Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

https://youtu.be/hMN2fWONV_A
«Дорогами войны» прошли представители двух поколений в рамках прошедшего кинолектория, во время которого смогли не только пообщаться, но и узнать много нового и интересного о славной победе нашего народа.  Организатором просмотра киноленты выступил районный Совет ветеранов при поддержке педагогов СШ № 2 г. Копыля имени Т. Гартного и школьной первичной организации ОО «Белорусский республиканский союз молодежи». Участникам мероприятия, а ими стали ветераны труда, старшеклассники и педагоги СШ № 2 г. Копыля, для просмотра была выбрана военная драма «Я — учитель», в основу которой положены события времен Великой Отечественной войны. Вступительное слово перед началом мероприятия произнесла председатель районного Совета ветеранов Людмила Каменко: — Для нас война — это история, и сохранить память о  страшных событиях военного лихолетья — наш долг. Поэтому мы активизируем сотрудничество со всеми учреждениями, которые занимаются сохранением памяти о человеке, отдавшем ради Победы самое дорогое — свою жизнь. Мы осознаем, что наш хрупкий мир надо беречь и защищать, чтобы дарить детям счастливое детство. «Я — учитель» режиссера Сергея Мокрицкого — это не просто драма о войне, это фильм о вере в любовь и семью, в простые человеческие ценности. Жить в непростых военных условиях простому сельскому учителю Павлу Зубову помогала вера в свой долг — учить детей. Не важно где, не важно, кто они, — это его призвание, его крест. Но в одночасье череда событий в корне меняет его жизнь, возвращая в реальный мир. В мир, где идет война, где враг демонстрирует свое истинное лицо и где невозможно бездействовать, оставаясь тихим учителем. Надо бороться за свою семью, любовь, Родину, за свои идеалы и принципы. Перед ним встает непростой духовный и нравственный выбор — либо выживать и приспосабливаться, либо не предавать самого себя и своих близких… Несомненно, на представителей двух поколений  кинокартина оказала сильное влияние. После ее просмотра взрослые и дети в форме свободной беседы обсудили основные моменты, обменялись впечатлениями, а также каждый желающий смог высказать свое мнение по поводу увиденного. Татьяна БОХАН
Понедельник, 11 ноября 2019 17:41

Ночные заморозки ожидаются 12 ноября

Ночные заморозки и порывистый ветер ожидаются в Беларуси 12 ноября, сообщили в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды Минприроды. Во вторник будет облачно с прояснениями и преимущественно без осадков. Ночью и утром местами ожидаются туман, слабый гололед, на отдельных участках дорог гололедица. Ветер прогнозируется юго-западный с переходом на юго-восточный, ночью слабый, днем 4-9 м/с, с порывами до 14 м/с. Температура воздуха ночью составит от минус 1 до плюс 4, при прояснениях - 2-4 градуса мороза. Днем будет 6-12 градусов тепла.
Шмат чаго захоўвае памяць 92-гадовай Ядвігі Антонаўны Ермаловіч з Капыля, але значнае месца займаюць менавіта ўспаміны пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. [caption id="attachment_82789" align="aligncenter" width="840"] ■ З ноткамі настальгіі Ядвіга Антонаўна Ермаловіч разглядвае фотаздымкі[/caption] Гэтае страшнае слова вайна Пачатак Вялікай Айчыннай Ядвіга Антонаўна памятае добра. Да гэтага часу сям’я з роднага Даменікова перабралася жыць у Чарнагубава, адкуль родам была мама Машчынская Міхаліна Міхайлаўна. 22 чэрвеня 1941 года людзі сабраліся на мітынг каля клуба, дзе і аб’явілі пра нападзенне фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Але ніхто не мог паверыць, усе баяліся паўтарыць пачутае, бо доўгі час ім гаварылі пра савецка-нямецкую дамоўленасць. Многія землякі адразу пайшлі на фронт, але бацьку не ўзялі па ўзросце. Дарэчы, тата Антон Казіміравіч быў чалавекам пісьменным, скончыў Слуцкае камерцыйнае вучылішча, нейкі час працаваў настаўнікам, а потым і бухгалтарам у Орлікаўскім лясніцтве. А вось мама адукацыі не атрымала, але дзякуючы намаганням мужа навучылася чытаць і нават пазней адолела «Ганну Карэніну». Акрамя Ядвігі ў сям’і гадаваліся двое малодшых брацікаў – Віктар і Леанід. Кветкі-выратавальніцы У Чарнагубаве была вадакачка, таму туды ў хуткім часе прыбылі двое нямецкіх афіцэраў. Яны занялі хату Ермаловічаў, а тату, маму і дзетак выселілі ў невялічкі пакой. Адзін з іх, так запомніла Ядвіга, быў чалавек някепскі, частаваў малых цукеркамі, якія прысылалі яму з дому, а другі адрозніваўся вялікай грубасцю і нястрыманасцю. Партызаны ведалі, што ў Ермаловічаў жывуць ворагі, і аднойчы вырашылі іх знішчыць. Падышлі да хаты і кінулі ў вокны гранату. Немцаў у хаце не было, а сям’ю выратавалі… хатнія кветкі. Каб іх паліць, мама паставіла збанок з вадой, куды і трапіла граната. Пасля гэтага фрыцы перапалохаліся і з’ехалі ад Ермаловічаў. [caption id="attachment_82791" align="aligncenter" width="840"] ■ Бацька Ермаловіч Антон Казіміравіч і маці Машчынская Міхаліна Міхайлаўна[/caption] Раны Вялікай Айчыннай …Ішоў 44-ты год. Партызаны прыносілі звесткі, што вайна коціцца на захад. Разам з немцамі ад’язджалі і тыя, хто доўгі час прыслужваў ім. Аднойчы па дарозе праз Чарнагубава рухаўся воз, на якім побач са сваім хатнім скарбам сядзела жанчына з дзеткамі. «Як мы вам зайздросцім, — сумна сказала яна, звяртаючыся да жыхароў вёскі, што назіралі паабапал дарогі. — Вы застаяцеся тут, а мы едзем самі не ведаем куды…» Ужо наступалі савецкія войскі, апошнія нямецкія часці адбіваліся — ішлі баі, вакол грукатала. Ядвіга спалохалася і вырашыла схавацца ў Варонаўшчыне, дзе пасля нарыхтоўкі торфу засталіся глыбокія ямы. Прыбегла і бачыць: тут жа шукае сховішча і нейкі мужчына. Ра-зам яны пабеглі далей. Глядзяць: у ямах таксама хаваюцца іншыя чарнагубаўцы. Тут раздаўся выбух. Мужчына той раптам адкінуўся назад, толькі паспеў ціха сказаць: «Братка, мяне забіла…» — і навекі заплюшчыў вочы. З левага боку на яго грудзях чырванела дзірачка. Не пазбегла ранення і Ядвіга. Асколкам дзяўчынцы пашкодзіла шчаку, і на сукенку пацякла кроў. Хутка падышлі чырвонаармейцы. Убачылі параненую Ядзю і завезлі яе ў медсанбат, які месціўся ў Слуцку. Там, прама на зямлі, на падасланых плашч-палатках, ляжалі і стагналі параненыя салдаты. Раптам збоку пачулася: «Сюды! Тут хлопчык паранены!» Ядвігу нібы нешта падштурхнула, падышла і бачыць: ды гэта ж яе брацік Віця! Божухна, якія страшэнныя, разарваныя снарадам былі ў яго абедзве нагі! А праз левую далонь навылёт, зачапіўшы костку, прайшла куля. Ваенны ўрач аказаў неабходную медыцынскую дапамогу хлопчыку, а Ядвізе сказаў, што асколак, які трапіў у яе шчаку, пакуль дастаць магчымасці яны не маюць. Так і застаўся ён, як горкі напамін, а на шчацэ і сёння невялікай ямачкай віднеецца шрам. [caption id="attachment_82790" align="aligncenter" width="840"] ■ Маладая сям’я Паўлюшчыкаў: Анатоль Мікалаевіч і Ядвіга Антонаўна з першынцам. 50-я гг. ХХ ст.[/caption] Ад вучобы да працы Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў Ядвіга пайшла ў 10-ты клас Цімкавіцкай СШ. Выкладала ў яе знакамітая Раманенка Зінаіда Іосіфаўна. Настаўніца лічыла дзяўчынку вельмі стараннай і добра да яе ставілася. Навучанне ў школе каштавала 30 рублёў: 15 — за першае паўгоддзе і столькі ж за другое. А грошай, вядома ж, у пасляваенны час не хапала. Не хапала і сшыткаў, паперы, падручнікаў. Каб набыць хоць што-небудзь падобнае на школьныя прылады, мама з татам часта адпраўляліся ў Слуцк. Ядвіга адчувала адказнасць перад бацькамі, хацела ім як-небудзь дапамагчы, таму і прыняла рашэнне не вучыцца ў 10-м класе, а прадоўжыць набываць адукацыю ў Нясвіжскім педагагічным вучылішчы. Прайшоў нейкі час, і да яе ў Нясвіж прыехаў тата, прасіў вярнуцца. Сказаў, што яго адправіла Зінаіда Іосіфаўна, якая была ўпэўнена: дзяўчыну прымуць без экзаменаў у педінстытут. Але Ядвіга засталася. Скончыўшы вучылішча, усё жыццё шчыра адпрацавала настаўніцай. Першае месца помніць асабліва добра. 25 ліпеня 1945 года яна прыступіла да выканання абавязкаў загадчыцы Завінскай пачатковай школы Ляхавіцкага раёна. Ды і якая ж гэта была школа? Зала ў хаце мясцовага жыхара, парты якому прыйшлося здымаць з гарышча. З усіх школьных прылад на 80 вучняў — адзін падручнік, які давалі настаўніку. Ядвіга Антонаўна хадзіла да сваёй калегі ў суседнюю вёску, каб перапісаць заданні з іншых падручнікаў. Так паціху набывала настаўніцкі вопыт, прафесійна сталела. Зараз сярод шматлікіх узнагарод — юбілейны медаль «За доблестный труд в ознаменование со дня рождения Владимира Ильича Ленина». Настаўнікам быў і яе муж Паўлюшчык Анатоль Мікалаевіч, добра вядомы старэйшаму пакаленню Доктаравічаў, дзе доўгі час узначальваў школу. Разам выгадавалі дзяцей, замянілі бацькоў сваім унукам. Дзіяна ТКАЧЭНКА
У рамках месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторый (на працягу кастрычніка) праводзілася работа ва ўсіх сельсаветах. [caption id="attachment_82785" align="aligncenter" width="840"] ■ На пасадцы сосен навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа[/caption] Капыльскі  сельсавет Як паведаміла старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, у іх работы праводзіліся згодна з планам. У адпаведнасці з ім уведзена ў севазварот тэрыторыя былога сада ў в. Вусава. Аформлены два зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва жылых дамоў для шматдзетных сем’яў у Скабіне і Мажы. Знесены дом па вул. Цэнтральнай у Вусаве. На працягу месяца спілавана 22 аварыйныя дрэвы і ў гэты ж час пасаджана 150 маладых дрэўцаў і 28 кустарнікаў. За гэты ж час праведзена ўборка на сямі пустуючых участках у Дусаеўшчыне, Старым Капылі і Вусаве. Вялося добраўпарадкаванне вул. Зарэчча ў Мажы з устаноўкай дэкаратыўных форм, лавачак, спартыўнага інвентару. Праведзены рамонт дарожнага пакрыцця вул. Шастакі ў Мажы. Сіламі Капыльскай ЖКГ зроблена падсыпка і грэйдзіраванне. Насельніцтвам заменена 150 м старых агароджаў на новыя. З усіх 12 грамадзянскіх могілак вывозілася смецце, спілоўваліся дрэвы на могілках у Вусаве. Прыбіралася тэрыторыя і каля воінскіх помнікаў і пахаванняў. Блеўчыцкі сельсавет Па словах старшыні Блеўчыцкага сельвыканкама Леаніда Чарніковіча, асноўныя работы праводзяцца на тэрыторыях, замацаваных за арганізацыямі, установамі і прадпрыемствамі, праводзіцца растлумачальная работа і з насельніцтвам, арганізоўваюцца суботнікі з жыхарамі шматкватэрных дамоў, прадстаўнікамі сацыяльнай сферы па населеных пунктах. Прыведзены ў парадак грамадзянскія могілкі і воінскія пахаванні. За месяц пры дапамозе сельгаспрадпрыемства ліквідаваны два вялікія стыхійныя сметнікі ў Лешні і Быстрыцы. У Дзярэчыне і Быстрыцы высаджаны маладзенькія дубы і бярозы, з’явіўся сасновы парк каля Быстрыцкай участковай бальніцы. Па ўсіх населеных пунктах знесена дзевяць пустуючых дамоў, у асноўным у Блеўчыцах, Дзярэчыне, Лешні, праводзіцца работа па адшукванні наследнікаў для таго, каб кінутыя сядзібы прыводзіліся ў парадак. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 3543 из 5515