Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

57

Каравай с "Дожинок-2019" передали в Грозовский психоневрологический дом-интернат

14.10.2019
Добрым пачастункам для мужчын і жанчын, якія пражываюць у Грозаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце, стаў каравай, спечаны капыльскімі майстрамі да абласнога свята “Дажынкі-2019”. Дырэктар дома-інтэрната Ірына Давідоўская пад апладысменты пражываючых прыняла прыгожы каравай з рук начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Івана Бабко. Шчырыя ўсмешкі і добрыя жарты стваралі ўтульную і амаль па-дамашняму цёплую атмасферу. [caption id="attachment_81882" align="aligncenter" width="840"] Іван Бабко ўручае каравай[/caption] — Дазвольце мне павіншаваць вас з вялікім святам ўраджаю — Дажынкамі! — звярнуўся да прысутных Іван Мікалаевіч. — А гэты духмяны каравай няхай стане для вас прыемным смачным падарункам. — Такую прыгажосць і рэзаць шкада, — пракаментыравала інструктар па працатэрапіі Марына Дашукевіч, якой было даручана гэта ганаровае права. — Зараз паспрабуем і сам пірог… [caption id="attachment_81883" align="aligncenter" width="840"] Марына Дашукевіч разразае каравай[/caption] Як раз сагрэўся і чайнік. Кожны з прысутных заварыў у кубачку духмяны напой і з асалодай спрабаваў свой кусочак пірага. [caption id="attachment_81884" align="aligncenter" width="840"] Каравай прыйшоўся даспадобы[/caption] — Вельмі смачна! Дзякуй! — раз-пораз чулася ў пакоі. Так, пірог прыйшоўся даспадобы! Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей