Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

92-летняя Ядвига Антоновна Ермолович из Копыля хранит воспоминания о событиях Великой Отечественной войны

07.09.2025
Шмат чаго захоўвае памяць 92-гадовай Ядвігі Антонаўны Ермаловіч з Капыля, але значнае месца займаюць менавіта ўспаміны пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. [caption id="attachment_82789" align="aligncenter" width="840"] ■ З ноткамі настальгіі Ядвіга Антонаўна Ермаловіч разглядвае фотаздымкі[/caption] Гэтае страшнае слова вайна Пачатак Вялікай Айчыннай Ядвіга Антонаўна памятае добра. Да гэтага часу сям’я з роднага Даменікова перабралася жыць у Чарнагубава, адкуль родам была мама Машчынская Міхаліна Міхайлаўна. 22 чэрвеня 1941 года людзі сабраліся на мітынг каля клуба, дзе і аб’явілі пра нападзенне фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Але ніхто не мог паверыць, усе баяліся паўтарыць пачутае, бо доўгі час ім гаварылі пра савецка-нямецкую дамоўленасць. Многія землякі адразу пайшлі на фронт, але бацьку не ўзялі па ўзросце. Дарэчы, тата Антон Казіміравіч быў чалавекам пісьменным, скончыў Слуцкае камерцыйнае вучылішча, нейкі час працаваў настаўнікам, а потым і бухгалтарам у Орлікаўскім лясніцтве. А вось мама адукацыі не атрымала, але дзякуючы намаганням мужа навучылася чытаць і нават пазней адолела «Ганну Карэніну». Акрамя Ядвігі ў сям’і гадаваліся двое малодшых брацікаў – Віктар і Леанід. Кветкі-выратавальніцы У Чарнагубаве была вадакачка, таму туды ў хуткім часе прыбылі двое нямецкіх афіцэраў. Яны занялі хату Ермаловічаў, а тату, маму і дзетак выселілі ў невялічкі пакой. Адзін з іх, так запомніла Ядвіга, быў чалавек някепскі, частаваў малых цукеркамі, якія прысылалі яму з дому, а другі адрозніваўся вялікай грубасцю і нястрыманасцю. Партызаны ведалі, што ў Ермаловічаў жывуць ворагі, і аднойчы вырашылі іх знішчыць. Падышлі да хаты і кінулі ў вокны гранату. Немцаў у хаце не было, а сям’ю выратавалі… хатнія кветкі. Каб іх паліць, мама паставіла збанок з вадой, куды і трапіла граната. Пасля гэтага фрыцы перапалохаліся і з’ехалі ад Ермаловічаў. [caption id="attachment_82791" align="aligncenter" width="840"] ■ Бацька Ермаловіч Антон Казіміравіч і маці Машчынская Міхаліна Міхайлаўна[/caption] Раны Вялікай Айчыннай …Ішоў 44-ты год. Партызаны прыносілі звесткі, што вайна коціцца на захад. Разам з немцамі ад’язджалі і тыя, хто доўгі час прыслужваў ім. Аднойчы па дарозе праз Чарнагубава рухаўся воз, на якім побач са сваім хатнім скарбам сядзела жанчына з дзеткамі. «Як мы вам зайздросцім, — сумна сказала яна, звяртаючыся да жыхароў вёскі, што назіралі паабапал дарогі. — Вы застаяцеся тут, а мы едзем самі не ведаем куды…» Ужо наступалі савецкія войскі, апошнія нямецкія часці адбіваліся — ішлі баі, вакол грукатала. Ядвіга спалохалася і вырашыла схавацца ў Варонаўшчыне, дзе пасля нарыхтоўкі торфу засталіся глыбокія ямы. Прыбегла і бачыць: тут жа шукае сховішча і нейкі мужчына. Ра-зам яны пабеглі далей. Глядзяць: у ямах таксама хаваюцца іншыя чарнагубаўцы. Тут раздаўся выбух. Мужчына той раптам адкінуўся назад, толькі паспеў ціха сказаць: «Братка, мяне забіла…» — і навекі заплюшчыў вочы. З левага боку на яго грудзях чырванела дзірачка. Не пазбегла ранення і Ядвіга. Асколкам дзяўчынцы пашкодзіла шчаку, і на сукенку пацякла кроў. Хутка падышлі чырвонаармейцы. Убачылі параненую Ядзю і завезлі яе ў медсанбат, які месціўся ў Слуцку. Там, прама на зямлі, на падасланых плашч-палатках, ляжалі і стагналі параненыя салдаты. Раптам збоку пачулася: «Сюды! Тут хлопчык паранены!» Ядвігу нібы нешта падштурхнула, падышла і бачыць: ды гэта ж яе брацік Віця! Божухна, якія страшэнныя, разарваныя снарадам былі ў яго абедзве нагі! А праз левую далонь навылёт, зачапіўшы костку, прайшла куля. Ваенны ўрач аказаў неабходную медыцынскую дапамогу хлопчыку, а Ядвізе сказаў, што асколак, які трапіў у яе шчаку, пакуль дастаць магчымасці яны не маюць. Так і застаўся ён, як горкі напамін, а на шчацэ і сёння невялікай ямачкай віднеецца шрам. [caption id="attachment_82790" align="aligncenter" width="840"] ■ Маладая сям’я Паўлюшчыкаў: Анатоль Мікалаевіч і Ядвіга Антонаўна з першынцам. 50-я гг. ХХ ст.[/caption] Ад вучобы да працы Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў Ядвіга пайшла ў 10-ты клас Цімкавіцкай СШ. Выкладала ў яе знакамітая Раманенка Зінаіда Іосіфаўна. Настаўніца лічыла дзяўчынку вельмі стараннай і добра да яе ставілася. Навучанне ў школе каштавала 30 рублёў: 15 — за першае паўгоддзе і столькі ж за другое. А грошай, вядома ж, у пасляваенны час не хапала. Не хапала і сшыткаў, паперы, падручнікаў. Каб набыць хоць што-небудзь падобнае на школьныя прылады, мама з татам часта адпраўляліся ў Слуцк. Ядвіга адчувала адказнасць перад бацькамі, хацела ім як-небудзь дапамагчы, таму і прыняла рашэнне не вучыцца ў 10-м класе, а прадоўжыць набываць адукацыю ў Нясвіжскім педагагічным вучылішчы. Прайшоў нейкі час, і да яе ў Нясвіж прыехаў тата, прасіў вярнуцца. Сказаў, што яго адправіла Зінаіда Іосіфаўна, якая была ўпэўнена: дзяўчыну прымуць без экзаменаў у педінстытут. Але Ядвіга засталася. Скончыўшы вучылішча, усё жыццё шчыра адпрацавала настаўніцай. Першае месца помніць асабліва добра. 25 ліпеня 1945 года яна прыступіла да выканання абавязкаў загадчыцы Завінскай пачатковай школы Ляхавіцкага раёна. Ды і якая ж гэта была школа? Зала ў хаце мясцовага жыхара, парты якому прыйшлося здымаць з гарышча. З усіх школьных прылад на 80 вучняў — адзін падручнік, які давалі настаўніку. Ядвіга Антонаўна хадзіла да сваёй калегі ў суседнюю вёску, каб перапісаць заданні з іншых падручнікаў. Так паціху набывала настаўніцкі вопыт, прафесійна сталела. Зараз сярод шматлікіх узнагарод — юбілейны медаль «За доблестный труд в ознаменование со дня рождения Владимира Ильича Ленина». Настаўнікам быў і яе муж Паўлюшчык Анатоль Мікалаевіч, добра вядомы старэйшаму пакаленню Доктаравічаў, дзе доўгі час узначальваў школу. Разам выгадавалі дзяцей, замянілі бацькоў сваім унукам. Дзіяна ТКАЧЭНКА

В рамках месячника по благоустройству проводилась работа во всех сельсоветах Копыльщины

07.09.2025
У рамках месячніка па добраўпарадкаванні тэрыторый (на працягу кастрычніка) праводзілася работа ва ўсіх сельсаветах. [caption id="attachment_82785" align="aligncenter" width="840"] ■ На пасадцы сосен навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа[/caption] Капыльскі  сельсавет Як паведаміла старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, у іх работы праводзіліся згодна з планам. У адпаведнасці з ім уведзена ў севазварот тэрыторыя былога сада ў в. Вусава. Аформлены два зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва жылых дамоў для шматдзетных сем’яў у Скабіне і Мажы. Знесены дом па вул. Цэнтральнай у Вусаве. На працягу месяца спілавана 22 аварыйныя дрэвы і ў гэты ж час пасаджана 150 маладых дрэўцаў і 28 кустарнікаў. За гэты ж час праведзена ўборка на сямі пустуючых участках у Дусаеўшчыне, Старым Капылі і Вусаве. Вялося добраўпарадкаванне вул. Зарэчча ў Мажы з устаноўкай дэкаратыўных форм, лавачак, спартыўнага інвентару. Праведзены рамонт дарожнага пакрыцця вул. Шастакі ў Мажы. Сіламі Капыльскай ЖКГ зроблена падсыпка і грэйдзіраванне. Насельніцтвам заменена 150 м старых агароджаў на новыя. З усіх 12 грамадзянскіх могілак вывозілася смецце, спілоўваліся дрэвы на могілках у Вусаве. Прыбіралася тэрыторыя і каля воінскіх помнікаў і пахаванняў. Блеўчыцкі сельсавет Па словах старшыні Блеўчыцкага сельвыканкама Леаніда Чарніковіча, асноўныя работы праводзяцца на тэрыторыях, замацаваных за арганізацыямі, установамі і прадпрыемствамі, праводзіцца растлумачальная работа і з насельніцтвам, арганізоўваюцца суботнікі з жыхарамі шматкватэрных дамоў, прадстаўнікамі сацыяльнай сферы па населеных пунктах. Прыведзены ў парадак грамадзянскія могілкі і воінскія пахаванні. За месяц пры дапамозе сельгаспрадпрыемства ліквідаваны два вялікія стыхійныя сметнікі ў Лешні і Быстрыцы. У Дзярэчыне і Быстрыцы высаджаны маладзенькія дубы і бярозы, з’явіўся сасновы парк каля Быстрыцкай участковай бальніцы. Па ўсіх населеных пунктах знесена дзевяць пустуючых дамоў, у асноўным у Блеўчыцах, Дзярэчыне, Лешні, праводзіцца работа па адшукванні наследнікаў для таго, каб кінутыя сядзібы прыводзіліся ў парадак. Сяргей КОЗЕЛ

Члены смотровой комиссии при Потейковском сельисполкоме посетили домовладения в д. Душево

07.09.2025
Члены назіральнай камісіі пры Пацейкаўскім сельвыканкаме наведалі домаўладанні ў в. Душава [caption id="attachment_82782" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас наведвання домаўладання І.І. Кашляк[/caption] На жаль, некаторыя грамадзяне не клапоцяцца пра бяспеку і дапускаюць парушэнні элементарных правіл пажарнай бяспекі, што часта прыводзіць да непапраўных наступстваў. З мэтай выявіць факты, якія прадстаўляюць пагрозу для жыццядзейнасці чалавека, у раёне створаны і працуюць назіральныя камісіі. Так, нядаўна быў праведзены рэйд з назіральнай камісіяй у в. Душава Пацейкаўскага сельсавета. У рабоце камісіі ўпор робіцца на прафілактычную і інфармацыйна-тлумачальную работу па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва. Наведалі такія катэгорыі насельніцтва, як адзінокія, адзінока пражываючыя, шматдзетныя сем’і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Пры наведванні дамоў асноўная ўвага надавалася стану пячнога ацяплення. Начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста аг. Пацейкі Алег Заяц дасканала правяраў стан печаў і комінаў. Таксама ў яго поле зроку трапляе стан электраправодкі і наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў — адзіна дзейсных прылад, якія папярэджваюць аб пажары. У спецыяліста па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Веранікі Баран свая сфера адказнасці — умовы пражывання падапечных. У складзе назіральнай камісіі абавязкова прысутнічае медработнік, бо даводзіцца заходзіць і ў дамы інвалідаў, састарэлых і ў сем’і з малалетнімі дзецьмі. На гэты раз у складзе камісіі загадчык Душаўскага ФАПа Жанна Вайтовіч. Старшыня Пацейкаўскага сельсавета Сяргей Цвірко каардынуе ўсю работу, з’яўляецца своеасаблівым правадніком па дамах, дзе яго добра ведаюць. У ходзе абследавання шматдзетнай сям’і Рымашэўскіх былі ўстаноўлены тры аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Справа ў тым, што сям’я абустройвае новы дом і гэтае ўстройства пакуль не было ўсталявана. Ва ўсіх адзінока пражываючых, якія былі наведаны, ацяпленне і электраправодка знаходзіліся ў спраўным стане. Гаспадарам домаўладанняў уручылі рэкамендацыі па захаванні правіл пажарнай бяспекі. Было адзначана, што за станам электраправодкі трэба сачыць вельмі старанна, не перагружаць сетку, не пакідаць уключанымі электрапрыборы, сыходзячы з хаты. Пры з’яўленні пахаў гарэлай ізаляцыі або дыму трэба неадкладна адключыць усе электрапрыборы. З усімі грамадзянамі праведзены прафілактычныя гутаркі і ўручаны буклеты па бяспецы жыццядзейнасці. Спецыялісты нагадалі, што трэба задумацца пра бяспеку сваіх ацяпляльных прыбораў і прывесці іх у спраўны стан. А бацькам малалетніх дзяцей яшчэ раз нагадалі, што маленькіх дзяцей адных пакідаць, нават на кароткі прамежак часу, нельга! Сяргей КОЗЕЛ

Минская область принимает участие в Международной выставке импортных товаров и услуг в Шанхае

07.09.2025
Минская область широко представила свой торгово-промышленный, инвестиционный и туристический потенциал на Второй Китайской международной выставке импортных товаров и услуг в Шанхае, сообщает пресс-служба Миноблисполкома.
Выставка в Шанхае проходит по 20 ноября. Национальная экспозиция Беларуси – одна из крупнейших на форуме. На площади около 790 кв.м расположились 100 отечественных организаций и предприятий. Также есть отдельная зона для презентаций и деловых мероприятий. Свои возможности в сотрудничестве с Китаем представляют ряд крупных компаний Минской области, среди которых Китайско-Белорусский индустриальный парк «Великий камень», ОАО «Агрокомбинат «Дзержинский», ОАО «Слуцкий сыродельный комбинат», ОАО «Здравушка-милк» и др. Делегацию центрального региона возглавляет первый заместитель председателя Минского облисполкома Игорь Макар. Также в ее составе работают председатель комитета экономики Минского облисполкома Татьяна Бранцевич и генеральный директор КУП «Миноблмясомолпром» Александр Посканной. – Главное для нас в сотрудничестве с Китаем – это прочно закрепиться на этом рынке. Сегодня в КНР аккредитованы все молокоперерабатывающие предприятия Минской области. И это уже большой шаг в развитии наших партнерских отношений. Между двумя регионами – Минской областью и городом-побратимом Чунцином – курсируют контейнерные поезда, которые доставляют продукты питания на китайский рынок. Значительно вырос оборот товаров и услуг. Неплохие цифры и по экспорту сельхозпродукции, – рассказал Игорь Макар. Также первый заместитель председателя Минского облисполкома отметил, что благодаря участию в таких мероприятиях у области есть возможности для наращивания объемов белорусско-китайской торговли и инвестиций. Первые дни работы выставки оказались результатными для центрального региона. Так, резидентами Китайско-Белорусского индустриального парка «Великий камень» стали 2 новых компании. Одна из них – НТ ООО «Спутниковая связь Евразии» (КНР), которая создаст в парке научно-исследовательский центр для разработки спутниковых систем коммуникации и контроля. Вторая – ООО «ФЛЕКС-Н-РОЛЛ ПРО» (Беларусь, США) с проектом в области промышленной полиграфии. Кроме этого, индустриальным парком подписан меморандум о сотрудничестве с Инчуаньской технико-экономической зоной (КНР). Кроме того, велись переговоры по поставкам говядины предприятиями Минской области в Китайскую Народную Республику. Дополнительно. Основу экспорта в Китай для Минской области составляют минеральные удобрения, мясо и пищевые субпродукты домашней птицы. Экспорт продовольственной и сельскохозяйственной продукции в Китай осуществлен также по таким позициям, как льняное волокно, молочная сыворотка, молоко и сливки сгущенные, крепкие спиртные напитка, макаронные изделия. Справочно. О масштабах открывшейся 5 ноября 2-й Китайской международной ЭКСПО (CIIE) в Шанхае говорят цифры. В ЭКСПО принимают участие 3500 компаний, в том числе 250 из списка Fortune Global 500. Площадь выставки — 36 гектаров. Павел ШЕИН

Акция «Избиратель, все в твоих руках!» прошлась по агрогородкам Копыльского района

07.09.2025
На Копыльщине, как и во всех регионах Минской области, 9 и 10 ноября прошла акция «Избиратель, все в твоих руках!». Волонтеры из числа представителей общественных организаций – РОО «Белая Русь», ОО «БРСМ», Федерации профсоюзов Беларуси, ОО «Белорусский союз женщин» – встречались с местными жителями, напоминали им о дате проведения выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва, рассказывали о возможности отдать свой голос досрочно, призывая каждого выполнить свой гражданский долг. Организаторы акции подготовили красочные карманные календари и флаеры с тематикой избирательной кампании и вручали их прохожим, рассказывая при этом какие мероприятия будут проходить в день выборов на избирательных участках. Нужно отметить, что такая масштабная акция на Минщине проходила впервые и подтвердила высокую гражданскую позицию белорусов. «Выборы для Вас – это событие?» С таким вопросом мы обратились к Валентине Гончар, жительнице агрогородка Мажа, которая приостановилась возле волонтеров. В ответ услышали твердое: «Да!». «Конечно, я приду на избирательный участок в день выборов, – добавила Валентина Леонидовна. – Ведь мы все хотим, чтобы наша Беларусь была сильной и процветающей. А поэтому не должны оставаться в стороне от важных политических кампаний». Целиком поддерживает свою односельчанку и Зигмунт Ведень, к которому подошли волонтеры Наталья Куделко и Ирина Курешова, представляющие первичную организацию РОО «Белая Русь» Копыльского государственного колледжа. Мало того, Зигмунт Чеславович поделился, воспоминаниями о том волнении, которое переполняло его, когда он, студент Волковысского техникума, впервые в жизни опустил бюллетень в урну для голосования – это были первые в его жизни выборы. [caption id="attachment_82767" align="aligncenter" width="840"] Зигмунт Ведень делится с волонтерами Натальей Куделко и Ириной Курешовой воспоминаниями о своих первых в жизни выборах[/caption] В агрогородке Тимковичи, куда мы дальше направились, на рыночной площади было многолюдно: кто-то старательно выбирал обновки, старались заинтересовать своими товарами потенциальных покупателей и продавцы. Здесь же, что называется в самой гуще событий, общались с людьми волонтеры ОО «Белорусский союз женщин» Татьяна Петрушеня и Нина Малишевская – обе женщины работают в ГУО «Копыльский ТЦСО». Вручая красочную тематическую продукцию, женщины интересовались настроением своих собеседников, напоминали им о важном событии, которое состоится в ближайшее воскресение. [caption id="attachment_82768" align="aligncenter" width="840"] Волонтеры Татьяна Петрушеня и Нина Малишевская беседуют с сельчанами о предстоящих выборах[/caption] Анатолий Иванов уже на заслуженном отдыхе, но дома не сидится, вот и приехал на рынок торговать. Он копылянин, и всю свою сознательную жизнь воспринимает выборы, как долг, который он обязательно должен выполнить. «На выборы мы всегда ходим с супругой, – рассказывает Анатолий Иванович. – И детей всегда с собой брали. Считали, что они должны приобщаться к общему празднику и понимать важность события». [caption id="attachment_82775" align="aligncenter" width="840"] Татьяна Петрушеня и Нина Малишевская с продавцами магазина «Перекресток» Ириной Малявко и Еленой Бохан[/caption] А вот продавцы магазина «Перекресток» Ирина Малявко и Елена Бохан будут голосовать досрочно. «Хорошо, что есть такая возможность, – улыбаются молодые женщины. – А то в воскресенье в торговле рабочий день». В агрогородке Потейки проводила акцию молодежь – члены ОО «БРСМ» Анастасия Збирухович (учитель Потейковской СШ) и одиннадцатиклассница Алена Островская. Мы присоединились к их беседе с заведующей столовой ОАО «Прогресс 2010» Ниной Кульбицкой. «В Потейках я живу уже 36 лет, и даже не могу представить, что можно не пойти на выборы, - уверена Нина Павловна. – Это же такое событие! Мы всегда идем с супругом на участок как на праздник. Столько людей, музыка играет, у всех приподнятое настроение. Я считаю, что отдавать свой голос нужно за такого кандидата, который будет прилагать все усилия, чтобы жизнь наша была спокойной и благополучной». Целиком поддерживает намерение Нины Павловны прийти в день выборов на участок и проголосовать и продавец магазина Татьяна Мисникевич. [caption id="attachment_82769" align="aligncenter" width="840"] Продавец Татьяна Мисникевич с волонтерами Анастасией Збирухович и Аленой Островской[/caption] Представители еще одной общественной организации – Федерации профсоюзов Беларуси – проводили акцию в Лесном. Как рассказала председатель профкома УП «ПИК-Лесное» Любовь Цыбульская, в день выборов на участке для голосования будет организована интересная программа, сельхозпредприятие окажет помощь в организации подвоза избирателей из отдаленных деревень и посещения на дому тех, кто по состоянию здоровья не сможет прийти сам на участок. [caption id="attachment_82770" align="aligncenter" width="840"] Любовь Цыбульская вручает сельчанам Зинаиде Ярмолицкой, Ирине Комар, Наталье Жданович, Владимиру Велешко тематическую печатную продукцию[/caption] С удовольствием разглядывая яркие карманные календари, местные жители Зинаида Ярмолицкая, Ирина Комар, Наталья Жданович, Владимир Велешко отметили, что в распорядке их воскресного дня 17 ноября обязательно найдется время для посещения участка для голосования. А как же иначе? Ведь мы – граждане своей страны, и все в наших руках! Маргарита САКОВИЧ