Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Сімвалы нашай краіны адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. У дзяржаўных сімвалах, выбраных беларусамі, няма месца агрэсіўным геральдычным знакам. Наш герб упрыгожваюць кветкі канюшыны і льну, а таксама хлебныя каласы. Яны характарызуюць міралюбівую і квітнеючую Беларусь. Усё гэта ўзбагачае класічную сімволіку і эмблематыку, а сам герб ставяць у рад лепшых узораў існуючых цяпер вышэйшых дзяржаўных знакаў. Флаг сумяшчае ў сабе зялёны колер жыцця з чырвоным колерам свабоды і вялікіх ахвяр, прынесеных продкамі ў барацьбе за незалежнасць. Яны нясуць пажаданне дабра, поспеху і росквіту ўсім грамадзянам Беларусі і ўсім народам планеты. Што ж наконт дзяржаўных сімвалаў думаюць нашы землякі? Яны падзяліліся сваімі меркаваннямі. Аляксандр КАСІНСКІ, старшыня раённай арганізацыі РГА «ДТСААФ»: — На маю думку, герб і флаг — гэта святыні Радзімы. Дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты — ад нацыянальных свят да спартыўных перамог. І ў які б куток свету не закінуў нас лёс, яны заўсёды нагадваюць нам пра дом, даюць магчымасць адчуць, што Беларусь — гэта ўсе мы разам. Наша сімволіка адлюстроўвае незалежнасць, свабоду, працу. Дзяржаўныя сімвалы побач з гімнам і Канстытуцыяй з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі дзяржаўнасці і адлюстроўваюць непарушнае адзінства нашых грамадзян, гістарычныя славянскія карані беларускага народа. Настасся ВОЙЦІК, вучаніца 11 класа Лясноўскай СШ, член Маладзёжнага парламента: — Я лічу, што гэта вельмі вялікае свята ў жыцці нашай незалежнай краіны і асабіста кожнага з нас. Літаральна праз месяц мы развітаемся са школай, каб увасабляць свае мары, стаць паўнацэннымі грамадзянамі. У краіне падтрымліваецца ініцыятыва моладзі, створаны ўсе ўмовы, каб мы маглі праявіць сябе. Дзяржаўныя сімвалы адлюстроўваюць істотна важныя звесткі пра нашу краіну. Яны ўвасабляюць для кожнага Радзіму, асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў. Мы павінны ганарыцца сваім народам і яго слаўнай гісторыяй. Таксама павінны разумець, што будучае нашай краіны залежыць толькі ад кожнага з нас. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
Суббота, 09 мая 2020 11:00

"Дедулей своим горжусь"

Сёння ў нашай сям’і разам з іншымі дакументамі беражліва захоўваюцца газеты, часопісы, ганаровыя граматы, ордэны і медалі, што належалі майму прадзеду Абрамчыку Фёдару Канстанцінавічу. Мой прадзед, Абрамчык Фёдар Канстанцінавіч,  нарадзіўся 14 студзеня 1927 года ў вёсцы Доўгае Цімкавіцкага сельсавета, у сям’і настаўніка. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны скончыў 7 класаў. Але  вучобу абарвала вайна. Восенню 1944 года ён быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У якасці камандзіра мінамётнага разліку ўдзель-нічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля Перамогі працягваў служыць у арміі. [caption id="attachment_89011" align="aligncenter" width="840"] ■ Фёдар Канстанцінавіч і Ніна Цімафееўна Абрамчыкі[/caption] Вярнуўся на Капыльшчыну з пагонамі капітана. Тут ён актыўна займаўся партыйнай дзейнасцю. Завочна закончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1968 па 1973 год узначальваў аддзел прапаганды і агітацыі райкама партыі. А з 1973 па 1987 год быў  старшынёй раённага камітэта народнага кантролю. Неаднаразова быў абраны дэпутатам Капыльскага раённага Савета народных дэпутатаў. На працягу 40 гадоў – актыўны пазаштатны карэспандэнт раённай газеты «Слава працы». Пасля выхаду на пенсію працаваў навуковым супрацоўнікам раённага краязнаўчага музея. Ён склаў тапанімічны слоўнік «І гэта ўсё мой край», распрацаваў цыкл лекцый «Гістарычнае мінулае Капыльшчыны». Нягледзячы на слабое здароўе і паважаны ўзрост,  прадзед з вялікай творчай энергіяй працаваў над падрыхтоўкай да друку гісторыка-дакументальнай хронікі-кнігі «Памяць. Ка-пыльскі раён». Я вельмі ганаруся сваім прадзедам, бо ён не толькі ўнёс  вялікі ўклад у даследаванне гісторыі нашага раёна, але і разам з  жонкай Нінай Цімафееўнай выгадаваў трох цудоўных сыноў: Віктара, Канстанціна і Анатоля. Арцём СКУБА, вучань 8 класа гімназіі № 1 г. Капыля
Как соообщает БЕЛТА, в субботу ожидается переменная облачность. Будет преимущественно без осадков. Ветер прогнозируется неустойчивый 3-8 м/с. Температура воздуха ночью составит 1-6 градусов выше нуля, в отдельных районах по востоку страны ожидаются заморозки до минус 2. Днем будет 14-20 градусов тепла. Фото Павла ШЕИНА
Палата представителей сегодня назначила президентские выборы на 9 августа, передает корреспондент БЕЛТА.
Председатель Палаты представителей Владимир Андрейченко подчеркнул, что с учетом значимости президентских выборов для страны депутатам предстоит серьезная, ответственная организационно-политическая работа.
По словам Владимира Андрейченко, эта работа будет проводиться как непосредственно в парламенте, так и в избирательных округах, "чтобы выборы главы государства прошли открыто, демократично и в строгом соответствии с Конституцией".
Страница 2638 из 4874