[caption id="attachment_81193" align="aligncenter" width="840"]
Ля Каменкі бруістай. У чаканні халадоў[/caption]
Зоя Тароцька
аг. Пацейкі
Мая старонка
Помню аб табе, мая старонка,
Птушкі ў небе там спявалі звонка.
Спала вёсачка ў абдымках бору,
Плыў над верасовым узлескам пах чабору.
Бегла наша вуліца па беразе высокім,
Плыў туман, бы малако, над Нёманам глыбокім,
І як сонейка ўставала над квяцістым лугам,
Гнаў чаргу кароў пастух на пашу пугай.
А як гаспадыні кароў адпраўлялі,
Потым у кожнай хаце сняданак спраўлялі.
Дровы ў печы рускай звонка так трашчалі,
На патэльні яйкі весела сквірчалі.
А яшчэ там з кожнай хаты,
Бедны ты быў ці багаты,
Расплываўся пах бліноў
З пачарнелых каміноў.
У нашай вёсцы так вялося —
Дзецям весела жылося.
Доўга мы гулялі каля Нёмна,
Покуль у небе станавілась цёмна.
Пра шчасце
Чалавеку для шчасця трэба нямнога:
Каб вілася праз поле далёка дарога,
Каб ішла праз лугі, пералескі, туманы,
Прывяла каб яна да таты і мамы.
Чалавеку для шчасця нямнога трэба:
Трохі сала і трохі хлеба,
Агурок маласольны і сподачак мёду,
І цыбулькі зялёнай са свайго агароду.
Чалавеку нямнога трэба для шчасця:
Каб к вадзіцы крынічнай губамі прыпасці,
Наталіць сваю смагу спякотным дзянёчкам,
Паляжаць у цяньку пад зялёным дубочкам.
Чалавеку для шчасця трэба каханне,
Каб былі ў жыцці пачастункі, прызнанні.
Каб глядзець разам з любай у зорнае неба,
Больш, здаецца, каханым нічога не трэба.
Чалавеку для шчасця трэба нямнога:
Каб у жыцці сваім кожны імкнуўся да Бога,
Ішоў з дабром да людзей, не капіў у душы злосці.
Можа добрым слаўцом успамяне цябе хтосьці.
Ірына Куратнік
г. Баранавічы
Роднае поле
Прыпыняю свой крок ля жытнёвага поля,
Прывітанне мне шэпча яно каласкамі.
У дзяцінстве калісь тут гуляла ўволю,
Да яго як прыходзіла за васількамі.
На каленях стаю, нахіляюся нізка,
Каласкі ў далонях пяшчотна цалую:
Ты мне, роднае поле, з маленства так блізка,
І як выказаць моц, што цябе так люблю я?!
Не хапае ні слоў, а ні рук, а ні думак,
Пачуццю мала месца ў сэрцы дарослым.
Я кідаю пагляд у нябесныя далі ―
Мне адказвае сонца ўсмешкай дзівоснай.
Я ўдзячна так вам, мае неба і поле:
Нарадзілася тут я, на гэтай зямліцы ―
Не магу не любіць вас так шчыра, да болю,
Колькі жыць мне ― за вас буду Богу маліцца!
Дом родной
Как живешь, мой дом родной, без мамы?
Она в городе ― больна, стара.
Смотрят грустными стеклами рамы,
Никого не встречают с утра.
Я приеду, приеду, мой милый,
Я приеду уж скоро ― весной,
Зацветут когда старые сливы,
Я приеду, побуду с тобой.
Будем чай пить и жарить картошку,
Принесу я сирени букет
И умою твои семь окошек,
Во все очи мы встретим рассвет.
Буду слушать с тобой птичье пенье
И цветочный вдыхать аромат.
Выходной у меня ― воскресенье,
Знаю-знаю, ты очень мне рад.
Ядвіга Малевіч
в. Дусаеўшчына
Грозаўскі камень
У каменя сэрца не сцярпела
Вякоў нягоды і нястачы.
Паранена яго ўжо цела.
Ды быць і не магло іначай ―
У ім боль ажно пяці стагоддзяў,
Сляды рэпрэсій і насілля.
Ды ёсць у яго і сёння сіла
Цяплом струменіць так ласкава.
Капыльскія прасторы
Капыльскія прасторы,
Як астравок у моры,
Пад небам Беларусі.
Тут многіх карані
Ад продкаў у глебу прараслі
Глыбока так ― не адарвацца,
Каб з родным краем развітацца.
І мне на гэтым астраўку
Працоўны шлях зрабіў зажынкі.
Буслы для шчасця вясной і ўлетку
Сыноў прынеслі ў вузялку.
На світанні, сустракаючы зару,
Гляджу ў неба, як у вочы маці.
І Богу дзякую за шчасце,
Што звёў з Капыльшчынай у дзявочую пару.
Любовь Мотуз
г. Копыль
Скрипели осенью деревья
Скрипели осенью деревья,
Холодный дождь по окнам сек,
По этой, видимо, причине
Был беспокойным мой ночлег.
А может оттого, что годы
Теченье унесло реки,
И паутинки белой нитью
Легли дорожкой на виски.
Пришла бессонница... Тихонько
Взяла я с полки первый том
Есенина и зачиталась ―
Все интересно было в нем.
Поэзия в своем величьи,
С дождинкой радужной у глаз,
Как-будто из волшебной сказки
Пришла ко мне в тот поздний час.
К ее высотам прикоснувшись,
Я вдруг постигла, что к чему...
Она, как звезды небосвода,
Что прожигают неба тьму.
Утраты боль
памяти Сергея Лазовского
Утраты боль не передать словами.
Печальнее нет в сердце горьких нот.
За что, по неземным каким законам
Ушел из жизни в сорок один год.
На мир любил смотреть сквозь объектив,
Судьбу делил среди явлений, фактов.
... Застыли снимки фотогалереи.
Всю красоту музейный зал собрал
Его работ, что на стенах висели.
― Прощай, хороший друг мой, объектив,
Спасибо за любовь и вдохновение...
Улад Скамарох
г. Баранавічы
Восень
Восень!!! Вэлюм срэбных павуцінак ―
Шатамі апалае лістоты...
Прыгажосць!!! Здаецца, без прычыны
Часам апаноўвае сумота.
Але ўсё па мудрай завядзёнцы ―
Халадоў жагнаецца прырода,
Дзе мароз са снегам у скарбонцы
Нам зіму нясуць праз перашкоды.
Затрымае бабінае лета
Аксамітнай, мяккай цеплынёю,
Хай менш стала сонца і святла,
Наступ халадоў прыдасць настрою.
Ды час гэтай цёплае лагоды ―
Вельмі непрацяглыя імгненні,
Але нам прыносяць асалоду,
З хвалямі прыемнымі натхненне.
Скідваюць сваё ўбранне дрэвы,
Ды не тычыць гэта соснаў, елак...
Ім зіма зусім без падагрэва
Не цяжэй, чым людзям панядзелак.
Комментарии