Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

В рамках месячника по благоустройству проводилась работа во всех сельсоветах Копыльщины

11.11.2019
У рамках месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторый (на працягу кастрычніка) праводзілася работа ва ўсіх сельсаветах. [caption id="attachment_82785" align="aligncenter" width="840"] ■ На пасадцы сосен навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа[/caption] Капыльскі  сельсавет Як паведаміла старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, у іх работы праводзіліся згодна з планам. У адпаведнасці з ім уведзена ў севазварот тэрыторыя былога сада ў в. Вусава. Аформлены два зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва жылых дамоў для шматдзетных сем’яў у Скабіне і Мажы. Знесены дом па вул. Цэнтральнай у Вусаве. На працягу месяца спілавана 22 аварыйныя дрэвы і ў гэты ж час пасаджана 150 маладых дрэўцаў і 28 кустарнікаў. За гэты ж час праведзена ўборка на сямі пустуючых участках у Дусаеўшчыне, Старым Капылі і Вусаве. Вялося добраўпарадкаванне вул. Зарэчча ў Мажы з устаноўкай дэкаратыўных форм, лавачак, спартыўнага інвентару. Праведзены рамонт дарожнага пакрыцця вул. Шастакі ў Мажы. Сіламі Капыльскай ЖКГ зроблена падсыпка і грэйдзіраванне. Насельніцтвам заменена 150 м старых агароджаў на новыя. З усіх 12 грамадзянскіх могілак вывозілася смецце, спілоўваліся дрэвы на могілках у Вусаве. Прыбіралася тэрыторыя і каля воінскіх помнікаў і пахаванняў. Блеўчыцкі сельсавет Па словах старшыні Блеўчыцкага сельвыканкама Леаніда Чарніковіча, асноўныя работы праводзяцца на тэрыторыях, замацаваных за арганізацыямі, установамі і прадпрыемствамі, праводзіцца растлумачальная работа і з насельніцтвам, арганізоўваюцца суботнікі з жыхарамі шматкватэрных дамоў, прадстаўнікамі сацыяльнай сферы па населеных пунктах. Прыведзены ў парадак грамадзянскія могілкі і воінскія пахаванні. За месяц пры дапамозе сельгаспрадпрыемства ліквідаваны два вялікія стыхійныя сметнікі ў Лешні і Быстрыцы. У Дзярэчыне і Быстрыцы высаджаны маладзенькія дубы і бярозы, з’явіўся сасновы парк каля Быстрыцкай участковай бальніцы. Па ўсіх населеных пунктах знесена дзевяць пустуючых дамоў, у асноўным у Блеўчыцах, Дзярэчыне, Лешні, праводзіцца работа па адшукванні наследнікаў для таго, каб кінутыя сядзібы прыводзіліся ў парадак. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей