Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Капыльская дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам і старшынёй райсавета дэпутатаў Ірынай Кісляк прыняла ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2019», які ў мінулую суботу прайшоў у Барысаве. [caption id="attachment_81930" align="aligncenter" width="840"] Дэлегацыя Капыльскага раёна[/caption] Акрамя раённай улады, прадстаўнікамі Капыльшчыны на мерапрыемстве выступілі кіраўнікі і работнікі сельгаспрадпрыемстваў, лідары жніва, супрацоўнікі сферы культуры і іншых устаноў раёна. Усяго ж у галоўным свяце хлебаробаў прыняла ўдзел звыш 15 000 чалавек. Важнай асаблівасцю сёлетніх абласных «Дажынак» стаў не толькі новы фармат, але і месца правядзення свята. Так, на гэты раз дэлегацыі раёнаў, працаўнікі вёскі, жыхары і госці горада сабраліся пад адкрытым небам на стадыёне «Барысаў-Арэна». На пляцоўцы каля спорткомплексу размясціліся імправізаваныя падворкі, на якіх кожны з 22 раёнаў Мінскай вобласці і горад Жодзіна прадставілі тэматычную выставу-прэзентацыю асноўных брэндаў рэгіёну. На падворку нашага раёна наведвальнікаў вясёлымі песнямі сустракалі «Лоцвінскія ўдалухі». З цікавасцю госці знаёміліся з рознымі зонамі, якія былі аформлены Капыльскім кааппрамам, ААТ «Старыца-Агра», філіялам «Лакнея», Капыльскім дзяржаўным каледжам і Капыльскім раённым цэнтрам ткацтва. Папулярнасцю карысталася і незвычайная фотазона, створаная намаганнямі работнікаў устаноў культуры. [caption id="attachment_81924" align="aligncenter" width="840"] На падворку гасцей сустракалі «Лоцвінскія ўдалухі»[/caption] [caption id="attachment_81925" align="aligncenter" width="840"] Падворак Капыльскага раёна[/caption] [caption id="attachment_81932" align="aligncenter" width="840"] Сваю прадукцыю выставіў Капыльскі кааппрам[/caption] [caption id="attachment_81931" align="aligncenter" width="840"] Змаглі здзівіць гасцей свята і прадстаўнікі Капыльскага дзяржаўнага каледжа[/caption] [caption id="attachment_81933" align="aligncenter" width="840"] Народныя майстры па ткацтве Семежава Вера Васільеўна Нікалаевіч і Таццяна Волкава[/caption] Каля стадыёна на працягу дня выступалі аматарскія калектывы Мінскай вобласці, была арганізавана выстава караваяў і дажыначных снапоў, разгарнуў дзейнасць «Горад майстроў» (наш раён прадставілі Капыльскі раённы цэнтр ткацтва, раённы цэнтр традыцыйнай культуры і народны клуб майстроў «Скарбонка»). [caption id="attachment_81929" align="aligncenter" width="840"] Дажыначныя снапы Капыльшчыны[/caption] Упершыню на «Дажынках» была створана тэматычная зона «Вясельная», прысвечаная «Году вясельнай абраднасці», дзе былі прадэманстраваны ўнікальныя народныя вясельныя ўборы розных рэгіёнаў Міншчыны, рэпрадукцыі старых вясельных фатаграфій. Тут Капыльшчыну прадставілі раённы цэнтр традыцыйнай культуры і народны клуб майстроў «Скарбонка». Прымаў удзел у фестывалі і народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра». Адзін з яркіх момантаў «Дажынак-2019» — шэсце дэлегацый раёнаў, якое дало старт святочнаму мерапрыемству, што прайшло на 20-метровай сцэне, абсталяванай святлодыёднымі экранамі. Галоўнай падзеяй дня стала цырымонія ўзна-гароджання пераможцаў штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур. Свята беларускіх аграрыяў наведалі замежныя дэлегацыі з Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Швецыі, Украіны і Славакіі. Удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Прывітальны адрас ад Кіраўніка дзяржавы зачытаў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Косінец. [caption id="attachment_81981" align="aligncenter" width="840"] Выступае Аляксандр Косінец[/caption] Да прысутных звярнуўся і старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. [caption id="attachment_81926" align="aligncenter" width="840"] Выступае Анатоль Ісачанка[/caption] — Ураджай збожжавых і зернебабовых культур у Мінскай вобласці перавысіў 1 мільён 700 тысяч тон, — адзначыў падчас свайго выступлення кіраўнік вобласці. — Гэта істотна больш, чым у мінулым годзе. Тысячны намалот перасягнулі 665 экіпажаў. Ёсць па выніках уборачнай і 6 экіпажаў трохтысячнікаў. Лепшымі па намалоце сталі Слуцкі, Мінскі і Нясвіжскі раёны. У лідары па ўраджайнасці выйшлі Нясвіж, Дзяржынск і Клецк. Анатоль Міхайлавіч падзякаваў хлебаробам, узнагародзіў лідараў уборачнай кампаніі. Сярод герояў жніва, самаадданая праца якіх была адзначана на высокім узроўні, аказаўся і трактарыст-машыніст ААТ «Піянер-Агра» Сяргей Адамчык. Прадстаўнік Капыльшчыны атрымаў ад старшыні Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіла Боды Ганаровую грамату Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. [caption id="attachment_81927" align="aligncenter" width="840"] Міхаіл Бода (у цэнтры) віншуе з працоўнай перамогай Сяргея Адамчыка[/caption] У рамках сёлетніх абласных «Дажынак» упершыню ўшаноўвалі не толькі хлебаробаў, але і жонак пераможцаў абласных спаборніцтваў. Для правядзення ўрачыстасці на сцэну была запрошана намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Лілія Ананіч. Пасля цырымоніі ўзнагароджання для гасцей падрыхтавалі вялікі канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады і творчых калектываў. У маштабным відовішчы, што разгарнулася перад вачыма каля 6000 гледачоў, былі задзейнічаны і нашы «Капыльскія пацехі». [caption id="attachment_81928" align="aligncenter" width="840"] Падчас святочнага канцэрта[/caption] Дарэчы, падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства раскрылі інтрыгу адносна гаспадара свята працаўнікоў вёскі наступнага года — эстафета святкавання ад горада на Бярэзіне перайшла да Чэрвеня. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ  
Среди главных событий недели Матери — мастер-классы в рамках кружка «Арт-бутик» — «Волшебная шкатулка» для воспитанников  ЦКРОиР и их мам. [caption id="attachment_81912" align="aligncenter" width="840"] Свой экспресс дружбы создают воспитанники ЦКРОиР[/caption] Под руководством инструктора по трудовой терапии Натальи Качан и специалиста по социальной работе Копыльского ТЦСОН Елены Герасимович закипела работа в трудовой реабилитационной мастерской «Чудеса своими руками». Детишки проявили огромный интерес к творческой работе и  с удовольствием изготавливали бумагу своими руками, а также создали свой «Экспресс дружбы» из бумажных ромашек. Несомненно, занятие творчеством с изготовлением всевозможных бумажных поделок очень полезно для детей с ограниченными возможностями, так как развивает мелкую моторику рук. А вот фантазии мам в изготовлении магнита «Домовичок» не было предела. Проводила обучающий урок креативный руководитель кружка Анастасия Вербило. Творческий процесс оказался настолько интересен, что в завершение мастер-класса у мам в руках были озорные домовенки, сделанные своими руками, а также хорошее и праздничное настроение. Завершились мастер-классы дружным чаепитием со сладкими угощениями в теплой дружеской атмосфере. Присутствующим вручена наглядная агитационная литература для повышения уровня знаний по вопросам безопасности от Копыльского РОЧС, памятные подарки и благодарности от отделения обеспечения дневного пребывания инвалидов Копыльского ТЦСОН, районных организаций общественных объединений «Белорусское общество инвалидов» и  «Белорусский союз женщин». Татьяна БОХАН
Гостей накануне Дня матери встречали и те мамы, которые родили и воспитали десять и более детей. Таких женщин в Копыльском районе проживает три. [caption id="attachment_81908" align="aligncenter" width="840"] Подарки и цветы Александре Талейко вручили Мария Дубовик и Валентина Николаеня[/caption] По словам Александры Талейко из деревни Докторовичи, у которой десять детей, она все в жизни успевает. Свою трудовую деятельность посвятила сельскому хозяйству. 78-летняя Александра Михайловна признается: поскольку она была единственным ребенком в семье, то когда вышла замуж, мама твердо сказала: «Будешь рожать столько, сколько Бог даст!» Поэтому сегодня женщину теплом, заботой, любовью и вниманием окружают ее дети, зятья, невестки, пятнадцать внуков и девять правнуков и, по мнению бабули, лучше нету их на свете. [caption id="attachment_81909" align="aligncenter" width="589"] Татьяна Яцевич[/caption] В этот день еще двух многодетных мам — Тамару Ивановну Киш из д. Гривень и Татьяну Тимофеевну Яцевич из агрогородка Скабин — поздравили волонтер отделения обеспечения дневного пребывания граждан пожилого возраста Копыльского ТЦСОН Мария Дубовик и специалист по социальной работе, активистка РО ОО «Белорусский союз женщин» Валентина Николаеня. Всем матерям почтенного возраста были вручены цветы и подарки.   Татьяна БОХАН
Традиционно к Неделе матери в рамках межведомственного взаимодействия активно подключились представители Копыльского ТЦСОН и Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации Копыльского района. [caption id="attachment_81905" align="aligncenter" width="840"] Во время психологического тренинга[/caption] Так, «тропой безопасности» прошли участники познавательно-развлекательной квест-игры — матери, воспитывающие детей с ограниченными возможностями. Инженер ИНиП Копыльского РОЧС Дмитрий Макаревич выступил перед матерями с предупредительной беседой о соблюдении правил пожарной безопасности, разъяснил основные моменты по безопасности жизнедеятельности в быту. Затем каждый из участников смог проявить свои знания, умения и навыки в прохождении квеста. Все справились с испытаниями на «отлично». Однако больше всего фишек за правильные ответы было у Светланы Щукиной. Квест на то и игра, чтобы поднимать ее участникам настроение. Тон в этом процессе задали сотрудники территориального центра во главе с ведущей, заведующим отделением обеспечения дневного пребывания инвалидов Ириной Рай. И, по  мнению мам, игра получилась динамичной, веселой и интересной, ведь они получили не только заряд положительных эмоций, но и закрепили важные знания по основам безопасности жизнедеятельности. Завершилось мероприятие психологическим тренингом для мам, с которыми работала заведующий отделением социальной адаптации и реабилитации ГУ  «Копыльский ТЦСОН» Светлана Путейко. Татьяна БОХАН
Добрым пачастункам для мужчын і жанчын, якія пражываюць у Грозаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце, стаў каравай, спечаны капыльскімі майстрамі да абласнога свята “Дажынкі-2019”. Дырэктар дома-інтэрната Ірына Давідоўская пад апладысменты пражываючых прыняла прыгожы каравай з рук начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Івана Бабко. Шчырыя ўсмешкі і добрыя жарты стваралі ўтульную і амаль па-дамашняму цёплую атмасферу. [caption id="attachment_81882" align="aligncenter" width="840"] Іван Бабко ўручае каравай[/caption] — Дазвольце мне павіншаваць вас з вялікім святам ўраджаю — Дажынкамі! — звярнуўся да прысутных Іван Мікалаевіч. — А гэты духмяны каравай няхай стане для вас прыемным смачным падарункам. — Такую прыгажосць і рэзаць шкада, — пракаментыравала інструктар па працатэрапіі Марына Дашукевіч, якой было даручана гэта ганаровае права. — Зараз паспрабуем і сам пірог… [caption id="attachment_81883" align="aligncenter" width="840"] Марына Дашукевіч разразае каравай[/caption] Як раз сагрэўся і чайнік. Кожны з прысутных заварыў у кубачку духмяны напой і з асалодай спрабаваў свой кусочак пірага. [caption id="attachment_81884" align="aligncenter" width="840"] Каравай прыйшоўся даспадобы[/caption] — Вельмі смачна! Дзякуй! — раз-пораз чулася ў пакоі. Так, пірог прыйшоўся даспадобы! Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3576 из 5514