Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Капыльскія майстрыхі адрадзілі ўбор свахі з Семежава 60-х гадоў ХХ стагоддзя і прадставілі яго на абласным свяце традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы». [caption id="attachment_80912" align="aligncenter" width="840"] ■ Касцюм свахі на свяце дэманстравала супрацоўніца раённага цэнтра традыцыйнай культуры Дзіна Брыль[/caption] За што і атрымалі Дыплом за адраджэнне вясельнага строю рэгіёну і папулярызацыю традыцыйнай спадчыны. А яшчэ дэлегацыя Капыльшчыны была ўзнагароджана Дыпломам за папулярызацыю і прапаганду традыцыйных відаў рамёстваў. Адметнасцю сёлетняга фэсту стала дэфіле вясельных убораў. Майстры з устаноў культуры Мінскай вобласці прадставілі рэканструкцыі традыцыйнага вясельнага адзення. [caption id="attachment_80914" align="aligncenter" width="840"] ■ Семежаўскія ткачы[/caption] — Мы дэманстравалі вясельны касцюм свахі пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя, — дае каментарый дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло. — Каб яго стварыць, спачатку мы здзейснілі сапраўднае даследаванне, даведаліся, як праводзілі вясельны абрад, што ўваходзіла ў сам касцюм. Нам дапамагала народны майстар Беларусі, знакамітая ткачыха, носьбіт мясцовых традыцый з аграгарадка Семежава Валянціна Міхайлаўна Кіеня. Дарэчы, усе сельскія дамы культуры прынялі ўдзел у падрыхтоўцы: было сабрана шмат фотаздымкаў вясельнага ўбору 50-80-х гадоў мінулага стагоддзя. Работнікі клубных устаноў культуры правялі мэтанакіраванае анкетаванне пра вясельныя мясцовыя строі, у якім прынялі ўдзел і мясцовыя старажылы, і знаўцы мастацкіх традыцый. Даследаванне дало магчымасць скласці больш дэталёвыя ўяўленні пра вясельны жаночы і мужчынскі касцюмы ў цэлым і асобныя яго элементы. Са слоў інфарматараў можна адзначыць, што вясельны касцюм Капыльшчыны вызначаўся разнастайнасцю і багаццем арнаментальных форм у вышыўцы і ткацтве асобных дэталей, арыгінальнымі лакальнымі ўзорамі. Напрыклад, касцюм семежаўскай  свахі складаецца з тканай сарочкі, шнуроўкі, спадніцы (шытай з крамнай тканіны), белага фартуха, чапца, хусткі. Сваха перавязвалася тканым ручніком «паддымнікам», альбо «наметкаю», які і з’яўляўся галоўным яе атрыбутам. Дарэчы, даўжыня яго складала тры метры, а канцы былі аздоблены чырвонымі палоскамі. Дэманстравала створаны касцюм на свяце супрацоўніца раённага цэнтра традыцыйнай культуры Дзіна Брыль. Прыемна, што наша дзейнасць не засталася незаўважанай. Вядома, што сапраўднымі брэндамі Мінскай вобласці ўжо сталі капыльскія і старадарожскія ручнікі, лагойская і івянецкая кераміка, клецкая і маладзечанская лаза, вілейская і мядзельская разьба па дрэве. Таму нашы зямлячкі з раённага цэнтра ткацтва і народнага клуба майстроў «Скарбонка» годна дэманстравалі сваё майстэрства ў закладным ткацтве, ткацтве паясоў, традыцыйнай вышыўцы падчас правядзення майстар-класаў. А ўсяго ўдзел у свяце «Слуцкія паясы» сёлета прынялі каля 500 майстроў-умельцаў у звыш 20 кірунках народнай творчасці (салома- і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка і ганчарства, ткацтва пояса і інш.) з розных куточкаў Мінскай вобласці і Рэспублікі Беларусь. Як і заўжды, у рамках свята адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, якая аб’яднала ўдзельнікаў адзінай тэмай: «Забытыя рамёствы. Шляхі захавання і развіцця». Удзел у канферэнцыі ўзялі навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі ўстаноў культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь і замежных краін, майстры народных мастацкіх рамёстваў. І сярод іх — прадстаўнікі  Швецыі, Кітая і Расіі. Яшчэ дзве краіны ўдзельнічалі выдалена ў анлайн-рэжыме — Польшча і Украіна. Галіна Гурло, якая прысутнічала на пасяджэнні, так абагульніла тэмы выступоўцаў: «На канферэнцыі абмяркоўвалі магчымыя шляхі развіцця і адраджэння традыцый народнай творчасці ў сучасным свеце». Цудоўныя музычныя кампазіцыі гасцям і ўдзельнікам свята дарыў народны ансамбль народнай песні «Спадчына» Капыльскага раённага цэнтра культуры. Дзіяна ТКАЧЭНКА
https://www.youtube.com/watch?v=FhdAnAkdWbQ https://www.youtube.com/watch?v=UYgXTW0IDKY
В рамках фестиваля "Вытокi. Крок да Алiмпу" состоялось открытие обновленной биатлонной трассы спортивной школы, из стен которой вышли известные в белорусском биатлоне атлеты Антон Смольский и Александр Сыман. В торжественном мероприятии принимали участие Министр спорта и туризма Республики Беларусь Сергей Ковальчук, Министр образования Андрей Иванец, губернатор Минской области Александр Турчин, председатель райисполкома Сергей Пилищик. Президент Национального олимпийского комитета Республики Беларусь Виктор Лукашенко отметил, что здесь созданы отличные условия для качественных тренировок спортсменов. Несомненно, она станет своеобразной Меккой для молодых биатлонистов и любителей спорта, настоящим трамплином для будущих олимпийских чемпионов.
Очередного успеха добился коллектив Государственного учреждения «Копыльский территориальный центр социального обслуживания населения». В областном смотре-конкурсе по благоустройству, озеленению и санитарному содержанию территорий среди территориальных центров социального обслуживания населения копыляне заняли I место. На прошедшей на днях коллегии ведомства директору Копыльского ТЦСОН Светлане Малиновской вручен Диплом победителя. Мария ШЕИНА
Парк-музей интэрактыўнай гісторыі "Сула" збірае гасцей на свята! Запрашаем на першую частку з серыі міжкультурных міні-фэстаў, якія адраджаюць шматнацыянальныя традыцыі беларускага народа - “Беларуска-польскі фэст ў Суле”, які пачнецца 21 верасня ў 13:00! Фэст адкрые чараду сустрэч на Суле, прысвечаных культурнай спадчыне народаў, якія традыцыйна насяляюць нашу зямлю поруч з беларусамі. Невялікае музычна -танцавальнае свята будзе прысвечана беларуска-польскім традыцыям, якія на працягу стагоддзяў існавалі на нашых землях. У праграме Вы ўбачыце польскія і беларускія танцы, пачуеце сучасныя і старадаўнія песні, а таксама атрымаеце магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах. Падчас свята госці змогуць акунуцца ў атмасферу жывой беларускай і польскай мовы, пакаштаваць традыцыйныя стравы абодвух народаў. У Калегіуме Вас чакае выступленне хора польскай песні , у выкананні якога прагучыць духоўная музыка , а таксама мініканцэрт на фісгармоніі 19 стагоддзя ад пана Тадэвуша. У праграме дня - выступы калектываў «Cantus Cordis», «Маёвы Квят», «Карагод» ды шматлікіх іншых. Стварыць атмасферу старадаўняй польска-беларускай шляхецкай культуры дапамогуць удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі ды тэатральных суполак. На шляхецкай пляцоўцы падчас імпрэзы госці змогуць не проста ўбачыць строі ды зброю мінулых эпох, але ж і дакрануцца да жывой гісторыі, стаўшы ўдзельнікамі майстар-класаў па валоданні польскай шабляй ды гледачамі сапраўдных міні-спектакляў.
Страница 3611 из 5513