Нарадзіўся У.Л. Шэйн у вёсцы Астрэйкі Капыльскага раёна ў 1919 годзе. Вучыўся ў сямігодцы, працаваў у калгасе імя Дзяржынскага. З 1939 года ў Чырвонай Арміі, служыў у Прыволжскай ваеннай акрузе (239-ы стралковы полк). Запомніліся на ўсё жыццё простаму сялянскаму хлопцу скачкі з парашутам. Затым была вайна з Фінляндыяй. У час моцных маразоў і глыбокага снегу штурмаваў лінію Маннергейма, хадзіў урукапашную на Карэльскім перашыйку.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — ён на Заходнім фронце. Першае раненне і шпіталь ў Казані. Далей змагаецца з ворагам на Паўднёва-Заходнім і Данскім франтах. У час Сталінградскай бітвы старшына-разведчык Уладзімір Шэйн вызначыўся пры знішчэнні фашысцкага аэрадрома ў станіцы Тацынская. З роты дэсантнікаў засталося менш за палову чалавек, і ўсе былі прадстаўлены да ўрадавых узнагарод, а паветрана-дэсантны полк становіцца 12-м гвардзейскім. Гэта на яго вачах здаваліся ў палон нямецкія генералы.
[caption id="attachment_66407" align="alignleft" width="217"]
■ Уладзімір Леанардавіч Шэйн[/caption]
У сакавіку 1943 года баявое падраздзяленне перакінулі на прарыў блакады Ленінграда. Уладзімір вынес з поля бою параненага сябра, але і сам быў цяжка паранены. Лічыўся загінуўшым. Трапіў у шпіталь у горад Поці Грузінскай ССР, дзе і атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі за Сталінград. Праз чатыры месяцы зноў у арміі, удзельнічае ў выгнанні акупантаў з Каўказа. Калі даведаўся аб вызваленні першых пасёлкаў Беларусі, напісаў некалькі рапартаў камандаванню, каб накіравалі вызваляць родны край. Але прыйшла адмова, паколькі Турцыя на граніцы з СССР трымала войскі.
Самым радасным стаў Дзень Перамогі, які сустрэў са слязамі навачах, салютаваў з аўтамата ППШ. У арміі паспеў атрымаць спецыяльнасць тэхніка-будаўніка. Доўгі час шчыраваў у родным саўгасе «Крыніца» брыгадзірам, намеснікам дырэктара па гаспадарчай частцы. Старэйшае пакаленне памятае Уладзіміра Леанардавіча як сціплага, добразычлівага і адказнага чалавека (памёр у 1996 г.). Ён ніколі не выстаўляў свае подзвігі і ўзнагароды напаказ, лічыў, што ваяваў як і ўсе.
Барыс ДЗЕНІСЮК,
член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
Харитончик Николай Степанович[/caption]
В первые дни немецко-фашистской агрессии, в период хаоса и неразберихи, отсутствия всякой координации, советские войска оборонялись и отступали с боями, неся большие потери. Фронт стремительно откатывался на восток… Многочисленные советские части оказались в глубоком вражеском тылу. Уже с 3 на 4 июля в Старице воины 287-го артиллерийского полка 10-й стрелковой дивизии под командованием И.М. Устинова вели бой против немецко-фашистских захватчиков, в котором разгромили немецкую колонну и подбили четыре немецких танка. Память об этом бое, мужество и стойкость советских воинов увековечены курганом, на вершине которого установлена участница боя — 122-миллиметровая гаубица. Николай Степанович вместе с односельчанами М. Пшеничным и А. Козелом похоронили погибших красноармейцев на краю деревни, около дороги Барановичи — Осиповичи. Вскоре начали появляться партизанские отряды. Николай Степанович сделал приемник, слушал сводки Совинформбюро, распространял листовки, переправлял продукты в партизанский отряд Дунаева (биклага, в которой носили молоко, прописалась в фондах музея). И все время рвался на фронт. После освобождения Белоруссии в 1944 году все-таки ушел вместе с М. Пшеничным и А. Козелом, но попали в разные части. Воевал. Был ранен 8 сентября 1944 года и попал в медсанбат (об этом свидетельствуют документы). А дальше его судьба неизвестна. Один из документов гласит: «В часть не вернулся». Родственники получили последнее письмо 28 августа 1944 года.
В 1946 году семья получила справку о том, что Харитончик Н.С. мужественно сражался за Родину и его семья может ходатайствовать о получении пенсии. А в 90-е годы прошлого столетия, благодаря Клюйко Л.С. (участник Великой Отечественной войны, возглавлявший ветеранскую организацию в хозяйстве), имя Харитончика Н.С. было добито на памятнике землякам, погибшим в Великой Отечественной войне, сооруженном по проекту скульптора С.И. Селиханова в Старице. Да, его имя не вошло в книгу «Память. Копыльский район». Районная комиссия по написанию историко-документальной хроники принесла извинения родным и близким тех, кто по каким-то причинам не попал на страницы книги, хотя этого и заслуживает. Это материал для второго тома хроники «Память».
И.М. Устинов после войны часто приезжал в Копыль, активно участвовал в общественной жизни страны. Выступал, встречался с молодежью, передавал опыт и боролся за память, чтобы не фальсифицировали историю и помнили своих героев. Это он рассказал о затопленной гаубице в старицком озере. И еще о двух пушках, закопанных в саду. После войны их откопали, разобрали и сдали на металлолом, чтобы никогда не стреляли.
Валентина ШУРАКОВА,
директор районного краеведческого музея
■ Іван Васільевіч Захарык разам з унукам Антонам і дачкой Жаннай Місючэнкамі[/caption]
Партызанскія боты
— У 41-м годзе мне споўнілася 15. Мы жылі ў Яўсеевічах. Пра тое, што Гітлер захапіў паў-Еўропы ведалі з газет. Аб пачатку вайны мы пачулі з чорнай талеркі радыё, што вісела на калгасным двары. У маці Фёклы Апанасаўны нас было чацвёра. Бацька памёр у 1935 годзе. Звычайна летам мы пасвілі авечак ці калгасных свіней. Недалёка ад нас, у Старыцы, адгрымеў бой. Салдаты адступалі праз нашу вёску, і таму ўсюды ляжала шмат усялякай зброі. Я знайшоў чатыры вінтоўкі і патроны да іх. Потым аддаў іх хлопцам, што пайшлі ў партызаны, а крыху патронаў пакінуў сабе.
Аднойчы я сядзеў у хаце каля акенца. Бачу: па дарозе рухаецца партызанскі абоз. Тут заходзіць партызан і кажа, што яны ідуць на Слуцк.
— А зброя ў вас ёсць? А патроны? — пытаюся.
— Ёсць, усё ёсць, — адказвае ён мне і паказвае… чатыры патроны.
— І ты з гэтым збіраешся ваяваць? Не, гэта не справа, — гавару партызану. — На, у мяне ёсць патроны. Забірай.
— Дзякуй, хлопчык! Я табе са Слуцка што-небудзь прывязу, — на гэтым мы і развіталіся.
Ужо цямнела, калі партызанскі абоз вяртаўся. Раптам раздаўся стук у акно, яно адчынілася, і на падлогу ўпалі… боты. Гэта партызан стрымаў сваё слова і прывёз мне такую падзяку. Я гэтыя боты доўга насіў. Ажно падэшвы мяняў на драўляныя.
Невядомы вядомы салдат
Бег я неяк па жыце. Бачу, ляжыць забіты салдат. Адчуў, што доўга ён ужо праляжаў. Я да яго нахіліўся і знайшоў дакументы. «Демченко Николай Васильевич», — яго імя запомніў назаўсёды. З Чарнігаўшчыны ён быў. Я пайшоў у вёску і сказаў дарослым, а дакументы аддаў знаёмай жанчыне, якая збірала іх і хавала. Пад вечар прыйшлі мужчыны і пахавалі воіна на вясковых могілках. Пасля вайны салдата перазахавалі ў брацкай магіле ў Папоўцах.
Конь казака
Вайна ўжо кацілася на захад, Беларусь паціху вызвалялі ад ворагаў. Праз нашу вёску ішлі савецкія салдаты, сярод іх былі і казакі. Сяляне вельмі радаваліся прыходу чырвонаармейцаў, таму частавалі іх хто чым мог, ну і спіртнымі напоямі таксама. Падносяць аднаму казаку чарку, а ён і кажа:
— А каню майму далі? — і тут жа на вачах здзіўленых вяскоўцаў бярэ бутэльку гарэлкі і ўлівае каню ў рот. Жывёла выпіла быццам так і трэба! Казак сеў на каня — і тут жа з хуткасцю ветру некуды паскакаў.
Трапны снарад
У рады Чырвонай Арміі мяне прызвалі ў 44-м. Спачатку была вучоба, якая праходзіла ў Белавежскай пушчы, а потым нас адправілі на фронт. Мы ішлі доўга. Спалі амаль на хаду: ногі ішлі, а калі галава зусім адключалася, падалі. Спаць даводзілася ў канавах. Так дайшлі мы да Нарвы, і нашы войскі пачалі яе фарсіраваць. Артылерыя страляла, нібы гром грымеў. Я перабраўся на другі бераг. Бачу: на кані з павозкай рухаецца ездавы. І тут варожы снарад трапляе прама ў ездавога. Быў чалавек — і раптам няма. Толькі рэшткі павозкі па вадзе паплылі. Страх ды і толькі.
Кулямётчык
Аднойчы прыслалі да нас новага камандзіра. Прыходзіць ён і гаворыць: «Захарык, ранілі кулямётчыка, ідзі да зброі». Пайшоў. А варожы «калега» так строчыць, што аж неба зіхаціць ад агню! «Зараз я цябе супакою», — падумаў я і стаў да кулямёта. Добра яго навёў і — усё: фрыц заціх.
[caption id="attachment_66399" align="aligncenter" width="560"]
■ Іван Захарык (першы злева) з франтавымі таварышамі. 1946 г.[/caption]
Смачная руская ежа
Гэта здарылася каля горада Шчэціна, на мяжы Польшчы з Германіяй. Неяк вызвалі нас, чацвярых салдат ды капітана, да камандзіра. Далі добрую зброю, шмат ежы і сказалі, куды трэба было ісці, але мэты не ўдакладнілі. Ішлі мы цэлы дзень. Вырашылі сесці падсілкавацца, і якраз каля нейкай разбуранай хаты. Адрэзалі лусты хлеба, намазалі на іх тушонку. І тут са склепа выйшла спачатку адна жанчына, папрасіла пачаставаць яе. Мы далі ёй хлеба з тушонкай. Потым з’явілася яшчэ адна, а затым яшчэ і яшчэ. І мы нікому не адмовілі!
Чароўная груша
Мы, салдаты, пасля бою дзе заставаліся, там і засыналі. Аднойчы раніцай прачнуўся я і бачу: прама нада мной стаіць груша. Ды незвычайная: усе яе галінкі былі ўпрыгожаны абразамі. Я такога цуда ніколі і не бачыў! Тут да мяне адыходзіць камандзір і гаворыць, каб я залез і пазнімаў абразы. Але я адмовіўся: сказаў, што не хачу, каб куля снайпера трапіла ў мяне. Камандзір нічога не сказаў і пайшоў сабе. Толькі я адышоў ад дрэўца, як у яго трапіў снарад — толькі ствол і застаўся. Вось табе і пазнімалі абразы…
Пашчасціла
Прывезлі нам ежу. Я ўзяў свой кацялок ды наліў у яго супу. Ну, думаю, зараз падсілкуюся. Але чую: гудзе снарад. Я хуценька паставіў кацялок, схапіў каску — і скокнуў у нейкую яму. Раздаўся выбух. Адчуваю: жывы. Калі развеяўся дым, паціху выбраўся і бачу: стаіць мой кацялок як ні ў чым не бывала. Але суп у ім нейкі незвычайна густы: гэта ён напоўніўся зямлёю ад выбуху.
Сліва
Вядома ж, салдаты на вайне заўсёды хацелі есці. Аднойчы спыніліся мы і бачым: расце сліва, ажно ўся чорная ад ягад. Толькі паспрабавалі прыблізіцца да яе — страляе снайпер. Схаваліся, сядзім. Бачым, падышоў да дрэва салдат, мабыць, казах. Мы яму крычым, каб ён адышоў, але той не чуе — ірве сабе слівы ды рве. Ужо поўныя кішэні, у пілотку складвае. І тут снайпер усё ж такі выстраліў і трапіў у бедалагу. Вечарам салдата і пахавалі.
І такіх гісторый у Івана Васільевіча — слухаць не пераслухаць. А нам застаецца толькі дадаць, што ў родную вёску вярнуўся ён у 1947 годзе. Праз два гады ажаніўся. Разам з жонкай Нінай Аляксандраўнай выгадавалі пяцярых дзяцей. Усё жыццё Іван Васільевіч адпрацаваў у калгасе «Інтэрнацыянал». Багаты на ўнукаў і праўнукаў: іх у ветэрана па дзявяцера.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Большой государственный праздник — День Победы — в Минске по традиции намерены отметить широко: помимо масштабных мероприятий, призванных собрать тысячи зрителей, десятки уютных праздников пройдут во всех районах города.
Праздничные мероприятия с самого утра заполнят разные уголки города: с 11:00 до полудня к монументу на площади Победы станут возлагать цветы. В это же время в музейно-парковом комплексе «Победа» пройдет «Забег отважных»: все желающие смогут пройти трассу с препятствиями, по словам организаторов, еще более интересную, чем в минувшем году.
Все неравнодушные смогут поучаствовать в акции ко Дню Победы «Беларусь помнит»: традиционно люди выйдут на центральные улицы города с портретами воевавших родственников. По словам организаторов, в этом году ожидается участие вдвое большего количества людей, чем в прошлом.
Одной из главных локаций традиционно станет площадка у Дворца спорта: здесь празднование растянется на целый день — с 10:00 до 23:00. Развернется большая праздничная ярмарка с угощениями и сувенирами, а также выставка народного творчества «Город мастеров». Сопроводит работу площадки концерт. А в 12:00 на площадке у фонтана-амфитеатра стартует Международный турнир по силовому экстриму.
Посвященный 9 Мая праздник пройдет и на Линии Сталина. Грядет масштабная военно-историческая реконструкция «Битва за Берлин», откроют развлекательные зоны и тематическую выставку, проведут концерт, победителей здешних соревнований будут катать на танке, а завершат вечер праздничным салютом.
Отдельная программа, посвященная празднованию Дня Победы, запланирована и на территории Верхнего города. Завершит день грандиозный праздничный концерт телепроекта «Площадь Победы-2018» в одноименной локации: он будет продолжаться с 21:30 до 23:00.
БелТА