Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Удзел у спаборніцтвах прымалі дзевяць каманд: Капыльскай ЖКГ, Капыльскага дзяржаўнага каледжа, Капыльскага раёна газазабеспячэння «Газавік», дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы аграпрамысловага комплексу, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, населеных пунктаў Пясочнае, Мажа, Бабоўня і каманда студэнтаў ураджэнцаў Капыля «Тарпеда». IMG_5180 — Кубак раёна па міні-футболе традыцыйна праводзіцца з мэтай актывізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы па месцы жыхарства і далучэння насельніцтва да здаровага ладу жыцця, — адзначыў дырэктар Капыльскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Віктар Васілеўскі. — Яго арганізатарам выступіў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пры падтрымцы раённага аб’яднання прафсаюзаў і райкама ГА «БРСМ». Спаборніцтвы праходзілі ў напружанай барацьбе, усе каманды паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Да апошняга тура не маглі вызначыць прызёра турніру. У апошняй гульні вырашаўся лёс «Мажы» і «Пясочнага». Такім чынам, Кубак раёна заваявала каманда «ДЮСШ АПК». Яна была мацнейшай ва ўсіх паядынках, акрамя аднаго. На другім месцы «Газавік», які на два ачкі адстаў ад лідара. А ў барацьбе за трэцяе месца перамога дасталася «Мажы». Вызначаны пераможцы і ў пэўных намінацыях. Так, лепшым бамбардзірам прызнаны Павел Лазоўскі з «ДЮСШ АПК», на рахунку якога 27 забітых галоў. Самую прыгожую і стабільную гульню паказаў Максім Лявіцкі з «Мажы», які стаў лепшым іграком. Па рашэнні судзейскай калегіі лепшы варатар — Мікалай Булаўкін з каманды «Пясочнае». Раённая арганізацыя БРСМ на працягу ўсіх гульняў праводзіла конкурс сімпатый гледачоў. Па яго выніках выяўлены два лідары. Большасць галасоў аддадзена Аляксандру Татуру з «Тарпеда» і Дзмітрыю Ічэнскаму з «Пясочнага». Усе пераможцы і прызёры атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Трэба адзначыць, што турнір з кожным годам набывае ўсё большую папулярнасць як у ігракоў, так і ў гледачоў. Нягледзячы на вячэрні час і выхадныя, на матчы збіраліся каля 150 200 балельшчыкаў, што, вядома, сведчыць аб цікавасці да турніру. НА ЗДЫМКУ: каманды «ДЮСШ АПК» і «Газавік». Сяргей КОЗЕЛ
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел дэлегаты Капыльскай РАС ДТСААФ на чале з Аляксандрам Касінскім. Дарэчы, Аляксандр Іванавіч узначаліў мандатную камісію, выступіў з дакладам і быў абраны ў савет арганізацыйнай структуры г. Мінска і Мінскай вобласці ДТСААФ. Эмблема-ДОСААФ-640x425 На канферэнцыі было адзначана, што справаздачны перыяд характарызаваўся важнымі падзеямі ў жыцці Рэспублікі Беларусь і абароннага таварыства. Арганізацыйная структура і арганізацыя ДТСААФ прымалі меры па актывізацыі і ўдасканаленні абаронна-патрыятычнай, вучэбнай і спартыўнай работы, выкананні дзяржаўна значных задач ДТСААФ. У выступленні старшыні арганізацыйнай структуры г. Мінска і Мінскай вобласці ДТСААФ Сяргея Лучыны прагучалі словы падзякі за актыўную і змястоўную работу Капыльскай РАС ДТСААФ, якая змагла аб’яднаць больш за 50 пярвічак, працуе ў цесным узаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады і яе структурнымі падраздзяленнямі, грамадскімі арганізацыямі. У  раённым цэнтры будзе адкрыта секцыя для заняткаў картынгам. Капыляне за два тыдні змаглі вызначыць пляцоўку для фігурнага кіравання  прасцейшым гоначным аўтамабілем, знайшлі памяшканнне для заняткаў па тэарэтычнай падрыхтоўцы. На арганізацыйным пленуме АС г. Мінска і Мінскай вобласці ДТСААФ на новы тэрмін абраны генерал-маёр у адстаўцы Сяргей Міхайлавіч  Лучына. Барыс ДЗЯНІСЮК, няштатны карэспандэнт
Как показали результаты контроля за реализацией в 2016 – 2017 гг. в Минской области подпрограммы «Чистая вода» Государственной программы «Комфортное жилье и благоприятная среда», проблема обеспечения населения качественной питьевой водой является весьма актуальной для Минской области. 000022_1509025346_big Подтверждение — результаты санитарно-гигиенических исследований. Удельный вес проб воды из коммунальных водопроводов, не соответствующих установленным требованиям по санитарно-химическим показателям, в 2017 году составил 12,2%. Повышенная концентрация железа, содержащегося в питьевой воде, на 01.01.2018 имеет место в сети коммунальных водопроводов Березинского (62,9%), Минского (52,2%) и Копыльского (51,6%) районов при среднем показателе по области 15,7%. По данным ГО «ЖКХ Минской области», в целях улучшения ситуации в населенных пунктах области с численностью населения свыше ста человек в течение 2018-2020 гг. потребуется строительство порядка 118 станций обезжелезивания и  28 новых артскважин с ориентировочной потребностью в финансовых средствах 56,5 млн руб. Актуальными также являются вопросы замены сетей водоснабжения. В Минской области организациями ЖКХ эксплуатируется 25,1% водопроводных сетей со сроком службы свыше 30 лет и 35,8% со сроком службы от 15 до 30 лет включительно. В сельских населенных пунктах 775 из 1938 эксплуатируемых организациями ЖКХ артезианских скважин пробурены в 1970-1990-х гг. При этом за 2017 год осуществлена перекладка лишь 3% водопроводных сетей и водоводов от протяженности сетей сроком эксплуатации свыше 30 лет. Однако принятые в регионах комплексы мероприятий по обеспечению реализации в 2016 – 2020 гг. подпрограммы «Чистая вода» не содержат конкретных объектов и предусмотренных на их возведение объемов финансирования. Более того, не преду-смотрены мероприятия по окончанию работ на ранее начатых объектах. В то же время на их строительство в 2012 – 2015 гг. в целом по области затрачено ни много ни мало, а порядка 0,8 млн руб. Безусловно, основное препятствие в успешном разрешении проблемы с обеспечением должного качества питьевой воды — это недостаточность финансирования. На сегодня ни одна из организаций ЖКХ не располагает свободными собственными оборотными средствами, необходимыми для комплексного технического перевооружения, а 11 из 23 организаций ЖКХ, оказывающих услуги водоснабжения и водоотведения, в 2017 году сработали с убытками. Однако результаты контроля свидетельствуют об отсутствии детальной проработки данной проблемы — из предусмотренных на реализацию мероприятий подпрограммы кредитных средств было освоено лишь 3,1%. Как следствие, не все граждане торопятся заключать договоры на оказание услуг по централизованному водоснабжению, а доведенные целевые показатели обеспеченности потребителей централизованным водоснабжением, вода в котором соответствует качеству, в 2016 – 2017 гг. не выполнены каждым вторым районом (Березинский, Воложинский, Клецкий, Копыльский, Крупский, Любанский, Минский, Мядельский, Пуховичский, Столбцовский, Узденский, Червенский). В этой связи в Минской области предстоит провести огромную работу по повышению качества услуг централизованного водоснабжения. Отдельными организациями ЖКХ уже «приняты обязательства» по итогам рассмотрения обращений, поступивших на горячую линию Комитета по проблемам обеспеченности населения водой надлежащего качества (строительство станций обезжелезивания, дополнительная промывка труб водоснабжения, замена фильтров и т.д.). Предложения по улучшению ситуации в данной сфере направлены Комитетом и в Минобл-исполком. Полагаем, что их разрешение позволит области обеспечить полную реализацию заложенных в государственной программе мероприятий. Контроль продолжается. Управление контроля отраслей хозяйства Комитета государственного контроля Минской области
Мероприятие проходило в рамках акции «День безопасности при пользовании газом в быту»  с целью разъяснения и повторения правил собственной безопасности. [caption id="attachment_65849" align="aligncenter" width="580"]■ Андрей Дубровский (справа) с первоклассником Ильей Коршуком ■ Андрей Дубровский (справа) с первоклассником Ильей Коршуком[/caption] По словам  начальника  Копыльского рай- она газоснабжения Николая Варвашени, ребята младшего школьного возраста еще далеки от домашних забот, следовательно, не осознают той опасности, которая грозит при неправильном использовании газовых приборов. Поэтому цель этого мероприятия — обеспечить безопасность детей, с детства научив их относиться к природному газу с осторожностью. В начале экскурсии специалисты пригласили учащихся средней школы № 3 г. Копыля в учебный класс на урок по правилам газовой безопасности. Мастер службы эксплуатации Копыльского района газоснабжения Виталий Холод  в интересной и доступной форме объяснил ребятам свойства  газа, устройство системы поступления его в наши дома, как нужно правильно обращаться с газовым оборудованием, отметив при этом самое главное — запрещается допускать к пользованию газовыми плитами детей до 12 лет, другим газоиспользующим оборудованием — детей до 14 лет, не прошедших инструктаж и не знающих правил безопасного пользования этим оборудованием. Школьникам напомнили порядок действий при запахе газа, а также телефон аварийной газовой службы — 104 и единый номер вызова экстренных служб — 112. После урока детей ждал сюрприз — во дворе стоял автомобиль аварийно-спасательной службы с разным оборудованием, о котором рассказывал мастер аварийной службы Андрей Дубровский. Ребята смогли даже примерить противогазы и каски, спецодежду и подержать в руках инструменты и снаряжение, которыми пользуются при аварийных ситуациях, чтобы в полной мере почувствовать — как это: работать в аварийно-спасательной службе. На прощание ребятам раздали календарики-памятки по технике безопасности. Мероприятие прошло не только весело, интересно и непринужденно, но главное — познавательно. Татьяна БОХАН
На Капыльшчыне па ініцыятыве аддзела адукацыі, спорту і турызму і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі праходзіць гульня КВЗ «Педагог ІІІ тысячагоддзя» сярод каманд устаноў адукацыі раёна. [caption id="attachment_65846" align="aligncenter" width="580"]■ Выступае «Школа ХХL» з Бучацінскай СШ ■ Выступае «Школа ХХL» з Бучацінскай СШ[/caption] У першай занальнай гульні, якая адбылася ў Цімкавіцкай сярэдняй школе, прынялі ўдзел сем каманд: «Паспець за 45 хвілін» з гімназіі № 1 г. Капыля, «Школа XXL» з Бучацінскай СШ, «Пакаленне» з Быстрыцкай СШ, «Пелікан» з Пацейкаўскай СШ, «Крэда» з Семежаўскай СШ, «АБЭП» з Смаліцкой БШ і «Мы — аграгарадскія» з Цімкавіцкай СШ. Конкурсы, якія прапанавалі арганізатары мерапрыемства, традыцыйныя і добра вядомыя аматарам гэтага надзвычай цікавага і захапляльнага дзейства. Каманды паказвалі свае візітоўкі ў «Прывітанні», дэманстравалі дасціпнасць і высокае пачуццё гумару ў «Біятлоне». Выпрабаваннем для капітанаў стаў конкурс па агучванні відэароліка. І, як заўсёды, фінальную кропку ў спаборніцтве паставіла «Дамашняе заданне». Праз усе выступленні чырвонай ніткай праходзіла, вядома ж, школьная тэма. З дапамогай жартаў удзельнікі гульні спрабавалі выказаць свае адносіны да самых розных сітуацый, якімі так багата іх прафесійнае жыццё. Гаварылі пра вялікую загружанасць педагогаў, шукалі шляхі павышэння зацікаўленасці вучняў, узгадвалі пра невысокую заработную плату, няпростую дэмаграфічную сітуацыю і шмат пра што іншае. І ўсё гэта было багата аздоблена вясёлымі песнямі, танцамі, тэатралізацыяй, магчыма, нават з доляй гратэску. Калі пасля першага конкурсу ажно чатыры каманды («Школа XXL», «Пелікан», «Крэда» і «Мы —аграгарадскія») атрымалі ад членаў журы, якое ўзначаліў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Дубіна, вышэйшую адзнаку, то далей разгарнулася сапраўдная канкурэнцыя. Самымі дасціпнымі падчас «Біятлону» аказаліся жарты на школьную тэматыку ў каманды з Пацеек «Пелікан», найбольш удала сваю версію агучвання ўрыўкаў з фільма «Кін-дза-дза» прадэманстравалі педагогі з Цімкавіч, а вось падчас «Дамашняга задання» не было   роўных    камандзе  з  гімназіі № 1 г. Капыля. І менавіта яна па выніках гульні набрала найбольшую колькасць балаў. Другі рэзультат паказалі педагогі з Цімкавіч, трэцюю пазіцыю падзялілі каманды з Бучаціна і Семежава. Так, у кожным спаборніцтве ёсць пераможцы. Аднак у гульні КВЗ, бадай, самае галоўнае, што яе ўдзельнікі ні пры якіх абставінах не губляюць пачуццё гумару. А што тычыцца педагогаў, то яны зноў і зноў пацвярджаюць сваю адданасць абранай справе і правільнасць выслоўя: «Настаўнік — прафесія дальняга дзеяння, галоўная на зямлі». На наступны дзень у КВЗ гулялі ўжо прадстаўнікі іншых школ раёна. І, як расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка, лепшыя каманды па выніках абедзвюх гульняў у хуткім часе будуць спрачацца за кубак пераможцы ў фінале. Маргарыта САКОВІЧ
Страница 3600 из 4858