трудоустройство на селе

Старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні раённай камісіі па працаўладкаванні не занятых у эканоміцы грамадзян Ірына Кісляк каардынуе пытанні занятасці непрацуючых у сельскай мясцовасці. priemi-linii130sm Разам са старшынямі сельвыканкамаў Ірына Мікалаеўна праводзіць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства. Кожная асоба разглядаецца індывідуальна. Ёй прапаноўваюцца ўсе магчымыя варыянты працаўладкавання. У першую чаргу, вядома ж, гэта ў мясцовае сельгас-прадпрыемства, кіраўнікі якога таксама прысутнічаюць на сустрэчах. Таксама вывучаюцца варыянты магчымасці вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі незанятымі грамадзянамі. Даюцца кансультацыі па афармленні рамесніцкай дзейнасці згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 225 ад 16 мая 2005 года «Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення фізічнымі асобамі рамесніцкай дзейнасці». Калі ж хто-небудзь застаўся незапрошаным на пасяджэнне камісіі па працаўладкаванні, можна звярнуцца ў сельвыканкам ці да старшыні райсавета дэпутатаў Ірыны Кісляк асабіста па тэлефоне 54-2-64. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 4073 из 4891