Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

Парк-музей интерактивной истории "Сула" собирает гостей на праздник

20.09.2019
Парк-музей интэрактыўнай гісторыі "Сула" збірае гасцей на свята! Запрашаем на першую частку з серыі міжкультурных міні-фэстаў, якія адраджаюць шматнацыянальныя традыцыі беларускага народа - “Беларуска-польскі фэст ў Суле”, які пачнецца 21 верасня ў 13:00! Фэст адкрые чараду сустрэч на Суле, прысвечаных культурнай спадчыне народаў, якія традыцыйна насяляюць нашу зямлю поруч з беларусамі. Невялікае музычна -танцавальнае свята будзе прысвечана беларуска-польскім традыцыям, якія на працягу стагоддзяў існавалі на нашых землях. У праграме Вы ўбачыце польскія і беларускія танцы, пачуеце сучасныя і старадаўнія песні, а таксама атрымаеце магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах. Падчас свята госці змогуць акунуцца ў атмасферу жывой беларускай і польскай мовы, пакаштаваць традыцыйныя стравы абодвух народаў. У Калегіуме Вас чакае выступленне хора польскай песні , у выкананні якога прагучыць духоўная музыка , а таксама мініканцэрт на фісгармоніі 19 стагоддзя ад пана Тадэвуша. У праграме дня - выступы калектываў «Cantus Cordis», «Маёвы Квят», «Карагод» ды шматлікіх іншых. Стварыць атмасферу старадаўняй польска-беларускай шляхецкай культуры дапамогуць удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі ды тэатральных суполак. На шляхецкай пляцоўцы падчас імпрэзы госці змогуць не проста ўбачыць строі ды зброю мінулых эпох, але ж і дакрануцца да жывой гісторыі, стаўшы ўдзельнікамі майстар-класаў па валоданні польскай шабляй ды гледачамі сапраўдных міні-спектакляў.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей